пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:22

Праграмы / Экспэртыза Свабоды

Шанцы Саньнікава ў апазыцыйным “кастынгу”

Былы намесьнік міністра замежных справаў, апазыцыйны палітык Андрэй Саньнікаў заявіў пра свой намер вылучацца ў прэзыдэнты. Ці ёсьць у яго падставы спадзявацца на падтрымку апазыцыйных палітычных сілаў? Ці мае шанцы Саньнікаў узначаліць якую-небудзь з існуючых структураў? Які сцэнар прэзыдэнцкай кампаніі вымалёўваецца на фоне вылучэньняў патэнцыйных кандыдатаў? На гэтыя пытаньні адказваюць публіцыст Аляксандар Класкоўскі і палітоляг Уладзімер Мацкевіч.

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

Мультымэдыя

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
 Аляксандар Класкоўскі
 Уладзімер Мацкевіч
 Віталь Цыганкоў


«Ягоныя лепшыя гады як палітыка прайшлі»


Цыганкоў: Самавылучэньне Андрэя Саньнікава для многіх нават партыйных актывістаў стала сэнсацыяй. На што разьлічвае гэты палітык, ці ўдасца яму згуртаваць вакол сябе нейкія сілы, якія будуць гатовыя працаваць на яго? Калі так, што якія сілы гэта будуць, і ці дазволяць яны яму сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў?

Мацкевіч: Некаторыя сілы ў Саньнікава ёсьць. Гэта рэшткі «Зуброў» ды іншых моладзевых суполак, якія вакол «Хартыі» згуртаваныя. Іншая справа, што вылучэньне ў прэзыдэнты апазыцыйнымі палітыкамі часта выкарыстоўваецца проста, каб прыцягнуць да сябе ўвагу і сказаць некаторыя рэчы, якія яны лічаць патрэбным сказаць — уладзе, грамадзтву. Я думаю, нічым іншым самавылучэньне Саньнікава не зьяўляецца. Бо ягоныя лепшыя гады як палітыка прайшлі, ён ня здольны скарыстацца тымі перавагамі, што былі ў яго ў канцы 90-х гадоў.
Cёньня ён ужо не ўваходзіць у першы шэраг палітыкаў, якія маюць нейкія рэалістычныя шанцы на тое, каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты..
І сёньня ён ужо не ўваходзіць у першы шэраг палітыкаў, якія маюць нейкія рэалістычныя шанцы на тое, каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты.

Класкоўскі: Я згодны з Уладзімерам, што на сёньня на першы плян выйшлі праблемы самараскруткі, піяру. Выбары — гэта ўвогуле добрая нагода, каб заявіць ці нагадаць пра сябе. Асабліва калі ўлічваць спэцыфіку палітычнага жыцьця Беларусі, дзе фактычна не працуюць сталыя мэханізмы канкурэнтнай палітыкі, і толькі такія кампаніі ёсьць легальным палігонам, калі можна падняць свой рэйтынг.

Акрамя гэтага, безумоўна, ёсьць і матэрыяльны чыньнік — магчымасьць прыцягнуць нейкія рэсурсы. Ці ўдасца Саньнікаву падгрэбсьці пад сябе нейкія структуры, якія дапамогуць яму сабраць сто тысяч подпісаў? Вялікае пытаньне. Бо рэсурсы цяпер абмежаваныя. Захад ужо не ў такой ступені, як раней, падтрымлівае беларускую апазыцыю. Да таго ж ёсьць «монстры» — блёкі БНБ і АДС, якія маюць трывалыя пазыцыі, сувязі за мяжой — яны і будуць змагацца за рэсурсы. І ім не патрэбныя канкурэнты.

Цыганкоў: Эўрапейскую Беларусь Саньнікава і Статкевіча вы, як я разумею, «монстрам» ня лічыце?

Класкоўскі: Гэта «брэнды». І выбарчая кампанія — якраз той выпадак, калі можна выставіць на таргі тыя брэнды і паспрабаваць пераарыентаваць плыні падтрымкі.

