Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Прарасейскія заявы Калякіна разбураюць АДС"


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Лідэр апазыцыйнай Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін выступіў з шэрагам прарасейскіх заяваў. Ён чарговы раз выказаўся за прызнаньне Менскам Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, а таксама падтрымаў увядзеньне адзінай валюты “саюзнай дзяржавы”. Ці можна назваць гэтыя заявы Сяргея Калякіна пачаткам ягонай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі? Як могуць адрэагаваць на такую пазыцыю лідэра ПКБ партнэры Калякіна па апазыцыі — іншыя суб’екты аб’яднаных дэмакратычных сілаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.

Цыганкоў: “Ці можна лічыць гэтыя заявы Калякіна пачаткам ягонай уласнай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі? Ці магчыма ўжо цяпер з апошніх выказваньняў лідэра апазыцыйных камуністаў рабіць высновы пра тое, якую нішу ён будзе спрабаваць займаць падчас прэзыдэнцкай кампаніі?”

Чавусаў
: “Зразумела, што такога кшталту праграмныя заявы робяцца з улікам бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбараў. Сяргей Калякін відавочна імкнецца заняць нішу прарасейскага кандыдата, які выступае за ўсходні вэктар разьвіцьця Беларусі. Напэўна, гэта выклікана і тым, што Аляксандар
Камуністы імкнуцца пазбавіцца ранейшай назвы, і гэта прымушае думаць, што на выбарах яны будуць пазыцыянавацца як яскрава прарасейская палітычная сіла.
Лукашэнка ўжо настолькі прарасейскім не выглядае з улікам усіх ягоных канфліктаў з Масквой за апошні час. Так што гэта спроба такога геапалітычнага пазыцыянаваньня.

Цікава, што гэта адбываецца адначасова з адыходам ПКБ ад “шчыра камуністычных” лёзунгаў. Яны імкнуцца пазбавіцца ранейшай назвы, і гэта прымушае думаць, што на выбарах яны будуць пазыцыянавацца як яскрава прарасейская палітычная сіла. Не апошняе тут і пытаньне фінансавай падтрымкі партыі, бо ні для кога не сакрэт тое, якія складанасьці былі ў партыі камуністаў у сувязі зь недахопам фінансаваньня”.

Цыганкоў
: “Як на гэтыя заявы Калякіна могуць адрэагаваць ягоныя партнэры па апазыцыі — іншыя суб’екты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў? Вядома, што большасьць гэтых партыяў выступаюць за праэўрапейскі напрамак разьвіцьця Беларусі. Няўжо Калякін думае, што можа дазволіць сабе пасварыцца зь іншымі партыямі з АДС і ісьці на прэзыдэнцкія выбары самастойна?”

Чавусаў: “Такія заявы робяцца з улікам таго, што ў працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата ад АДС у Калякіна было вельмі мала шанцаў перамагчы і стаць адзіным кандыдатам. Таму гэтыя заявы фактычна скіраваныя на разбурэньне АДС. Цяпер унутры дэмакратычнай кааліцыі высьпела вялікая колькасьць стратэгічных супярэчнасьцяў, і можна меркаваць, што заявы Калякіна могуць стаць апошняй кропляй, якая разбурыць гэтую кааліцыю.

Апошнія дзеяньні і заявы Калякіна сьведчаць пра тое, што ён мае намер ісьці як прарасейскі кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах — незалежна ад таго, ці будзе ён абраны адзіным кандыдатам у межах АДС”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG