пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:12

Праграмы / Экспэртыза Свабоды

Пра што сьведчаць вынікі фармаваньня ўчастковых выбарчых камісій?

Завершаны чарговы этап выбарчай кампаніі: фармаваньне ўчастковых камісій. Як ацаніць узровень прадстаўніцтва там апазыцыі? Ці ёсьць прыкметы лібэралізацыі ў параўнаньні зь мінулымі выбарамі? Якія ўвогуле тэндэнцыі можна адзначыць у фармаваньні выбарчых камісій?

Мультымэдыя

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Удзельнікі: экспэрт у галіне выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер зь Менску і намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў з Магілёва.

 Рыгор Кастусёў
 Сяргей Альфер
 Валер Карбалевіч


Узровень прадстаўніцтва апазыцыі


Валер Карбалевіч: «Паводле папярэдніх дадзеных, ва ўчастковыя выбарчыя камісіі трапіла 76 прадстаўнікоў апазыцыйных партый. Гэта складае 10% ад прапанаванай апазыцыяй колькасьці. У той час як ад праўладных партый было ўключана каля 90% прапанаваных кандыдатаў. Напрыклад, ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі ў камісіі ўвайшлі ўсе 100% вылучаных партыяў прадстаўнікоў. Як можна ацаніць такую дыскрымінацыю? Як яе тлумачаць улады?»

Сяргей Альфер: «Я б адзначыў, што гэтым разам мае месца вялікае прадстаўніцтва апазыцыйных партый ва ўчастковых выбарчых камісіях у параўнаньні зь мінулымі выбарчымі кампаніямі. Улады хочуць разабрацца, ці існуе вялікая небясьпека ад прысутнасьці апазыцыі ў камісіях.

Паводле зьменаў у выбарчым заканадаўстве, цяпер у выбарчых камісіях павінна прысутнічаць траціна прадстаўнікоў партый і грамадзкіх арганізацый. Таму такое вялікае прадстаўніцтва ад праўладных партый. Напрыклад, невядома, ці ёсьць такая колькасьць сяброў у Сацыяльна-спартыўнай партыі ці ў Партыі працы і справядлівасьці.

А што тычыцца дыскрымінацыі апазыцыі, то яе прадстаўнікоў уключылі больш, чым раней, але столькі, каб яны не маглі кантраляваць выбары ў ніводнай выбарчай акрузе.

Закон не патрабуе, каб улады матывавалі, чаму прадстаўнікоў гэтай партыі ўключылі ў камісію, а той — не. Хоць апазыцыйныя партыі вылучылі рэальных людзей, большасьць якіх ужо ўдзельнічалі ў выбарах».

Рыгор Кастусёў: «Тэндэнцыя фармаваньня выбарчых камісій сёлета не зьмянілася. У некаторым сэнсе ўлады нават паводзяць сябе больш жорстка. З 208 прадстаўнікоў Партыі БНФ, вылучаных рознымі шляхамі, у камісіі ўключана каля 10%. У Слоніме вылучана 25 сябраў нашай партыі, але ўлады дасюль не даюць інфармацыі, ці хто зь іх уключаны ў камісіі. Такая ж сытуацыя ў Гомелі. Такой сакрэтнасьці раней не было. У Шклове ўлады пачалі весьці антыагітацыю супраць нашага сябра Пятра Мігурскага пасьля спробы вылучэньня яго ў тэрытарыяльную камісію.

Але ёсьць і «выспы дэмакратыі». У Рэчыцы з шасьці прадстаўнікоў, вылучаных партыяй у камісіі, уключаныя тры, плюс яшчэ адзін — ад грамадзкай арганізацыі «БНФ „Адраджэньне“». Прычым адзін зь іх нават абраны намесьнікам старшыні ўчастковай камісіі. У Магілёўскай вобласьці сябра нашай партыі Мікола Яцкоў нават стаў старшынёй камісіі. Але гэта выключэньні».

Ці ёсьць прагрэс?