«Купіць» партыю сёньня Саньнікаву ня ўдасца


Цыганкоў: Калі ў 2006-ым годзе вылучаўся Аляксандар Казулін, то ён узначаліў сацыял-дэмакратычную партыю, як кажуць на палітычным сленгу, «купіў» партыю. Ці можа такое зрабіць Саньнікаў?

Мацкевіч: Наўрад ці. Бо стартавыя ўмовы Казуліна і Саньнікава вельмі адрозныя. Калісьці «Хартыя» зьбірала подпісы ў 1997 годзе, і тады пад зваротам было сабрана звыш 120 тысячаў. Але гэта былі іншыя ўмовы і не было «дэдлайну», які існуе ў выбарчай кампаніі. Сёньня ў Саньнікава няма такіх магчымасьцяў і няма магчымасьцяў «купіць» нейкую сілу, бо сёньня на таргі ніхто і не выстаўляецца. Тыя рэшткі палітычных рэсурсаў, якія захаваліся ў Беларусі, яны кожны прывязаныя да пэўных пэрсаналіяў, і паўтарыць ход Казуліна не ўдасца.

Калі ўспомніць выбары 2001 году, то тады палітычныя сілы шукалі прывабную фігуру, ня вельмі зьвязаную з партыямі — Ганчарыка, Домаша — каб яе вылучыць. У гэтым сэнсе Саньнікаў не падпадае ні пад ніякі трафарэт пошуку патрэбнага кандыдата. Гэта тыповы піяр-ход.

«Гэтыя выбары асноўнымі гульцамі разглядаюцца як тэхнічныя»


Цыганкоў: Як на сёньня выглядае патэнцыйны сцэнар прэзыдэнцкай кампаніі? Вылучыліся Міхалевіч і Саньнікаў, іншыя, з большымі магчымасьцямі — Мілінкевіч, Калякін — пакуль трымаюць паўзу. Ці можна сказаць, што выбары будуць падобнымі на варыянт 2001 году, калі вылучалася вельмі шмат чалавек, і потым вызначалі, хто больш сабраў падтрымкі, подпісаў, паплечнікаў? Выглядае, што варыянт 2006 году, калі кандыдата выбіраюць нейкім Кангрэсам, Сходам, праймэрыз, — выглядае ўжо малаверагодным.

Класкоўскі: На далоні, па-першае, ляжыць выснова, што ў апазыцыі няма адзінства, як не банальна гэта прагучыць. І няма нейкай адзінай моцнай стратэгіі — стратэгіі перамогі. І — хаця лідэры абурана скажуць, што гэта ня так — але фактычна гэтыя выбары асноўнымі гульцамі разглядаюцца як тэхнічныя. Усе амбіцыйныя пляны будуюцца ў разьліку на аддаленую пэрспэктыву, на тое, што наступная кадэнцыя для Лукашэнкі будзе вельмі цяжкая, і вось тады ўжо пачнуцца тэктанічныя працэсы.

Мы бачым, што палітыкі-адзіночкі імкнуцца злавіць сваю ўдачу, а галоўныя гульцы сапраўды не сьпяшаюцца. І цяпер, як трапна выказаўся спадар Чавусаў, ідзе «кастынг» прэтэндэнтаў, якія
У выніку будуць два кандыдаты ад апазыцыі. Дарэчы, гэта найзручнейшы варыянт для Лукашэнкі.
перасьледуюць пераважна піяраўскія мэтады.

Ну сапраўды, калі казаць пра зьмястоўную частку, — то што новага можа прапанаваць спадар Саньнікаў? Не выпадкова, што ён зрабіў ужо некалькі заяваў, але ўхіляецца ад пытаньня пра сваю праграму. Прагучалі толькі ня самыя арыгінальныя тэзісы, што трэба бараніць незалежнасьць Беларусі.

