аўторак, 07 лютага 2012, Менск 09:18

Блогі / Сяргей Навумчык

ВЫБАРЫ-1994. Скрадзеная перамога

Пазьняк перамог бы ў прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году і Кебіча, і камуністаў, калі б «маладыя ваўкі» ня вылучылі Лукашэнку. Уласна, Лукашэнка «скраў» перамогу ў Пазьняка, скарыстаўшыся плёнам дзейнасьці БНФ, які выкрываў поўную няздатнасьць Кебіча і ягонага ўраду ажыцьцявіць дэмакратычныя і эканамічныя рэформы.

Сяргей Навумчык
x
Сяргей Навумчык
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пытаньне — чаму гэта адбылося? — я задаю сабе з той самай ночы пасьля першага туру выбараў, якую, як давераная асоба Зянона Пазьняка, правёў ў кабінэце старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандра Абрамовіча. У гэтых нататках адказаць на яго немагчыма (пэўна, трэба б было пісаць асобную кнігу), але паспрабую нагадаць некаторыя эпізоды той выбарчай кампаніі, спасылаючыся, пераважна, на тое, чаму сам быў сьведкам.

За паўтара месяца да той ночы мне давялося быць удзельнікам пасяджэньня ЦВК, якое магло паставіць крыж на прэзыдэнцкіх амбіцыях Лукашэнкі.

На рэгістрацыю кандыдатаў Пазьняк папрасіў прыйсьці мяне ў якасьці ягонай даверанай асобы. Перад пасяджэньнем Кебіч падышоў да нас і працягнуў руку, якую Пазьняк не паціснуў. Я ўсё ж паціснуў руку прэм’ер-міністру і, больш за тое, мне пад час паседжаньня прыйшлося апынуцца паміж Пазьняком і Кебічам. Далей сеў кандыдат-камуніст Новікаў, паводдаль — Лукашэнка з Сініцыным. Неўзабаве высьветлілася, што падпісныя лісты за Лукашэнку аформленыя з парушэньнем заканадаўства. У іх месцам ягонага жыхарства быў пазначаны Менск, а пасада — дэпутат ВС, тым часам як жыў Лукашэнка ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну, а пасада была — дырэктар саўгасу «Гарадзец».

Гэта быў сьвядомы падман (паплечнікі Лукашэнкі разумелі, што за дырэктара саўгасу, як за будучага кіраўніка дзяржавы, падпішацца менш людзей, чым як за члена парлямэнту). Цяпер кандыдатаў у дэпутаты здымаюць з рэгістрацыі і за менш значныя парушэньні.

А тады паміж старшынём ЦВК Абрамовічам і Лукашэнкам адбыўся такі дыялёг: «Дзе Вы прапісаны?» — «Живу в гостинице «Октябрьская» — «Я не пытаюся, дзе Вы сьпіце, я пытаюся, дзе Вы афіцыйна прапісаны? Дзе Ваш пашпарт»? — «Паспорт? А его у меня украли. Против меня развёрнута кампания травли. Но личность свою я могу подтвердить, если Вы не верите»…

Кебіч кажа мне: «Нет, ты видишь? Видишь, какой это человек?». У адказ я сказаў, што Вы, Вячаслаў Францавіч, самі стварылі з Лукашэнкі героя, і Кебіч гэта ня стаў аспрэчваць.

У той дзень ЦВК усё ж зарэгістравала Лукашэнку (празь нядоўгі час Лукашэнка прызначыць Абрамовіча намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі).

Далей чытаць ТУТ
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 4
Імя:: Витязь
10.07.2009 14:01
<<<Пазьняк перамог бы ў прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году і Кебіча, і камуністаў, калі б ня вылучылі Лукашэнку.>>>

Это очевидно.
Позняк вполне возможно победил бы и Лукашенко, если бы Кебичу не приписали лишнего и не вывели во второй тур с заведомо понятным результатом. Это был бы лучший выбор для Беларуси, таковым он остаётся и сейчас кстати.

Імя:: Валеры Грыцук
10.07.2009 14:23
Дзякуй тут за мужнасьць Навумчыку, што ён паказаў ФАКТ- то дзякучы Навумчыку Лукашэнка прэзыдэнт!!! Тады,Пазьняк, Навумчык, нам , актывістам БНФ НЕ ПАВЕДАМІЛІ ПРА ГЭТЫ ФАКТ!
Вось гэта прыклад Інфармацыі і ролі 1-го чалавека!
Сумна і брыдка.

