пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:11

Праграмы / Бліц-аналіз

Ці рэальна за год зьнізіць энэргазатраты на 10 працэнтаў?

Энэргаёмістасьць валавага ўнутранага прадукту ў Беларусі сёлета трэба зьнізіць на 10 працэнтаў. Пра гэта заявіў сёньня дырэктар дэпартамэнту па энэргаэфэктыўнасьці Дзяржстандарту Леанід Шэнец. Ці рэальная гэта задача, якіх інвэстыцыяў яна запатрабуе? Якія зьмены трэба зрабіць у эканоміцы для зьніжэньня энэргаёмістасьці? На гэтыя пытаньні адказвае былы супрацоўнік Міністэрства энэргетыкі Валянцін Мацкевіч.

Валянцін Мацкевіч
x
Валянцін Мацкевіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Цыганкоў: «Што больш важна ў справе зьмяншэньня энэргаёмістасьці? Вялікія ўкладаньні, інвэстыцыі ў новыя тэхналёгіі ці сучасны мэнэджмэнт, элемэнтарнае пачуцьцё гаспадара?

Мацкевіч: Другое — гэта тое, чаго нам моцна не хапае. Можна лепш эканоміць энэргію, па-гаспадарску падыходзіць да гэтых пытаньняў, у прыватнай уласнасьці ўласьнік сам будзе імкнуцца за гэтым сачыць.

Але разам з тым, калі казаць пра нашы асноўныя прадпрыемствы — гэта тое, што засталося ад СССР. Аўтамабільныя заводы, трактарны, «Азот», «Нафтан» — усё гэта вельмі энэргаёміста. Вядома, там ёсьць вялікія рэзэрвы, магчымасьці эканоміі, і над гэтым трэба працаваць. Аднак дзеля гэтага трэба ўкладваць вялікія грошы

Цыганкоў: Дырэктар дэпартамэнту па энэргаэфэктыўнасьці Дзяржстандарту Леанід Шэнец даў такія лічбы — у пачатку 1990-х гадоў Беларусь была самай энэргаёмістай сярод краін СНД, затраты энергарэсурсаў на $1 тысячу ВУП складалі 780 кіляграмаў нафтавага эквіваленту (у Расіі яны былі 580 кг, ва Ўкраіне — 550 кг). Паводле ацэнкі, у 2008 годзе гэты паказчык дасягнуў 310 кіляграмаў —прагрэс істотны. Але ў Японіі расход энэргарэсурсаў складае 140 кіляграмаў на $1 тысячу ВУП. Праз колькі гадоў можна дасягнуць такога ўзроўню?

Мацкевіч:
новае абсталяваньне, новыя энэргазьбарагальныя тэхналёгіі — вельмі дарагія.
У нас гістарычна склалася энэргаёмістасьць вытворчасьці. У нас краіна не такая вялікая, а канцэнтрацыя вытворчасьці вельмі вялікая. У эўрапейскіх краінах больш разгалінавана — ёсьць прадпрыемствы энэргаёмістыя, ёсьць неэнэргаёмістыя.

І паўтаруся, што новае абсталяваньне, новыя энэргазьбарагальныя тэхналёгіі — вельмі дарагія. Такіх сродкаў цяпер няма ў Беларусі. Таму трэба сканцэнтравацца на эканоміі.

Цыганкоў: Вы гаворыце ўсё слушна пра макраўзровень. Але на мікраўзроўні — нават у самых новых дамах няма элемэнтарных лямпачак на дэтэктарах, якія запальваюцца, калі нехта ўвайшоў у пад’езд, і гаснуць праз хвіліну. У нас лямпачкі гараць круглыя суткі.

Мацкевіч: Так, такіх прыкладаў хапае. Няма і рэклямы энэргазьберагальных лямпачак, іншых тэхналёгіяў. Але што робіцца — гэта пашырэньне лічыльнікаў, вады, газу. Гэта вельмі эфэктыўны сродак.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Iна Горад:: Менск
06.02.2010 09:45
Нашая сыстэма загартовак дазваляе эканомiць рэсурсы i грошы. Калi мы дома перайшлi на шорты/плавачкi, то эканомiм на камуналцы 20.000 - 25.000 штомесяц. Эканомiя на спажываннi гарачай i халоднай вады, электрычнасцi. Целы не пацеюць, амаль не трэба праць хатнiя рэчы, бялiзну з ложкау значна меньш. Каб добра памыцца, карыстаемся лазняй на лецiшчы, бо там адначасова i загартоуваемся. Ванна у гарадской кватэры выкарыстоуваецца для ранiшнiх працедур i аблiвання целау халоднай вадой. Дарэчы, на лецiшча зручна дабiрацца не толькi на ауто, але i грамадскiм транспартам. Усе дзеля эканомii. Кожныя выходныя ганяць ауто на лецiшча па нашых зiмовых дарогах - дужа дарагое задавальненне. Адзiн раз на месяц загрузiць машыну, завезцi тое, што трэба, а так можна i грамадскiм транспартам дабрацца. Летам мы жывем на лецiшчы. Вопратка мiнiмальная. Ваду для гаспадарчых патрэб i каб памыцца, можна грэць на сонцы. У зацiшным сонечным месцы стаiць шмат балей. Ранiцой налiваем у iх ваду насосам i хай грэецца. Насосам можна карыстацца уручную. Можна падключыць да электрасеткi. Гэта, калi стаiць спякота i трэба палiваць гарод, кветкi. Усе дзеля эканомii! Летам я з задавальненнем карыстаю сучаснай жаночай модай - апранаю кароткiя i досыць адкрытыя строi. Толькi дзеля эканомii. Без жартау! Аблiвацца потам i смярдзець толькi таму, што нейкiя "разумнiкi" выдумваюць дурныя дрэс-коды! Але на маей працы такога няма i вельмi файна. Вось так нашая сям'я за год з'эканомiла каля 1.500.000. Толькi за кошт iншага ладу жыцця, рацыянальнага карыстання выгодамi цывiлiзацыi i загартовак. Але у нашай краiне прасцей злупiць грошы з жыхарства, чым змяняць энергаемiстую сыстэму. Дарэчы, хто можа РЭАЛЬНА падлiчыць, колькi мы аплочваем камунальных паслуг ад iх сабекошту. 30% цi 130%? На падставе чаго камунальнiкi заяуляюць, што насельнiцтва не аплочвае iх паслугi па сабекошце? А можа мы пераплочваем? Во дзе пытанне.

Імя:: Дзима
06.02.2010 17:01
проста не разумею - у чым сэнс гэтага анализу?Мацкевич падае агульныя словы,выразы,штампы,ниводнай свежай думки ци хаця б жыцьцёвага прыкладу. Такое адчуваньне, што ён не валодае тэмай.У гэтым сэнсе каментарый Ины выглядае значна цикавейшым./Вось Ину и трэба было узяць экспертам.