пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:09

Праграмы / Бліц-аналіз

Чавусаў: “Шалі схіліліся на бок Мілінкевіча”

Юры Чавусаў
x
Юры Чавусаў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
28 маладых палітыкаў падпісалі заяву, якую назвалі маніфэстам маладых лідэраў. Заяўнікі падтрымалі дзеяньні лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча па наладжваньні стасункаў Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам “дзеля ўмацаваньня незалежнасьці краіны на ўмовах дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека”. Ці можна сьцьвярджаць, што маладыя палітыкі заявілі пра свой пераход на бок Аляксандра Мілінкевіча ў ягоных спрэчках з іншымі лідэрамі апазыцыі? Ці могуць быць нейкія наступствы для тых падпісантаў ліста, якія ўваходзяць у кіраўніцтва апазыцыйных партыяў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.

Цыганкоў: Ці можна трактаваць гэты ліст так, што ягоныя падпісанты-маладыя палітыкі аддаюць свой палітычны аўтарытэт Аляксандру Мілінкевічу? Ці азначае гэта, што яны адназначна прынялі бок Мілінкевіча ў ягоным процістаяньні з шэрагам іншым апазыцыйных лідэраў?

Чавусаў: Сапраўдны, рацыя ў такім сьцьвярджэньні ёсьць. Заўважу, аднак, што падпісанты — гэта толькі частка маладой плыні беларускіх палітыкаў, якія сапраўды падтрымліваюць Мілінкевіча ў ягоных амбіцыях вылучацца ў якасьці галоўнага кандыдату ад дэмакратычных сілаў.

Тут мы бачым вынік, плён той працы, якую праводзіў Мілінкевіч пасьля 2006 году па кансалідацыі дэмакратычных палітыкаў і арганізацыяў, робячы акцэнт не на “захопе” асобных структураў, а на кантактах з лідэрамі грамадзкай думкі, асабліва на мясцовым узроўні.

Гэты ліст — толькі пачатак, а далей да гэтай супольнасьці фармальна і нефармальна будуць далучацца і іншыя.
Таму гэты ліст — толькі пачатак, а далей да гэтай супольнасьці фармальна і нефармальна будуць далучацца і іншыя дзеячы, у тым ліку і актывісты існуючых партыяў дэмакратычнага крыла.

Цыганкоў: Сапраўды, сярод падпісантаў ёсьць і прадстаўнікі кіраўніцтва розных партыяў, напрыклад, Юрась Губарэвіч — намесьнік старшыні БНФ. Ці ня можа стаць гэты ліст чарговай падставай для разгляду ў той самай БНФ і для “аргвывадаў”?

Чавусаў: Гэты ліст хутчэй вынік той палітыкі, якую паводзіць зараз кіраўніцтва БНФ. Думаю, што спробы нейкім чынам даць ацэнку гэтаму лісту будуць, але ня думаю, што сёньня кіраўніцтва БНФ ў стане атрымаць падтрымку партыйнага актыву ў гэтай справе. Ня будзем забывацца, што прапанова рэзалюцыі, якая вельмі жорстка ацэньвала дзейнасьць актывістаў БНФ у супрацы з рухам “За свабоду”, на апошнім Сойме не была прынята

Зараз актывісты партыяў ужо думаюць пра тое, а што там будзе ў выбарчай кампаніі, і нават, што будзе пасьля прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Таму нават калі нейкае памкненьне “пакараць” падпісантаў у кіраўніцтва партыі БНФ і зьявіцца, але яно наўрад ці будзе падтрыманае шырокім колам партыйных актывістаў.

Цыганкоў: Ліст маладых палітыкаў называецца “Незалежнасьць! Свабода! Эўрапейскі выбар”. Ці можна сказаць, што зараз, калі намецілася нейкая канкурэнцыя паміж двума праэўрапейскімі кангрэсамі, гэтым лістом шалі схіліліся моцна на бок Мілінкевіча і ягонага Кангрэсу.