Імя:: 2 Витязь
10.07.2009 14:33
Сапраўды, каб Пазьняк выйшаў з Лукашэнкам у другі тур, сітуацыя для папыколі была б кепская. Тэледэбаты ён бы прайграў Зянону стопудова.

Імя:: Валеры Грыцук
10.07.2009 15:16
Мне асабліва балюча і, я пакутваю ўжо 15 гадоў! Бо, Я, асабіста, зрабіў МАКСІМУМ- дзякуючы мне Пазьняка абралі прэзыдэнтам, у акрузе Першамайскага р-на Менску, дзе Я кіраваў кампаніяй ! Пазьняк жа не вельмі супрацоўнічаў з актывістамі. І асбсалютная памылка - Фільм! Паказаць сябе ў Касцёле, ( як паляка) і нейкія рамантычныя трызненьня..... Калі народ патрабавал Хлеба !
А Лукашенка выйграў праз радыё , на працягу 4-х месяцэў балбатні аб карупцыі..

Імя:: Витязь
10.07.2009 15:52
<<<Сапраўды, каб Пазьняк выйшаў з Лукашэнкам у другі тур, сітуацыя для папыколі была б кепская. Тэледэбаты ён бы прайграў Зянону стопудова.>>>

Согласен. Помнится на одном из районов, столкнулись команды Позняка и Лукашенко на встрече с избирателями. Лукашенко предложили "поговорить" при всех, так он об...ся и убежал. А на теледебатах Зенон и вовсе бы его уничтожил прилюдно. Что у Лукашенко за душой было? Один голый популизм и ложь и больше ни че го. У Позняка видение будущей вольной нормальной демократической Беларуси. Лукашенко соорудил дикую уродливую систему. Автухович тому пример, Полякова, Светик и много много других людей, тысячи, десятки тысяч прочувствовавших беспредел на своей шкуре, десятки тысяч уехавших из этого кошмара. Правильно подметил Наумчик, цель у них у всех (кебичей, лукашенок) была одна - разрушить национальное возрождение.

Імя:: Зміцер
10.07.2009 17:06
Шмат так званых бнфаўцаў лезлі банальна да ўлады і яны не былі адданыя беларускай справе. І сёньняшнія дні гэта добра высвечваюць. Колькі бруду выліта на З.С.Пазьняка ягонымі ўчарашнімі "паплечнікамі", на сёньняшні дзень ворагі сталі паважаць З.С. а яны ўсё брыжжуць слюной калі чуюць яго імя. Ганьба здраднікам!!!

Імя:: Прохожий
10.07.2009 17:12
И тогда выборы сфальсифицировали. А где он был в 1994 году? Как ни странно у поражения на выборах много отцов, а у победы только один.

Імя:: 2 Грыцук
10.07.2009 17:18
Пра які такі ФАКТ Вы тутака пішаце? Чытайце Пазьняка: http://naviny.by/rubrics/opinion/2009/07/10/ic_articles_410_163538/

Яны якраз зрабілі ўсё магчымае, каб Лукашэнка не прайшоў.

Імя:: Валеры Грыцук
10.07.2009 17:41
Да мадэратара! Навошта вы дазваляеце некаму ставіць МАЁ прозвішча?
===================
Да прыхільнікаў Пазьняка. Ён шмат чаго піша, што не ёсьць праўда. Найлепш -- рабіце параўнаьня з іншыімі!

Імя:: Dim Горад:: Менск
10.07.2009 18:01
Панове, з якой планеты вы зваліліся? Пазьняк набраў МАКСІМУМ таго, што быў здольны набраць.

На парламенцкіх выбарах праз год -- на апошніх у Беларусі, дзе лічылі галасы -- БНФ не здолеў правесьці НІВОДНАГА дэпутата.

Не зарэгістравалі б Лукашэнку -- прэзідэнтам быў бы б Кебіч.

І рэч тут не ў дэбатах, і не ў інтэлектуальным узроўні. Лукашэнка ў параўнаньні, бадай, з усімі іншымі па інтэлектуальным узроўні відавочна займаў апошняе месца -- але гэта не зашкодзіла яму перамагчы.

На чым грунтуюцца катэгычныя сьцвярджэньні аўтара накшталт "Пазьняк перамог бы ў прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году і Кебіча, і камуністаў, калі б «маладыя ваўкі» ня вылучылі Лукашэнку" -- абсалютна незразумела. БНФ на той момант быў ужо бітай картай. "Скарыстацца плёнам дзейнасьці" мог хто заўгодна, але не сам БНФ.

Імя:: Сяржук
10.07.2009 18:40
Сп. Грыцук супакойцеся, 2Грыцук гэта значыць вам нехта адказвае..

Імя:: Сяржук
10.07.2009 20:04
Панове, з якой планеты вы зваліліся? Пазьняк набраў МАКСІМУМ таго, што быў здольны набраць.
---
Пазьняк набраў куды болей 13% i гэта ведаюць усе фронтаўцы, хто назiраў у камiсiях. У Серабранке, напрыклад, Пазьняк iшоў роўна з Лукашэнкам. Асабiста гэта ведаю. Таму не трэба ляля.
А тое што не зашкодзiла перамагчы Лукашэнке дык усе сiлы былi кiнутыя супраць Пазьняка. Лукашэнка быў свой iм, але яшчэ больш рэакцыйны. А Пазьняк ды Фронт быў для iх i для сiстэмы зусiм iншая размова, зусiм iншая Беларусь, зусiм iншая краiна, якую яны ненавiдзелi i дагэтуль ненавiдзяць i баяцца разам з Масквой.

Імя:: Беларус
10.07.2009 20:57
28 ліпеня адбылася прэзэнтацыя новай кнігi Зянона Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”.
Пампаваць тут:
http://belmov.org/pdf/naciyanalniya_kashtoynasci.pdf

Імя:: Бенедзікт
10.07.2009 22:43

Імя:: Валеры Грыцук
10.07.2009 14:23
Дзякуй тут за мужнасьць Навумчыку, што ён паказаў ФАКТ- то дзякучы Навумчыку Лукашэнка прэзыдэнт!!! Тады,Пазьняк, Навумчык, нам , актывістам БНФ НЕ ПАВЕДАМІЛІ ПРА ГЭТЫ ФАКТ!
--------------------
Спадар Грыцук. Гэта ваша права - прыўзносіць сваю значнасьць... але якой трасцы вы льеце бруд і прыдумкі на З.С.Пазьняка і сяброў БНФ?
Сорамна за вас і агідна ...

Імя:: Бенедзікт
10.07.2009 22:46
Дзякуй, Сяргей Іосіфавіч за праўдзівыя успаміны.

Імя:: Бенедзікт
10.07.2009 23:01

Імя:: Dim Горад:: Менск
10.07.2009 18:01
Панове, з якой планеты вы зваліліся? Пазьняк набраў МАКСІМУМ таго, што быў здольны набраць.

На парламенцкіх выбарах праз год -- на апошніх у Беларусі, дзе лічылі галасы -- БНФ не здолеў правесьці НІВОДНАГА дэпутата.
-----------------------
Працуючы на выбарчых участках, у той час, упэўнена кажу - З.С.Пазьняк шмат дзе абышоў Лукашэнку...
Што тычыцца новых выбараў у ВС 13 скл., дык такі толькі прыклад, за З.С.Пазьняка на Смаргонскай акрузе, дзе ён балятаваўся, аддалі свае галасы блізу 70% выбаршчыкаў.
Але выбары ў ВС 13 скл. былі сфальсіфікаваныя з дапамогай КГБ і іншага адміністрацыйнага рэсурсу. (Тое самае тычыцца і астатніх сяброў БНФ якія ішлі ў дэпутаты...).
Так што перш чым нешта пісаць, параю вам напачатку даведацца, як было на самой справе...

Імя:: Виктор
11.07.2009 10:06
В свете этой информации по новому предстаёт фигура Гончара. Я не то чтобы против акций "Мы помним", но думается, что в отдалённом времени и в историческом контексте он будет выглядеть не очень хорошо. Да и остальные "волчата".. Эх, ребята, что же вы натворили в девяносто четвёртом!..

А Позняку в такой ситуации нужно было выбросить "белыя перчатки", где-нигде и подхитрить. Наш человек "гомо электоралиес" не понимает высоких слов. Ну а больше всео наш человек уважает того, кто даёт ему по морде. Это у него называется, "сильный политик".

Імя:: гость
11.07.2009 16:36
Пусть кто нибудь подробнее расскажет,кто такой Пазьняк и как он мог повлиять на судьбу государства ?

Імя:: Витязь
11.07.2009 17:49
Позняк повлиял на неё ещё в 1991, добившись независимости для нашего государства.
а если так нужно подробно, то здесь:
http://www.knihi.net/index.php?productID=710

Імя:: Зьміцер
11.07.2009 22:04
З.С.Пазьняк - Беларускі Апостал!
Такія Асобы нараджаюцца раз на тысячагодзьдзе!
Камэнтары. Старонка з 4