пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:15

Блогі / Алена Гапава

Грамадзяне сьвету, што нарадзіліся ў СССР

Учора раніцай я прыляцела на навуковы сэмінар па “Грамадзтвах пасьля Чарнобылю” ў нямецкі горад Гэсэн. Малады чалавек, што сустракаў нас у аэрапорце, як высьветлілася, нарадзіўся ў СССР, у сям’і этнічных немцаў, якая у 1990-м годзе пераехала ў Нямеччыну.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Цяпер ён вучыцца на гісторыка, каб займацца Усходняй Эўропай. Расказваючы па дарозе ў гатэль пра навакольныя краявіды, ён сказаў:

– Немцы – яны так будуюць, бо...

– Немцы? А вы сябе кім лічыце?

– Я? Ведаеце, мне здаецца, што ў мяне два сэрцы. Я, вядома, немец, бо я нарадзіўся ў нямецкай сям’і, мае бабуля і дзед гаварылі па-нямецку, і мама і тата таксама захоўвалі нямецкую ідэнтычнасьць, і я тут жыву. Але я таксама рускі, гэта мая частка і таксама мая родная мова. Я не магу ад гэтага адмовіцца. Мабыць, я эўрапеец.

Потым нас з Юрыем Шчарбаком, украінскім пісьменьнікам і дасьледчыкaм, які калісьці першым напісаў пра Чарнобыль, вазіў на машыне хлопец з украінскага Цярнопалю. У яго ня дзьве, а нават тры мовы: нямецкая, украінская і расейская.

Такіх людзей – зь некалькімі мовамі і культурамі – якія яны лічаць аднолькава або амаль роднымі, у сьвеце цяпер шмат. У іх часта складаныя чалавечыя гісторыі, якія ёсьць адлюстраваньнямі сучаснай палітыкі, перадзелу межаў, стварэньня і распаду дзяржаў. А ідэнтычнасьць – рэч сканструяваная, цякучая і зьменлівая. Ужо ніхто ня лічыць, што яна адна і назаўсёды. Хтосьці мяняе адну ідэнтычнасьць на іншую. Неабавязкова нацыянальную. У мяне ёсьць сябра, для якога важней за усё тое, што ён гей...

І як з вандроўнікамі па сьвеце быць? Бо іх будзе ня менш, а больш.

Калісьці, на пачатку 1920-х, Ліга Нацыяў прыдумала “нансэнаўскія пашпарты”, такія часовыя пасьведчаньні для ўцекачоў і “асобаў без грамадзянства”. Іх атрымалі, напрыклад, 320 тысяч армянаў, што ўратаваліся ад генацыду 1915 г. і разышліcя па сьвеце. Потым памянёныя “пашпарты” выдаваліся тым, хто ўцякаў ад расейскай рэвалюцыі – проста сьведчылі, што такі чалавек існуе, але не належыць ні да якай дзяржавы.

Быць уцекачом, вядома, цяжка, і не ад добрага гэта жыцьця. Але праблему вандроўнікаў па сьвеце можна вырашаць і іншым чынам. Калісьці Адам Мальдзіс расказаў пра вельмі элегантнае выйсьце.

На пачатку 1990-х нейкі беларускі гісторык адправіўся ў Вільню працаваць у архіве. Час той быў жудасны, бо грошай не было ні ў кога, і ў таго гісторыка таксама. А ксэракс у архіве ўжо быў. Але цана на паслугі розьнілася: адна – невысокая – была для грамадзянаў незалежнай Літвы, а другая, у некалькі разоў вышэйшая, – для іншаземцаў. Гісторык пакутаваў. Ён быў іншаземцам. Але грошай меў, як наш чалавек. І тады яго сябра, літоўскі паэт, напісаў ліст кіраўніцтву архіву, каб гісторыку дазволілі плаціць па ўнутраным тарыфе, бо ў Сярэднявеччы, пісаў паэт, як продкі гісторыка, так і нашыя жылі ў адзінай дзяржаве – Вялікім Княстве Літоўскім. А таму ён можа быць прыраўнаваны да літоўскага грамадзяніна.

Апошнім часам мне падаецца, што можна пайсьці іншым шляхам: увогуле адмяніць дзяржаву...

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Larysa Горад:: B.
14.12.2009 17:10
Cikavy artykul, khoc i kryshku nedadumany. Histarychna, dziarz^avy -- heta shtuchnyja z^javy i naahul eurapeskaja kantseptsyja (Napaleona, Bismarka, i hd). Pahliadzice na krainy Afryki ci Aziji, jakija stalisja dziarz^avami paslia kalanizacii i dahetul nia mohuc prystasavacca (npkr Niheryja). Shmat palitychnykh navukoucau taksama zadajuc pytanne pra rolu dziarz^avy u nash chas glabaliazacyji, ale pakul dz^iarz^avy zastajucca halounym arhanizujuchym elementam. Khacia rolia nedziarz^aunykh arhanizacyjau paustala va usim svece. I jashche, va isikh krainakh z'jauliajecca bolshy nacisk na indyvidualnas i sama-usvedamlenne (shto kaneshne maje svaje koshty, kshtaltu razburenne ziamliachnasci, "abshchyni" - ale heta asobnaje pytanne). Prykladam, pahliadzice na papuliarnac sajtau adnaklasniki, facebook, myspace i h.d. Vos i nichoha dziunaha u tym niama shto ljudzi ciaper vykazvajucca pra lajalnasc da nekalki etnichnasci.
Cikavaje pytanne: kali zhadzicca z tym, szhto czas nacyjanalizacii prajshou i nastupiu chas indyvidualizacyi, ci josc shanec u Belarusi stac kranaj- nacyjaj?
Адказаць

Імя:: а.г.
15.12.2009 01:12
Вельмі дзіўна было б перапісваць Сміта, Адресана і Хабсбаўма ў прыватным блогу. Яны цалкам надрукаваныя раней :)

Імя:: Димыч
14.12.2009 18:36
Елена! Вы там на Западе, конечно, можете отменить государство, как уже отменили церковь и Христианство. Но нам пока это рановато.:)) Так что арабам-имимгрантам просьба в Беларусь на ПМЖ не приезжать. Геям, лесбос тоже. Мы тут еще от своей православной идентичности отказываться не собираемся.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
14.12.2009 19:20
"Праваслаўнай ідэнтычнасьці"? Экій вы, Дзімыч, фантазёр. :)
Адказаць

Імя:: Димыч
14.12.2009 19:59
Я то может быть и фантазер, да только согласно последнему соцопросу белорусов они в наибольшей степени доверяют церкви и армии и в наименьшей степени доверяют оппозиции. Ну, а среди белорусов пока доминирует православная церковь, затем вроде протестантская. Так что пока православие рулит.:))
Адказаць

Імя:: ABC
15.12.2009 01:28
Дзімыч, не рабіце з апытаньняў культу. На пытаньні зьвязаныя з рэлігіяй у нас часьцей за ўсё даюць рытуальныя адказы. Вы ж ня будзеце кагосьці пераконваць, што словы Філарэта, могуць памяняць меркавньні жыхароў Аўтазаводу? Фактычна, царкоўным гіерархам часьцяком бракуе аўтарытэту нават сярод бабулек, што сьпяваюць у цэрквах.
Адказаць

Імя:: Димыч
15.12.2009 10:24
Странно. Когда нашим оппозиционерам выгодно, они с удовольствием ссылаются на мнение белорусов, данные соцопросов. Когда не выгодно, кричат: "не рабіце з апытаньняў культу".:)) А я культа и не делаю. Я просто утверждаю, что белорусы - не европейцы. Все остальное идет от этого.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
15.12.2009 12:07
>>> Я просто утверждаю, что белорусы - не европейцы.

Толькі таму, што праваслаўныя? Тады гэта проста, прабачце, трызьненьне сівой кабылы. А як быць з грэкамі, баўгарамі, сэрбамі - яны таксама не эўрапейцы?
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
15.12.2009 10:59
Вы, Дзімыч, напэўна, прапусьцілі дасьледваньне, згодна зь якім Беларусь увайшла ў топ-11 найменьш рэлігійных краінаў сьвету?

Што да "праваслаўнай ідэнтычнасьці". Аднойчы электрык, які прыходзіў да нас адрамантаваць лядоўню, на пытаньне маёй жонкі, ці вернік ён - бо той наракаў на тое, што даводзіцца працаваць у нядзелю - адказаў: "У нас няма вернікаў, адныя праваслаўныя". :)

Вось і ўся ідэнтычнасьць.
Адказаць

Імя:: Димыч
15.12.2009 12:56
budzimir : Вы, Дзімыч, напэўна, прапусьцілі дасьледваньне, згодна зь якім Беларусь увайшла ў топ-11 найменьш рэлігійных краінаў сьвету?


Нет, не пропустил. Беларусь вместе с Нидерландами являются наименее религиозными странами европейского континента. Но понятие "православная культура" шире понятия "верующий православной церкви". В Беларуси лишь 6 % населения регулярно посещают церковь. В Голландии где-то также. Но вот только когда в Амстердаме в 2004-ом исламские экстремисты убили на религиозной почве режиссера и пра-правнука художника Ван Гога- Тео Ван Гога, там в одном только Амстердаме вышли с протестами и в защиту своих европейских прав, ценностей свободы слова, творчества не менее 100 тысяч. чел., а в целом по стране произошли десятки выступлений, были даже стихийные поджоги мечетей. Поэтому я утверждаю, что голландцы- это европейцы и что там есть развитое гражданское общество. А в Беларуси несколько лет тому назад убили белорусскую журналистку, и убили скорее всего на почве политики, (про избиения властью журналистов и оппозиционеров я и вовсе молчу) и никто из белорусов-европейцев особо не протестует. Политики исчезают и то это никого особо не волнует! Из чего я делаю вывод, что белорусы - не европейцы и что здесь нет пока гражданского общества.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
15.12.2009 13:38
А, ну, калі ў гэтым сэньсе - беларусам, канечне, вельмі далёка да эўрапейцаў. Толькі прычым тут "праваслаўная ідэнтычнасьць", я нешта не разумею. Яна стрымлівае разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці? Наўрад ці. Паглядзіце на тое, як палаюць Афіны. :)
Адказаць

Імя:: а.г
15.12.2009 11:30
Закрыться от мира невозможно...
Адказаць

Імя:: Димыч
15.12.2009 13:08
а.г:
Закрыться от мира невозможно...

Но попытаться можно...:))
Введя шенгенские визы, объединенная Европа пытается отгородиться новым "железным занавесом" от нежелательной легальной и нелегальной иммиграции из Африки, Азии, Украины, Беларуси, России и т.д. Потому что до Объединенной Европы дошла таки та простая мысль, что если они будут безбрежно открытыми всему миру, то через несколько десятилетий этнических европейцев в ЕС банально не останется. Они будут растворены в море иммигрантов. Франция это теперь испытывает в полной мере. Великобритания хлебает полными ложками последствия своего колониализма в виде мусульманских и прочих индусских иммигрантов в UK. А зачем пускали? Хотели быть цивилизованными демократиями? Теперь хлебайте.:))
Голландцы втихаря проклинают себя за то, что после развала голландской колониальной империи после 1945г. впустили в свою страну сотни тысяч выходцев из своих колоний, дав им статус полноправных граждан Нидерландов.
В Брюсселе (Бельгия) который год подряд самое популярное имя, даваемое новорожденным мальчикам- Мухаммед.

И как все это прикажете понимать? А вот так:
С добрым утром, Европа!:)) Приехали!:)) Следующая остановка: "Ассимиляция белых европейцев!":))
Адказаць

Імя:: андрей Горад:: минск
30.12.2009 14:43
Димычу респект 100%согласен. свято место пусто не бывает. камунизм загнулся,демократия на подходе.судя по фильмам буйным цветом расцветает аккультизм(читай сатанизм),содомский грех, что является прямым признаком деградации общества и началом заката цивилизации.здравый смысл подсказывает потребность возвращения Христианства.

Імя:: Tati Горад:: c
15.12.2009 00:18
государство -> церковь -> Христианство or visa versa... A taksama церков и армия razam...Geta razumenne dzyarzaunaski?
Ale taksama ne magy pagadzizza shto ідэнтычнасьць – рэч зьменлівая.
сканструяваная - geta tak.