Чавусаў: Шалі сапраўды на баку Мілінкевіча цяпер. Але не такі, што ён больш праэўрапейскі. Рэч у тым, што ён валодае большым палітычным і арганізацыйным патэнцыялам, каб сапраўды выступаць як праэўрапейская сіла. Што да ягоных канкурэнтаў, то я ня думаю, што тут нешта большае, чым палітычныя амбіцыі асобных дзеячоў.

Што да назвы ліста, то яна, відаць, адпавядае патэнцыйнаму мэсіджу, зь якім Мілінкевіч пойдзе на выбарчую прэзыдэнцкую кампанію.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: дзима
26.05.2009 20:24
вярнице назад рубрыку "найбольш чытая матэрыялы"

Імя:: сяргей
26.05.2009 20:26
куды падзелася рубрыка "найбольш чытаныя и камэнтаваныя матэрыялы"?Хто небудзь адкажа?

Імя:: Павал
26.05.2009 20:29
Чавусаў ня можа выступаць як аб'ектыўны аналітык, бо ў 2006 годзе ўваходзіў у каманду Мілінкевіча, і цяпер там. Дайце слова другому боку.

"Што да ягоных канкурэнтаў, то я ня думаю, што тут нешта большае, чым палітычныя амбіцыі асобных дзеячоў" -- адна гэтая фраза выкрывае яго з галавой.

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
26.05.2009 20:53
Нічога тут не схілілася на бок Мілінкевіча, проста чалавек убачыў, што заблытаўся ў Празе ў сваіх камбінацыях, не туды рушыў, адхіліўшы свой курс не ў тым накірунку, што палітыкі пад кіраўніцтвам І. Сурвілы і яму параілі павярнуці назад
"у правільным накірунку" бліжэй да грошай
ЭЗ і баламуціці РБ сьпешным зьездам і грознай заявай ў бок кіраўнікоў ЭЗ. А гэтыя маладзёны з маніфэстам у падтрымку свайго патрона з іх мізэрным уплывам на
грамадскую думку дарэмна пісалі маніфэст і подпісы ставілі - да Прагі трэба было выпрацоўваці эурапейскі курс і подпісы ставіці разам з І.Сурвілай, З. Пазьняком, С. Шушкевічам, А.Казуліным.

Імя:: Бенедзікт
26.05.2009 21:47
Не першы раз кіруемая "оппозиция" пракручвае выпрабаваны фінт. Фінт з "выборамі". Сэнс гэтага фінта адзін - "вот на следующих выборах мы покажем"...

І не істотна, што гэныя "змагары" дзнйнічаюць практычна толькі з дзвюмя мэтамі:

1. атрымаць пад сваё "змаганьне" гранты;
2. легемітызаваць выбары (уладу).

Частка людзей, у спадзяваньні на лепшае, гатовыя да таго каб іх падманулі ў чарговы раз. І вось разгортваецца звыклае відовішча - удзел у "выбарах" па правілах шулера-улады. І хоць вынік прадказальны, але ўсе грантасмокі мітусяцца і спрачаюцца - хто лепшы каб ісьці "от народа"...
Выбары праходзяць, усё застаецца па старому, а простыя, шэраговыя апазіцыянэры, якія дабраахвотна падмануліся чуюць звыклае - "вот на следующих выборах мы покажем"...

Неабходна не толькі заблякаваць антыбеларускую дзейнасьць "оппозиции", трэба спыніць сьвядомую легемітызацыю нелегетымнага...

Палітычная дзейнасьць ня можа існаваць толькі ў час выбараў. Тым больш, што гэта не выбары, а "выбары". У час апошніх "выбараў" большасьць народа адэкватна зрэагавала - праігнаравала "выбары". Але зараз неабходна рабіць наступны лягічны крок.

У такім выпадку, каб зьмяніць сітуацыю важна весьці гаворку пра НЕАБХОДНЫЯ УМОВЫ ДЛЯ ВЫБАРАЎ, а гэтыя ўмовы пакуль адсутнічаюць, бо няма адпаведных палітычных дзеяньняў...

