Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Міхайлаў: Кошт бэнзіну павінен адпавядаць заробкам!


Арганізатары кампаніі "Стоп-бэнзін!" Канстанцін Міхайлаў і Арцём Шаркоў абмяркоўваюць свае дзеяньні
Арганізатары кампаніі "Стоп-бэнзін!" Канстанцін Міхайлаў і Арцём Шаркоў абмяркоўваюць свае дзеяньні

Госьць Начной Свабоды – адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі "Стоп-бэнзін!" Канстанцін Міхайлаў.

1 чэрвеня беларускія аўтааматары распачалі грамадзянскую кампанію пад назвай "Стоп-бэнзін! Мы — ня дойныя каровы!" Уладальнікі аўто пратэстуюць супраць высокіх коштаў на паліва, якія сёлета ўзрасталі ўжо тры разы. На пачатку студзеня за 1 літар 92-га бэнзіну на беларускіх запраўках бралі 2470 беларускіх рублёў, цяпер кошт складае 2870 рублёў. 1 чэрвеня арганізатары кампаніі перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта, а таксама кіраўніцтву канцэрну "Белнафтахім" калектыўны зварот з просьбай патлумачыць прычыны падаражаньня паліва.

Канстанцін, давайце падсумуем вынікі першага дня грамадзянскай кампаніі “Стоп-бэнзін!”. Колькі аўтааматараў прыкладна ўзялі ў ёй удзел? Ці атрымала яна розгалас?

Міхайлаў: Прайшоў даволі вялікі рэзананс, і гэта факт – мы гэта маглі ўбачыць нават па СМІ. Увечары я паглядзеў у інтэрнэт – інфармацыя ёсьць паўсюль. Каля 150 чалавек пазванілі толькі мне з просьбай даць налепку, з пытаньнем, дзе яе ўзяць. Думаю, тыя, хто тэлефануюць, таксама выконваюць усё, што мы просім зрабіць па гэтай акцыі. Рэзананс даволі вялікі. Колькасьць людзей нерэальна падлічыць, але я думаю, што гэта не адна тысяча, і не дзясяткі.

Патлумачце, калі ласка, дзеля чаго трэба сёньня было на запраўках заліваць у аўто ня больш як 2 літры паліва ды абавязкова ўзяць у апэратара АЗС чэк?

Міхайлаў: Чалавек, які прыяжджае на запраўку, залівае 2 літры і просіць чэк – стварае нязручнасьці: гэта чэргі, нязручнасьць лічыць... То бок, сам апэратар у выніку гэтым не задаволены і паведамляе пра гэта вышэйшаму кіраўніцтву, дзеля якога мы гэтую акцыю і праводзім: каб гэтая інфармацыя паднялася ў вярхі. Мы такім чынам прыцягваем да сябе ўвагу.

Якога кошту на бэнзін вы б хацелі?

Міхайлаў: Я хацеў бы, каб бэнзін каштаваў столькі, колькі рэальна яго можна купіць за заробак, і каб пры гэтым заставаліся грошы на жыцьцё. А на сёньня бэнзін даражэе, і, адпаведна, даражэе хлеб, малако, цукар, праезд у транспарце – чапляецца ўсё, а заробкі не растуць. Мне хацелася б, каб нашы заробкі адпавядалі таму, на што мы іх можам выдаткоўваць. А на сёньня мне даводзіцца адмовіцца ад машыны наогул, бо бэнзін падаражэў, а лішніх 100 тысячаў на яго ў мяне няма. Калі езьдзіць так, як я езьдзіў, і купляць бэнзін, то гэта – больш як палова майго заробку.

Раскажыце, як вы перадавалі зварот у адміністрацыю прэзыдэнта і Белнафтахім. Чаго вы патрабуеце?

Міхайлаў: Мы выставілі тры патрабаваньні.

1) Пераглядзець парадак фармаваньня адпускных цэн на нафтапрадукты, сыходзячы з сацыяльна арыентаванай пазыцыі дзяржавы.
2) Заклікаць канцэрн "Белнафтахім" да сацыяльнай адказнасьці за краіну і ўзровень жыцьця грамадзянаў у гэтай краіне.
3) Пазбавіць "Белнафтахім" выключнага права на натуральную манаполію і ўжыць да іх Закон РБ аб супрацьдзеяньні манапалістычнай дзейнасьці ад 10 сьнежня 1992 году. Мы ведаем, што цэны фармуе канцэрн, і мы хацелі б, каб гэтым займаўся нейкі іншы орган.

Паслухаць гутарку цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG