Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Праграмы / Бліц-аналіз

“БНФ на сёньняшні дзень задае моду”

Уладзімер Мацкевіч

07.09.2009 19:28

Новае кіраўніцтва Партыі БНФ заявіла пра паніжэньне прадстаўніцтва Партыі БНФ у складзе АДС, пра выхад з працэдуры АДС у справе абраньня адзінага кандыдата і пра стварэньне нацыянальна-дэмакратычнага блёку. Ці прывядзе гэта да перафарматаваньня аб’яднаных дэмакратычных сілаў? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з мэтадолягам Уладзімерам Мацкевічам.

Дашчынскі: Як вы ацэньваеце новы паварот у стаўленьні Партыі БНФ да Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, структуры, якую новае кіраўніцтва партыі называе забюракратызаванай, якая страціла мабільнасьць і дынамізм ?

Мацкевіч: “Я лічу, што гэта вельмі своечасова, што менавіта БНФ выказаў досыць разважлівае стаўленьне да ініцыятывы праймэрыз і наагул да ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Сапраўды, сёньня ў ніводнай з партыяў няма нейкага абсалютна слушнага праекту адносна прэзыдэнцкіх выбараў. І таму такая ўзважаная пазыцыя БНФ сёньня вельмі дарэчы. І яна напэўна вымусіць і астатніх палітыкаў, астатнія партыі таксама падыйсьці да гэтага не наскокам, а аналітычна.
Сёньня ў ніводнай з партыяў няма нейкага абсалютна слушнага праекту адносна прэзыдэнцкіх выбараў.
Добра, што зьезд вырашыў не адмаўляцца цалкам ад гэтых ініцыятыў, а панізіць статус свайго ўдзелу ў іх. Не адхіляючы адразу, а, напэўна, яшчэ раз вярнуцца да гэтага ў рабочым працэсе, узважыць усё плюсы і мінусы, знайсьці нейкія кампрамісы і толькі пасьля гэтага ўжо канчаткова вырашыць пытаньне. Я думаю, што гэта добры прыклад для астатніх палітыкаў”.

Дашчынскі: Такім чынам працэдура АДС па вылучэньні адзінага кандыдата на выбары будзе спыненая?

Мацкевіч: “Менавіта тыя прапановы, якія зараз гучаць, найперш праймэрыз, — я спадзяваўся б, што гэта будзе спынена. Бо гэта не гатовая працэдура. Яна прынятая бяз добрага аналізу, аналітыкі, праектаваньня. Таму было б добра, каб гэтая працэдура была спыненая”.

Дашчынскі: Такія заявы новага кіраўніцтва Партыі БНФ — ці не прывядуць яны наагул да перафарматаваньня шэрагаў аб’яднаных дэмсілаў?

Мацкевіч: “Я б нават спадзяваўся на гэта. Гэта было б вельмі добра, гэта вяло б да аздараўленьня наагул беларускай апазыцыі. Як бы там ні ставіліся да БНФ розныя людзі, і я ў тым ліку, трэба прызнаць, што БНФ на сёньняшні дзень задае моду. І Янукевіч мае рацыю, калі кажа, што зь яго прыходам, а гэта чалавек цалкам з новай генэрацыі, які зь юнацкіх гадоў выгадаваны ў беларускай апазыцыі, то гэта можа паслужыць штуршком, каб і астатнія партыі абнаўлялі сваё лідэрства. І шмат хто з аналітыкаў казаў ужо пра неабходнасьць амаладжэньня беларускіх партыяў, і гэта добры прыклад”.

Дашчынскі: Яшчэ адна ініцыятыва — гэта стварэньне нацыянальна-дэмакратычнага блёку. Наколькі гэтая ініцыятыва будзе плённай?

Мацкевіч: “Такая прапанова вынікае з самой сутнасьці фронту. Думаю, для БНФ гэта цалкам арганічная прапанова. Іншая справа, наколькі гэта атрымаецца. Бо я на сёньняшні дзень пакуль ня чуў ад маладых палітыкаў, якіх Янукевіч вакол сябе аб’яднаў, прапановаў менавіта канкрэтных, адпаведных сёньняшнім рэаліям, праблемам Беларусі. Калі гэта будуць здольныя зрабіць гэта людзі, калі яны змогуць аб’яднаць намаганьні ня толькі палітычных лідэраў, але і грамадзянскай супольнасьці, аналітычных цэнтраў, то гэта вырашальная задача”.

Дашчынскі: Калі гэта атрымаецца, то тады нацыянальна-дэмакратычны блёк можа замяніць АДС?

Мацкевіч: “Так, на гэта і разьлічваецца. І думаю, што для гэтага ўжо надышоў час. Ёсьць патрабаваньне часу менавіта для такіх дзеяньняў”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Зміцер
07.09.2009 20:09
Згодзен са спадаром Мацкевічам. Хутка будзем чакаць перафарматавання палітычнага поля Беларусі.

