пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:44

Праграмы / Беларуская Атлянтыда

Жыцьцё і сьмерць мітаў: ВКЛ

Удзельнічае гісторык Алесь Краўцэвіч. Эфір 4 чэрвеня 2009 году.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — сярэднявечная дзяржава на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Украіны, часткі Расеі. Утворанае ў 1248 годзе. Сталіца — Вільня.

ВКЛ — гэта гістарычны міт, які дапамог беларусам у ХХ стагодзьдзі адрадзіць сваю дзяржаўнасьць, але ня быў цалкам рэалізаваны.

Вячаслаў Ракіцкі
Алесь Краўцэвіч


Вячаслаў Ракіцкі: Вялікае Княства Літоўскае цалкам зьнікла з эўрапейскай мапы пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай пры канцы ХУІІІ стагодзьдзя. Калі ж і ў зьвязку з чым адраджаецца гэтае дзяржаўнае ўтварэньне ў сьвядомасьці беларусаў на ўзроўні міталягічным?

Алесь Краўцэвіч: Міт ВКЛ стаў найбольш патрэбным беларусам у другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя, калі пачаў афармляцца беларускі нацыянальны рух. Якраз у тыя часы ў нашым рэгіёне Эўропы, менавіта ў Сярэдняй Эўропе, усе недзяржаўныя народы (чэхі, палякі, славакі, славенцы, харваты, летувісы і іншыя) фармавалі праграму ўласнага дзяржаўнага быту, нацыянальную праграму на будучыню. Надзвычай важнай складной часткай той праграмы ва ўсіх народаў была гістарычная парадыгма — пошукі даўняй сярэднявечнай дзяржаўнай традыцыі. Яны імкнуліся абаперціся на нейкую даўнюю дзяржаву. Чэхі — на слаўнае сярэднявечнае Чэскае каралеўства, і вугорцы, і палякі, і харваты — на свае каралеўствы. А летувісы — на Вялікае Княства Літоўскае. Тыя народы, якія не маглі знайсьці ў мінулым уласную дзяржаву, мусілі шукаць іншыя доказы, чаму яны ў навейшы час павінны атрымаць незалежнасьць і, як правіла, такія нацыянальныя рухі адставалі ад іншых.
На ролю гістарычнага падмурку беларускага нацыяналізму найбольш прыдатным быў міт ВКЛ.
Такі лёс і беларусаў. Сёньня можна сьцьвярджаць, што аб’ектыўна на ролю гістарычнага падмурку беларускага нацыяналізму найбольш прыдатным быў міт ВКЛ. Гаворка, натуральна, пра міт у сэнсе культуралягічным.

Ракіцкі: Дык беларусы ня здолелі, ці не пасьпелі на пачатку ХХ стагодзьдзя абаперці нацыянальную ідэалёгію на гістарычным міце ВКЛ? Чаму яны не знайшлі сваю дзяржаву ў Сярэднявеччы?

Краўцэвіч: На жаль, стварыць беларускі міт пра ВКЛ, загаспадарыць яго дзяржаўную традыцыю, беларускія дзеячы не пасьпелі. На гэта склалася некалькі прычынаў. Хіба што, галоўная зь іх у тым, што ўся тэрыторыя Беларусі трапіла пад Расею. У нас не было гэтак званага культурнага П’емонту як Клайпедскі край (Малая Літва) у летувісаў у Прусіі, Галіцыя у палякаў і ўкраінцаў, дзе ў гэтых нацыянальных анклявах працавалі школы, тэатры, выдаваліся кнігі, газэты, часопісы і кантрабандай перавозіліся на тэрыторыю Расейскай імпэрыі і распаўсюджваліся сярод суайчыньнікаў. У Расеі было забароненае нават пачатковае беларускае школьніцтва, беларускае выдаўніцтва і нават сама назва Беларусь. У нас не было той нацыянальнай царквы, чые дзеячы зашчаплялі б у народную масу нацыянальную ідэю, як уніяцкая царква ў Заходняй Украіне, польскі ці летувіскі каталіцкі касьцёл. Царква і касьцёл там паўсюль мелі свае структуры, яны даходзілі да кожнага чалавека. У нас такога не было. Таму мы спазьніліся, і ВКЛ зрабілі сваім мітам летувісы.

Ракіцкі: Ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было магутнай і ўплывовай дзяржавай у Эўропе?

Краўцэвіч: Вялікае Княства Літоўскае нельга назваць супэрдзяржавай, якая ўдзельнічала ў эўрапейскай палітыцы напоўніцу. Але, напрыклад у ХУ стагодзьдзі, калі гаспадарыў Вітаўт, яго запрашалі чэскім каралём. Зь ім падпісвалі дамовы Вэнэцыянская рэспубліка, Вугорскае каралеўства. Былі часы, калі Вялікае Княства Літоўскае было тэрытарыяльна найвялікшай дзяржавай у Эўропе. Канешне, яна была ўскрайкам эўрапейскай цывілізацыі, але была ў эўрапейскай цывілізацыі.

Ракіцкі: Зь якой дзяржавай ВКЛ можна было б параўнаць?

Краўцэвіч: З гледзішча ўплываў, ВКЛ можна параўнаць зь іншымі сярэднеэўрапейскімі дзяржавамі — Вугорскім, Чэскім, Польскім каралеўствамі.

І, натуральна, яна была вельмі важным чыньнікам ва Ўсходняй Эўропе.

Ракіцкі: Наколькі культура гэтай дзяржавы была самабытнай і вядомай у Эўропе?

Краўцэвіч: Культура ВКЛ разьвівалася ў заходнеэўрапейскіх, хрысьціянскіх традыцыях.
Культура ВКЛ разьвівалася ў заходнеэўрапейскіх, хрысьціянскіх традыцыях.
Яна не была асабліва вядомай у сьвеце. Яна становіцца шырока вядомай толькі цяпер, дзякуючы таму, што з пазыцыяў сучаснага гуманістычнага грамадзтва мы бачым, якім багатым быў сынтэз гэтых дзьвюх эўрапейскіх культурных традыцыяў — усходняй і заходняй.

Ракіцкі: Чаму ВКЛ — старажытная беларуская дзяржава — так доўга не ўспрымалася як беларуская? Чаму нават расейцы яе гатовыя былі называць сваёй дзяржавай, ня кажучы ўжо пра сучасных літоўцаў?

Краўцэвіч: Расейцы называлі Вялікае Княства руска-літоўскай дзяржавай. Казалі, што палітычна там дамінавалі летувісы, а культуру вызначалі рускія. “Рускі” азначала “расейскі”, бо беларусаў і украінцаў у Імпэрыі не лічылі самастойнымі народамі, а толькі паасобнымі галінамі “рускага племя”. Расейскія гісторыкі падкрэсьлівалі дамінаваньне ў ВКЛ “рускай культуры” і гэтым абгрунтоўвалі гістарычнае права Імпэрыі на валоданьне землямі былога Вялікага Княства пасьля захопу гэтых зямель. Беларусам была прыдуманая казачка пра захоп іх летувісамі і прыгнёт пад летувіскімі, потым яшчэ і польскімі, панамі ды адвечнае імкненьне ўзьяднацца зь вялікім расейскім народам. Цікава, што адначасна расейская навука даказвала, што беларускі народ сфармаваўся ў ХІV — ХVІІ стагодзьдзях, гэта значыць, менавіта ў складзе ВКЛ. Але паколькі беларусы “былі там прыгнечаным народам”, то атрымлівалася, што само фармаваньне народу набывала нэгатыўнае адценьне — народ пад прыгнётам.

Ракіцкі: І сёньня можна пачуць, перадусім, ад расейцаў, што беларусы і ўкраінцы — несамастойныя нацыі. Ці можна праз ВКЛ даказаць, што беларусы — самастойная нацыя?

Краўцэвіч: У тым ліку і праз ВКЛ, і праз будаваньне ўласнай дзяржаўнасьці. Прыкладам, апошнім часам пра ўкраінцаў расейцы нашмат радзей гавораць, што яны несамастойныя. Таму што ва Ўкраіне будуецца дзяржава паводле нацыянальнай канцэпцыі. І з гэтым мусяць лічыцца суседзі, улучна з расейцамі. І пакуль мы не пачнём усур’ёз будаваць уласную нацыянальную дзяржаву і не пачнём самі сябе паважаць ва ўласным доме, нас ня будуць паважаць і суседзі.

Ракіцкі: Якія падставы ёсьць для таго, каб лічыць ВКЛ беларускай дзяржавай?

Краўцэвіч: ВКЛ — было сапраўды вялікай дзяржавай, існавала больш пяці стагодзьдзяў; некалькі стагодзьдзяў (прынамсі ХІУ — ХУ) дамінавала ва Ўсходняй Эўропе, аб’ядноўвала большасьць усходнеславянскіх зямель — сёньняшнія Беларусь і Ўкраіну і значную частку карэннай Расеі. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году, калі Ўкраіна адышла да Польскага каралеўства, менавіта беларускія землі да самага канца дзяржавы ў 1795 годзе заставаліся галоўнай цэнтральнай часткай гэтай дзяржавы.
Ад сярэдзіны ХІІІ і да канца ХУІІ стагодзьдзя беларуская мова заставалася дзяржаўнай мовай і мовай культуры.
І самае галоўнае — ад сярэдзіны ХІІІ і да канца ХУІІ стагодзьдзя беларуская мова заставалася дзяржаўнай мовай і мовай культуры. Яна ахоплівала ўсю сацыяльную структуру грамадзтва ВКЛ — ад сялян да вялікіх князёў. Менавіта таму называюць ХУ — ХУІ стагодзьдзі залатым векам беларускай культуры. Ад тых часоў засталася агромністая пісьмовая спадчына (летапісы, акты, прыватныя лісты, мэмуары, падарожныя дзёньнікі), спадчына, якая да сёньня вельмі дрэнна вывучаная і не засвоеная беларускай культурай. Мову гэтую тады называлі рускай (русінскай), а ў Маскоўскай дзяржаве яе называлі літоўскай.

Ракіцкі: А як адбывалася вяртаньне ВКЛ беларусам? Калі і з чаго адбывалася міталягізацыя ВКЛ як беларускай дзяржавы?

Краўцэвіч: Мы спазьніліся: толькі ў пачатку ХХ стагодзьдзя. Можам назваць “Кароткую гісторыю Беларусі” Вацлава Ластоўскага, працы Мітрафана Доўнар-Запольскага, у пэўнай ступені нават працы Мацея Любаўскага ў 1920-я гады ў пару беларусізацыі. Пачалося паступовае набываньне намі гэтага міту. Але не пасьпелі гэтага зрабіць з прычыны таго, што ўсе творцы, усе дасьледчыкі гісторыі былі фізычна вынішчаныя сталінскім рэжымам. Толькі адзін прадстаўнік той вялікай гістарычнай школы ацалеў — Мікалай Улашчык, якога да канца ягоных дзён не пусьцілі ў Менск, каб хоць бы прачытаў адзіную лекцыю ва ўнівэрсытэце.

Ракіцкі: Дык ці рэалізаваны ў Беларусі міт ВКЛ? Ці стаў ён набыткам беларускай нацыянальнай ідэалёгіі і культуры?

Краўцэвіч: Паўтаруся, міт ВКЛ рэалізаваны ў Беларусі толькі часткова. Дзякуючы настойлівым намаганьням гісторыкаў (маю на ўвазе сапраўдных гісторыкаў, а не афіцыёзных прыслужнікаў рэжыму) спадчына ВКЛ трывала засвоена толькі ў колах інтэлігенцыі. Але міт можна назваць рэалізаваным толькі тады, калі ён авалодае масамі. Якраз гэтага ў нас няма.
ВКЛ практычна не існуе ў масавай сьвядомасьці беларусаў як іх законная гістарычная спадчына.
ВКЛ практычна не існуе ў масавай сьвядомасьці беларусаў як іх законная гістарычная спадчына і найчасьцей атаясамліваецца з сучаснай Летувай. Яго месца займае міт царскай Расеі. Паглядзіце, як у Менску і іншых нашых гарадох зьяўляюцца назвы рэстарацыяў, прадуктаў харчаваньня па-расейску зь “яцямі”. Паглядзіце, як у новых падручніках па гісторыі Беларусі ўсхваляецца Мураўёў-вешальнік (“добры адміністратар”) і ахайваецца Кастусь Каліноўскі. Я перакананы, што дзяржаўная палітыка сённяшняй беларускай улады праводзіцца нават не Лукашэнкам, а надалей кіруецца з Масквы.

Ракіцкі: Міт ВКЛ, відавочна, утрымлівае ў сабе яшчэ шэраг мітаў. Вы вось зараз узгадалі падзеі, зьвязаныя з вайсковай славай… Якія культурніцкія з’явы вартыя шырокай міталягізацыі?

Краўцэвіч: Несумненна, гэта залаты век беларускай культуры (ХV — ХVІ стагодзьдзі). Абавязкова павінен быць міталягізаваны сынтэз культураў на памежжы ўсходняй і заходняй. Гэта наш унёсак ва ўсясьветную спадчыну. Абавязкова павінна быць міталягізаваная талерантнасьць беларусаў. У значнай ступені гэты міт ужо рэалізуецца як даўняя гістарычная традыцыя. Вартая міталягізацыі беларуская вайсковая слава. Гаворка пра тое, што гэтыя культурніцкія міты павінны стварацца на саліднай навуковай аснове. Тады яны маюць шанцы жыць доўга. Міты штучныя раней ці пазьней будуць разбураныя маладымі пакаленьнямі.

Ракіцкі: А ці можа міт ВКЛ нарэшце рэалізавацца ў Беларусі? Што, з вашага гледзішча, для гэтага трэба зрабіць?

Краўцэвіч: Найперш трэба зрабіць нацыянальную дзяржаву. Я ўсё яшчэ веру ў магчымасьць рэалізацыі гэтага міту. І галоўнай прыкметай для мяне будзе нават не вяртаньне беларускай мовы ў штодзённае жыцьцё, але новы адміністрацыйны падзел краіны, калі замест абласьцей і іх “губэрнатараў” зьявяцца ваяводзтвы і ваяводы; калі нашым гарадам і вёскам будуць вернутыя сапраўдныя назвы, што засталіся ад ВКЛ: Менск, Наваградак, Гародня, Берасце, Янава замест Іванава. І ўрэшце, калі наш прэзыдэнт будзе езьдзіць 15 ліпеня на Грунвальдзкае поле, а 8 верасьня — на Крапіўнае, пад Воршу.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Народжаны ў ВКЛ
04.06.2009 20:06
Мы ўсе родам з ВКЛ. І гэта наш прыгожы міт, без якога нам ня выжыць. Ён павінен быць у сэрцы кожнага беларуса.

Імя:: Стары літвін Горад:: крупкі
04.06.2009 21:16
WKL - гэта не міт, а мэта на якую мы павінны працаваць, а РБ - толькі сродак дасягненьня мэты. Гэй літвіны! Бог нам радзіць!