Вось Міхалевіч спрабуе сябе прапанаваць як трэцюю сілу, ня ўлада і не апазыцыя. Казулін меў імідж тэрмінатара, марпеха, які ідзе напралом. Што да Саньнікава, то тут праблематычна, ці будзе прапанавана нешта сьвежае і арыгінальнае ў сэнсе лёзунгаў. Але галоўнае на пачатковым этапе — ня лёзунгі, а здольнасьць прыцягнуць рэсурсы. Але тут, як я казаў, ёсьць буйныя гульцы, якія не пацерпяць канкурэнтаў. Таму вельмі малыя шанцы, каб Саньнікаў змог сабраць гэтыя сто тысячаў подпісаў. На пэўным этапе спрацуе прынцып «натуральнага адбору», і ў выніку будуць два кандыдаты ад апазыцыі. Дарэчы, гэта найзручнейшы варыянт для Лукашэнкі.

«Сама апазыцыйная супольнасьць найбольш імкнецца патапіць Мілінкевіча»


Мацкевіч: Я лічу, што гэтая кампанія цалкам паўтарае ня вельмі выразныя сцэнары, якія былі ў ранейшых кампаніях. Пакуль вылучаюцца тыя, хто імкнецца раней заявіць пра сябе, каб гучней прагучаць. Я асабіста лічу, што стан палітычнага поля такі, што наўрад ці можна разьлічваць нават на вылучэньне двух кандыдатаў. Нейкія шанцы захоўвае толькі адзін. І я па-ранейшаму бачу ў якасьці такога патэнцыйнага кандыдата Мілінкевіча, і менавіта супраць яго накіраваныя ўсе спробы дыскрэдытацыі і гэтак далей. Сама апазыцыйная супольнасьць найбольш імкнецца патапіць Мілінкевіча. Менавіта ён мае найбольшыя шанцы, каб стаць рэалістычным кандыдатам. Шанцы не на перамогу, а на тое, каб вылучыцца і, аб’яднаўшы агульныя сілы, сабраць неабходныя сто тысяч подпісаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
10.03.2010 22:45
Згодны. І да таго ж, Саньнікаў у канцы 1990 гадоў шмат зрабіў, каб беларуская палітыка была залежнай ад замежных грантаў, каб прывучыліся апазыцыянэры працаваць толькі за грошы, і цяпер ён -- ахвяра ўласных дзеяньняў. Грошы ў яго безумоўна ёсьць, але не такія, каб ісьці на прэзыдэнцкую кампанію.

Кардынальна для Саньнікава магла б зьмяніць сытуацыю падтрымка з боку Пазьняка (пры ўмове, што сам Пазьняк на выбары не пойдзе), бо Пазьняк без усялякай рэклямы мае стабільна электарат у 6-8 працэнтаў, пры рэкляме можна памнажаць удвая. Саньнікаў бы тады бы адразу набраў вагу і зблытаў карты і АДС і БНБ. Але здаецца, у іх з Пазьняком не такія адносіны, каб разьлічваць на падтрымку з яго боку. Аднак калі я памыляюся і яны маюць паразуменьне, будзе цікавая сытуацыя.
Адказаць

Імя:: Ананім
10.03.2010 23:10
Не припомню. Сколько процентов набрал Позняк на последних президентских выборах?
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 18:31
в 1994 - 13 процентов.
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 21:07
Так сейчас 2010.
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
11.03.2010 12:34
Ага, Пазьняк пабег падтрымліваць мо галоўнага й самага небясьпечнага прарасейца. Чалавека, які за заходнія грошы раз і назаўсёды адвярнуў моладзь, якая мела ў той час хоць нейкі імпэт, ад беларушчыны ў падстаўны прарасейскі Зёбр, які зьнік акурат за 1 дзень да выбараў, не пакінуўшы сьлядоў, апроч пэйджэраў у кішэнях і расчараваньня ў палітыцы ў душы апошняга пакаленьня неаморфнай моладзі.
На гэным, як і на Лебедько назаўжды вісіць праклён. Зара' абодва раптам сталі патрыётамі з патрыётаў, бо гэта адзіная картка, якая яшчэ можа неяк згуляць. Не зважайма, памятайма!
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 18:33
І я ня думаю, што Пазьняк пагодзіцца на тандэм з Саньнікавым. Ды й выказваўся ён наконт Саньнікава адмоўна, нешта там было звязана з эміграцыяй Пазьняка, нейкую ролю адмоўную Саньнікаў адыгрываў.

А вось калі б быў тандэм Пазьняка і Мілінкевіча -- вось гэта быў бы сапраўды нацыянальны рух!
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 21:11
Полпроцента у Позняка и 2,5% у Милинкевича итого 3%. Настоящий национальный рух.
Адказаць

Імя:: Арцёмка
15.03.2010 20:53
Вось урывак з артыкула Пазьняка "Прамаскоускі рэжым" (Пра падтрымку Саннікава):

СТВАРЭНЬНЕ ПАДСТАЎНОЙ АПАЗЫЦЫІ

У 1997 годзе адбыўся V Зьезд БНФ, на якім была прынятая канцэпцыя Беларускага Вызвольнага Руху, начале з Фронтам, які выступаў аб’яднальнікам усіх беларускіх апазыцыйных сілаў. Гэта абазначала, што прамаскоўскаму акупацыйнаму рэжыму ствараецца аб’яднаная нацыянальна-дэмакратычная альтэрнатыва, на якую Масква і ейная разьведка ня мелі дастатковага ўплыву, і ўсялякая зьмена ўлады ў Беларусі прывяла б да кіраўніцтва ў краіне беларускія нацыянальныя сілы. На гэтым стаўся б канец расейскім прэтэнзіям на Беларусь.

Тут Масква запрацавала з усёй моцы, падключыла міжнародныя рэсурсы. Ужо праз некалькі месяцаў быў створаны нібыта міжнародны агентурны праект “Хартыя-97” (задача яго напачатку – прымаць заходнія сродкі пад “дэмакратыю” ды “правы чалавека”, а таксама – забесьпячэньне грамадзтва адпаведна прасеянай інфармацыяй).

Неўзабаве ў Менск прысылаюць у якасьці кіраўніка Місіі АБСЭ мацёрага нямецкага разьведчыка Ганса-Георга Віка, які заключае таемнае пагадненьне з КГБ і пачынае ў альтэрнатыву БНФ працу па стварэньні ненацыянальнай (неадраджэнцкай) “апазыцыі” рэжыму. На гэта былі выдаткаваныя вялікія сродкі. Праз год “апазыцыя” была сфармаваная.

Спасылка: http://pazniak.com/articles/prmr_I.html

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
11.03.2010 05:28
Come on,какой БНБ монстр? Скорей Чучело.
Товарищ Мацкевич, что -то у вас с логикой не то?
Как Милинкевич может быть потенциальным кандидатом, если его оппозиция топит, а те кто голосует за Лукашенко, естественно, не могут его поддерживать.
Нейтральные и пофигенцы никогда не будут собирать за него голоса, поскольку не хотят влезать в политические дрязги, и боятся.
Оппозиция (причём найболее политически активная) ненавидит и топит Милинкевича за сотрудничество с Лукашенко и за предательство в 2006.
А те кто голосует за Лукашенко, вообще, никакие голоса собирать не будут. Даже за Лукашенко. Им это не надо.
Так о каких шансах Милинкевича вы говорите?
У Вас что по математике в школе было?
Поверьте , товарищ, Мацкевич, не смотря на плохое отношение к вам школьной математички, у вас больше шансов стать напарником Лукашенко на выборах чем у Милинкевича.
Адказаць

Імя:: БНБ
11.03.2010 11:10
Толькі слінай не захлыніся, аналітэг ты наш дамарошчаны.
Адказаць

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
12.03.2010 05:53
Спасибо.
Со слюной и глотанием у меня всё нормально.
Хотя, в любом случае, спасибо за заботу.
И за признание "нашим( т.е.своим) доморощенным" тоже огромное спасибо.
Всё так неожиданно. И это после всего.
Слезу вышибло. Простите не сдержался.

А за признание моих аналитических способностей....
Даже не знаю что и сказать.
Thank you so much!
You made my day! Or, maybe, even month! A year!
Эх, если бы Вы это моему шефу сказали. Он не признаёт.
Ну , ничего отнесу ему Ваше признание.
И ни, где-нибудь, а на "Свабоде".
Теперь поймёт что ошибался.
Я ему это и раньше говорил.

