пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:19

Праграмы / Бліц-аналіз

Крэдыт МВФ — гульня супраць Расеі?

Міжнародны валютны фонд гатовы на просьбу афіцыйнага Менску павялічыць суму крэдыту на адзін мільярд — з 2,46 мільярда да 3,46 мільярда даляраў. Чакаецца, што чарговая транша крэдыту будзе павялічана да 675 мільёнаў даляраў. Чым выкліканыя магчымыя зьмены ў крэдытаваньні Беларусі Міжнародным валютным фондам? Чаму афіцыйны Менск просіць павялічыць фінансавую падтрымку Беларусі? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам Леанідам Злотнікавым.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Дашчынскі: “Паводле прадстаўнікоў МВФ, павелічэньне крэдыту апраўданае, таму што ў зьвязку з глябальным эканамічным крызісам вырасьлі патрэбы Беларусі ў фінансаваньні. А таксама таму, што ўрад і Нацбанк краіны робяць сур’ёзныя намаганьні для вырашэньня праблемаў. Як вы пракамэнтуеце павелічэньне „апэтытаў“ афіцыйнага Менску?”

Злотнікаў: “Трэба параўнаць з тым, колькі грошай для эканомікі Беларусі патрэбна. Кожны месяц адток валюты зь Беларусі складае каля 1 мільярда даляраў. Гэты адток зьвязаны з тым, што трэба пакрыць адмоўнае сальда гандлёвага балянсу. А па-другое, з тым, што трэба вяртаць тыя пазыкі, якія бралі ў ранейшыя гады, і выплачваць працэнты. І гэты адток трэба нечым пакрыць.

Што тычыцца МВФ і тых зьвестак, што Ўсясьветны банк можа таксама падвысіць нам фінансаваньне, то гэта палітычная гульня.
Калі гэтага не зрабіць, то хутка будзе пагаршацца эканамічнае становішча ў Беларусі. І гэта азначае, што такое зьнешняе фінансаваньне павінна скласьці недзе каля 11-12 мільярдаў даляраў за гэты год. Фінансаваньне на 2,5 мільярда адбылося. Чакаецца каля 2 мільярдаў ад МВФ і каля паўмільярда ад Расеі. Гэта разам складае ня больш за палову таго, што краіне патрэбна. А дзе ўзяць яшчэ каля 6 мільярдаў даляраў? Калі іх ня будзе, то таксама не найлепшае становішча будзе складацца ў Беларусі. Яно і так будзе пагаршацца, а тут яшчэ больш адчувальна пагоршыцца. І вось урад вымушаны шукаць, дзе толькі можна, гэтыя грошы. Што тычыцца МВФ і тых зьвестак, што Ўсясьветны банк можа таксама падвысіць нам фінансаваньне, то гэта палітычная гульня. Паколькі з Расеяй у нас складваецца напружанае становішча, то Захад спрабуе і далей убіць кліны“.

Дашчынскі: “То бок МВФ павялічыць крэдыт, каб убіць клін паміж Беларусьсю і Расеяй?”

Злотнікаў: “Я не сказаў бы, што МВФ. Я маю на ўвазе амэрыканцаў, альбо эўрапейцаў. Гэта гульня супраць Расеі. Вядома, яны зацікаўленыя ў тым, каб быў такі кардон з „Усходняга партнэрства“. Каб краіны, якія прымыкаюць да Эўразьвязу, былі прыхільныя да Эўразьвязу. А ў заходніх краінаў вельмі напружаныя стасункі з 
Калі грошай ня будзе, то давядзецца прымаць нейкія ўмовы, якія дыктуюць нам.
Расеяй. Таму ў іх інтарэсах павярнуць Беларусь на Захад, прывязаць неяк фінансава і гэтак далей. Лукашэнка можа скарыстаць гэтую сытуацыю, каб падтрымаць беларускую эканоміку і сваю ўладу. А потым будзе бачна. Ён, можа, спрабуе так выгадаць час. Ён ня ўпэўнены, як Кудрын, напрыклад, што беларуская эканоміка неканкурэнтаздольная. Ён жа лічыць дагэтуль, што нам трэба толькі вытрымаць аб’ёмы вытворчасьці, якія былі. А потым, калі крызіс скончыцца, мы будзем добра жыць.Таму ён можа і сваю гульню весьці, і невядома, хто гэты кручок заглыне”.

Дашчынскі: “Аднак жа МВФ дае крэдыты пад пэўныя ўмовы рэфармаваньня эканомікі. Адмыслоўцы кажуць, што яны ўключаюць, між іншым, дэвальвацыю нацыянальнай валюты і замарожваньне заробкаў”.

Злотнікаў: “З аднаго боку, падвешваецца моркаўка большых памераў, чым была, то бок абяцаньне даць больш грошай. А з другога боку, спрабуюць паўплываць на лібэралізацыю беларускай эканомікі. Спрабуюць адразу дасягнуць дзьвюх мэтаў: і клін убіць, і падштурхнуць Беларусь да рэфармаваньня эканомікі. Калі грошай ня будзе, то давядзецца прымаць нейкія ўмовы, якія дыктуюць нам”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: serg
11.06.2009 22:57
теперь все ясно - так с кем же ты Александр Григорьевич?

Імя:: дзед
11.06.2009 23:03

дык вось чам Кудрын як сябра рады МВФ так тут лямантавау, што Беларусь спустошаная и ничога не можа. Каб перашкодзиць МВФ даць крэдыт Беларуси. Супакойцеся. Няхай даюць. Мы ни расейцамЮ, ни МВФ аддаваць гэтыя крэдыты не будзем. Так што няхай сами думаюць, на што идуць.Няхай пускаюць грошы на вецер

Імя:: Сеня
11.06.2009 23:05
ЗЛОТНIКАВА не правядзеш!!!

Імя:: дима
11.06.2009 23:11
деньги не пахнут получается.А про морковку больших размеров - это круто.

Імя:: Прохожий
12.06.2009 02:13
МВФ денег безнадежным должникам не дает. Условия тоже ставит чисто экономические, направленные на гарантированный возврат денег. США и Европе еще одного конкурента для полного счастья не хватает.
Оценка Злотникова белорусской экономики очень напоминает советский бородатый анекдот про американскую экономику стоящую на краю экономической пропасти.

Імя:: дасціпны
12.06.2009 12:11
Прохожий 12.06.2009 02:13 МВФ денег безнадежным должникам не дает. Условия тоже ставит чисто экономические, направленные на гарантированный возврат денег. США и Европе еще одного конкурента для полного счастья не хватает.
Оценка Злотникова белорусской экономики очень напоминает советский бородатый анекдот про американскую экономику стоящую на краю экономической пропасти
----------
"Прохожий", ты случайно не Сидорский?

Імя:: Прохожий
12.06.2009 12:30
Прохожий", ты случайно не Сидорский?
-----------------------
Я не Сидорский - у меня своя голова на плечах.

Імя:: антось
12.06.2009 22:53
уцерли нос расейцам

Імя:: сяргей
14.06.2009 21:30
залежнасьць ад Захаду ци не такая ж дрэнь як и залежнасць ад Расеи?