Імя:: Генадзь Горад:: Менск
05.06.2009 07:29
Сапраўды. ВКЛ. Гэта, не толькі Міт(як "хто памысляе"). Гэта "адзіная"(?!), сапраўдная будучыня, нашае Дзяржавы і яе Люду! Праўда ВКЛ. У прышласьці, надбае імя-"Рэчпасполіта Вялікая Літва". А Люд, "знава"- Літвіны. Але, не ў гэтым справа. Справа у тым. Што "сучасная" Беларусь, як і самі беларусы.Дзякуючы Лукашэнка й "адмарозкам"(как ня смешна)зь "апазіцые". Гэта "сіноніма". "Саўка"да "апошняе Савецкае разырвацые у сьвеце".
Таму. Як казаў "стары ліівін"зь Крупак.
"Гэй Літвіны! Бог, нам (нашая сапраўдная нацыянальная ідэя! Не кажучы, аб нашым, увогуле, "выжываньні"!).
Настаў час(?!). Калі, Назоў. Беларусь, ды беларусы. Вінен! Атыйсьці, ў нябыт, назаўжды! Як, калісьці й "заснавальніцца" гэтых імёнаў. Каяцярына II...

Імя:: Диыч
05.06.2009 10:40
С одной стороны авторы признают, что белорусы опоздали реализовать миф ВКЛ.
2. Собираются его таки реализовать.
3. А как? Каким образом, если Вы не у власти? Ответ: а никак. Это нереально пока. Дальше посмотрим. Но пока просто нереально.
Людей интересуют не мифы про ВКЛ, а работа, жилье, дети, социальные гарантии, обслуживание. Белмова у них даже не на 10-ом месте. ВКЛ для них - вообще неизвестно где и что.
Так что наши интеллигенты просто фантазеры.

Імя:: Cемен Горад:: Минск
05.06.2009 13:15
Господин Димыч, не хлебом единым!!! Не будет своего государства, своей развитой культуры, не будет и того, что интересует людей, как вы утверждаете. Слава Богу, что есть и такие. кого интересует не только "работа, жилье, дети, социальные гарантии". С истории и культуры все начинается. Вот и мы должны начать строить свой дом, свое благосостояние с реализации мифа ВКЛ. Согласен с авторами передачи.

Імя:: Васіль Горад:: Vilno
05.06.2009 15:13
Димыч, а вам там у канторцы не патрэбныя яшчэ пісакі-камнэтатары? Хаця б на паўставачкі?

Імя:: Димыч
05.06.2009 19:18
Семену

Вообще-то все начинается именно с хлеба, в самом широком смысле. А уж потом все остальное. Кто не понял, тот сейчас сидит в оппозиционном гетто. Выбирает "единого".:))

Імя:: Димыч
05.06.2009 19:20
Імя:: Васіль Горад:: Vilno 05.06.2009 15:13 Димыч, а вам там у канторцы не патрэбныя яшчэ пісакі-камнэтатары? Хаця б на паўставачкі?

Как заберешь Вильна у летувисов, так я не только кабинет, красную дорожку перед тобой постелю.:))

Імя:: Alies'
05.06.2009 20:49
Stalica - Navahradak.

Uzho chas vedac' svaju spadchynu!

Імя:: Jazep
05.06.2009 22:34
Яно канешне, ў адну і тую ваду два разы не ўвойждзеш, але... Ўсё ў рукох Божых і нашых! Так што “назад, у Будучыню”! Ўсё пачынаецца зь уласнае душы і волі. Спачатку ВКЛ і Вільня ва ўласнае душы (што бязь мовы і ведаў ёсьць немагчымым), а потым – за пабудову ў навакольлі. Як кажуць, рабі пільна...!

Імя:: Беларускі українець Горад:: Менск
05.06.2009 22:55
Наконт літвінства.

Літвой называлася сённяшняя Заходняя Беларусь, а Руссю - сённяшняя Ўсходняя Беларусь + Паўночная Украіна. Абедзве назвы не ёсць датычныя ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Украінцы з саманазвай даўно вызначыліся і не імкнуцца вярнуць "Русь" ці "Гетманшчыну", бо менавіта ва "Ўкраіне" пачала нараджацца сучасная агульная нацыя.

