пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:12

Праграмы / Бліц-аналіз

Для БНФ рэфэрэндум — гэта спроба рэбрэндынгу

Партыя БНФ выступіла з прапановай правесьці агульнанацыянальны рэфэрэндум за захаваньне нізкага мыта на імпартныя аўтамабілі. Наколькі палітычна пасьпяховай зьяўляецца ідэя гэтага рэфэрэндуму, ці можа БНФ зарабіць на ёй палітычныя балы? Ці падтрымае сёньняшняе беларускае грамадзтва збор подпісаў? Як на ідэю рэфэрэндуму можа адрэагаваць улада? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Аляксандар Класкоўскі.

Аляксандар Класкоўскі
x
Аляксандар Класкоўскі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Цыганкоў: Арганізатары рэфэрэндумы заяўляюць, што ў ініцыятыўную групу павінны ўвайсьці ня толькі партыйныя актывісты. Ужо на сход па яе стварэньні, як заяўляюць ініцыятары, прыйдзе да тысячы чалавек. На вашу думку, наколькі прадуктыўнай ёсьць сама ідэя рэфэрэндуму, ці можа яна прынесьці палітычныя балы БНФ?

Класкоўскі: Безумоўна, гэта нестандартны ход. Бо раней партыі звычайна вылучалі такія пытаньні, як зьмены ў выбарчае заканадаўства. Абывацелям гэта было ня надта зразумелым. А тут гэта даступна нават апалітычнай публіцы.

Потым, наколькі я разумею, для БНФ гэта момант палітычнага рэбрэндынгу. Бо ёсьць пэўныя ярлыкі, якія моцна прыклеіліся, і клопат пра просты люд, «побытавы» характар гэтага пытаньня скіраваны менавіта на тое, каб паказаць, што мы ня толькі за бел-чырвона-белы сьцяг, але і за ваш дабрабыт.

Так што як палітычны ход гэта пісьменна.
Я проста ўпэўнены, што такога рэфэрэндуму ня будзе і нават збору подпісаў ня будзе.
Аднак, я думаю, можна толькі чыста гіпатэтычна разважаць пра тое, як бы людзі адгукнуліся, ставілі подпісы. Бо я проста ўпэўнены, што такога рэфэрэндуму ня будзе і нават збору подпісаў ня будзе. Бо найперш трэба гэтую ініцыятыўную групу зарэгістраваць, а ўлада будзе тут ставіць палкі ў колы.

Цыганкоў: А якую стратэгію адказу выбярэ ўлада? Ці яна будзе проста не заўважаць гэтую ініцыятыву, пачне ідэалягічную вайну ці пойдзе простым ляхам забаронаў?

Класкоўскі: Па-першае, відавочна, што для ўлады гэта соль на рану. Яна і так пачуваецца няёмка, бо зразумела ўжо, што ў гэты Мытны зьвяз трапілі, як шчупак у нерат. Невыпадкова Аляксандар Лукашэнка ўжо спрабаваў апраўдвацца (праўда, даволі няўклюдна) — маўляў, гэта вельмі добра, што мы ня будзем купляць гэты хлам. Ня думаю, што гэта было пераканаўча. Паліваць тут брудам — маўляў, нейкія адмарозкі гэта прыдумалі — таксама будзе цяжкавата. Бо пытаньне вельмі жыцьцёвае і масы будуць толькі за.

Аднак, калі мы паглядзім на закон аб рэфэрэндуме, дык там столькі рагатак, што становіцца зразумела — ніколі ў жыцьці ані партыя БНФ, ані іншая апазыцыйная сіла ня дойдзе. Бо ўвесь закон зроблены так, каб заваліць любую ініцыятыву. Групу трэба рэгістраваць ў ЦВК, таксама і саму фармулёўку пытаньня. А ЦВК мусіць фармулёўку пытаньня у Мінюст, у Пракуратуру паказаць на прадмет ляяльнасьці, адпаведнасьці і гэтак далей. Там столькі пастак што зразумела, што ўсё гэта будзе пахавана ў бюракратычнай рутыне.

У сухім астатку застанецца проста козыр для партыі БНФ, якая зможа сказаць «мы спрабавалі, мы змагаліся». І гэта можна будзе раскручваць падчас выбарчай агітацыі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Дмитрий
12.02.2010 07:28
"рэбрэндынг" - ладно когда русский испоганили, но зачем так с белорусским?

Імя:: Слава Горад:: Сталіца
12.02.2010 13:07
БНФ ставіць уладу ў пройгрышнае становішча. Бо пагадзіцца на фармаваньне ініцыятыўнай групы - подпісы сабраць будзе цалкам рэальна. Адмовіць - згубіць твар перад шырокімі масамі. Таму я лічу, што ініцыятыва БНФ вельмі ўдалая. Усё такі новае кіраўніцтва не дарма абралі.
Адказаць

Імя:: Ананім
12.02.2010 16:27
то есть ты считаешь, что власть в положении абсолютно безвыйгрышном? ну судя по твоему посту. а БНФ сразу же кинуться поддерживать пол-Беларуси?
ну-ну. посмотрим что из этого выйдет. я просто вспоминаю, они там еще какой-то референдум планировали года этак полтора назад, и что вышло, чет не вижу результата.
Адказаць

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
13.02.2010 06:58
Слава молодец.
Усёк то что ни один политолог усечь не смог.
Да и , вообще, никто.

