пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:15

Праграмы / Вынікі дня

Стэфановіч: беларускую мову можа ўратаваць "станоўчая дыскрымінацыя"

Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце. У справаздачы сьцьвярджаецца, што ў мінулым годзе беларускія ўлады абмяжоўвалі свабоду прэсы, слова, сходаў, асацыяцый і рэлігіі, а тыя грамадзяне, што карыстаюцца беларускай мовай, падвяргаліся дыскрымінацыі. Мы пагутарылі пра моўныя праблемы на тле міжнародных актаў аб правах чалавека зь юрыстам праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцінам Стэфановічам.

Валянцін Стэфановіч
x
Валянцін Стэфановіч

Мультымэдыя

Аўдыё
  • В.Стэфановіч: людзі, якія карыстаюцца беларускай мовай, сутыкаюцца з дыскрымінацыяй

Падкаст
ПадпішысяGoogle reader
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

СЛУХАЦЬ:


Абламейка
: Як вы ацэньваеце факт, што ў справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША згадалі пра дыскрымінацыю ў Беларусі людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай?

Стэфановіч: Вядома мы ацэньваем гэта станоўча, таму што такія факты сапраўды ёсьць, мы іх назіраем штогод, і гэтая праблема сапраўды турбуе праваабаронцаў Беларусі.

Абламейка: Валянцін, а беларускія праваабаронцы наогул адсочваюць гэты аспэкт? І як вы ацэньваеце беларускае заканадаўства аб мовах і яго выкананьне ў Беларусі?

Стэфановіч: Штогод мы складаем аналітычны агляд па сытуацыі з правамі чалавека, і заўсёды пэўная частка гэтага агляду прысьвячаецца праблемам дыскрымінацыі, у тым ліку дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце. Ня быў выключэньнем і апошні, які на сёньня выйшаў, агляд за 2008 год, дзе гэтая праблема адзначаецца. Мы адзначаем, што само заканадаўства Беларусі, якое рэгулюе ўжываньне дзьвюх дзяржаўных моваў, не стварае сапраўдных мэханізмаў для рэалізацыі роўнага статусу гэтых моваў. Паводле артыкулу 17 Канстытуцыі, дзяржаўнымі мовамі зьяўляюцца беларуская і расейская. Само пытаньне ўжываньня моваў рэгулюецца Законам аб мовах але новая рэдакцыя 1998 году, на жаль, такіх мэханізмаў, якія б забясьпечвалі роўнасьць статусаў моваў, не ўтрымлівае. І гэта прыводзіць на практыцы да таго, што людзі, якія карыстаюцца беларускай мовай, сутыкаюцца з дыскрымінацыяй.

Абламейка: На якіх міжнародных прававых актах грунтуюцца беларускія праваабаронцы, сьцьвярджаючы, што правы беларускамоўных у Беларусі парушаюцца?

Стэфановіч: Найперш мы апэлюем да "Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах". Гэта артыкул 26, які гаворыць пра тое, што павінна быць забясьпечана законам абарона ад дыскрымінацыі па якой-небудзь прыкмеце. У тым ліку і па прыкмеце мовы. На сёньня ў Беларусі беларускамоўныя грамадзяне могуць быць аднесеныя да моўнай меншасьці. Гэта ўнікальная сытуацыя, калі мовай тытульнай нацыі карыстаецца невялікая колькасьць людзей. Але паводле Канстытуцыі гэтыя мовы маюць роўны статус.

Абламейка: А як на Захадзе рэагуюць на тое, што вы прыцягваеце ўвагу менавіта да мовы, да парушэньня правоў беларускамоўных? Як там ставяцца да моўных праблемаў Беларусі?

Стэфановіч: Ёсьць пэўнае неразуменьне гэтай праблемы, таму што звычайна ў справаздачах праваабарончых арганізацый іншых краінаў зьвяртаюць увагу на дыскрымінацыю нацыянальных ці моўных меншасьцяў. І людзі, якія кепска ведаюць сытуацыю ў Беларусі, могуць зьдзівіцца, таму што, па ідэі, карыстальнікамі гэтай мовы мусіць быць большасьць насельніцтва. Але сытуацыя такая, што дзяржаўны орган не абавязаны адказваць на зварот грамадзяніна на той мове, на якой той зьвярнуўся. У законе напісана: альбо па-расейску, альбо па-беларуску. А на практыцы адказваюць выключна на расейскай мове. Калі тлумачыць праблему ў гэтым аспэкце, тады разуменьне ёсьць.