Беларусам таксама лепш адносна новую афіцыйную назву "Беларусь" не кранаць, на "Літву" ці проста "Русь" не мяняць, а пакінуць як кансалідуючы агульнанацыянальны фактар. Урэшце, беларуская нацыя (не народнасць) пачала фармавацца ўжо з сённяшняй назвай, і толькі з ёй і будзе жыццяздольная.

Імя:: Димыч
06.06.2009 09:46
Імя:: Беларускі українець Горад:: Менск 05.06.2009 22:55 Наконт літвінства.

Верно кажаце. Но разве нашим фантазерам что-то докажешь? Они везде все проиграли, а теперь вдарились в фантазии. На дворе кризис, народ бедствия, лишения терпит, а они ему сказки про ВКЛ подсовывают вместо серьезного разговора о реальных проблемах. Ну, не идиоты ли наши интеллигенты, господа здравомыслящие националисты?:)) Надеюсь среди Вас еще имеются таковые?:)) Нужно говорить о сегодняшних проблемах, а не о фантоме ВКЛ.

Імя:: Алесь Краўцэвіч Горад:: Гародня
06.06.2009 14:02
Прыемна чуць і бачыць людзей з верай у культуру, а не ў "чарку і шкварку". Тое, што нас шчыра хвалюе ВКЛ - сведчанне духоўнай сілы кожнага паасобку і ўсіх разам. Мы яшчэ пажывём як беларусы, а не "населеніе"! Пакуль ёсць эліта, ёсць шанс зрабіць "населеніе" народам. Чамусьці перакананы, што нават "Дімыч" гэтага прагне.

Імя:: Алекс
06.06.2009 19:13
2 Димыч:

Ня кожны патрыёт/беларускі інтэлігент называе сябе нацыяналістам. І ня кожны "вдарілся в фантазіі". Напрыклад, у мяне з хлебам і г.д. усё ня горай чым у Вас (і мне ў жыцьці не памагалі ніякія замежныя/апазіцыйныя арганізацыі). Я дык перакананы, што крыніцай амаль усіх сёньняшніх праблем нашага народу ёсьць крызіс культурны, не эканамічны. Збудаваць моцную гаспадарку можна за 10-15 гадоў, а вось адрадзіць культуру... Адное толькі можна закідаць "старой" апазіцыі - уплывовым дзеячам пачатку 90-х - рабіць гэта трэба сінхронна (культура+гаспадарка) і не савецкімі мэтадамі.

Імя:: не-алксь
06.06.2009 22:30
"Пакуль ёсць эліта"
.........
такой элиты недай Боже

Імя:: Димыч
07.06.2009 11:52
Алексу

Что кризис культуры есть у белорусов- это факт. Однако белорусские националисты уже 15 лет пытаются его преодолеть. Результатов никаких. Вообще я скептически смотрю на белорусский национализм и на его адептов. В большинстве эти люди просто наивные фантазеры. А начинать подымать культуру, как ни странно, надо с материального, т.е."хлеба", культуры производства, культуры обслуживания, культуры быта, постепенно переходя к более сложным вещам. Вчера разговаривал с мамой друга из Эстонии. Она эстонка. Пару лет назад она навещала своих родственников в Минске. И спустя 4 года она говорит мне, так ей это запало, что Минск красивый, чистый город, но очень стыдно не иметь в Минске, вроде как в европейском городе, доступных и чистых туалетов для жителей. Ее минские туалеты потрясли сильнее всего. То есть ее с ее европейским менталитетом, культурой из Эстонии поражает не то, что белорусы не говорят по-белорусски, а то, что они не замечают обычных вещей в быту и не пытаются их исправить. Для сравнения: в Эстонии и во всей З.Европе в каждом супермаркете есть либо бесплатный чистый туалет, пригодный для инвалидов, либо по очень смешным ценам. В Минске не в каждом супермаркете есть такое. Я уж молчу про ЦУМ, ГУМ, "Беларусь". Далее, в Минске практически нет дорожек для велосипедов. В Минске очень плохие дорожки для пешеходов. В Минске в удручающем состоянии общественные парки и прочие места отдыха. Так вот я предлагаю начинать что-то здесь менять,толкать власти, а уж потом двигаться дальше. А наша утопическая интеллигенция предлагает сразу по-большевистски обратиться к ВКЛ. Ну, не фантазеры ли?:)) Как там у Ленина? "Страшно далеки они от народа". Это и о современной белорусской интеллигенции.

