пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:06

Праграмы / Бліц-аналіз

“Не выключаю, што Беларусь можа выйсьці з Мытнага Саюзу”

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не выключае правалу Мытнага Саюзу. Беларускі прэзыдэнт зноў адзначыў, што Менск уступаў у клясічны мытны саюз без усялякіх выключэньняў. Ці прыслухаецца Масква да чарговых скаргаў Беларусі? Ці існуе імавернасьць таго, што Беларусь можа ўвогуле выйсьці з Мытнага Саюзу? На гэтыя пытаньні адказвае з Масквы палітоляг Кірыл Коктыш.

Кірыл Коктыш
x
Кірыл Коктыш
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Цыганкоў: Ці адрэагуе Масква на чарговую пагрозьлівую заяву беларускага прэзыдэнта? Наколькі Расея гатовая прыслухоўвацца да меркаваньня Беларусі, якая патрабуе, каб нафта і нафтапрадукты ўнутры Мытнага Саюзу не абкладаліся ніякай мытай?

Коктыш: Масква ўжо мае досьвед, калі Беларусь пагражала не падпісваць Мытны Саюз, гандлявалася, але ўрэшце пагадзілася на расейскія ўмовы. Так што пакуль у Масквы няма ніякіх падставаў перагледжваць тое, што было падпісана. Тут зноў узьнікае пытаньне – калі Беларусь пагаджалася на нейкі “іншы” Мытны Саюз, які адрозьніваецца ад таго, якія быў падпісаны – як тады працавала МЗС, іншыя ведамствы, што мусілі падрыхтаваць гэтыя пагадненьні. Бо калі кіраўнік дзяржавы кажа, што мы падпісалі ня тое, пра што дамаўляліся – то гэта нейкі нонсэнс.

Цыганкоў: Аляксандар Лукашэнка таксама заявіў наступнае – “Мы павінны вызначыцца менавіта зараз, таму што потым, калі гэты працэс стане незваротным, ужо будзе позна змагацца за ўласныя інтарэсы”. Ці можна ўбачыць у гэтых словах намёк на тое, што Беларусь можа выйсьці з Мытнага Саюза? Наколькі гэта імаверна?

Коктыш: Я не выключаю, што Беларусь можа выйсьці з Мытнага Саюза. Насамрэч беларуская і расейская эканомікі – вельмі розныя паводле структураў. Расейская эканоміка зацікаўлена ў максымальным кошце сыравіна, беларуская – у максымальным кошце канчатковай прадукцыі.

Гэта азначае, што ўзгадняць інтарэсы двух такіх розных эканомік – працэс, які патрабуе часу, які мог працягвацца месяцамі. Але тут выглядае, што вырашылі проста найхутчэй падпісаць, вырашылі, што будзе бязмытная нафта, я яны ўсе мінусы перакрые. Цяпер высьвятляецца, што такой нафты ня будзе, што ёсьць страты амаль па кожным міністэрстве, і ёсьць страты ў выглядзе паўтара мільёнаў абураных уласьнікаў іншамарак.

І цяпер узьнікае пытаньне, а хто будзе за гэта плаціць, і хто будзе гэта кампэнсаваць. Таму я не выключаю, што Беларусь можа выйсьці з Мытнага Саюзу. Але гэта будзе азначаць страту твару: навошта было падпісваць нейкае пагадненьне, каб адразу дэнансаваць свой уласны подпіс?
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
12.03.2010 13:15
Да, пэуна трэба выйсьці з гэтага саюза! Бо нячога добрага нас не чакае. Нам Беларусам у Эурасаюз там няма не якіх мытау паміш краінамі. Але гэта не магчыма пры гэтай уладзе.
:-(
Адказаць

Імя:: Ананім
12.03.2010 20:46
А все европейцы на дорогу выходят, смотреть не везут ли им белорусские товары.
Адказаць

Імя:: Димыч
14.03.2010 12:32
Экспорт основных белорусских товаров в 2007-2009гг., из-за которых, по идеи некоторых "умников", евросоюз будет биться в очередях:

- нефть сырая
- нефтепродукты
- проволока
- калийные удобрения
- газ сжиженный
- шины
- тракторы, тягачи
- грузовики
- текстиль

О нефти сырой, нефтепродуктах, газ сжиженый на экспорт можно уже практически забыть благодаря новой политики России. Во всяком случае в прежних объемах. Что тогда остается? Как белорусские тракторы и грузовики потеснят в ЕС таких производителей как:

"Мерседес", "Сканиа", "Вольво", "ДАФ", "JCB", "Klaas", другие ?

Господа! Нам над МТЗ, МАЗ впору плакать.:)) Наш экспорт в Европу в докризисный год (2008) - 14.4. млрд.долл. Для сравнения экспорт Голландии, которая по территории не более нашей Минской области, в 2008г.- 600 млрд.долл.

Так что успокойтесь, воспаленные мозги восторженных патриотов "индустриальной" Беларуси с белорусским "экономическим чудом".:))

Імя:: Ёпрст Горад:: Беларусь
12.03.2010 16:16
Тут праблема у квадраце, калі не у кубе:
1.Сыравінная і таваравытворчая эканомікі - рэальны антаганізм!
2.Крамлёўская ОПГ, якая выносіць усё з хаты на Захад і аўтарытарны Лукашэнка - рэальны антаганізм!
3.Азіяцкі расейскі імперскі менталітэт і праеўрапейская Беларусь - рэальны антаганізм!
4.Былая метраполія і былая калонія - рэальны антаганізм!
Адказаць

Імя:: Ананім
12.03.2010 20:47
Так вы нам предлагаете стать колонией ЕС и за свой счет решать европейские проблемы.

Імя:: Анатоль Горад:: СПб
14.03.2010 08:43
З Расеяй нельга мець справы нi ў якiм разе i нi ў якiх выпадках. Гэта пачвара, якую трэба толькi руйнаваць.