чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 17:37

Праграмы / Бліц-аналіз

“Мілінкевіч гуляе сам па сабе”

Аляксандар Класкоўскі
x
Аляксандар Класкоўскі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
27 траўня Прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі прыняў рашэньні аб пачатку працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў на прэзыдэнцкія выбары і аб намеры правесьці ўвосень Кангрэс дэмакратычных сілаў. Ці дазваляе сёньняшні стан беларускай апазыцыі гаварыць пра тое, што яна здолее вылучыць адзінага кандыдата? Ці рэальны варыянт, што Аляксандар Мілінкевіч і Мікола Статкевіч дзеля еднасьці апазыцыі адменяць свае, ужо фактычна прызначаныя, Кангрэсы і сканцэнтруюцца на Кангрэсе дэмакратычных сілаў, прапанаваным АДС? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг і публіцыст Аляксандар Класкоўскі.

Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
“Лідэры АДС на прэсавай канфэрэнцыі далі выразна зразумець, што, на іх думку, трэба правесьці адзін Кангрэс дэмакратычных сілаў, а ня два і ня тры Кангрэсы. Ці прыслухаюцца да іхняга закліку ініцыятары двух розных праэўрапейскіх кангрэсаў — Аляксандар Мілінкевіч і Мікола Статкевіч? Ці магчымы варыянт, што яны дзеля еднасьці апазыцыі адменяць свае, ужо фактычна прызначаныя, форумы і сканцэнтруюцца на Кангрэсе дэмакратычных сілаў, прапанаваным АДС?”

Класкоўскі: “Пры пэўных ідэальных умовах гэта магчыма, але гарантыяў, безумоўна, няма. Зрэшты, у Статкевіча значна меней часу і рэсурсаў, таму ён хутчэй можа “перадумаць”. А вось Мілінкевіч “гуляе сам па сабе”, і даволі даўно. Я нагадаю, што расколіна ў стасунках паміж ім і вярхоўкай АДС зьявілася задоўга да таго, як Эўропа памяняла свой курс у дачыненьні да афіцыйнага Менску.

Таму тут ня спрэчка пра тое, хто “большы эўрапеец”. Тут хутчэй калізія паміж прынцыпамі, безь якой ня можа быць сапраўднай палітыкі, і гнуткасьцю, безь якой палітыка пераўтвараецца ў сэктанцтва. Што да ступені гнуткасьці — ці рабіць стаўку на рэвалюцыю, ці на паступовае ўваходжаньне ва ўладу — то драматызм сытуацыі ў тым, што толькі праз гады стане зразумела, хто меў гістарычную рацыю. Але дзейнічаць трэба зараз”.

Цыганкоў: “Ня будзем зазіраць так далёка, а пагаворым пра тое, у якую сытуацыю ставіць Мілінкевіча прапанова АДС аб Кангрэсе. Калі Мілінкевіч правядзе ўсё ж “уласны” праэўрапейскі кангрэс, ці не паставіць ён кропку ў канчатковым, нават фармальным разьдзяленьні паміж рухам “За свабоду” і АДС?”

Класкоўскі: “А зь іншага боку, калі ён будзе разумець, што яго “пракінуць” на агульным кангрэсе, то тады яму няма сэнсу туды ісьці. Каб яго там размазалі па сьценцы? Калі Мілінкевіч адчувае, што ў яго ёсьць пэўная падтрымка, рэсурсы (а такія сымптомы ёсьць, і заява групы маладых палітыкаў гэта даказвае), то тады ён палічыць за лепшае гуляць у сваю гульню”.

Цыганкоў: “Другім важным рашэньнем АДС было рашэньне пачаць працэдуру абраньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў на прэзыдэнцкія выбары. Гэтая працэдура павінна быць зацьверджаная да 1 верасьня. Віктар Івашкевіч на прэсавай канфэрэнцыі нават заявіў наступнае: “Гэта азначае, што над усімі развагамі аналітыкаў пра тое, што будуць дзесяць кандыдатаў, што яны пойдуць пяцьцю ці дзьвюма калёнамі, ставіцца кропка. Будзе адзін кандыдат”. Ці вы б пагадзіліся з такім, скажам, сьмелым меркаваньнем, ці сапраўды сёньняшні стан беларускай апазыцыі дазваляе казаць пра тое, што яна можа вылучыць адзінага кандыдата?”

Класкоўскі: “Памятаю, калі ўвосень я выступаў на адной з апазыцыйных сустрэчаў, то тады мая тэза пра неабходнасьць адзінага кандыдата, пра тое, што ўсялякая іншая мадэль будзе мадэльлю паразы — сустрэла вялікія пярэчаньні. Палітыкі казалі пра тое, што важна вылучыць кандыдата, які будзе адстойваць толькі ідэалёгію сваёй партыі і гэтак далей. Так што не прайшло і году, як АДС дасьпела да гэтай ідэі.

Урэшце, лепей позна, чым ніколі. Іншая рэч, няма гарантыі, што гэты мэханізм спрацуе. Тут таксама ёсьць небясьпека ў тым, што працэдура можа зьесьці рэальнага яркага кандыдата, што ў выніку працэдуры будзе вылучаная зручная для ўсіх, але бляклая для выбарнікаў фігура.

У любым выпадку ў варыянце з адзіным кандыдатам шанцы апазыцыі на тое, каб выглядаць годна на выбарах, падвышаюцца. Прынамсі, гэта дазволіць апазыцыі захаваць твар”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
28.05.2009 15:21
>Віктар Івашкевіч на прэсавай канфэрэнцыі нават заявіў наступнае: “... ставіцца кропка. Будзе адзін кандыдат”.<
Виктар, не сьмяшы людзей. Хто гэта будзе? Калякін? Мілінкевіч? Казулін? А ў БНФ іх зараз штук 15- ці ўжо нагуляліся?
Кожны правядзе па свайму кангрэсу і ў выніку адзіных будзе чалавек 10. Глядзіце стары добры фільм пра карону Расейскай імпэрыі.

Імя:: Стары
28.05.2009 16:12
"...заява групы маладых палітыкаў гэта даказвае" -
сп. Класкоўскі, усё ідзе та таго, што да мышэй....і род зьвядзём. Тут некаторыя мо толькі ўчора атрымалі палітычныя правы, якія дае Канстытуцыя па дасягненьні васямнаццацігодзьдзя, а яны ўжо ўсклалі на свае плечы адказнасьць за лёс Беларусі. Гэта мяне і палохае. Манументальнае палатно - 27 атлантаў і адна, пардон, карыятыда. Стары сатыр робіць выгляд, што ён тытан, а таксама гігант думкі, бацька эўрапейскай дэмакратыі – “вы маеце справу зь Мілінкевічам!!!”. Гэта мяне і палохае.
Не сьмяшыце вы людзей. Чыстай вады хунвэйбінаўшчына. “Алеет Запад”.

Імя:: Павал
28.05.2009 17:12
Адчыняю халадзільнік...і што бачу ? Зноў Мілька ў тамаце.


Імя:: Антон
28.05.2009 17:38
Милинкевич гуляет на Лукашенко, а не сам по себе.

Імя:: Аляксандр Класкоўскі Горад:: Мінск
28.05.2009 18:07
2 Стары
===
Перачытайце, калі ласка, увесь мой пасаж:
"Калі Мілінкевіч адчувае, што ў яго ёсьць пэўная падтрымка, рэсурсы (а такія сымптомы ёсьць, і заява групы маладых палітыкаў гэта даказвае)..."
То бок я кажу не пра гігантаў і тытанаў, а толькі пра рэсурсы і сімптомы падтрымкі:) Астатняе -- гэта ўжо выключна вашы вобразы.

Імя:: juras Горад:: Mensk-Paris
28.05.2009 22:10
а мне так, спадабалася транзвэрсальная (праз усё iнтэрвью) ідэя, што галоўнае – захаваць твар... у палітыцы, ды й ўвогуле, у жыцьці :)
Аляксандр, ці можа вы чыталі канадскага сацыёлага Iрвінга Гоффмана? (паважаю)

Імя:: Пятрусь
28.05.2009 22:52
Спадар Класкоўскі,

гэта вобразы, якія выклікалі вы як аўтар сваёй пісанінай... ці за разуменьне аўтар адказнасьці ўжо не нясе?

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
28.05.2009 22:58
нешта мне гэтая міля ўсё болей і болей сімпотней выглядае
хоць бы тым, што прымусіла ўсіх нас аб сабе казаць
а то ў мяне ад нячысціка аскома ўжо на клаве

міля
давай
не падкачай

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
29.05.2009 00:34
а зараз па тэме:
я гляджу час робіць з мілі палітыка, а з адс - кангрэсуй не кагрэсуй - атрымліваецца толькі бязглуздая апазіцыя
ну што ж
ЗА СВАБОДУ дык ЗА СВАБОДУ
калі лепшага нічога няма і не прадбачыцца

Імя:: Павал
29.05.2009 13:15
Вядома, з Брукліну лепей відаць.

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
29.05.2009 15:00
...калі гуляеш сам па сабе адусюль лепей бачыш і з Брукліна таксама...
Павал,
Можа пойдзем за Лябедзькам у нікуды?
А можа за Калякіным "в светлое будущее человечества"?
Казуліна Ермошына да трона не падпусціць з-за судзімасці, як і іншых яго "калег".
Дзядуля Шушкевіч сам без дапамогі не дойдзе.
Севярынчыкі з маладафронтаўцамі яшчэ не паспелі.
Пра каго-ніць забыўся?
Пра сябе. НЕ!, бо па заканадаўстве тыя, хто як і я болей за 6 год за мяжой беларускімі прэзідэнтамі не становяцца.
Застаецеся вы, Павал, Мілінкевіч і Бацька.

