пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:04

Праграмы / Бліц-аналіз

“Ня думаю, што Саньнікаву будзе лёгка дамовіцца зь іншымі наконт падтрымкі ягонага вылучэньня”

Міжнародны каардынатар «Хартыі-97» Андрэй Саньнікаў заявіў пра свой намер вылучацца ў прэзыдэнты. Якія шанцы мае гэты палітык на тое, каб зьяднаць вакол сябе апазыцыйныя сілы? Якія структуры могуць падтрымаць Саньнікава, ці не зьбіраецца ён узначаліць якую-небудзь партыю? Які характар набірае выбарчая кампанія на фоне ўсе новых вылучэньняў патэнцыйных кандыдатаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.

Юры Чавусаў
x
Юры Чавусаў

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +


— Ці мае Саньнікаў шанцы на тое, каб вакол яго аб’ядналіся розныя апазыцыйныя сілы? Ці ёсьць імавернасьць таго, што ён стане адзіным прэтэндэнтам, які будзе прадстаўляць на выбарах апазыцыйныя дэмакратычныя сілы?


— Фігура спадара Саньнікава, бясспрэчна, аўтарытэтная ў дэмакратычных колах, аднак даволі шмат нэгатыўных канатацыяў у многіх апазыцыянэраў зьвязана зь дзейнасьцю «Хартыі». Таму я ня думаю, што Саньнікаву вельмі проста будзе дамовіцца зь іншымі палітычнымі сіламі наконт падтрымкі ягонага вылучэньня. Ня тая зараз атмасфэра ў апазыцыйным асяродку.

— Як вядома, «Хартыя» не зьяўляецца масавай арганізацыяй зь нейкім фіксаваным сяброўствам, у яе няма палітычных «штыхоў». Якую стратэгію ў гэтай сувязі можа выбраць Саньнікаў? Ці будзе ён імкнуцца ўзначаліць нейкую партыю, як Аляксандар Казулін на выбарах 2006, ці застанецца ўбаку ад канкрэтнай сілы, заклікаючы самыя розныя партыі падтрымаць яго?

— Сапраўды, «Хартыя» — гэта каардынуючая структура, яна дзейнічае ў рамках больш шырокай карціны. І ў 2001 і ў 2006 гадах «Хартыя» была часткай нейкага агульнага вялікага сцэнару. Цяпер такога сцэнару няма, і дзеля таго, каб захавацца ў якасьці палітычнай сілы, «Хартыі», Саньнікаву трэба ствараць такі сцэнар самому.

Атамізацыя беларускага палітычнага поля дасягнула такой ступені, што такія грамадзкія ініцыятывы, як «Хартыя», могуць прэтэндаваць на тое, каб размаўляць на роўных з прадстаўнікамі палітычных партыяў. Я ня думаю, што ў спадара Саньнікава будзе імпэт на тое, каб стаць непасрэдна на чале нейкай палітычнай партыі — здаецца, што час для гэтага ўжо сышоў. Але гэта не выключае ўдзелу Саньнікава ў выбарчай кампаніі, прынамсі, на этапе збору подпісаў, бо на тое, каб зарэгістраваць ініцыятыўную групу, структуры «Хартыі», напэўна, хопіць.

— Які характар набірае выбарчая кампанія на фоне ўсе новых вылучэньняў патэнцыйных кандыдатаў? Ці можна чакаць, што апазыцыйныя сілы прыйдуць да адзінага кандыдата?

— Сапраўды, падчас любой прэзыдэнцкай кампаніі ёсьць такі пэрыяд «кастынгу», вылучэньня кандыдатаў. Але на дадзены момант можна сказаць, што няма пакуль той ідэі, пад якую варта здымацца дзеля іншага кандыдата, пад якую варта вызначаць «адзінага». Верагодна, кампанія будзе падобная на 2001 год, калі адзіны кандыдат будзе вызначаны ня ў выніку нейкіх мэханізмаў узгадненьня (кангрэс, нарада, праймэрыз), а ў выніку рэальнай дзейнасьці на этапе збору подпісаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зміцер Горад:: Брэст
09.03.2010 23:11
Юра, Саннікаў заявіў, што не заяўляецца каардынатарам Хартый і сайта Хартыі!!!!!!!!!!! Так, што ў яго няма нікога за плячыма ці ён проста хлусіць!

Імя:: Демократ Горад:: Минск
10.03.2010 09:48
Трынадцаць гадоў ніхто не можа зразумець: хто Саннікава прызначыў ці абраў каардынатарам Хартыі-97? І толькі таму, што ён сам сябе прызначыў, абдурыушы шмат каго з вядомых асобаў Беларусі. Аб гэтым ведаюць ўсе дэмакраты, даверу яму не будзе.
Канечне, калі з'явяцца грошы, нехта можа дапамагчы іх рэалізаваць. Але не больш за гэта.

Імя:: Сяргей Панамароў Горад:: Клецак
11.03.2010 18:57
Здесь я с Чаусовым полностью согласен, Санников сможет "набрать" голоса только при помощи диктатора, которому он служит!
Люди разумные, владеющие объективной информацией и здравым умом прелестно знают - Что из себя представляет Санников, крутясь в оппозиции "оППом"...
Никто, пребывающий в здравом уме - не пойдет собирать подписи за него, как и его поддерживать!!