Проиграла власть. Всё проиграла. Даже последние штаны.
Или нет.
Может она потеряла только лицо?
Ну, неважно.
Главное что Лукашенко, потеряв лицо прямо перед широкими массами, уже ничто.
Даже не лыжник. Не говоря уже о хоккеисте.
Завтра,
или через несколько дней после появления на базарах
героического сменившегося поколения под названием БНФ, Лукашенко, зверски мучаясь от потери лица перед широкой общественностью, совершит побег в Берн.
На борту президентского вертолёта.
Хотя скорее в Брюсель. К Милинкевичу.
Нет, может в Каракас. К этому.
Ну, вобщем , кому надо ищите его там.
На худой конец в Тегеране.

И, прав Слава, Янукевич станет нашим Президентом.
Не только Украине радость. Нам она тоже нужна.
Пусть и без буквы "О" посередине.
Ляльков будет его Vice.
Хотя, кто его знает, может и наооброт.

Ну, а Славе из Столицы (какой гордый!) что?
Что Слава получит от Базарного Народного Фронта?

Помимо Ордена Славы , Volkswagen Golf 1963 года рождения.
Всего только за 3000 евро. Без пошлины. По дружбе.
От партейцев-
соратников по борьбе за дырявые, но зато европейские авто.
Адказаць

Імя:: Пятрусь
14.02.2010 18:19
Ну што вы з гэтым Брусэлем носіцеся як зь пісанай торбай. Усё значна бліжэй... - Берлін. Спадар Мілінкевіч корміцца ў Берліне ў фондзе Адэнаўэра ды бюро фонда ў Варшаве.

Адчыніце першую старонку фонду Адэнаўэра і ўсё стане ясна... асоба ж ён нулёвая для беларускай палітыкі але з Гансам на першай старонцы красуецца...

http://www.kas.de/

Павязаны яны добра :-)
Адказаць

Імя:: nester
14.02.2010 19:01
Не понял.
Адказаць

Імя:: Слава
15.02.2010 14:30
Прабачце, не зразумеў - вы з кім размаўляеце?
Адказаць

Імя:: Новенькі
13.02.2010 14:54
А хто цяпер кіруе партыяй БНФ?

Імя:: Яўген.
12.02.2010 18:27
Навошта гэтыя рэфэрэндумы? Што згубілі, 100% гарантыі, што ўжо ня знойдзеце.

Імя:: Димыч
12.02.2010 22:44
Молодые руководители БНФ пытаются возродить интерес к БНФ, но не знают как это сделать. Через авто? Референдум? Гиблое дело.


Мальчики! Думайте, думайте. Или уходите из политики.
Адказаць

Імя:: Ананім
13.02.2010 20:02
Полагаете, пациент скорее жив?
Адказаць

Імя:: Димыч
13.02.2010 23:22
Перефразируя Ленина:

Белорусский национализм как течение политической и организационной мысли мертв уже давно. Сейчас его пытается реанимировать окружение Лукашенко. Национализм без националистов. Результат будет примерно тот же.
Адказаць

Імя:: Лена Горад:: Минск
15.02.2010 06:37
Дядя Димыч, а кто такой Ленин?
Лёшка Плеханов из второго подъезда говорит что этот какой-то монстр,который задушил миллионы людей голыми руками. И затем умер страшной смертью от сифилиса.
В 50 лет.
И ему за это везде поставили памятники.
Лёшка из плохой семьи. Никогда не разберёшь что он имеет ввиду. То ли Ленину поставили памятник потому что он был монстром и душил людей. То ли потому что умер страшной смертью от сифилиса.
А зачем вы , дядя Димыч, такой культурный и вежливый человек цитируете монстра-душителя-сифилитика.
Наша учительница физкультуры не любит когда мы кривляемся как монстры из американских фильмов. Завтра спрошу про Ленина.
Можно ли кривляться как монстр Ленин.
Или Лешка всё врёт?
Адказаць

Імя:: Пятрусь
14.02.2010 21:04
Позна

Імя:: Зьміцер
14.02.2010 16:08
Слушна кажа спадар Класкоўскі. Нацыяналізм сам па сабе, без напаўненьня зьместам, зьвязаным з канкрэтнымі палітычнымі дзеяньнямі - нішто. Ну вось БНФ выступае за нацыянальныя інтарэсы, як ён іх разумее - і даносіць гэта ў зразумелай для народу форме. Альбо так - карыстаецца праявамі стыхійнага нацыяналізму грамадзянаў краіны, спрабуе скарыстацца.
Адказаць

Імя:: Пятрусь
14.02.2010 18:20
Паша ўжо сказаў як ён разумее барацьбу за незалежнасьць. Для яго Петэрынг - змагар за беларускую незалежнасьць. Маразм прагрэсуе.
Адказаць

Імя:: Слава
15.02.2010 14:28
Хто такі Паша?