пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:34

Блогі / Ян Максімюк

„Cобакам собачья смерть”

Відаць, як шмат хто з наведнікаў нашага сайту, я прачытаў, амаль ня дыхаючы, матэрыял нашага рэдакцыйнага калегі Сяргея Шупы пра Драсюса Кядзіса, які падазраецца ў забойстве дзьвюх асобаў — па ўсіх відавочных пазнаках, учыненым як акт помсты за гвалтаваньне ягонай 4-цігадовай дачкі пэдафіламі.

x

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ян Максімюк
А потым я паглядзеў Youtube, дзе дачка Кядзіса хвілін дзесяць распавядае і паказвае, што зь ёю рабілі „дзядзькі”, якіх прыводзіла яе маці. Мне зрабілася вусьцішна і моташна, як тады, калі я глядзеў відэа, як ісламісты адразаюць галаву амэрыканцу, схопленаму ў Іраку...

У мяне самога сямігадовая дачка.

А сёньня зранку мы ў рэдакцыі пачыталі камэнтары да матэрыялу пра Кядзіса і вырашылі, што трэба на іх неяк адгукнуцца. Выпала на мяне.

Я ня лекар і не юрыст, а таму зусім ня ведаю, што такое пэдафілія — хвароба ці злачынства, ці адно і другое. То бок, я ня ведаю, ці трэба пэдафілію лячыць у прымусовым парадку (як нейкія гвалтоўныя выпадкі псыхічнай хваробы, напрыклад), ці, наадварот, можна за яе караць як за злачынства, учыненае здаровым чалавекам. Таму я ня буду камэнтаваць прапановаў тыпу „пэдафілаў на кастрацыю”.

Але мне, як і маім калегам, робіцца няўтульна ад камэнтароў тыпу „собакам собачья смерть” або „шкада, што у нас ніяк ня знойдзецца свой Кядзіс”. І рэч тут ня толькі ў тым, што існуе нешта такое як юрыдычная „прэзумпцыя невінаватасьці” ці народнае „не судзіце без суду”. Рэч, як здаецца, перш за ўсё ў тым, да якой ступені мы ў нашай частцы сьвету траўмаваныя ў нашай грамадзка-палітычнай сьвядомасьці, што пераход да ўхваленьня стыхійнага, неаўтарызаванага інстытутамі цывілізаванай дзяржавы гвалту ўяўляецца нам ня толькі нечым эмацыйна ці маральна апраўданым, але і цывілізацыйна непазьбежным. Калі дзяржава аказваецца дысфункцыянальнай або скарумпаванай, як у гэтым літоўскім выпадку, мы адразу гатовыя аддаць перавагу інстынктам і ўзаконіць самасуд як цывілізаваную форму вяршэньня справядлівасьці.

Пакажы нам ворага, а мы пойдзем за табою і дапаможам яго забіць, калі не страляючы непасрэдна зь пісталета, дык хоць багаслаўляючы руку народнага мсьціўца і ката...

Ці ня так было ў Беларусі, у СССР у 1937-м? Забі, забі яго, крычаў народ... І сам народ валіўся ў яму.

Калі чалавек апынаецца ў бяспраўным становішчы і нічога ня можа зрабіць, ён пачынае помсьціць іншым. Калі ў такім бяспраўным становішчы апынаецца ўсё грамадзтва, яно нікому ня ў змозе адпомсьціць, як толькі самому сабе.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: мінак
14.10.2009 16:42
Розумам я разумею.. Але я ня Бог, не сьвяты – звычайны грэшчы бацька. У мяне таксама дачка, троху старэйшая, але яшчэ ў той самай небясьпецы. Ірваў бы рукамі паскудаў. Не ад краіны залежыць, не ад грамадства, не Лука.

Імя:: zdanek
14.10.2009 18:01
Калі дзяржава адмаўляецца выконваць абавязкі, якія ей перадалі грамадзяне (а тут як раз гэты выпадак - адсутнасць раследвання), то ці не ўправе грамадзяне самастойна ажыццяўляць гэтыя абавязкі?

Імя:: Andrey Горад:: Homel
14.10.2009 20:48
"Ці ня так было ў Беларусі, у СССР у 1937-м? Забі, забі яго, крычаў народ... І сам народ валіўся ў яму."
Спекулятыўным падаецца мне гэткае параўнанне. Тады народ падпарадкоўваўся страху. Цяпер народ падтрымвае ініцыятыўнага адзіночку, які перамог свой страх перад ціскам сыстэмы (дакладней, мы хочам верыць, што так адбылося). Першаснае ў цяперашняй падтрымцы - салідарнасць з адказным бацькам. І радуе, што яна ёсць.

Імя:: ihar
14.10.2009 23:16
ANdrej, navoshta 37 - uzhadajce 53, zabojcau u belayh halatah. Ci ciaperashni poshuk vorahau u apazycyji, jaka usa pradalasa zamezhzhu. Ne rastrelvajuc, heta prauda, ale -- verac i halasujuc za nachalstva. Starh nihto ne admianaiu. I strah -- nia lepshy daradca. U litve -- ne bylo sledstava i sudu, znachyc - nelha pakul nikoha nazvac zlachyncami tym bolsh - samomu karac. Kropka. Use astatniaje - ad lukavaha. Tolki sledstva i sud adkazha na pytanni shto bylo, ci bylo uvohule, ci praudzivy zapis dziciaci ci im manipulavali, ci zdarovy psihichna backa, i hd i da tp -- zvychajnyja pytanni, bez jakih budze jak z vicebskim manjakom - pastralajuc nevinavatyh, a potym znojduc zabojcu.

Імя:: яшчэ адзін Беларус
15.10.2009 00:24
Шаноўны Ян! Я з вамі згодны. Але я таксама даслаў камэнтар да таго матэрыялу. Іншы.
Можа ня ўсё так безнадзейна?

Імя:: Andrey Горад:: Homel
15.10.2009 10:08
Імя:: ihar 14.10.2009 23:16... U litve -- ne bylo sledstava i sudu, znachyc - nelha pakul nikoha nazvac zlachyncami tym bolsh - samomu karac. Kropka. Use astatniaje - ad lukavaha. Tolki sledstva i sud adkazha na pytanni shto bylo, ci bylo uvohule...
Шаноўны Ігар! Суд чалавечы недасканалы, і дасканалым быць не можа. Следства таксама. Суд дзяржавы проста вызначае, што дзяржава бярэ на сабе адказнасць, суд чалавека - што на сябе бярэ адказнасць чалавек. І там і там верагодныя памылкі, але чым больш грувасткая сыстэма, тым больш памылак можна нарабіць. Вера ў дзяржаўны суд - гэта прага да пэўнай стабільнасці, камфорту ды перасоўванне адказнасці на тых, хто (як нам хочацца верыць) лепей разбярэцца. Але гэта не тоесна праўдзе і справядлівасці.
Можа Вы і лічыце дасканалым грамадства закону, але там дзе людзі пераступаюць праз закон дзеля дапамогі іншым чалавечнага болей. Маю спадзеў, што і Вы маеце гэткі вопыт.

Імя:: антон
15.10.2009 13:55
а суда бы и не было над педофилами, он два года ждал правосудия и ждал бы ещё 22. его даже судить не за что.

Імя:: Зьмицер Марчук Горад:: Менск
15.10.2009 23:11
Пракляцьці на народы ад парушэньня Боскай волі, па якой кожны дарослы мужчына павінен мець толькі жонку (дарослую жанчыну, а не дзіцёнка, жывёлу ці мужчыну). Падрабязна на сайце: zabmg.info