пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:03

Дыскусіі

Як перапісалі вас?

Разам складзем гісторыю перапісу!

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Цягам 10 дзён будзе доўжыцца агульнабеларускі перапіс насельніцтва, які пачаўся 14 кастрычніка.

Раскажыце цікавыя падрабязнасьці свайго ўдзелу ў кампаніі. Як вас перапісалі? Што прыцягнула ўвагу? На што ці каго хочаце паскардзіцца? Калі вы сам перапісчык, з чым сутыкнуліся, вартым увагі іншых?

Тэлефануйце на менскі тэлефон-аўтаадказьнік 266-39-52.

Дасылайце СМС +375 29 391-22-24.

Сваю інфармацыю пакідайце ў камэнтарах да гэтага артыкулу. 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Iлля Копыл Горад:: Менск
14.10.2009 12:11
Мяне перапiсалi. З беларускамоуным бланкам нiякix праблем не было.

Імя:: Ginger Горад:: Рэчыца
14.10.2009 12:12
Аніякай цікавай інфармацыі. Прыйшлі, запыталі на якой мове анкета? На беларускай! Так і перапісалі

Імя:: В.А. Горад:: Менск
14.10.2009 12:14
Нас перапісала сёньня чароўная перапісчыца Каця, задаючы па-беларуску вельмі карэктныя пытаньні. З чаго мы зразумелі, што як сам будзеш гаварыць з перапісчыкам, так ён да цябе і паставіцца. Яна нам, напрыклад, казала: Родная мова ў вас, я чую, беларуская і зь дзяцінства вы на ёй гаворыце. Так што, шаноўныя, сустракайце гасьцей у сваёй хаце на сваёй мове і ім і ў галаву ня прыйдзе залічаць вас да чужамоўных.

Імя:: Iлля Копыл Горад:: Менск
14.10.2009 13:47
Гадзiну таму назад мяне перапiсалi. З беларускамоуным бланкам нiякix праблем не было. Пытанне, якую мову я засвоiу першай, не задавалася. Проста перапiсчыца запыталася: "Ваша родная мова?" Я:"Беларуская". Наступнае пытанне:"На якой мове размауляеце дома?" Мой адказ:"На роднай беларускай". Калi б я не ведау нават нiводнага беларускага слова, я б усёроуна роднай мовай назвау бы БЕЛАРУСКУЮ мову. Менавiта так са мной было пад час мiнулага перапiсу. За 10 прайшоушых гадоу я крыху вывучыу сваю родную беларускую мову, чым ганаруся. Я упэунены, што НАША БЕЛАРУСКАЯ МОВА не загiне i колькасць яе носьбiтау павялiчваецца. Давйце перастанем сварыцца, а лепш будзем дбаць пра тое, каб беларуская мова пашыралася ва ужытку.

Імя:: Ганна
15.10.2009 11:34
Як стала нязручна шукаць, як камэнтаваць артыкулы

Імя:: marunka Горад:: Менск
16.10.2009 14:52
Таксама ніякіх праблемаў не было з мовай. Размаўлялі па беларуску, і беларускія бланкі былі.

Імя:: Юрась Горад:: Магілёў
16.10.2009 19:19
Папрасілі лісты на беларускай мове, і перапісчыца, пашукаўшы, знайшла толькі тры... Нас у кватэры жыве 5 чалавек, але паколькі дзяўчына ўсё ж пастаралася і дастала ўсе лісты на беларускай мове з сваёй тэчкі, пагадзіліся на такі варыянт: 3 лісты па-беларуску, 2 - па-руску. Праўда, па-беларуску перапісчыца не размаўляла і пры запаўненні лістоў часта блыталася... Не ўсё так добра, выходзіць, атрымліваецца... Але нічога іншага і не чакалі.

Імя:: Ірына Горад:: Менск
17.10.2009 15:51
Мяне таксама перапісалі. Не факт, што калі ты будзеш размаўляць з перапісчыкамі па-беларуску, яны таксама пачнуць размаўляць на беларускай мове. Мая дзяўчына-перапісчыца нават не ведала як перакласці "ліпень" на расейскую мову і весь час перапытвала мяне, бо не разумела, што я ёй адказваю.

Імя:: Уладзь Горад:: Менск
17.10.2009 20:28
Адзін "родны" бланк знайшоўся, а астатніх сваякоў прыйшлося перапісаць на бланках, надрукаваных па-чужынску

Імя:: Уладзь Горад:: Менск
18.10.2009 08:52
Мой перапісчык, хоць мае удмурцка-украінскія карані (нарадзіўся ўвогуле ў ГДР), размаўляў са мной па-беларуску. Я лічу сябе ліцьвіном па нараджэньні (маю татарска-украінскія карані, мае бацькі -- імігранты з РСФСР), пастаянна размаўляю па-беларуску пачынаючы зь 2005 г. Чаго шчыра зычу аўтахтонным беларусам. Літва назаўжды!!! (Жыве Беларусь!). Пазначыў сваю нацыянальнасць як ліцьвін.

Імя:: Michal Горад:: Менск
18.10.2009 11:19
Прыходзіла абаяльная студэнтка эканамічнага ўніверсітэта, мінчанка. Зразумеўшы, што трапіла ў беларускамоўную сям'ю, перайшла на мову, нармальную, нават без расейскага акцэнту. Беларускія бланкі былі. Усё адбылося нармальна, па-дзелавому. Ад кавы адмовілася.

Імя:: Людмiла Горад:: Калiнкавiчы
19.10.2009 04:12
Прыходзiла перапicчыца. Кажу ей: хочу на роднай мове. Яна: У меня нет с собой бланков на белорусском языке.Я: Чаму няма? Яна: Никто не спрашивает.Я: дык Вы I не прапануеце! Прыходзiць другi раз. Я ей кажу: хочу самастойна запоунiць. Яна: нам про это не говорили и ручка у меня особенная,гелевая. Далей кажа: лист на белорусском, но писать я буду по русски. Тады я ей кажу: iдзiце i спытайцеся,як трэба запауняць, а потым да мяне прыходьце. Пакуль не прыходзiла...

Імя:: Лявон Горад:: Менск
19.10.2009 15:12
Прыйшоў хлопец. Мы запатрабавалі бланкі на Беларускай, тады ён сказаў, што прыйдзе пазней. Калі прыйшоў праз паўгадзіны зноў, адразу пачаў размаўляць на добрай Беларускай мове (студэнт філёзаф з БДУ).
Сказаў, што з 130 "яго" кватэраў мы адзіныя размаўлялі на роднай мове. Большасць астатніх лічылі сябе беларусамі, але родная мова - расейская. Вось такія беларусы!

Імя:: Булавацкі Міхась Горад:: Магілёў
20.10.2009 02:58
Зайшла дзяўчына:
- я перапісчыца.
- Размаўляйце са мной нашай мовай.
- А вы кто по нацыональносці?
- Беларус.
- Я не владзею беларускім языком.
- Перадайце кіраўніку вашага ўчастка, каб прыслаў да мяне таго, хто валодае нашай мовай.
Пайшла. Чакаю ўжо 5 дзён.

Імя:: MiLA Горад:: Калiнкавiчы
22.10.2009 02:00
Учора патэлефанавала сяброука i паведамiла мне: Ей пазванiу перапicчык ЦIманенка i не задаволена паведамiу: Сколько раз я к Вам буду приходить? Вас нет никогда дома. Идите сами в пункт переписи и переписывайтесь! Сяброука адказала, што яна працуе, а сення выходная i заутра. Далей у трубцы яна пачула яшчэ i жаночы голас, якi здалеку падсказвау перапiсчыку: что ты с ней разговариваешь. Пиши на нее жалобу! Пасля гэтай размовы, сяброука паклала трубку.

Імя:: смотрящий Горад:: минск
22.10.2009 21:02
А что кому не нравится....??? Как все на скавитой мовите ... просто рай....

Імя:: Сергей Горад:: минск
22.10.2009 21:22
И что, если я не говорю на сакавитой, значит я не свой-белорус....... Знаешь, что Свобода.... время еще не настало.... как говорить с Вами.......

Імя:: MiLA Горад:: Калiнкавiчы
26.10.2009 23:54
Маю сяброуку перапiсалi толькi сення!? Мужчына, якi да яе прыходзiу, пiсау па руску, бо не ведау матчынай мовы!