Есть и в БНБ хорошие люди.
Как, впрочем , и в любом сообществе и в любой организации.
Ещё раз спасибо, и, в благодарность за всё, подарок.
Из недавно выпущеннного нашей фирмой сборника изречений нашего шефа:
"Каждое Чучело мечтает стать Монстром."

Он Гений! Не находите?
Так что у Вас возможно Великое Будущее.
Если будете достаточно вежливы и услужливы с Колей Лукашенко.
И если он разрешит.
Адказаць

Імя:: Димыч
11.03.2010 13:13
У Милинкевича есть деньги, а у ОДС их нет. Вот и все. А за деньги Милинкевич и 20 тыс. подписей соберет под свое выдвижение. О Санникове речь вообще не идет. Это все несерьезно. Он отыгранная карта.
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 21:15
Подписи он может, да его и обяжут собрать. Но этим все и закончится. Только для модернизации белорусской промышленности надо 60 миллиардов долларов. А их у него нет.

Імя:: Дмитрий Горад:: Брест
11.03.2010 07:38
Что касается Санникова, то с ним понятно. Пиар и только пиар. Ни реальных людей, ни реальных идей у него нет. есть желание притянуть внимание к своей персоне дешёвыми скандалами, типа обысков на границе.
И чтоб кто не говорил, одним и пока единственным кандидатом мне видится Александр Милинкевич. Рух на сегодняшний момент имеет структуры во всех областях республики. Это опытные активисты, прошедшие не одну кампанию. Рух занимается не только политикой на уроане республики, но, и самое главное, работает с населением в районах и малых городах. Проводит общественные кампании, оказывает людям юридическую помощь.
А злопыхателям против Милинкевича хочу сказать, будьте проще у к вам люди потянутся!
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 22:30
Это опытные активисты, прошедшие не одну кампанию.
----------------------
Как и Милинкевич, возят в багажнике комплект проколотой резины и бидон легкосмываемой краски.

Імя:: Rubik Горад:: Miensk
11.03.2010 08:16
Дзмітрыю з Брэста

Вось толькі тое, ці пойдзе Мілінкевіч, залежыць зусім не ад вас, а ад Макея...

Імя:: Дмитрий Горад:: г.Минск
11.03.2010 09:17
Шансы С. в оппозиционном стане невероятно велики. Почему? Просто больше предложить некого. Да... Помнится в свое время Милинкевич был великим открытием, но возник он в самое неподходящее время - экономика РБ была на мощном взлете и этот пан не востребовался. Сегодня, в условиях объективного мирового финансового кризиса, народ еще больше дорожит Лукашенко. Кому же сейчас хочется печальной участи Латвии или Греции, где даже замечательный Евросоюз мало чем помог. Сейчас наш народ нуждается как минимум в охране стабильности ситуации и такие как С. таких услуг не предоставит. Да и что в плохого в режиме Лукашенко? Будущее оппозиции безоблачно пока он у власти, но для этого кастинг конечно нужен. Пожелаем успехов С.
Адказаць

Імя:: Димыч
11.03.2010 13:18
Дмитрию С.

У вашего Лукашенко денег тоже нет. Россия обрезала, Запад дает, но кредиты придется возвращать. Так что о прежней сытой жизни можно забыть. Тогда вопрос: если у Лукашенко тоже денег нет для продолжения прежнего сытного банкета, то что делать, кто спасет?

Мой ответ: никто. Готовьтесь следующие 5 лет жестко затянуть пояса. Будь президентом любой, все равно проблемы с этой экономикой не решить. Для любых реформ нужны:

а. время

б. деньги.


У Беларуси нет ни того, ни другого. Самое мудрое в этой ситуации - сидеть по китайской традиции на горе и смотреть как поплывут трупы. Политические.:)) Вот я и сижу уже.:))
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 21:20
Проплывут трупы, поплывут профессиональные пловцы, вот они и выплывут, да и другим помогут. Лукашенко не горит энтузиазмом, пересаживаться с мерседеса на вилы.

Імя:: J. Lancaster Горад:: Гомель
11.03.2010 09:22
Мілінкевіча таму й хочуць утапіць, бо, у параўнаньні зь ім астатнія - так, дробныя сошкі. Натуральна, апазіцыйным недарэкам больш карысна, калі фармат іхнае дзейнасьці зводзіцца да шэрае, бязьлікавае масы, як зараз АДС, дзе няма адказных, і ніхто нічога ня робіць (апроч па-за штатнага карр. Саўбеліі Ляўковіча). Калі зьяўляецца нехта з задаткамі лідэра, да таго ж - з рэсурсамі й камандай, яго трэ тапіць. Бо астатнім тады пара на пенісію, з вудой сядзець.
А хт ненавідзіць Мілінкевіча за "здраду 2006" хай узгадвае досьвед Казуліна, які з горстакаю людзей пайшоў на Акрэсьціна. Турма, сотні зьбітых і зьяволеных, нікага выніку. ІМХО, мяняць уладу з хай нават 30 т. людзей на плошчы - такая ж задача, як мітынгаваць на Акрэсьціна з 1 т. Глупства, ня больш за тое.
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
11.03.2010 13:39
Ну тут усё ж розныя рэчы. То бок я ня стану прагназаваць, што магло б быць, калі б 30 тысяч запатрабавалі зьмены ўлады, але нешта можа быць магло.
Што датычыцца правакацыі Казуліна, дык тут могуць быць толькі 2 варыянты: сьвядомая правакацыя, несьвядомая правакацыя праз дурасьць. Бо калі хто ня памятае, як адбываліся падзеі: сабралася народу не тысяча, дык пэўна - паболей значна. Потым у пачатку слова мелі Казулін і Мілінкевіч. Казулін прабухцеў нешта - нікога нікуды не заклікаў, не павёў. Далей завялі сваю спрадвечную паганую балбатню кожны жук і жаба - вялікія дзеячы і дзеячкі апазыцыі. Народ стаяў і ня ведаў, што ўжо рабіць. Тым болей, што чутна іхняе вярзеньне было толькі ім самім ды журналістам, ну першаму шэрагу можа. Аматараў падысьці бліжэй і паслухаць усяроўна не было. І вось яны гадзіну ці нават болей марнавалі людзей сваёй нікчэмнай балбатнёй. Народ пайшоў звальваць натоўпамі. Побач са мною ня меней за тысячу чалавек прайшло да цырку.
І потым, ужо фактычна калі ўсё скончылася (нічым), асноўная частка людзей разышлася, тут зьяўляецца другі раз Казулін і кліча тых 10,5 чалавек, што яшчэ засталіся - ісьці за ім вызваляць. Што далей - ужо ўсе ведаюць. А каб было тысяч 5, дык можа ня так бы адразу ўжо й пабеглі разганяць... што ўжо казаць пра 30 тысяч - хто такі натоўп разгоніць? Амапаўцаў у Менску колькі? 120 чалавек, наколькі я памятаю. Нават з УВ няшмат іх. 30 тысяч гэта хай і не рашучая, але вялікая сіла. Невядома, што б было, каб не панесьлі кветачкі ўскладаць на сваю магілу...

Імя:: Дэмакрат Горад:: МІнск
11.03.2010 09:25
Хопіць раскручваць саннікавых, якія ў 1997 годзе абдурылі сотні людзей, падтрымаўшых Хартыю як рух. А Саннікаў прыватазаваў гэту ідэю і сам сябе прызначыў нейкім каардынатарам. Зрабіў сабе на даверы знакамітых людзей грошы, прычым немалые, выкарыстаў іх як статыстаў. Які з яго Презыдент? Абдурыць таксама і выбаршчыкаў.

Імя:: klim
11.03.2010 09:30
Пра "рэшткі" ЗУБРОЎ гэта крута. Так можа сказаць чалавек, які ніколі ня чуў слоў: ТАТАНКА-ТАТАНКА.
Адказаць

Імя:: революция Горад:: гомель
11.03.2010 12:58
Глеб из Орши +1000! Тот ,кто считает Милинкевича реальным политиком сам реальный грантосос, все уже нормальные люди отбеливателя раскусили,а насчет того ,кто попроще,то высокомерные и наглые руководители Руха,возомнившие себя элитой могут смело конкурировать с лукашистскими чиновниками.

Імя:: Наталья Горад:: Менск
11.03.2010 12:21
Ишь как прихильники Милинкевича пачали топить своего конкурента! И в самой статье, и в комментах.
Адказаць

Імя:: Дмитрий
11.03.2010 15:19
Сильного и смелого не затопчешь - такие сами кого хочешь проглотят и выплюнут. Вспомните молодого Жирика или нашего Лукашенко.
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 21:17
Обычная драчка за гранты. Власть им никто не предлагает.

Імя:: Тожа Брэст
11.03.2010 23:07
Ці ня тая гэта група "Дмітріев Брестскіх", што нос свой на пікет баяліся высунуць, а на польскія курорты "рухаліся" рэгулярна?
Адказаць

Імя:: Дмитрий Горад:: Брест
12.03.2010 08:53
а сам то только по пикетам и митингам бегаешь. Так и пробегаешь всю свою жизнь. Борьба "против" когда-нибудь заканчивается, останешься как та старуха у разбитого корыта! Ты просто живи и занимайся любимым делом. Время горлопанов-оппозиционеров прошло ещё в конце 90-х. Посади деррево, расчисти снег возле подъезда, добейся благоустройства своего двора, просто переведи старушку через дорогу. Вот когда тебе незнакомые люди будут говорить спасибо, тогда и предъявляй свои претензии о польских курортах!
Адказаць

Імя:: ласло Горад:: солигорск
15.03.2010 22:24
Завинти лампочку, вбей гвоздь, переведи старушку через улицу, подтяни штаны, почисти зубы, почеши голову....
Этим ты внесешь достойный вклад в освобождение твоей Родины...

Імя:: александр Горад:: мінск
13.03.2010 13:23
Андрей Санников - отличная кандидатура для демократических сил. Особенно в то время,когда Милинкевич и БНФ работают на раскол.В обществе очень много людей, которым хочется поверить в деятельного политика, порядочного и честного человека.И Санников - именно этот кандидат, белорус, очень приемлимый (между прочим) и для России.
У него два слабых места:
1) Отсутствие ресурсов
2) Команда Хартии - истощившая свой интеллектуальный потенциал
Адказаць

Імя:: цётка
14.03.2010 10:35
Адносна "каманды" Хартыі, безумоўна Саннікаў вінаваты сам. Нават 100 першых подпісантаў у 1997 годзе да сенняшняга дня ні аднаго разу не былі сабраныя разам. ( Мо за выключэннем тады блізкіх Саннікаву). Ен нават не запытаў, наколькі можа прадстаўляць іх...Гэта прыкрая памылка, палітычная, стратэгічная. Але можна яе яшчэ выправіць.Было б на тое жаданне ды воля. ( А інтэлектуальны патэнцыял наўрад ці страчаны, бо "не загіне край забраны, пакуль будуць людзі"!
Што да сродкаў...Працавалі, працуем і будзем працаваць з тымі сродкамі якія ёсць, іх заўжды было мала, ці вогуле не было...

І апошняе: Саннікаў фігура кампрамісная, на гэта зважайце, дадаючы ў ягоныя моцныя бакі ягоную жонку-Ірыну Халіп:)))))), якая сама магла б ісьці на выбары.
Адказаць

Імя:: Ананім
14.03.2010 10:38
Наконт БНФ. Не ўсё так проста, як падаецца з першага погляду.

Імя:: Віктар Горад:: Менск
14.03.2010 09:38
Больш важкай, адукаванай, дасведчанай, прыстойнай постаці, чым С. пакуль не бачу.

Імя:: Ананім Горад:: Берасьце
14.03.2010 10:02
Медвеж'ю паслугу робіце для Беларусі, паважаныя спадары"аналітыкі". Піяр і Аналіз цалкам супрацьлеглыя рэчы. Прыкра й вельмі, што для вас больш важна ваша поза і пазыцыя, чым ПРАЎДА і ГОНАР.