Абламейка: Якое выйсьце з гэтай сытуацыі праваабаронцы бачаць, якое рашэньне прапануюць?

Стэфановіч: Сытуацыя на сёньня, як мне падаецца, досыць крытычная, таму што беларуская мова ўнесена ЮНЭСКА ў сьпіс моваў, якім пагражае зьнікненьне. І я мяркую, што без адмысловай праграму ўраду тут сытуацыю будзе цяжка выправіць. Мне падаецца, тут бы мог быць шэраг мерапрыемстваў. Найперш гэта забесьпячэньне сапраўды роўнага статусу беларускай мовы. Гэты прынцып павінен адпавядаць сусьветнаму прынцыпу білінгвістычных краінаў – усё павінна быць пароўну. Мусяць быць дзяржаўныя цалкам беларускамоўныя тэлеканалы. Калі два расейскамоўных каналы, то два беларускамоўных. Эфір радыё таксама мусіць быць напалову па-беларуску і па-расейску. Усе законы, усе кодэксы, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі кіраваньня, павінны прымацца выключна на дзьвюх мовах. Г.зн. дзяржаўныя чыноўнікі будуць абавязаныя адказваць на звароты грамадзянаў на той мове, на якой яны зьвяртаюцца.

Я лічу, што ў зьвязку з тым. што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы, трэба прымяніць таксама гэтак званую "станоўчую дыскрымінацыю" – пэўныя прывілеі для пэўных асобаў, якія спрыяюць адраджэньню мовы. Напрыклад, невялікія даплаты настаўнікам у школах і ўнівэрсытэтах, якія працуюць на беларускай мове. Вельмі важна стварыць пераемнасьць адукацыі, каб школьнікі потым маглі паступаць на беларускія плыні ва ўнівэрсытэтах.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
14.03.2010 21:06
17 Канстытуцыі, дзяржаўнымі мовамі зьяўляюцца беларуская і расейская.
----------------------
И давно, в Беларуси, говорят на российском языке?
Адказаць

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
14.03.2010 22:29
Прыкладна паўстагодзьдзя, ня болей.
Адказаць

Імя:: Ананім
15.03.2010 17:06
А я думал, что говорят на русском?

Імя:: Юры Горад:: Менск
14.03.2010 22:05
Важная тэма. добра сказана пра станоўчую дыскрымінацыю. Мы пераможам!

Імя:: Димыч
15.03.2010 00:01
Господин Стефанович! Вы со своей белорусизацией уже однажды сильно проиграли? Хотите проиграть еще раз, через дискриминацию русскоязычных?

Ну-ну, успехов.:))
Адказаць

Імя:: Ананім
15.03.2010 09:59
Raseiski Dimycz zyvesz u Belarusi musisz razmayliac na dvyx movax jak liczysz siabie gramadzininam krainy. My peramozam , ZYVE BELARUS!!!
Адказаць

Імя:: Димыч
15.03.2010 17:14
На кирилицу сперва вернись, "патриотическое чудо" в перьях.:))
Адказаць

Імя:: Viktar Горад:: Miensk
16.03.2010 08:09
Tak śviarbić niepadabienstva na ŭłasnuju niakčemnaść?:))

Імя:: Барталамей Горад:: Бяроза-Картуская
15.03.2010 02:31
>>забесьпячэньне сапраўды роўнага статусу беларускай мове

Вось гэта якраз самае важнае і да гэтага рэальна імкнуцца.

Імя:: Саша Горад:: Бранцліх
15.03.2010 16:40
Прывтанне!
А ў маім горадзе наогул 40 % рускіх эмігрантаў.Нават рынкі есць дзе адны расейцы.Казалі што мабыць хутка будуць рабіць рэферэндум,каб надаць у Германіі статус расейскай мове другой дзяржаўнай.Вельмі многа рускіх.
І Масква ўжо іх падтрымала,і Асеція, і Абхазія, і Некарагуа.
Я таксама так лічу.А то тут я бачу таксама "дыскрымінацыя рускаязычных".
А туркі тут гнуць свае! Немцы ўжо не ведаюць што кідацца вывучаць : ці рускую мову,ці турэцкую.У вас на Беларусі хоць ясна ,вы з перапугу вучыце рускую.
Да-а! Масква ж бліжэй,можа і па шыі даць!
Я не ведаю,даўно ўжо з'ехаў з Беларусі,гавораць што за беларускую мову ў вас штрафуюць?Я нешта не веру ў гэта.
Нейкая лухта.Каб у беларусі прыгняталі чалавека за мову,гэтага не можа быць. І які дурань пусціў такія чуткі?

Імя:: Алег Горад:: Жодзіна
15.03.2010 17:49
Згодны з меркаваньнем Валянціна Стэфановіча на сто адсоткаў. Прапаную пачаць "станоўчую дыскрымінацыю" з форуму Свабоды, зьмяшчаць камэнтары і лісты толькі па-беларуску, таму што на расейскіх форумах беларускамоўных камэнтароў ніколі не сустракаў.
Адказаць

Імя:: Ананім
15.03.2010 19:34
Оппозиция для достижения своих целей готова попрать не только Конституцию РБ, но и Конвенцию о правах человека.
Адказаць

Імя:: Jazep
16.03.2010 12:39
Калі хада ідзе аб фізічным існаваньні народа, ён мае права на любыя крокі для ўласнага ўратаваньня і яны ёсьць маральнымі!
Адказаць

Імя:: Димыч
17.03.2010 11:03
Только тогда не кричите когда к вам тоже применят физическую силу. Мы свои права на свой язык никому отдавать не собираемся.

Імя:: Мазынскі Валеры
15.03.2010 20:04
Усе нашыя высілкі трэба накіраваць на тое, каб на Беларусі з'явіўся паўнавартасны беларускамоўны Універсітэт. Хоць адзін!!! З гэтага пачнецца " Будзьма! ".
Адказаць

Імя:: Jazep
16.03.2010 10:37
Дакладна, Валер! Але, на жаль, гэта магчыма зарас толькі на падставе самаадукацыі і празь стварэньне грамадскіх сеткавых сістэмаў. Сам ведаеш, улада ў нас антыбеларуская і ў беларусаў за-мала грошаў

Імя:: zxz12 Горад:: Wroclaw
15.03.2010 21:45
Я не ведаю,даўно ўжо з'ехаў з Беларусі,гавораць што за беларускую мову ў вас штрафуюць?Я нешта не веру ў гэта.
---------------------------------------------------------------------------------------------
калі бы асабіста з гэтым не сутыкнуўся, таксама бы не паверыў, але так ёсць. Беларусафобаў на дзяржаўных пасадах зашмат
Адказаць

Імя:: Димыч
16.03.2010 16:17
Насчет штрафов не знаю, не сталкивался. А вот за дискриминацию русскоязычных в Беларуси лично Позняк поплатился вынужденной эмиграцией, а БНФ и прочие националисты получили Лукашенко в президенты.

Вот не пугали бы народ своей белорусизацией в конце 80-х- нач. 90-х, глядишь и консенсус бы был, и Лукашенко не стал бы президентом. А так, получите и распишитесь.:))
Адказаць

Імя:: Фокс
17.03.2010 00:55
То же самое, господин Самусевич/Монро, можно и вашей пророссийской пятой колонне предъявить. Не вопи вы тогда на каждом шагу об угрозе национализма, то Лу так остался бы директором совхоза. А так получите своего российского клиента. Кстати, его ваша любимая Раша исправно содержит и оберегает.
Адказаць

Імя:: Димыч
17.03.2010 11:11
Вы это вообще кому пишите? Какой Монро?

Пророссийской колонны в Беларуси нет. Есть обычные русскоязычные белорусы. Она никем не организована и тем более никем не финансируется, в отличие от "польской колонны" и вашего финансирования с Запада. Этого только лденивый не знает.

И вообще запомните билингвизм в Беларуси- это наилучший выход. Прежде всего для вас. Не хотите? Ну как хотите, тогда получите одну русскоязычную Беларусь, а себя по-прежнему в катакомбах.
Повторяю, если бы не русофобия националистов и лично Позняка, то Лукашенко мог и не стать президентом.

Помните статью Позняка в 1993-ом "О русском империализме"? Вздумали пугать нас русскими в русскоязычной стране- вчерашнем БССР? Получите Позняка в эмиграцию, Лукашенко в президенты.

