пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:21

Праграмы / Бліц-аналіз

“МВФ пампуе ў Беларусь грошы, якія ідуць не на рэформы”

3 лютага пачала працу ў Менску чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду. Місія падвядзе вынікі выкананьня беларускімі ўладамі праграмы stand-by, і адкарэктуе макраэканамічны прагноз для Беларусі, у тым ліку з улікам зьмяненьня цэнаў на імпарт нафты. Ці можна прагназаваць, што на гэты раз у перамовах паміж афіцыйным Менскам і МВФ можа зьявіцца больш напружаных момантаў? Як МВФ можа ацаніць жаданьне падвысіць заробак да 500 даляраў, а таксама намер павялічыць крэдытаваньне эканомікі на 40 працэнтаў? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст, кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Цыганкоў: Апошні час Беларусь мае выдатнае супрацоўніцтва з МВФ. Але выглядае, што гэта місія можа мець трошку больш праблемаў чым звычайна. МВФ, здаецца, хоча даведацца, за кошт чаго беларускія ўлады зьбіраюцца падвышаць заробак да 500 даляраў? Ці ўдасца дасягнуць згоды ў гэтым раўндзе перамоваў?

Раманчук: МВФ стаў чымсьці накшталт Міністэрства эканомікі Беларусі — так глыбока ён ўлез у беларускія праблемы. МВФ, напрыклад, першым заявіў яшчэ напрыканцы восені, што Беларусь выйшла з рэцэсіі.

Беларускі ўрад, аднак, па сутнасьці не адмовіўся ад плянавай эканомікі. І толькі праз замежныя крэдыты і ўнутранае крэдытаваньне былі «намаляваныя» гэтыя 0,2 працэнта росту.

Безумоўна, дыялёг будзе больш жорсткім. Бо беларускі ўрад ня выканаў шэраг вельмі важных рэчаў.
МВФ стаў чымсьці накшталт Міністэрства эканомікі Беларусі.
Ня створанае агенцтва па прыватызацыі, не прыняты закон аб прыватызацыі, Нацбанк ня стаў больш незалежным. Больш за тое, тэмпы росту крэдытаваньня беларускай эканомікі павялічыліся ў канцы 2009 году. А тое, што ў сьнежні была сур’ёзна павялічаная рублёвая маса — гэта сьведчыць, што нават Нацбанк не праводзіць дастаткова жорсткай палітыкі, каб забясьпечыць макраэканамічную стабілізацыю.

Цыганкоў: Паведамляецца, што місія сярод іншага абмяркуе намер уладаў павялічыць сёлета крэдытаваньне эканомікі на 40 працэнтаў. Давайце спрагназуем сытуацыю — калі місія МВФ выкажа нэгатыўнае стаўленьне да гэтых плянаў, што будзе рабіць беларускае кіраўніцтва: адмовіцца ад такіх намераў ці проста праігнаруе меркаваньне МВФ?

Раманчук: Беларускія чыноўнікі ўжо добра навучылася, што рабіць у такой сытуацыі — яны пагаджаюцца з рэкамэндацыямі МВФ, а потым ня робіць. Па сутнасьці, Нацбанк і Савет Міністраў паводзяць сябе так, як раней паводзіў Лукашэнка ў дачыненьнях з Расеяй. Абяцанкі — адно, а рэчаіснасьць — другое.

Тыя паказьнікі, што закладзеныя ў бюджэт і ў асноўныя напрамкі грашовай палітыкі — яны ж таксама праходзілі экспэртызу МВФ. І МВФ кажа — гэта ж дакумэнты ўнутраныя, а мы арыентуемся на мэмарандумы, што падпісала беларускае кіраўніцтва. І калі Пракаповіч і Сідорскі скажуць, што зробяць усё магчымае, каб не павялічваць крэдытаваньне — то МВФ зацьвердзіць апошні транш крэдыту.

А потым МВФ працуе ўжо над новым крэдытам памерам 3 мільярды даляраў. Такім чынам, я бачу, што МВФ па сутнасьці заняў месца Расеі і пампуе грошы ў Беларусь, якія ідуць не на рэформы, а на падтрыманьне цэнтралізаванай плянавай эканомікі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Пётр Горад:: Могилёв
03.02.2010 20:21
И всё-таки есть Большая загадка в отношениях между РБ,Россией и Западом.
Фактически,США(МВФ)становятся главным содержателем последнего диктатора
Европы.США содержат страну,в которой нет посола(был выгнан с позором) США.А Россия
пытается эту страну,своего вернейшего и преданнейшего друга и соседа, придушить.
Возможны два варианта.Первый-Беларусь и Россия разводят США.Вся ругань-спектакль
для западных дурачков.Миллиарды МВФ поступают в РБ,а затем делятся между РБ и Россией.
А потом Лукашенко и Медведев за бутылочкой обнимаются и хохочут над тем,как ловко
они развели этих тупых америкосов.Второй вариант-МВФ загоняет Беларусь в долговую
яму.МВФ отлично понимает,что эти миллиарды,которые получает Беларусь сегодня,
будут успешно просраны,но скоро придёт время их отдавать.И тогда МВФ надеется
получить контроль над РБ.И они даже представить не могут,что Лукашенко их кинет,
потому что они живут в рамках мирового закона.А Лукашенко живёт в ином мире.И в
этом мире отдавать долги необязательно.

Імя:: Kalian Горад:: РУдзенск
03.02.2010 20:36
Хай пампуе, мы iх (грошы) хутка "злопаем", а потым будзем клянчыць, каб спiсалi пазыку, як Афрыканскiм дзяржавам. Няужо мы ня можам самi сябе пракармiць??? Ганьба нам, беларусы.

Імя:: антон
04.02.2010 09:18
Як МВФ можа ацаніць жаданьне падвысіць заробак да 500 даляраў, а таксама намер павялічыць крэдытаваньне эканомікі на 40 працэнтаў?
-----
на гэтыя пытаньні лепш бы адказаў сам МВФ, а не Рамачнук

Імя:: Ананім
04.02.2010 10:57
В другие страны тоже немало закачивают, и тоже не на реформы и Романчук, про эти закачки, тихо помалкивает.