Карбалевіч: «76 прадстаўнікоў апазыцыйных партый — гэта мала. Але гэта больш, чым на мінулых выбарах, калі быў толькі 1 чалавек. Сп. Альфер кажа, што ёсьць прагрэс. Магчыма так гэта ацэняць і замежныя назіральнікі. А вось сп. Кастусёў лічыць, што ў некаторым сэнсе ўлады нават паводзяць сябе больш жорстка. Дык ці можна лічыць, што гэтыя выбары адбываюцца ў больш лібэральных умовах, чым папярэднія?»

Альфер: «Для ацэнкі трэба браць пад увагу ўсе элемэнты выбарчай кампаніі. На сёньня карціна трохі больш лібэральная ў параўнаньні зь мясцовымі выбарамі 2007 году і парлямэнцкімі выбарамі 2008 году. Бо ў выбарчыя камісіі ўключана істотна больш сяброў дэмакратычных арганізацый. Калі ва ўчастковай камісіі знаходзіцца прадстаўнік апазыцыі, гэта дае магчымасьць атрымаць больш-менш рэальную карціну вынікаў галасаваньня. Бо паводле статыстыкі вынікі выбараў на розных участках адной акругі не павінны адрозьнівацца больш, чым на 2-3%.

Калі раней апазыцыянэраў было ў камісіях 0,3%, а цяпер няхай нават 1%, то ці можна казаць пра прагрэс?
Далей, зарэгістраваныя ўсе ініцыятыўныя групы апазыцыйных кандыдатаў. Пакуль улады ў мінімальнай ступені перашкаджаюць правядзеньню кампаніі.

Але адначасова зьявіліся і новыя формы ціску на апазыцыю, якія раней не выкарыстоўваліся так маштабна. Гэта ціск па месцы працы, дзе ад людзей патрабуюць пад пагрозай звальненьня спыніць удзел у выбарах. І шмат людзей здымаецца з кампаніі. Таму казаць пра значную лібэралізацыю цяжка».

Кастусёў: «Пагаджуся з апошнім тэзісам сп. Альфера. Зьмяненьне мэтадаў ціску абумоўлена тым, што новыя мэтады менш заўважныя для вонкавага назіральніка. Вонкава павялічылася колькасьць прадстаўнікоў апазыцыі ў выбарчых камісіях, але і пасьля гэтага іх будзе вельмі мала. Калі раней апазыцыянэраў было ў камісіях 0,3%, а цяпер няхай нават 1%, то ці можна казаць пра прагрэс? Яны ж ня могуць кантраляваць выбарчы працэс».

Тэндэнцыі фармаваньня выбарчых камісій


Карбалевіч: «Якія яшчэ тэндэнцыі можна адзначыць у фармаваньні выбарчых камісій? Я зьвярнуў увагу, што моцна актывізаваліся праўладныя партыі. Вось, напрыклад, нікому невядомая Сацыяльна-спартовая партыя вылучыла больш за чатыры сотні сваіх кандыдатаў, і большасьць зь іх сталі сябрамі ўчастковых камісій».

Альфер: «Уладам трэба запоўніць квоту ў трэць камісій. Запаўняць іх толькі за кошт праўладных грамадзкіх арганізацый кшталту ФПБ, БРСМ, „Белай Русі“ ці Саюзу жанчын не зусім карэктна. Патрэбна прадстаўніцтва і ад партый. Таму і мабілізавалі праўладныя партыі, якія дасюль здаваліся нежывымі.

Яшчэ адзін нюанс. Раней партыі маглі вылучаць у выбарчыя камісіі толькі сваіх сябраў. Цяпер, пасьля зьменаў у заканадаўстве, партыі могуць вылучаць і беспартыйных грамадзян. Вось гэтым і скарысталіся такія цікавыя партыі, як, напрыклад, Сацыяльна-спартыўная партыя. А статыстыка выглядае прыгожа, нібыта ў нас нармальная партыйная сыстэма. Насамрэч партыі знаходзяцца ў загоне. Прычым як апазыцыйныя, так і праўладныя».