Я смотрю такие как вы все никак не поумнеете.

Імя:: Radykal
16.03.2010 21:07
Патрабую ўводу ў правілы комэнтаваньня матэр'ялаў інтэрнэтнай старонкі беларускай службы "Радыё Свабода" наступнага сказу: "Пішэце па-беларуску".
Адказаць

Імя:: Димыч
17.03.2010 11:12
Хотите самоизоляции от большинства белорусов, русскоязычных? Да без проблем. Вам же хуже будет!:))
Адказаць

Імя:: Дземянцеявец
17.03.2010 11:16
У нас кто как хаціт, тот так і гаварыт.

Імя:: Валянцін Стэфановіч Горад:: Менск
17.03.2010 23:02
Шаноўны "обычный русскоязычный белорусс Димыч" мяне, як звычайнага беларускамоўнага беларуса Валянціна Стэфановіча ў дадзеным пытанні меньш за ўсё хвалююць вашыя палітычныя экскурсы. Я асабіста нікому нічога не прайграваў, як і не выйграваў. Я звычайны грамадзянін гэтай краіны, які гаворыць па беларуску, таму што мне так падабаецца, таму што мяне так навучылі мае бацькі. Па беларуску гаворыць мая жонка і мой 5-ці гадовы сын. І паверце, я зусім не адчуваю сябе ізаляваным, бо валодаю яшчэ некалькімі мовамі і рускай у тым ліку. Але я хачу каб мае правы, як і правы тысяч такіх як я, паважаліся і выконваліся гэтым Урадам. Каб калі я прыгоджу ў суд, я не чуў болей ад суддзі словаў "говорите по русски, вы же знаете у нас два государственных языка", ці каб на мае пісьмовыя звароты па-беларуску чыноўнікі мне адказвалі выключна па-руску, ці каб у дзяржаўных установах не было блянкаў на другой дзяржаўнай мове. Гэта і есць дыскрымінацыя з якой мы сутыкаемся штодня. Я не прымушаю нікога размаўляць менавіта па беларуску, кожны ў паўсядзённым жыцці вольны размаўляць як хоча --па руску, польску, кітайску. Але ёсць Канстытуцыя, якая гарантуе роўны статус дзвух моваў. Так, гэта білінгвізм, але гэта не значыць, што ў такім разе мы мусім чуць другую дзяржаўную мову выключна ў мэтро пры абвяшчэнні прыпынкаў. Білінгівзм гэта калі ўсяго 50\50 --па роўну. Як гэта есць у Канадзе, Бельгіі, Ірляндыі і яшчэ шмат якіх білінгвістычных краінах. Пра гэта я і казаў. Дзе вы тут знайшлі заклікі да дыскрымінацыі рускамоўных я не ведаю. Тое, што мы маем зараз гэта не білінгвізм, а паступовае выміранне адной са старажытных славянскіх моваў і дзяржава нажаль гэтаму працэсу ніяк не супрацьстаіць. Мова выкінутая гэтым Урадам з дзяржаўнага ўжытку, на ёй не прымаюцца законы, на ёй не гавораць чыноўнікі, на ёй амаль няма тэле і радыё перадач. Вось пра што думаць трэба, а не пра тое хто мог стаць прэзідэнтам, а хто не.
Адказаць

Імя:: Димыч
18.03.2010 10:02
Стэфановичу, правозащитинику и гражданину.

1. "Я звычайны грамадзянін гэтай краіны, які гаворыць па беларуску, таму што мне так падабаецца, таму што мяне так навучылі мае бацькі".

Не имею никаких вопросов, претензий ни к вашему белорусскому языку, ни к тому что вас ему научили ваши бацьки. Отмечу лишь, что на сегодняшний день белорусскоязычных белорусов в Беларуси крайнее меньшинство и вы и ваши сторонники часто выглядите в русскоязычной Беларуси как белая ворона.

2. "Але я хачу каб мае правы, як і правы тысяч такіх як я, паважаліся і выконваліся гэтым Урадам".

Для этого вам с прочими белорусскоязычными придется сменить эту власть в стране. И никак иначе. И не просто сменить, а возглавить новую власть в Беларуси. На это Вы не способны. Во всяком случае без поддержки русскоязычных белорусов в Беларуси. А на кой ляд нам поддерживать своих будущих дискриминантов?