Імя:: Беларус Горад:: Мінск
07.09.2009 21:00
Уладзімір Мацкевіч вялікі сябр Мілінкевіча

Імя:: здзіўлены
07.09.2009 21:32
Уладзімер Мацкевіч гавора: "ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах".
-------------

Нешта я не разумею, аб якіх "выбарах" да той пары пакуль існуе дыктатарская улады узурпатара Лукашэнкі наогул можа ісці гутарка?

Ды зразумейце, вы ўсе нарэшце, пакуль будзе існаваць гэты рэжым ніякіх "выбараў" не будзе. Будуць не выбары, а т. зв. "выбары", а па-праўдзе ФАРС! Гэта не значыць што не трэба ўдзельнічаць у гэтым фарсе, можа з тактычных меркаванняў і трэба, але не трэба гэты фарс называць выбарамі. Рэчы трэба называць сваімі імёнамі, каб не блытаць людзей і не блытацца самім!

Імя:: Дмитро
07.09.2009 22:16
http://belaaziorsk.belarda.org/index.php?mod=news&id=241
вот пример совместной работы разных организацыи правого фланга!

Імя:: Алесь
08.09.2009 10:18
У пачатку 1990-ых, калі БНФ пад кіраўніцтвам Пазьняка перамагаў і сапраўды "задаваў моду", дык гэты Мацкевіч ва ўсю яго крытыкаваў. Цяпер, калі ўплыў БНФ зведзены на нішто, дык ён хваліць. Ёсьць нагода задумацца...

Імя:: У.Мацкевіч
08.09.2009 15:59
2здзіўлены
"Ды зразумейце, вы ўсе нарэшце..."
Дарэмна здзіўляецеся. Я пра гэта гаварыў даўно. Целую кніжку яшчэ ў 1996 годзе напісаў. А вы мяне вучыць будзеце! Лепш сачыце за літаратурай.

Імя:: У.Мацкевіч
08.09.2009 16:33
2Алесь
"У пачатку 1990-ых, калі БНФ пад кіраўніцтвам Пазьняка перамагаў і сапраўды "задаваў моду", дык гэты Мацкевіч ва ўсю яго крытыкаваў. Цяпер, калі ўплыў БНФ зведзены на нішто, дык ён хваліць. Ёсьць нагода задумацца... "

Не на пачатку 90-х, а дакладна -- пачынаючы з памылак на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, я ў той год толькі вярнуўся на Радзіму. Калі Фронт перамагаў, мяне ў Беларусі не было. Я тады больш з НФЛатвіі сутыкаўся.
І менавіта за тое крытыкаваў, што Фронт згубіў ініцыатыву, згубіў адчуваньне часу, і пачаў вывальвацца з палітычнай прасторы, страціў уплыў.

Крытыкаваў Фронт і Пазьнака менавіта за тое, што срацілі здольнась перамагаць. У той час гэта мала хто разумеў. У траўні 1995г. я гэта паказаў эксперыментальна. Каб і апошняму было зразумела.

Я і зараз не хвалю ні Фронт, ні Янукевіча. Проста кажу, што Фронт зноў пачаў задаваць моду. І гэта добра. Ці атрымаецца што ў новага кіраўніцтва -- пабачым.

Задумацца ні колі не зашкодзіць.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
09.09.2009 05:04
Мацкевич это Димыч. Только пишет на белорусском.
Также как и Димыч пишет что-то и тоже хочет чтобы его книжки читали.
Глубина политического анализа непостижимая. См.выше.
И, разумеется, он также предсказывает.
Провидец.
Нострадамус номер 2.
Или 3?. Нет,всё-таки, N 2.

Імя:: У.Мацкевіч
09.09.2009 11:04
2Gleb Горад:: Orsha
Вось як?
А хто такі Димыч?

Імя:: Антитрёп Горад:: Минск
09.09.2009 11:51
to Gleb
Не знаю, кто такой Димыч, но Мацкевич как раз больше пишет по-русски, чем по-беларусски. По крайней мере, книжки, которых вы, видимо, не читали. Имеете полное право, кто ж спорит :), только откуда тогда такие уверенные и безапеляционные оценки "глубины политического анализа" и прочее? Или в этом и есть глубина -- трепануть без всяких оснований и готово?

Імя:: Сяржук
09.09.2009 14:47
А людзi ведаюць, хто актыўна ездзiць па рэгiёнах ды агiтуе таксама на тыя "выбары" i за таго "адзiнага"? Сп. Сiлiцкi... сапраўды самы час задумацца.

Імя:: VadziA Горад:: Miensk
09.09.2009 16:47
Сапраўды, зьмены ў кіраўніцтве БНФ паказваюць нездаволенасьць нізавых структураў у словахатлівых папярэднікаў-згодніках Янукевіча...
2Мацкевіч:"А хто такі Димыч?"
Гэта на свабодаўскім сайце нехта Генадзь Самусевіч акі А.Генри написавший книгу пра выбарчую кампанию БНФ 2001 г. пасьля выйсьця з фронту. Зараз - інтэрнэт-тусоўшчык (nick - Монро), уваходзіць у ґруппіз Суздальцава.
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile