пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:15

Блогі / Уладзімер Бараніч

Стоп "stop-gai"!

Нелюбоў рознага роду працаўнікоў нябачнага фронту, роўна як і бачнага, да фатографаў ды рэпартэраў даўна вядомая. Розныя спэцназы хаваюць свае твары пад маскамі-страшыдламі, а таптуны-правакатары ды разганялы мірных дэманстрантаў рвуць камэры з рук журналістаў. Самыя азьвярэлыя іх б’юць ці топчуць разам з гаспадарамі, самыя “лібэральныя” проста закрываюць аб’ектывы рукой ці штурхаюць фатографаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

А што рабіць, калі здымае звычайны чалавек ды яшчэ неўпрыкмет? Балазе зараз гэтую мультымэдыйную функцыю мае ледзь ня кожны прас з электрачайнікам. Дык мала таго, што здымаюць, яшчэ і ў інтэрнэт сваю творчасьць выкладаюць.

У ДАІ Віцебскай вобласьці вырашылі не вынаходзіць ровар ды скарысталі стары правераны спосаб – загадзя інфармаваць сваіх супрацоўнікаў пра небясьпеку. Як любяць гаварыць ангельцы, "Forewarned — is forearmed" (Хто папярэджаны, той узброены).

Як паведамляе вядомы беларускі змагар за правы кіроўцаў, актыўны ўдзельнік інтэрнэт-форуму з красамоўнай назвай stop-gai.by, а таксама аўтар сайту resurs.by  Фёдар Сухаў, у якасьці процідзеяньня грамадзянскаму асьвятленьню ў інтэрнэце дзеяньняў аўтаінспэкцыі, у Віцебскай вобласьці з мінулага году ДАІшнікі разьвешваюць па сваіх падразьдзяленьнях ўлёткі з фатаграфіямі і асабістымі дадзенымі кіроўцаў-актывістаў з надпісамі накшталт «Здымае ўсё на камэру і адпраўляе ў інтэрнэт». Як вядома, такія вышуковыя лісты звычайна суправаджаюць загалоўкам “Іх шукае міліцыя” альбо “Асабліва небясьпечны злачынца”.


Памятаецца, вядомаму “гоншчыку” Мянцюку такога гонару аказана не было. Ягоную сьціплую асобу доўгі час рука пільнай Фэміды “прашчупаць” не хацела. Зрэшты, гэта добры паказьнік і вагі народнай журналістыкі, і прыярытэтаў тых, хто мусіць бараніць паспалітых падаткаплацельшчыкаў ад такіх “лётчыкаў”.

Мяркуючы па прыкладзеным здымку, інтэрнэт-віжы пакуль непераможныя, бо імя ім народная стыхія. Хаця, як казаў вядомы пэрсанаж з “Трох мушкэтэраў”, няма такога народу, які нельга пасадзіць у Бастылію.

Але з другога боку, дзе цяпер тая Бастылія?...
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Злосны аўтамабіліст
03.03.2010 14:08
Думаў ужо нічым наша міліцыя зьдзівіць ня здолее. Пасьля таго, як у іх нямы матам лаяўся ды прафэсары спраўлялі малую патрэбу наўпрост на пляцы, здавался б, што яшчэ можна вымысьліць. Аж глядзі, фантазія якая ў іх. Сухаву аўтамабільны прывет - біп-біп! Васток - дзела тонкае.

Імя:: Бумер
03.03.2010 14:37
Это верно, что гаёвые не любят, когда их снимают. Сам сталкивался. Видно очень уж злостно их Провальский фоткал.

Імя:: Атос
03.03.2010 15:57
Где Бастилия? Вся Беларусь - Бастилия. Лушелье превратил всю страну в одну большую тюрьму. Ришелье про такое и мечтать не мог.

Імя:: Suhov Горад:: Минск
03.03.2010 21:57
Так при Ришелье не было таких инструментов пропаганды какие существуют ныне. Вот уже и интернет скоро весь под полным контролем будет.

PS: Всем біп-біп!
Адказаць

Імя:: Мама-анархия
03.03.2010 23:23
Насчет полного контроля, как говорил красноармеец Сухов, это вряд ли. Гранаты у них не той системы.
Адказаць

Імя:: Suhov Горад:: Минск
04.03.2010 16:21
Ну это вы зря! Китай, Грузия и т.д.
"""""Интернет-цензура достаточно сложна, но вполне осуществима. Она осуществляется совокупным использованием следующих мер:

1. Сосредоточение в руках государства управления сетевыми коммуникациями либо реальных рычагов воздействия на компании, в ведении которых находятся сети, выходящие за границы государства. Это позволяет директивным путём запретить просмотр пользователями ресурсов, содержимое которых полагается нежелательным.
2. Постановка возможности доступа к Интернет-ресурсам, контролируемым компаниями, в зависимость от готовности таких компаний контролировать содержание ресурсов, удаляя или редактируя сообщения, так или иначе подпадающие под цензуру властей страны. В результате компании, поддерживающие, например, систему сетевых блогов, оказываются перед выбором: либо поддаться на шантаж и цензурировать информацию, либо отказаться и потерять пользователей. Так, например, для поисковой системы Google в Китае через внутренних китайских провайдеров блокировался доступ к содержимому кэшированных страниц (этот кэш позволяет в некоторых случаях обойти запрет на просмотр определённых страниц, попадающих под цензурные ограничения) и это делалось до тех пор, пока Google сам не убрал просмотр кэша из китайского варианта страницы результатов поиска[3]. Заботясь о развитии своего бизнеса, крупные Интернет-компании нередко идут на соглашение с правительствами, практикующими Интернет-цензуру, чтобы не потерять рынок, даже вступая в противоречие с собственной официально провозглашённой политикой поддержки свободы слова[4].
3. Также правительства имеют возможность контролировать содержание некоторых Интернет-ресурсов через подставные фирмы, «неправительственные организации» или частных лиц, которые под различными предлогами цензурируют информацию.""""

http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D0%B5%D0%BD%D0%B7%D1%83%D1%80%D0%B0
и гранат не надо, не стоит недооценивать возможности власти.