чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 17:33

Праграмы / 100 адрасоў Свабоды

СТО АДРАСОЎ — ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Шаноўныя чытачы і слухачы Свабоды!

Перад Вамі мапа. Раскрыем яе на ўвесь экран. Мышкай зьменшым яе маштаб і атрымаем мапу вялікай і прыгожай плянэты Зямля. А на ёй убачым маленечкі кавалачак сушы ў бел-чырвона-белым колеры. Зноў жа колцам мышкі будзем павялічваць маштаб і набліжаць да нас гэты малюнак аж пакуль ён не ператворыцца ў мапу Беларусі — той прыгожай краіны, дзе Богам дадзена нам жыць. Жыць і змагацца за людзкае жыцьцё — незалежнае, заможнае,свабоднае. Вялікая бел-чырвона-белая кропля распадзецца на сотню меншых па ўсёй мапе. Як кроплі крыві на прыгожай, але пакуль несвабоднай краіне. І пад імі паўстануць Менск і Ворша, Віцебск і Бабруйск, Магілёў, Глыбокае, Друя, Маркаўка... Нашы гарады і вёскі, дзе людзі змагаліся апошнія трыццаць гадоў за свабоду і дэмакратыю. З памяцьцю пра Купалава «людзьмі звацца» аддавалі за гэтую ідэю свае жыцьці, траплялі ў турмы, ішлі пад дубінкі і сьлезацечны газ...

Мы стваралі гэтую мапу свабоды разам. Разам вывешвалі пакуль яшчэ віртуальныя мэмарыяльныя шыльды ў гонар падзеяў найноўшай гісторыі незалежнасьці і свабоды. На нашай мапе свабоды — сто адрасоў, пазначаныя шыльдамі. Клікнем на адрас (лінк зьлева) і адчынім тэкст шыльды з фотаздымкам месца падзеі. Затым клікнем на шыльду, і прачытаем пра падзею і яе герояў. Google maps дае нам магчымасьць таксама паглядзець на тыя месцы, дзе адбываліся акцыі пратэсту супраць дыктатуры, акупацыі, за свабоду, і са спадарожніка.

Зямля — Эўропа — Беларусь...
Краіна нашай надзеі і барацьбы.
Найноўшая геаграфія і гісторыя свабоды.



Раскрыць 100 адрасоў свабоды на ўвесь экран.

УСЕ ПЕРАДАЧЫ ЦЫКЛЮ

100 АДРАСОЎ СВАБОДЫ. КОНКУРС

ВЯЧАСЛАЎ РАКІЦКІ. МАЕ 10 АДРАСОЎ СВАБОДЫ
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Zmicer Горад:: Mensk
14.01.2010 15:00
Цудоўна! Толькі можна і шырэй і больш за сто!

Імя:: Глеб Лабадзенка Горад:: Менск
14.01.2010 15:14
Цудоўны праект -- асабліва мяне ўразіла інтэрактыўная мапа, зь цікавасьцю пасноўдаўся па ёй! Адзінае што (а я адкрыў найперш Ліцэй) -- лічу, што трэба даваць здымак ня сёньняшні (бо гэта суд!), а здымак Ліцэю -- яшчэ жоўценькага, куды хадзілі вучыцца мы, ліцэісты.
І яшчэ адная драбяза. Назва СТО! мне, як аўтааматару, атаясамляецца выключна са станцыяй па наладцы аўтамабіляў ;)
Мо лепш лічбамі? Таксама прыгожа глядзіцца. Дзякуй!

Імя:: Z
14.01.2010 19:29
Супэр! Дзякуй! Жыве Беларусь! Працягвайце далей. Вось і ў Віцебску плошча Перамогі з ёлкай са сцягам Каваленкі ў арасы свабоды просіцца

Імя:: Corbin Горад:: Mensk
17.01.2010 22:36
Жыве Беларусь!!!Беларусь будзе вольнай !Шукаю сяброу ,арганізацыі...

Імя:: Z Vilni
21.01.2010 23:44
Małajcy!!!

Імя:: Юны змагар Горад:: Менск
23.01.2010 18:21
А ці будзе працяг? Змаганне яшчэ не скончанае