Імя:: Анты-лабус
07.06.2009 20:15
ВкЛ нікому на Беларусі не патрэбнае, Літва - гэта кароста, якая на працягу некалькіх стагоддзяў паразітавала на Беларусі, як казаў Карнілаў ''Літва і пальшчызна - гэта часовыя наросты, пранікшыя ў жывы арганізм і усвядоміўшыя сябе самім жывым арганізмам''. Як сказана ў Бібліі ''мёртвае зерне не прарасце'', таму і не прараслі апасля 200-гадовага палівання гора-нацыяналістамі байкі і міфы пра ВкЛ як пра беларускую дзяржаву.

Імя:: Беларус
07.06.2009 20:43
"Димычям"

Таму і чыстыя прыбіральні ў Эстоніі, што эстонцы ведаюць, што жывуць у сваім доме, што разумеюць, што гэта іхняя краіна, іхняя дзяржава и нельга гадзіць пад ногі. Разумеюць, адкудь яны пайшлі. А тыя, хто "бяз роду і племені", прабачце, мочуцца ў сваіх пад'ездах. І будуць мачыцца. Здаецца, і вы, "Димычъ", гэта робіце. Толькі той, хто ўпэўнены, што гэта ягоная зямля, што яна мае гісторыю, што яе ў яе ніколі не адбяруць, можа па-сапраўднаму загаспадарыць. Вось жа загаспадарылі беларусы ў ВКЛ, а затым пад расейскай акупацыяй гублялі надзею і веру. І дажыліся да краіны, дзе мочуцца пад плотам, як іхныя новыя гаспадары спрадвеку рабілі і робяць. Быў я ў Расеі, бачыў. А камуністы ўвогуле замест пісуараў дзіркі ў падлозе выразалі. Што і заўважыла, дарэчы, княгіня Радзівіл, чый род прынёс славу Вялікаму Княству Літоўскаму, калі нядаўна наведала сваю радзіму. А вы, димычи, калі нават і збудуеце туалеты з пісуарамі, будзеце мачыцца міма іх і настальгаваць па дзірках у радок...

Імя:: Димыч
08.06.2009 22:24
Імя:: Беларус 07.06.2009 20:43 "Димычям"

Таму і чыстыя прыбіральні ў Эстоніі, што эстонцы ведаюць, што жывуць у сваім доме, што разумеюць, што гэта іхняя краіна, іхняя дзяржава и нельга гадзіць пад ногі.


Я вас разочарую. В Эстонии, в Литве, Латвии были туалеты и притом чистые и много чего еще и при СССР. Все дело в том, что наша культура отличается от культуры прибалтов. А их культура обусловлена католическо-лютеранским наследием. Наши туалеты- суть "православное" наследство.:))

Імя:: Беларус
08.06.2009 23:02
Димычу

Я таксама вас расчарую. Эстонцы, літоўцы, латышы, і ў СССР не забвалі, хто яны, адкуль, разумелі, што знаходзяцца пад часовай акупацыяй, і, чыстымі прыбіральнямі ў тым ліку, набліжалі сваё вызваленьне з-пад савецкай і расейскай акупацыі. Так што, Димычъ, падумайце, навошта нам патрэбна ВКЛ. Дзякуй Ракіцкаму з Краўцэвічам, што яшчэ раз сказалі пра гэта.
Камэнтары. Старонка з 2