3. Стефанович, ваша проблема в том, что в своих подходах к языковому вопросу в Беларуси, который, несомненно, есть также и политический вопрос, вы и ваши сторонники не умны. Я никого не оскорбляю, я констатирую. Посему свои "хотелки" к ЭТОМУ государству можете оставить в покое:

"Каб калі я прыгоджу ў суд, я не чуў болей ад суддзі словаў "говорите по русски, вы же знаете у нас два государственных языка", ці каб на мае пісьмовыя звароты па-беларуску чыноўнікі мне адказвалі выключна па-руску, ці каб у дзяржаўных установах не было блянкаў на другой дзяржаўнай мове".

4. "Але ёсць Канстытуцыя, якая гарантуе роўны статус дзвух моваў".

Правозащитник Стефанович! Разве Вы не знаете что белорусская Конституция де-факто не работает? Тогда к чему все ваши высокопарные восклицания? Повторяю, без смены режима Вы ничего не добьетесь, ни через аппеляцию к конституции или к Брюсселю. Но ведь вы и ваши соратники по оппозиции панически боитесь реально бороться за власть. Засели по правозащитным организациям и лишь критикуете. А власти это, что дробина слону. Через критику власть не меняют, не берут. Учите азы политологии. Если за вами нет масс людей, Вы обречены оставаться диссидентами, правозащитниками и прочими политическими маргиналами.

5. "Дзе вы тут знайшлі заклікі да дыскрымінацыі рускамоўных я не ведаю".

цитата: " Я лічу, што ў зьвязку з тым. што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы, трэба прымяніць таксама гэтак званую "станоўчую дыскрымінацыю" – пэўныя прывілеі для пэўных асобаў, якія спрыяюць адраджэньню мовы. Напрыклад, невялікія даплаты настаўнікам у школах і ўнівэрсытэтах, якія працуюць на беларускай мове".

"Станоучая дыскрымінацыя" в пользу абсолютного меньшинства белорусскоязычных в нашей стране- это дискриминация ПРОТИВ абсолютного большинства русскоязычных в таком случае. И не делайте вид, что вы этого не понимаете.

6. "Мова выкінутая гэтым Урадам з дзяржаўнага ўжытку, на ёй не прымаюцца законы, на ёй не гавораць чыноўнікі..."

Давайте элементарно не врать! Эта мова была выброшена Урадом из государственного употребления не сегодня. И не вчера! На ней не говорили чиновники еще в Речи Посполитой, куда входило ВКЛ, на ней не принимались Законы. Так что подобной практике лет 300. Не меньше. А теперь вы хотите всех ломать через колено? Ввести белорусский в государственные кабинеты? А им это надо? Для них, как и для меня, для большинства других уже давно ближе русский язык чем белорусский. Ну, и зачем нам все это? Ах, это Вы так хотите? Ну, боритесь за власть, я не против.:))

Но без нашей поддержки в таком случае.

Імя:: Валянцін Стэфнаовіч Горад:: Менск
18.03.2010 15:07
Цалкам згодны з вамі Димыч, што сенняшні палітычны рэжым дыскрымінуе беларускамоўную меньшасць і тое, што Канстытуцыя не працуе. Пра гэты мы і паведамялем у сваіх справзадачах, у тым ліку ў Савет і Камітэт па правах чалавека ААН. Пра гэты я і казаў у сваім інтэрвью.
Як я выглядаю ў вачах большасці рускамоўных і што там каму было бліжэй у ВКЛ і Рэчы Паспалітай мяне таксама меней за ўсё хвалюе. Я адстоўваю свае правы, якія мне гарантаваныя не толькі Канстытуцыяй, але і Міжнароднымі нормамі, якія ратыфікавала Беларусь. З праявамі дэскрымінацыі і іншымі парушэнямі правоў чалавека мы, праваабароннцы змагаемся і будзем змагацца. А што такое "станоўчая дыскрымінацыя" і ў якіх выпадках яна выкарыстоўваецца прапаную вам пачытаць хаця б у тым жу Гугле, самаадукацыя рэч карысная. Згодны, што ў пытанні мовы ёсць палітычны аспект. Пры нагодзе будзем вырашаць і яго.