пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:06

Грамадзтва

У.Роўда: “Лукашэнка вучыцца ў Пуціна”

Уладзімер Роўда
x
Уладзімер Роўда
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як зьмянілася тактыка ўладаў у дачыненьні да палітычна матываваных справаў? Чаму справы палітычных зьняволеных усё часьцей прывязваюць да эканамічных злачынстваў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Роўда.

Цыганкоў: “Аналітыкі часта сьцьвярджаюць, што наяўнасьць палітычных вязьняў павінна, паводле задумы ўлады, прымушаць грамадзкіх актывістаў быць больш асьцярожнымі, нараджаць страх. Але, зь іншага боку, у грамадзтве мала хто ведае пра існаваньне палітычных вязьняў, дзяржаўныя СМІ ніяк не прапагандуюць гэтае пытаньне. Ці няма тут пэўнага парадоксу?”

Роўда: “Парадоксу тут я ня бачу. Пры цяперашняй жорсткасьці рэжыму і адсутнасьці палітычнай і прававой свабоды можна сказаць, што вязьняў у нас няшмат. Можна сказаць, што гэта выключна з-за нашага геаграфічнага становішча. Усё ж Беларусь — эўрапейская дзяржава, зьвязаная з шэрагам цывілізаваных краінаў, якія разглядаюць катэгорыю “палітвязень” як дзікунства. Нельга быць дзікуном і зьвяртацца да Эўразьвязу па пэўную эканамічную падтрымку і дапамогу.

Таму ўлады ў такой сытуацыі мяняюць стратэгію і тактыку, але сам рэжым не зьмяніўся, і нічога новага ад яго чакаць не даводзіцца”.

Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
“У рамках зьмены гэтай тактыкі ўсё больш справаў, якія праваабаронцы называюць палітычнымі, так ці іначай зьвязаныя з эканамічнымі праблемамі. Улады пераконваюць, што асуджаныя ў гэтых справах людзі вінаватыя ў эканамічных злачынствах. Ці можна сказаць, што гэта пэўнае беларускае ноў-хаў і цяпер менавіта ў гэтым рэчышчы будуць разьвівацца падобныя сытуацыі?”

Роўда: “Я з вамі пагаджуся. Адзінае, што гэта ня ноў-хаў, гэты спосаб шырока выкарыстоўваўся нашым рэжымам. Проста раней яны часьцей саджалі людзей выключна з палітычных матываў.

Зараз яны будуць актыўней спрабаваць раскручваць махавік эканамічных “злачынстваў”, каб паказаць Захаду, нібыта ў нас усё нармальна з палітычнымі правамі. А тыя, хто сядзіць, маўляў, проста парушылі адпаведныя законы.

Дарэчы, тут Лукашэнка вучыцца ў Пуціна, бо той бліскуча зьдзейсьніў перавод цэлай катэгорыі палітычных зьняволеных у эканамічных злачынцаў. Як гэта ні дзіўна. Бо раней Лукашэнка ніколі не вучыўся ў расейскіх кіраўнікоў, але ў дадзеным пытаньні яму давядзецца гэта рабіць”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: АРТ Горад:: Х
16.07.2009 20:15
Рэжым змяніўся!Рэпрэсіі сталі больш інтэнсіўнымі і жорсткімі.Жыць у гэтым грамадстве становіцца зусім невыносна...

Імя:: Z Горад:: Y
17.07.2009 01:58
Вучыцца - ну дык што ж - разумны чалавек вучыцца усё сваё жыццё. А ці вучыцца ваш Пуцін?..

Імя:: Андрюха Горад:: Минск
19.07.2009 23:53
Сама постановка вопроса в угол кто у кого чему учтися — глупа. По причине вселения в нас, холопов, блаженной идеи о светлом Завтра. Проснитесь, ребята, кждый прожитый день, пока они, якобы учатся, — это минус день для нас, и плюс день для них.

Імя:: алеры Грыцук
20.07.2009 14:19
Лукашэнка вучыцца ня толькі ў Пуціна, але , вучыся, ( сам гаварыў) у Туркменбашы, у Карымава, у Аліева ...
Асабліва ва Узбекістане даўно распрацавана сістэма, калі па 20 ( адначасова) "эканамічных" артыкулах кідаюць за краты праваабаронцаў.