пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:21

Блогі / Сяргей Навумчык

Масква падтрымае Лукашэнку і ў 2011-м, і ў 2016-м

Для мяне бясспрэчна, што Лукашэнка меў поўнае маральнае права быць запрошаным на сьвяткаваньне Незалежнасьці Літвы ня толькі як кіраўнік суседняй краіны.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

У студзені 91-га, праз дзень пасьля штурму Віленскай тэлевежы ён з намі езьдзіў у Вільню, быў у абнесеным бэтоннымі блёкамі Вярхоўным Савеце. Ён не падпісаў нашую “заяву дванаццаці” з жорсткім асуджэньнем агрэсіі савецкіх войскаў (зрэшты, там подпісы толькі дэпутатаў БНФ), але паставіў подпіс пад зваротам больш як васьмідзесяці дэпутатаў ВС Беларусі да ААН і усясьветнай супольнасьці ў падтрымку незалежнасьці Літвы і Латвіі.

Аўтара гэтых радкоў цяжка западозрыць у сымпатыі да Лукашэнкі, але ні памяць, ні дакумэнты майго архіву не падказваюць мне, што Лукашэнку за паводзіны ў тыя дні можна выставіць нейкія прэтэнзіі.

Адмова Лукашэнкі ехаць у Літву ня ёсьць крыўдай на “ня тую” форму запрашэньня. Падаецца, што гэта - скаардынаванае з Масквой рашэньне (Мядзьведзеў таксама адмовіўся і дасылае замест сябе другараднага чыноўніка).

Адмова – гэта чарговы (які ўжо па ліку?) знак тым аналітыкам зь Менску, Брусэлю (ды і з Прагі), якія ўсё яшчэ спрабуюць шукаць нейкія “сыгналы лібэралізацыі” ў падпрэзыдэнцкіх “кансультацыйных камісіях” ці “разварот на Захад” у спрэчках афіцыйнага Менску з Крамлём.

Няма ніякай лібэралізацыі, і ня будзе ніякіх крокаў на Захад.

Неяк у аднаго беларускага палітыка (былога і, верагодна, будучага кандыдата ў прэзыдэнты) я запытаўся, ну а як часта і як падоўгу ён гутарыў з Лукашэнкам, што так спадзяецца на ягоную гатовасьць пайсьці на дэмакратызацыю і на дыялёг з Захадам? “Ніколі, не сустракаліся нават”, – быў адказ. У мяне ж досьвед асабістых (і не асабістых) размоваў з Лукашэнкам даволі багаты, і пяць гадоў (1990-1995) – дастатковы тэрмін, каб добра вывучыць чалавека.

Дык вось, паводле свайго выхаваньня Лукашэнка – гэта чалавек рускай мэнтальнасьці, ён арганічна не ўспрымае каштоўнасьці свабоды ці дэмакратыі, мадэль ягонага кіраваньня – “ёсьць цар, і ёсьць народ”, “улада – ад Бога”. Гэта тое, што не прыкрыеш ні заявамі вышкаленых дыпляматаў, ні гарнітурамі ад заходніх куцюр’е.

І Крэмль, і Лукашэнка будуюць на падуладных тэрыторыях аднолькавую сыстэму аўтарытарнага кіраваньня з той толькі розьніцай, што ў Беларусі пасьлядоўна і няўхільна зьнішчаецца нацыянальная ідэнтычнасьць карэннага насельніцтва.

Разьлічваць на нейкія раптоўныя зьмены мэнтальнасьці ды сьветапогляду ў чалавека 55-гадовага ўзросту, на мой погляд, наіўна.

Гэтак жа дарэмна разьлічваць і на раптоўную падтрымку дэмакратыі ад імпэрыі, якая стагодзьдзямі ўсялякую дэмакратыю падаўляла.

Дарэчы, у якасьці прагнозу – Масква падтрымае Лукашэнку на выбарах і ў 2011-ым годзе, і ў 2016-ым.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Каліновец Горад:: Менск
10.03.2010 19:28
А ці не замнога будзе для жлабоў - ажно да 2016? Не! Гнілы рэжым хутка заваляць маладыя. Гарантую!!!
Адказаць

Імя:: Ананім
10.03.2010 19:52
Они уже встречались с Сикорским, по этому поводу. Единственный человек, который им верит.
Адказаць

Імя:: Ананім
10.03.2010 20:12
Ну хоць у аднаго чалавека хапіла смеласці сказаць, чым скончацца выбары ў 2011 годзе. І прагноз на 2016 рэальны.
Адказаць

Імя:: Vital Z! Горад:: Miensk
10.03.2010 22:32
Глядзіце, як бы не заваліўся літаральна за пару дзён, як тое сталася ў Чэхіі.

Імя:: Димыч
10.03.2010 20:23
2Калиновцу

Видали уже таких гарантийщиков. Еще в 2006-ом. Кроме смеха ничего не вызываете. Кстати, весной 2006 Милинкевич давал режиму срок существования 2 года. Мол, дальше заставим его уйти. Заставили? :))
Адказаць

Імя:: Каліновец Горад:: Менск
10.03.2010 22:30
Такіх каліноўцаў як я, вы ў 2006 не відалі - з пэўных прычынаў. А цяперака давядзецца, так што на палон не разлічвайце. Будзе вам смачная Ворша-5!!!
Адказаць

Імя:: Ананім
10.03.2010 23:49
В 2006 на здравоохранение тратили больше.
Адказаць

Імя:: Каліновец Горад:: Менск
11.03.2010 10:48
У 2006 хто хацеў бегаць за Міляй і ратаваць дыктатуру, той бегаў.
Адказаць

Імя:: Каліновец Горад:: Менск
11.03.2010 11:33
Таму Луку адкачалі ад шока?
Адказаць

Імя:: Ананім
11.03.2010 23:14
Раньше ОМОН не занимался несвойственной ему работой.
Адказаць

Імя:: Каліновец Горад:: Менск
12.03.2010 11:27
Але хто адкачае АМАП тады?
Адказаць

Імя:: Ананім
12.03.2010 14:22
Раньше тем, чем сейчас занимается ОМОН занимались психиатры. И что характерно - к их деятельности правозащитники не проявляли никакого интереса.

Імя:: Да, имено так.
10.03.2010 23:56
Москва не только поддержит Лукашенко в 2011 году, но если потребуется и войска введёт в Беларусь, если антибелорусский режим зашатается. Но поддержит разумеется не бесплатно:

http://www.belmy.by/articles/materials/politika/10399.html
Адказаць

Імя:: Дзекабрыст Горад:: Санкт-Пецярбург
11.03.2010 12:54
Глядзіце, каб яшчэ сама Расея на завалілася...
Адказаць

Імя:: Ананім
12.03.2010 09:22
Особенно страны БРИК.

Імя:: Siarhiej Горад:: Miensk
11.03.2010 02:18
Пакуль у Лу-кі ёсць "бабло" і ОМОН ён можа спаць спакойна. А этнацыд беларусаў нашых суседзей не хвалюе. Некаторыя суседзі ў гэтым нават знаходзяць карысць для сябе. Тым ня меньш Лу-ка ўпарта сячэ сук на якім і ён трымаецца. А дзе-небуць у Амане з ягонымі міл'ярдамі яго заўсёда будуць рады прыняць. Чаго не скажаш пра ўсю вертыкаль.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
11.03.2010 04:55
Что за страсть во всём винить Москву.
Ещё в большей мере его поддерживает Европа.
Если бы не поддерживала, то не играла бы в приглашения и сотрудничества.
И придания Лукашенко человеческого облика.
Американский Президент Буш показал как нужно общаться с диктаторами.
Как только Америка перекрыла источники валютных доходов Лукашенко и и его вассалов, так сразу всех политических выпустили.
В, том числе, и Козулина.
И о реформах заговорили.
А Милинкевич так даже новое поколение умных прогрессивных европейцев там, в окружении Лукашенко, нашёл.
Куда-то они сейчас подевались? Эти с нового поколения.
Может на Карибах.
Европа поддержала и укрепила власть Лукашенко.
Больше чем Россия. Со всеми Китаями и Венесуэлами вместе взятыми.
А после того как Лукашенко, вместо того, что бы сказать спасибо, харкнул и не извинился, сразу же, даже не успев ещё вытереться ,по традиции, поскакали винить Москву.
По дорогое рассказывая былины о Лукашенко как о великом борце за литовскую независимость.
А что ещё скажешь после плевка?

Імя:: Яўген
11.03.2010 15:25
Сяргей Навумчык не памыляецца, ён только не захацеў паставіць яшчэ 2021 і 2026. Лукашэнка будзе прэзідэнтам пажыццёва. Пасля яго вядома ўжо хто будзе - малады чалавек, які ад маленства ведаў аб сваім прызначэнні. Лепей не марнаваць сябе ў нікому не патрэбных акцыях пратэсту і ня слухаць нікога і ня верыць нікому. Хто нікому ня верыць, той не прайграе.
Адказаць

Імя:: Каліновец Горад:: Менск
11.03.2010 15:49
Чакайце, але я з маленства ведаю пра сваё прызначэньне - быць прэм'ер-міністрам Беларусі! І маю на тое права з 2011 года.
Адказаць

Імя:: 2 Генусь
11.03.2010 16:17
Пажыцьцёва, ён будзе толькi ў адным выпадку, калi Белоруссiя стане суб`ектам новае расейскае iмперыi, то бок як Шаймiеў, i тое не пажыцьцёва. I тое не стане, бо пачнецца контртэрарыстычная аперацыя на Беларусi.
Адказаць

Імя:: Ясь
11.03.2010 22:15
Яўген
11.03.2010 15:25 АдказацьСяргей Навумчык не памыляецца, ён только не захацеў паставіць яшчэ 2021 і 2026. Лукашэнка будзе прэзідэнтам пажыццёва
======================
А ў 2031 атрымае пераканаўчую "перамогу" Міколка
Адказаць

Імя:: Ананім
12.03.2010 09:23
Может финансирование здравоохранения увеличат?

Імя:: Богданыч Горад:: Київ
12.03.2010 16:20
Мне слегка непонятно. Народ (т.е. белорусы) в своей массе поддерживает Лукашенко?
Адказаць

Імя:: Ананім
12.03.2010 17:12
Нет конечно. Но Лукашенко сделал одну умную вещь. Кроме него реальных претендентов, на власть, нет. Серьезных конкурентов к политике близко к политике не подпускают. Сам он, пока, ничего реального предложить не может, кроме проедание советского наследства. То что, так все задергались, из небытия кто-только не вылазит, говорит только об одном - грядут перемены. И этот ветер продует всех, а оппозицию и кое-кого из власти вообще сдует.