пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:11

Праграмы / Госьць на Свабодзе

Падбярэскі: Трэба падзякаваць Чаргінцу за раскрутку Rammstein

Грамадзкі савет па маральнасьці выказаліся за адмену канцэрта нямецкага гурту Rammstein. Як паведаміў сябра савета, старшыня афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец, да такога рашэньня яны прыйшлі пасьля прагляду канцэртнай праграмы гурту. Рада распаўсюдзіла заяву, у якой нямецкія музыкі абвінавачваюцца ў прапагандзе нацызму, бруднага сэксу, садызму, гомасэксуалізму – адным словам, як выказаўся старшыя Рады Мікалай Чаргінец -- распусты.

x

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

Мультымэдыя

Аўдыё
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Госьцем ранішняга эфіру “Свабоды” быў музычны крытык Зьміцер Падбярэскі. Вось як ён адказаў на пытаньне, чым пагражае рэпутацыі Беларусі, як гастрольнай краіны магчымая адмена канцэрту Rammstein?

"Нічым не пагражае акрамя таго, што выйграе сам Rammstein, таму што па ўсім сьвеце пройдзе такая рэкляма -- адзіны гурт, які забаранілі ў Беларусі. А Rammstein толькі выйграе ад гэтага за кошт продажу дыскаў, за кошт папулярнасьці. Адназначна. Таму, як напісаў мой сябра блогер Ліпковіч, трэба проста падзякаваць спадару Чаргінцу і ўсім сябрам гэтага савету за выдатную раскрутку гэтага гурту".

СЛУХАЦЬ УСЮ ГУТАРКУ:
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: кінік Горад:: Менск
23.02.2010 11:05
То бок, як і Замяталін, Чаргінец -- чалавек таксама прагрэсыўны.

Імя:: Fan
23.02.2010 14:13
Upiershyniu u Belarus pryjazhdhaje hurt samaha vysokaha uzrouniu. Radavalisia b shto nareshcie super-hurt zviarnuu uvahu na Boham pakinutuju na rasejskuju pop-miarzotu Belarus. Dzikasc u centry Europy u 21 stahoddzi. Zabaraniac treba biazdarnyja tvory Charhinca -- razburalnika belaruskaj kultury i eurapiejskaha shliahu Belarusi! Rummstein zastaniecca u historyi muzyki. Charhiniec na pamojcy rasieskaj kultury. A belarusy buduc sluhac i hliadyiec vialikih muyzkau z Rammsteinu.
Адказаць

Імя:: Пятрусь
24.02.2010 23:16
Гэта гаўно а не гурт самага высокага ўзроўню. Дарэчы немцы вельмі хваляцца зараз па радыё, што Рамштайн у ворагі дзяржавы трапіў, дарма што з-за гаўністасьці.

Імя:: Бубнач
23.02.2010 15:11
Зноў забараняць і саджаць у турмы гомасэксуалістаў будуць чаргінцы? Дык пачынайце з расейскай папсы, ад якой сьліні ў чысьцюляў-чаргінцоў цякуць. Мы будзем глядзець і слухаць "Rammstein" , а не Дарафееву з Маісеевым

Імя:: Simpson
23.02.2010 23:01
Эти «великие музыканты» не очень-то и отличаются от Борьки. Особенно своим поведением. Музыка – попса конкретная. Я спрашивал у знакомых рок-н-рольщиков, поедут ли они на Rammstein? “Ты что, дурак?” – самый вежливый ответ. Жаль, нельзя ругаться на СВАБОДЕ, а то бы я в различных непристойных выражениях охарактеризовал бы музыку и поведение этих попсовиков в тяжелой обертке. Кстати, их порнушный клип действительно пропаганда грязного секса.

Імя:: Пятрусь
24.02.2010 23:15
Раскрутка Рамштайну на Беларусі непатрэбная. Слова РАСКРУТКА вогуле вельмі глупае, больш пасуе Мілінкевічу але не Рамштайну... хаця канешне той Рамштайн "дерьмо несусветное"