серада, 26 лістапада 2014, Менск 02:04

Праграмы / Бацькі і дзеці незалежнасьці

Сьвятое месца-2: нефармальныя моладзевыя ініцыятывы

22 верасьня ў Менску сотні пераважна маладых людзей выйшлі на вуліцы, каб разам пускаць мыльныя бурбалкі. Афіцыйная нагода гэтай акцыі — Дзень міру, абвешчаны ААН у 1999 годзе. Але большасьці тых, хто прыйшоў на Плошчу Незалежнасьці і ў Парк Горкага, няма справы да Асамблеі ААН — яны знайшлі ў інтэрнэце абвестку, патэлефанавалі сябрам і прыйшлі ў прызначанае месца, каб зрабіць нешта разам. Такіх людзей сабралася прыблізна пяць соцень чалавек.





 "Мыльныя бурбалкі аб'ядналі сотні чалавек"

Заўсёды здавалася, што ў цяперашняй беларускай дзяржаве існаваньне нефармальных моладзевых ініцыятываў ёсьць вялікай праблемай. Функцыянэры ад БРСМ, школьныя настаўнікі і завучы і шматлікія бацькі звыкла наракаюць на пасіўнасьць малодшага пакаленьня, адсутнасьць цікавасьці да тых праблемаў, што падаюцца ім важнымі і сур'ёзнымі, а таксама на банальную ляноту. Збольшага мы зьвяртаем увагу на дзяцей і моладзь, якія бязмэтна бавяць час сядзеньнем каля пад'ездаў, а СМІ поўняцца паведамленьнямі пра дзіцячыя і падлеткавыя злачынствы, асаблівасьці іхнай псыхалёгіі і парадамі адмыслоўцаў пра тое, як зрабіць вашых і чужых дзяцей нармальнымі.



"Старэйшым зручна мець справу з такой моладзьдзю"

Аднак, магчыма, пытаньне ў тым, што тыя, каго мы звыклыя лічыць вучнямі, самі здольныя ня проста фармаваць грамадзтва, але ўжо вельмі пасьпяхова ствараюць яго ў адпаведнасьці са сваімі інтарэсамі і ўяўленьнямі пра сьвет, і ім проста ня трэба ў гэтым перашкаджаць.

Вось, напрыклад, як распавядае пра свой досьвед грамадзкай актыўнасьці пятнаццацігадовая Кацярына:

"Мне забаранялі ў школе рабіць што-небудзь, бо я не была сябрам БРСМ. Калі ты ня ўступіш, то ты гэтым усім ня будзеш займацца, і мы цябе ўвогуле нікуды не падпусьцім. Калі мы спрабавалі сабраць нейкія мінімальныя грошы на цацкі, ці на слодычы ў дзіцячы дом, пэдагог-арганізатар і завуч казалі, што мы цяпер вельмі занятыя, у нас на гэта няма часу, і як толькі час зьявіцца, мы вам абавязкова пра гэта паведамім".

"Я ЛЮБІЎ ГРАМАДЗКІ ТРАНСПАРТ"


Большасьць нефармальных ініцыятываў сыходзіць ад аднаго чалавека ці кола сяброў. Сярод іх вельмі папулярныя гарадзкія гульні. Вось як апісвае свой праект "Адрыў" арганізатар гульні Аляксей Парасяцьеў:

Аляксей Парасяцьеў
"Я любіў грамадзкі транспарт, мапы вывучаць, і я падумаў, што, можа быць, яшчэ знойдуцца людзі з такімі інтарэсамі. У той час я быў актыўным карыстальнікам форуму "Беларускі транспарт", і людзі, якія таксама тусаваліся на гэтым форуме, абмяркоўвалі розныя там маршруты, аўтобусы, тралейбусы, я запрасіў іх на гульню, яны пагадзіліся, прыйшлі , і так усё і пачалося. Праект "Адрыў" — гэта гарадзкія гульні. У год мы праводзім каля васьмі мерапрыемстваў. У гэты дзень людзі прыходзяць у прызначанае месца, рэгіструюцца, кожная каманда атрымлівае бэджык з назвай. У камандзе ад аднаго да трох чалавек. Атрымліваюць галоўнае — заданьне: гэта сьпіс месцаў у горадзе, якія трэба наведаць за дзень. Кропкі задаюцца альбо адрасамі, альбо гэта нейкі квэст, які трэба вырашыць. Усе гэтыя кропкі ўдзельнікі павінны намаляваць на мапе, пракласьці аптымальны маршрут, прайсьці яго хутчэй за іншых. У кожнай кропцы, калі прыходзіш, трэба адказаць на пытаньне, адказаць на якое можна толькі, пабываўшы ў гэтай кропцы.


"У нефармальных ініцыятывах важная самаарганізацыя"

Адрывацца" можна пешшу, на гарадзкім транспарце і на роварах

У кожнай каманды свой плян дзеяньняў

Сяржук Яўменаў
Сяржук Яўменаў чатыры гады таму арганізаваў аналягічную гульню "Пошук". Ён так адказвае на пытаньне, чаму моладзь цікавіцца гульнямі:

"Гэта і прага прыгодаў, і прага спаборніцтваў, гэта магчымасьць пакамунікаваць зь сябрамі, знайсьці новых сяброў, можа быць, нават знайсьці сваё каханьне. Гэта магчымасьць знайсьці іншых людзей, падобных на цябе, якім цікава ня толькі там недзе статычна пастаяць, пасядзець, каб за цябе нешта вырашылі, але яны ўсе актыўныя ўдзельнікі. Хтосьці прымае ўдзел, хтосьці, калі жадае, можа арганізоўваць гульні. У нас такіх людзей шмат, якія спачатку проста гулялі, а потым сталі арганізатарамі.


Адказ можна знайсьці ў нечаканым месцы

Перамагае той, хто дабяжыць першым



ГАРАДЗКІЯ ГУЛЬНІ
"Адрыў" і "Пошук" — гэта гульні па гарадзкім арыентаваньні (urban games, street games). У канцы 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя гарадзкія квэсты сталі часткай карпаратыўнай офіснай культуры і чульліва рэагуюць на сацыяльны статус удзельнікаў. Цяпер распаўсюджаныя квэсты з выкарыстаньнем gps-навігатараў, ай-фонаў, ай-падаў і іншых дывайсаў; нават па відах транспарту можна зразумець, каму захацелася пагуляцца: сапраўды — адны могуць спаборнічаць на тралейбусах, а другія на міні-купэрах, і ў гэтым таксама сэнс гульні.

Папулярнасьць гарадзкіх гульняў на пост-савецкай прасторы, а цяпер ужо і ў Эўропе пачалася зь Беларусі. Стваральнік гульні-прамаці “Схватка" Іван Масьлюкоў нарадзіўся ў Менску ў 1981 годзе, а "Схватка" пачалася ў 2001. Складаныя ўмовы гульні (выкарыстаньне кампутараў, інтэрнэта, аўтамабіляў) патрабавалі вялікіх рэсурсаў, таму яму давялося зьвярнуцца па дапамогу да буйнога цяпер інтэрнэт-правайдэра Белінфанэт. У выніку правы на "Схватку" сёньня належаць гэтай фірме, а Масьлюкоў заснаваў новы праект Encounter. На яго базе ўзьнікла міжнародная сетка гарадзкіх гульняў. Яна ахоплівае дзясяткі тысячаў удзельнікаў і дзейнічае ў большасьці краінаў Эўропы і ЗША.

Гэтыя праекты маюць за сабой гісторыю ў некалькі гадоў, ахопліваюць тэрыторыю ўсёй Беларусі і ў іх удзельнічаюць сотні чалавек рознага ўзросту, але ў асноўным гэта моладзь 16-25 гадоў.

