Санітарны лекар з Драгічына пра сітуацыю з грыпам
Нацыянальны цэнтар грыпу павінен даць канчатковы адказ, ці памерлая настаўніца з Драгічынскага раёну была хворая на сьвіны грып. Нагадаем, 37-гадовая настаўніца зь вёскі Толкаў памерла 30 кастрычніка пасьля скарацечнай хваробы, незадоўга да сьмерці яна наведвала Ўкраіну.