пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:35

Анкета Свабоды

Анкета Свабоды: Марыя Мартысевіч

Паэтка, эсэістка, перакладчыца. Нарадзілася 28 сакавіка 1982 году ў Менску. Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2004), літаратурна-філязофскае аддзяленьне Беларускага калегіюму. Стыпэндыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў). У 2008 выйшла яе першая кніга «Цмокі лятуць на нераст». Перакладае з украінскай, польскай, чэскай, ангельскай моваў. У яе перакладзе з чэскай выйшлі ў 2008 годзе выйшлі дзьве кнігі — раман Антаніна Баяі «Зваўчэнне. Раманета пра ваўкоў, людзей і знакі» і раман Яраслава Рудзіша «Неба пад Бэрлінам».

Марыя Мартысевіч
x
Марыя Мартысевіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +


Што для вас свабода?

Права выбару.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Адпаведна, адсутнасьць выбару.


Што для вас шчасьце?

Самадастатковасьць.


Чаго вы найбольш баіцеся?


Сьмерці блізкіх людзей.


Які талент вы хацелі б мець?

Сьпяваць.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Б.Б. Грабеншчыковым.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Падарункі.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Нічога.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Гаварыць за адзін раз ня больш за дзьве важныя рэчы.


Які ваш улюбёны дэвіз?

«Рабі, што мусіш, і будзь, што будзе».


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

Арыстакратыі.


У якой краіне вы хацелі б жыць?

БНР.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?

Сваю.


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Памяняла б тып рэспублікі з прэзыдэнцкага на парляманцкі.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Быць у ім.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Добрасуседзкія.


Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?

Устрымаюся ад адказу.


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Устрымаюся ад адказу.


Калі беларусы загавораць па-беларуску?

Устрымаюся ад адказу.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

Устрымаюся ад адказу.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: цікавая анкета
12.03.2010 18:23
палова адказаў "Устрымаюся ад адказу" - вельмі зьмястоўна

Імя:: Сымон Горад:: Мінск
12.03.2010 20:15
Маладая і самаўпэўненая. Дапускае памылкі ў публікацыях. Хутчэй бы ўзяла шлюб.

Імя:: чытач Горад:: менск
13.03.2010 15:39
знакавая фигура як крытык, яказваецца, яшчэ и перакладчыца.

Імя:: чытач Горад:: менск
13.03.2010 18:04
выдатны крытык а тут яшчэ перакладчыца