Юры Чавусаў, юрыст Асамблеі няўрадавых арганізацый, так акрэсьлівае месца нефармальных моладзевых ініцыятываў у грамадзкай супольнасьці.

Юры Чавусаў
"Нефармальныя моладзевыя ініцыятывы — гэта ўсё невялічкія ініцыятывы, якія сваёй колькасьцю ствараюць вось тое поле, на якім існуюць больш колькасныя, больш інстытуцыяналізаваныя арганізацыі. І сапраўды, спачатку людзі займаюцца тым, што, напрыклад, граюць у футбол па суботах-нядзелях, пасьля высьвятляецца, што ім цікава бавіць час і апроч гэтага. Яны, напрыклад, пачынаюць займацца дабрачыннасьцю ці валянтэрскай працай у інтэрнатах. І з гэтага вырастаюць ужо больш сур'ёзныя, інстытуцыяналізаваныя няўрадавыя арганізацыі. На жаль, прававыя ўмовы ў сёньняшняй Беларусі не спрыяюць вялікай колькасьці падобных першасных грамадзкіх ініцыятываў. У першую чаргу гэта зьвязана з артыкулам 193-1 Крымінальнага кодэксу, бо большасьць такіх ініцыятываў можна зь лёгкасьцю ідэнтыфікаваць як незарэгістраваныя грамадзкія арганізацыі з адпаведнай крымінальнай адказнасьцю за падобную дзейнасьць".

ФУТБОЛ У ШЭРАЙ ЗОНЕ


А вось прыклад ініцыятывы, арганізатары якой усьведамляюць грамадзкую каштоўнасьць сваёй дзейнасьці. Вось што распавядае каардынатар супольнасьці "Забей" і арганізатар футбольных турніраў Міхал:

"31 жніўня 2005 года адбыўся першы футбольны турнір, гэта быў вялікі аншляг. 150 каманд на сэзон памножце на 8 — гэта 1200 ў сэзон чалавек праходзіла. І мы адчулі, што, у прынцыпе, гэтыя нішы не занятыя. У 2006 годзе мы вырашылі, што футбол будзе базавым транслятарам нашага падыходу да грамадзкай сытуацыі, таму што ў 2006 годзе летам было так, што дабівалі “Бунт”, садзілі “Партнэрства”. Такі быў вясёлы пэрыяд, калі ўсе сышлі пад зямлю. А ў нас наадварот пачаўся такі ўздым, таму што мы пераключыліся на сацыяльныя праекты. Мы робім максымальна самі, максымальна аўтаномна, максымальна самаарганізавана. Футбол — гэта базавы транслятар, тое, што мы прапануем грамадзкасьці. Пэўнае мерапрыемства, пэўнае дзеяньне — яно патрабуе ад людзей руху ў адным накірунку. Вось у гэтым ідэалёгія футбола ад "Забей"

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.



Ініцыятывы гэтага кшталту трапілі ў поле ўвагі экспэртаў і аналітыкаў ня так даўно. Распавядае Ірына Віданава, заснавальнік мультымедыя-часопісу 34.

Ірына Віданава
"Пасьля 2006 году зьявілася вялізная колькасьць нефармальных ініцыятываў, большасьць зь якіх не зьяўлялася палітычнымі. Гэта быў канал выхаду сваёй актыўнасьці, свайго жаданьня нешта рабіць. І я, напэўна, была сярод першых, хто пачаў казаць пра гэтую новую зону актывізму — я яе называла "шэрая зона актывізму", таму што яна не ўпісвалася ў стандартныя рамкі — у рамкі палітычных ініцыятываў ці ў рамкі абсалютна сацыяльных ініцыятываў. Гэта была абсалютна новая зьява. Для дэмакратычных актывістаў і лідэраў гэта было, за аднаго боку, як адкрыцьцё, бо гэта абсалютна іншы, мала зразумелы для іх сьвет. Але, зь іншага боку, быў, канечне, узровень пэўнага скепсісу адносна таго, што "ну, ок, правялі вы сваю ролевую гульню, а як мы будзем дасягаць пераменаў?" Таму, мне здаецца, што вельмі важна, каб тыя, хто зьяўляюцца лідэрамі меркаваньня сапраўды спрабавалі паказаць важнасьць і актуальнасьць такіх ініцыятываў. Для мяне яны самакаштоўныя менавіта таму, што сапраўды спрабуюць арганізаваць і актывізаваць нейкую частку, хаця б вельмі маленькую, моладзі ці грамадзтва ў цэлым. Таму што яны самі выяўляюць тыя сфэры інтарэсаў, якія для іх важныя. Таму што яны самі вызначаюць тыя тэмы, якія яны лічаць важнымі для грамадзтва".

