пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:28

Праграмы / Бліц-аналіз

Чаму ўлады не рэгіструюць БХД?

18 лютага Вярхоўны суд агучыць рашэньне Мін’юсту ў пазове заснавальнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі супраць Міністэрства юстыцыі. Чаму ўлады гэтак зацята не дазваляюць БХД пачаць легальную дзейнасьць у якасьці зарэгістраванай партыі? Якія пэрспэктывы мае хрысьціянскі накірунак ў беларускай палітычнай палітры? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты “Беларусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі.

Паўлюк Быкоўскі
x
Паўлюк Быкоўскі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
Чаму ўлады гэтак доўга і зацята змагаюцца супраць рэгістрацыі БХД? Спачатку яны не давалі гэтай партыі памяшканьні для правядзеньня ўстаноўчых сходаў, потым Міністэрства юстыцыі і суды ўсіх узроўняў вырашылі, што партыя ня можа быць зарэгістравана. Чаму ўлады дзейнічаюць гэтым чынам? Няўжо рэгістрацыя яшчэ адной партыі можа неяк паўплываць на палітычную сытуацыю ў Беларусі?

Быкоўскі: Можна зазначыць, што ўжо працяглы час ніводзін аргкамітэт ня можа пераадолець фармальнасьці, неабходныя для стварэньня партыі. Што тычыцца канкрэтна сытуацыі з БХД, то тут ёсьць і палітычныя чыньнікі. У прыватнасьці, харызматычнасьць Паўла Севярынца, іншых лідэраў БХД, якія ўспрымаюцца ўладай як радыкалы і як асобы, за якімі можа пайсьці моладзь. Таму партыя можа выглядаць у вачах уладаў, як нешта для іх сапраўды небясьпечнае. Бо змаганьне за моладзь заўсёды было вельмі важным для кіроўнага рэжыму.

Цыганкоў: БХД вядзе вельмі актыўную палітычную дзейнасьць. Яны наладзілі стасункі з рэлігійнымі канфэсіямі, з заходнімі партыямі хрысьціянскага кірунку. Як могуць выглядаць далёкасяжныя пэрспэктывы гэтай палітычнай сілы ў Беларусі?

Быкоўскі: Пашырэньне рэлігійнай думкі на грамадзтва – дастаткова сур’ёзны выклік для ўлады, бо ўзьнікае іншы аўтарытэт, які ня ёсьць аўтарытэтам канкрэтнага палітыка. Гэта аўтарытэт “вечны”, на які можна спасылацца. Таму за савецкім часам, ды й цяпер актыўная рэлігійная дзейнасьць вельмі хвалюе ўлады. І цалкам абгрунтавана. Бо калі ўзьнікае канфлікт паміж аўтарытэтам палітычнага кіраўніка і аўтарытэтам у рэлігійнай супольнасьці, то гэта будзе хутчэй на карысьць аўтарытэту, які бліжэй да вернікаў.

Цыганкоў: Рэгістрацыя БХД засьведчыла б Эўропе, што ў Беларусі сапраўды адбываецца палітычная лібэралізацыя. Ці дае падставы гэты ды шэраг іншых фактаў казаць, што пакуль улады вырашылі з лібэралізацыяй пачакаць – а наадварот, ідзе пэўнае закручваньне гаек.

Быкоўскі: Напэўна, ідуць адначасова два працэсы. Калі МЗС, напрыклад, хацела б, каб у краіне было больш доказаў лібэралізацыі, то існуе шэраг іншых асобаў, што рабілі кар’еру на закручваньні гаек – асабліва зараз, перад выбарамі, хочуць паказаць, што яны патрэбныя. Таму калі сытуацыя пачне вагацца (а выбары гэтаму хоць у нейкай ступені будуць спрыяць) – дазволіць існаваньне яшчэ адной палітычнай сілы ўлады палічылі небясьпечным.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: АДС
17.02.2010 23:59
Таму, што немагчыма зрабіць з мухі слана.

Імя:: АДС?
18.02.2010 11:29
АДС, АДС, выхадзі на букву С...
Несумленна прыкрывацца назвай цэлага блоку, таварыш....

Імя:: Марта Горад:: Менск
18.02.2010 13:09
Чаму не рэгіструюць? Таму што рэжыму цяпер выгадней прадстаўляць гэтую псэўдаапазыцыйную структурку ў якасьці цярпельцаў і дысыдэнтаў. Не зрабілі яшчэ роўным лікам яшчэ нічога, а ўжо столькі шуму і шораху вакол рэгістрацыі. Нехта зірне з боку ды падумае: ах, якія барацьбіты! Няўжо нас за дурачкоў трымаюць? Нават маладыя людзі (якія ня маюць можа жыцьцёвага досьведу, але кніжкі чытаюць) бачаць увесь гэты надзьмуты балаган вакол сумніўнай публікі (на фотапартрэце).
Адказаць

Імя:: Gr
18.02.2010 14:45
Штосьці ўладзе сапраўды выгадна. Вы прапануеце маўчаць "в тряпочку"?
Ну а калі не дурачкі, можа самі паспрабуйце "панадзьмувацца" і "пабалаганіць"?

Імя:: Geo Горад:: Brest
19.02.2010 13:36
БХД единственные классные ребята...не тормоза