Кастусёў: «Згодзен з сп. Альферам. Сапраўды, невядома, адкуль узялося столькі сябраў ці прыхільнікаў гэтых невядомых партый. Можна здагадацца, па чыёй камандзе гэта робіцца дзеля вонкавай статыстыкі».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: я
12.03.2010 19:51
I што далей ?

Імя:: Rick Горад:: Гомель
13.03.2010 08:09
Я б адзначыў, што гэтым разам мае месца вялікае прадстаўніцтва апазыцыйных партый ва ўчастковых выбарчых камісіях у параўнаньні зь мінулымі выбарчымі кампаніямі...
+++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
Часам тэарэтыкі больш небяспечныя за ідыетаў. Сп. Альферу трэба было параўнаць з 70-мі гадамі і лічба была бы больш унушальная. На жаль вось гэтакія "тэарытычныя ізыскі" выкарыстоўваюць на перамовах мілінкевічы, а з экранаў тэлівізараў ідыелагі піткевічы. Няўжо з офісу ня бачна, што умовы правядзення "выбараў" сталі больш жорскія і дрэнныя, чым у мінулым? Альбо спадар далучыўся да камады адбелівацеля???
Адказаць

Імя:: Ананім
13.03.2010 14:16
Да, нормально все. Количество наблюдателей от оппозиции, отражает реальное положение дел т.е. в Беларуси оппозиции нет. Только и всего.

Імя:: Ліс Горад:: Віцебск
13.03.2010 11:06
Улады прынцыпава не уключаюць тых прадстаўнікоў партый, якія здольны мець цвёрдую пазіцыю і не залежаць ад уладаў -- ні самі, ні іх родзічы. Улада фільтруе тых, хто трымаецца літары ЗАКОНА, а не дзейнічае па паняццях улады.
Наконт жорсткасці умоў, якія быццам большымі сталі, магчыма разважаць толькі за кампутарам. Выбары гэтыя мала што вырашаюць, а з'яўляюцца тіолькі пляцоўкай для апрацоўкі грамадскай думкі перад прэзідэнскай кампаніяй.
Адказаць

Імя:: Ананім
13.03.2010 15:12
Ну если придерживаться буквы закона, то получать финансирование, на политическую деятельность, из-за рубежа запрещено. Однако...

Імя:: Ліс Горад:: Віцебск
14.03.2010 19:39
Пра законнасць гэтай улады гаварыць не выпадае. Яна жыве не законам, а паняццямі, якія фармуе праз указы і дыкрэты.
Калі зараз яе не магчыма змяніць, то да яе трэ ставіцца з пагардай. Так казаў Сенэка і гэта маральная пазіцыя.
Адказаць

Імя:: Ананім
14.03.2010 20:54
Для смены власти нужно сначала сменить оппозицию. При этой оппозиции власть жила, живет и будет жить припеваючи.
Адказаць

Імя:: Ананім
14.03.2010 20:59

Пра законнасць гэтай улады гаварыць не выпадае. Яна жыве не законам, а паняццямі, якія фармуе праз указы і дыкрэты.
--------------
Конституция Республики Беларусь
Статья 85. Президент на основе и в соответствии с Конституцией издает указы и распоряжения, имеющие обязательную силу на всей территории Республики Беларусь. В случаях, предусмотренных Конституцией, Президент издает декреты, имеющие силу законов. Президент непосредственно или через создаваемые им органы обеспечивает исполнение декретов, указов и распоряжений.
P.S.
Научитесь отличать закон от понятий и будет вам счастье.

Імя:: Ліс Горад:: Віцебск
15.03.2010 08:25
Шчаслівы вы мой. Гэты артыкул як і большасць артыкулаў К РБ у 1996 годзе прыняты незаконным шляхам і не маюць легітымнасці. Гэта было засведчана ў Стамбуле, дзе быў сам кіраўнік. Тады і было прапанавана правесці прававыя рэформы, якія далі б легітымнасць рэжыму. Але Лу на гэта не пагадзіўся і місія Віка правалілася. З таго часуі кіраўнік рашыў жыць сваімі паняццямі і жыве да гэтага часу.
На радасць розным ананімам.