Энэргія гэтых маладых людзей сягае далей за дваровыя футбольныя турніры.

Міхал:
"Іншы фармат — гэта "Кінабункер", які мы ладзілі. Нефармальны гурток, які ставіў мэтай праз пэўны відэашэраг — набор пэўных фільмаў, відэапубліцыстыкі, арт-хаусу і гэтак далей — вывучаць рэчаіснасьць, вывучаць пазыцыі, вывучаць практыку, як гэта адбывалася ці ў гісторыі, ці як гэта прапанавалі самі рэжысёры. Мы ня проста глядзім фільм, а пасьля таго, як паглядзелі, мы яго абмяркоўваем. Мы робім пэўныя вывады. Шукалі спэцыяльна ангажаваных дакладчыкаў, самі былі ангажаванымі дакладчыкамі, каб выказваць палітычную, грамадзкую ці эстэтычную пазыцыю па прагледжанаму".

Але ў гэтай ініцыятывы ёсьць і свой сродак масавай інфармацыі.

"У 2008 годзе футбольная ініцыятыва расьце, аўтаномныя праекты робяцца яшчэ больш незалежнымі, мы сувязі паміж імі падтрымліваем. Ну вось у 2007 годзе зьявіўся часопіс "Забей". Мы яго пісалі, рэдагавалі, вярсталі ў самых простых праграмах і раздавалі людзям. Часопіс "Забей" — гэта пошук пазытыўнай праграмы для гэтага месца, для Беларусі".


КАРОТКІ ЗЬМЕСТ "ЗАБЕЙ":

  • Культурны «Дахаў» — беларуская культура — кампоставая яма Эўропы. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова наведаць выставу сучаснага мастацтва… 
  • Дыктатура рынку — захоп капіталізмам адукацыі ў Беларусі ўжо адбыўся. Як вярнуць веды грамадзтву? Харвацкія студэнты прапануюць свой варыянт. 
  • Раса і футбол — постмадэрнізм у спорце дае свае плады. Першымі рэагуюць фанаты. 
  • «Вот и за…бись» — падарожжа на фестываль паэтаў у Магілёве. 
  • Культура прыгнечаных — гісторыя хіп-хопу і ўплыў беларускай спэцыфікі на ягоную эвалюцыю.

Відавочна, што мэты такіх арганізацыяў сягаюць далей за супольнае баўленьне часу зь сябрамі, альбо ўласнае духоўнае разьвіцьцё. І актыўныя маладыя людзі гэта разумеюць.

Міхал: "Было цікава паспрабаваць, што гэта такое — ладзіць мерапрыемства. Потым было цікава, як гэта можна разьвіць. Потым — а чаму мы робім і не тлумачым, што адбываецца. Асноўны матыватар — гэта тое, што тая рэчаіснасьць, якая тут ёсьць, тыя стэрэатыпы паводзінаў, яны людзям, якія штосьці робяць, не падабаюцца. І самы просты спосаб — гэта пачаць рабіць самае нескладанае самому. І вось з гэтага нескладанага празь некаторы час можа нарадзіцца штосьці больш моцнае, якое потым пераверне сьвет".

ЯК ПЕРАМЕНЯЦЬ СЬВЕТ КАЛЕКЦЫЯНЭРЫ МАРАК?