Пра вас я не ведаю, таму казаў пра Мілю.

Імя:: Сяржук
29.05.2009 17:56
Starkou на якiя выбары вы сабралiся?

Імя:: Пятрусь
29.05.2009 19:44
Anatol Starkou

яшчэ ты забыўся пра Зянона Станіслававіча.

Дык як кажуць "флаг у..." і наперад да Мілі!

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
29.05.2009 21:38
Сяржук,
чытайце ўверсе: "Прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі прыняў рашэньні аб пачатку працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў на прэзыдэнцкія выбары і аб намеры правесьці ўвосень Кангрэс дэмакратычных сілаў..." і далей па тэксту радыё СВАБОДА.
###
Пятрусь,
Ніхто не забыты і ні што не забыта, калі вы ўважліва пачытаеце мой папярэдні пост.
###
Паважаныя сябры,
Не агітуйце, калі ласка, мяне за Мілю ці яшчэ за каго-ніць - я вырашусь сам калі трэба будзе галасіць, бо тут проста ўслых разважаў, як і вы. Тым больш, што зараз ёсьць найважнейшая задача - трэба дапамагчы Бацьку, якога ўчора кінулі ягоныя ж ізвечныя браткі з Любянкі, сказаў прыблізна наступнае: "Не падабаецца палітыка Расеі - з'язжай з Бацькаўшчыны". А ён: "Буду шукаць шчасце ў іншай частцы планеты."

Імя:: Яўген
29.05.2009 21:47
Цяпер усё ясна як дзень, што апазіцыі хана. Аніякага кандыдата на выбарах ня будзе. Ня ваша то справа. Погрызліся вы паміж сабой. Лепш ужо зусім не галасаваць чым аддаваць галасы на марна.

Імя:: Віктар Горад:: Мінск
30.05.2009 00:22
Саша! У краіне няма рэвалюцыйнай сітуацыі: вярхі могуць кіраваць па-старому, а нізы жадаюць жыць па-старому. Што і каму тут трэба даказваць. Адзін ці пяць - якая розніца? Да змены прэзідэнта можа прывесці толькі пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. Але ці жадае зараз гэтага беларус? Ты асабіста жадаеш, каб у мяне ў кішэні паменела?
Мілінкевіч, Пазняк і іншыя атрымаюць грошы ў любым выпадку, але ці атрымае іх рабочы на МТЗ, калі завод спыніцца? І ці здолее краіна выбрацца з пекла, калі ў яго апусціцца? Палітыка - не палітыканства. Захоча народ - зменіць прэзідэнта нягледзячы на падтасоўкі.
А апазіцыі ў нас даўно няма. Лябедзьку даў пад ср...ку звычайны амапавец і ён пакаціўся. Гэта апазіцыянер? Сёння пакуль няма рэальнай альтэрнатывы Лукашэнку.

Імя:: Імклівы Горад:: Менск
30.05.2009 09:09
Апазыцыя гэтая сто разоў магла аб'яднацца не вакол штучна створаных асоб (Домаш, Ганчарык, Мілінкевіч), ал якіх потым сама ж мела галаўны больш (Як ад Мілінкевіча), а вакол Пазьняка. І мы б ужо жылі ў іншай Беларусі. Але дзеля гэтага трэба любіць Беларусь, а не грошы.

Імя:: Димыч
30.05.2009 10:13
Класковский перед саммитом писал, что у Лукашенко с вступлением в Восточное партнерство расширилось поле для игры, расширилось поле для маневра,торга с Россией. Ну и где ваше "поле для маневра", г-н Класковский? Россия просто отказала Лукашенко в кредите и что он смог противопоставить ей в этом? Дешевые истерики? Поедем продавать наш тростниковый сахар в другую часть планеты? Смешно.
Господин Класковский, это не первый случай, когда вы садитесь со своей "аналитикой" в лужу.:))

Імя:: Димыч
31.05.2009 18:47
Імя:: Імклівы Горад:: Менск 30.05.2009 09:09 Апазыцыя гэтая сто разоў магла аб'яднацца не вакол штучна створаных асоб (Домаш, Ганчарык, Мілінкевіч), ал якіх потым сама ж мела галаўны больш (Як ад Мілінкевіча), а вакол Пазьняка. І мы б ужо жылі ў іншай Беларусі. Але дзеля гэтага трэба любіць Беларусь, а не грошы.

Уважаемый националист! Большинство белорусов боятся и не поддерживают ультранационализм Позняка. Так что хватит тут молиться на Позняка. Все равно белорусы к нему не пойдут. Смотрите на КХП в МИнске. Едва ли 100 человек собирают. Пора бы уже сделать из этого правильные выводы.

Імя:: Сяржук
01.06.2009 14:23
Не беларусы Димыч, а прарасейцы, такiя як ты. А такiх максымум 3-5% на Беларуси. Так што хопiць тут казаць ад iмя беларусаў. Беларусы прарасейцам слова не давалi казаць ад нашага iмя.