Ніводзін з арганізатараў гэтых ініцыятываў не прыгадвае канфліктаў з уладамі любога ўзроўню, але юрыст Асамблеі недзяржаўных арганізацый Юры Чавусаў лічыць, што дзейнасьць маладых людзей не застаецца па-за ўвагай дзяржаўных інстытутаў.

"Напрыклад, БРСМ вельмі спрыяе таму, каб спантанная моладзевая актыўнасьць адбывалася пад шыльдай ці пад эгідай афіцыйных моладзевых арганізацый. БРСМ не ўмешваецца ў зьмест гэтых рыцарскіх турніраў ці ролевых гульняў, але фармальна ён запісвае іх пад сваё крыло, і гэтым санкцыянуе".

Падчас размоваў з арганізатарамі гэтых ініцыятываў выявілася, што незалежныя СМІ, прадстаўнікі трэцявэктарных арганізацый, апазыцыйныя палітычныя рухі і лідэры акурат наадварот абдзяляюць іх сваёй увагай. Цікава чаму?

Чавусаў: "Я таксама падзялюся досьведам камунікацыі з такім групоўкамі і іх лідэрамі. Яны насамрэч, як чорт ад ладана, бягуць ад любой грамадзкай увагі. Большасьць зь іх скіраваная ва ўнутр сваёй супольнасьці. Тыя ж самыя ралевікі, яны выглядаюць як калекцыянэры марак. Вось яны сваім "калекцыянэрскім" сусьвецікам жывуць. Ім не патрэбная ані ўвага тэлеканалаў, ані ўвага журналістаў, і, ратуй Божа, увага якіх-небудзь палітыкаў, якія маглі б скарыстаць гэтую сацыяльную групу ў сваіх палітычных мэтах. Гэтыя групы — інтраверты, таму на іх не зьвяртае ўвагу прэса, бо гэтым групам увага прэсы не патрэбная. Яна нават і небясьпечная, бо можа выклікаць незадаволенасьць з боку дзяржаўнай улады".

Хаця, на маю думку, гэтыя ініцыятывы маюць вялізны грамадзкі патэнцыял і могуць стаць падставай для сьпелай грамадзянскай супольнасьці, альбо ўжо зьяўляюцца ёю. Вось што кажа пра гэта Ірына Віданава:

"Іх асноўная роля менавіта ў тым, што яны так ці інакш робяць удзельнікаў сваіх больш актыўнымі грамадзянамі. І гэта само па сабе ёсьць вялізным патэнцыялам. Што датычыць таго, што ім нецікава інтэгравацца ў больш структураваную і інстытуцыялізаваную грамадзянскую супольнасьць, то тут я згаджуся, што сапраўды на дадзены момант вельмі складана ўбачыць, за кім ісьці, дзеля каго ісьці. І калі такія лідэры меркаваньняў, палітычныя лідэры зьявяцца на арэне, то мне здаецца, што вось гэты патэнцыял па актывізацыі і па арганізаванасьці можа потым перарадзіцца ў тое, што будзе нашым агульным супрацівам у памкненьні да пераменаў".

Можа здарыцца і так, што з гэтых мыльных бурбалак, як з клетак, складзецца здаровы, актыўны і вясёлы арганізм нашага будучага грамадзтва. Трэба толькі паверыць, што ўсё гэта ўсур'ёз.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
29.09.2010 18:18
ці вучылі аўтарку на журфаку, што тэкст павіне быць структураваны? што трэба неяк рабіць дзяленне: уступ -- асноўная часка -- высновы? як не тужыўся, не зразумеў, пра што гэтая перадача.
Адказаць

Імя:: былы журфакавец
29.09.2010 20:12
2Ананім: Аўтарка не вучылася на журфаку - таму і праграма такая цікавая. А ці вучылі Вас уважлівасьць? На старонцы ёсьць: уступ, падзагалоўкі, графічныя ўрэзкі, фоты і відэа... Якой структураванасьці Вам яшчэ не хапае ?
Belarus – RFE/RL competition for the best slogan, undated
Настройцеся на Свабоду!

Новыя хвалі Свабоды ад 26 кастрычніка

Дзень вышыванкі — 13 сьнежня ў Палацы Мастацтва

Аўдыёслайды Дзень вышыванкі — 13 сьнежня ў Палацы Мастацтва

13 сьнежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фэстываль беларускай культуры. чытаць далей >

УСЕ НАВІНЫ
External Widget cannot be rendered.

чытаць іншыя навіны >>
External Widget cannot be rendered.

ТОП-ЛІСТ

БЯЗ ЧАРКІ І СКВАРКІ

Выраб аліўкавага алею ў Харватыі.

Тры найлепшыя алеі для салаты

Для салаты я рэкамэндую льняны, канапляны і аліўкавы алей. чытаць далей >

ВАРТА
Дзяніс Бурко

Чытайце на відэа!

Мы, плятформа «Litara-A», распачалі флэш-моб у падтрымку сусьветнай літаратуры. Цяпер у цэлым сьвеце чытаць кнігі — клясыку ці нават мадэрновую літаратуру — стала непапулярна. чытаць далей >

справаводства па-беларуску

Як зь беларускай мовай у БАТЭ і менскага «Дынама»?

Ігар Случак піша аб сытуацыі зь беларускай мовай у футбольных клюбах, якія прадстаўляюць Беларусь на міжнародных турнірах. чытаць далей >

іншыя выпускі
Прадай бараду
Прадай бараду. Мова

Відэа Па-беларуску — картопы, па-руску — бульба

У новым выпуск перадачы «Прадай бараду» Андрусь Такінданг распавядае пра стаўленьне беларусаў да мовы і пра канфуз, які адбыўся зь яго сябрам у вёсцы. чытаць далей >

іншыя выпускі
Berlin Wall Crumbles 1989

Відэа Наколькі крах камунізму быў перадвызначаны?

Гэты выпуск «Зоны Свабоды» перадачы прысьвечаны 25-й гадавіне падзеньня Бэрлінскага муру чытаць далей >

іншыя публікацыі
Цуды і дзівосы Беларусі
Малюнак: Павел Татарнікаў (с) 2014

Альгерд Бахарэвіч: Хутка-смачна

Хадун – гэта тожа-хот-дог, і златка – тожа-піца. Ідэальны пачастунак для тожа-беларусаў. Хутка-смачна – гэта насамрэч вельмі патрыятычна. Хутка-смачна – гэта па-нашаму. А тое, што па-нашаму, кепскім быць ня можа. чытаць далей >

Свабода ў турмах
Прарасейскі сэпаратыст у двары турмы строгага рэжыму ў Данецку

Мультымэдыі  «У нашу мужчынскую камэру апалчэнцы кінулі згвалтаваную імі дзяўчыну»

Што такое вязьніца ў ваенны час, чым адрозьніваецца турэмнае зьняволеньне ад ваеннага палону? чытаць далей >

ПАДАРОЖЖЫ СВАБОДЫ

Фотагалерэя У Красным быў адзін касьцёл, шэсьць бардэляў і два канцлягеры

​Некалі мястэчка Краснае можна было назваць каталіцкай сталіцай. Шматлікія каталікі з адміністратыўнай сталіцы ехалі ў гэтае паселішча ў Маладэчанскім раёне, бо толькі тут дзейнічаў адзіны рымска-каталіцкі касьцёл на ўсё навакольле. чытаць далей >

ПА-БЕЛАРУСКУ ЗЬ ВІНЦУКОМ ВЯЧОРКАМ

Аўдыёслайды Як дэсаветызаваць назвы менскіх вуліцаў і пляцаў?

У пачатку 90-х Вінцук Вячорка ўваходзіў у Камісію па перайменаваньнях вуліцаў пры Менгарвыканкаме. Мэта камісіі была вярнуць гарадзкому асяродзьдзю беларускія імёны. чытаць далей >