Імя:: Сяржук
26.05.2009 22:01
Мiлiнкевiч - гэта чарговы пшык, вось аб гэтым Чавусаў забыўся сказаць. Патрэбен ён толькi дзеля аднаго - узаконiць Лукашэнку назаўсёды, легiтымiзаваць. I так яно i плануецца. Праўду напiсаў Падаляк!

Імя:: Пётра Горад:: Чавусы
26.05.2009 22:37
Дык а дзе АНАЛИЗ?У тым што Чавусау падудзещ у адну дуду?Смешныя вы аналитыки,браце

Імя:: сяргей
26.05.2009 22:40
дзякуй што вярнули рубрыку найбольш чытанае ,бо няма кали чытаць усё што вы тут панаписали

Імя:: Юстас Горад:: Вiльня
26.05.2009 22:41
Неяк падазрона ўсё. Акрамя Севярынца ўсе там даволi каламутныя асобы. Не здзіўлюся калi высветлiцца, што некаторыя на гаплiку. Уражанне, што рэжым спужаўся i ратуе Мiлiнкевiча. Пачаў знянацку незразумелыя звароты дасылаць эўрапейскiм кiранаўнiкам, гэбiсты сядзяць на форумах i ледзь не равуць у яго падтрымку, нярвуюцца. Так выглядае, так адчуваецца прынамсi. Чамусцi гэтыя маладзёны пражскую заяву не падтрымалi, а толькi цяпер забегалi. Чавусаў дык агулам лухту нясе нейкую.

Імя:: Gleb Горад:: orsha
27.05.2009 00:46
Ещё один политолог с европейским образованием. На Западе говорят, если нет никаких способностей - иди в политологи.
If there are no any talents - work as а politologist.
Они что их всех собирают , обучают политологии, а затем засылают в Беларусь?
В команду Милинкевича?
Нет спасибо, Европа, за такую помощь. Заберите их назад.
Или лучше, во главе с Милинкевичем, пошлите их в Зимбабве, Иран или Бирму. Смотришь и те станут признавать себя европейскими диктаторами.
Что касается Беларуси, то для неё не хотелось бы никаких Держиморд и их защитников.
Ни проевропейских, ни пророссийских.
Даже ни пробеларуских.
У Милинкевича есть ещё кто-нибудь кроме политологов?
Может только Губаревич. Но он тоже удивительно похож на политолога.
Так что нет никакой sensation в том что мальчик с БНФ, всегда боявшийся испачкать свой шикарный европейский костюмчик, подписал что-то там в подержку Милинкевича.
Лукашенко не рассердится.
И костюмчик будет будет в сохранности.
28 молодых образованных политиков плюс Чаусов. У Милинкевича уже 30 голосов. Включая его самого.
Можно говорить о невероятном успехе. О сокрушительной победе на выборах.
Если, правда, Александр Григорьевич позволит победить. Надеюсь Милинкевич уже спросил разрешение у "Уважаемого" только Милинкевичем.

Імя:: Кот у Сапагах
27.05.2009 00:55
Правільна моладзь свае высілкі скіроўвае, годзе ўжо чакаць калі гэтыя старыкі паміж сабой пасябруюць, няхай самі пачынаюць рух! З Богам!

Імя:: Витязь
27.05.2009 02:18
Интересно что Чаусов здесь запоёт, когда повторится сценарий2006, только с более печальными последствиями для Беларуси... - "вот на следующих выборах мы им покажем"?... Так следующие уже будут не нужны. Эти уже не нужны. Не нужны были даже те.

Імя:: Димыч
27.05.2009 10:36
Імя:: Бенедзікт 26.05.2009 21:47 Не першы раз кіруемая "оппозиция" пракручвае выпрабаваны фінт. Фінт з "выборамі". Сэнс гэтага фінта адзін - "вот на следующих выборах мы покажем"...

А сколько раз финты с выборами проделывал Ваш Позняк? Напомнить? 1999год- псевдовыборы под руководством Гончара. Позняк сперва участвует, затем убегает и клеймит. 2001-й, 2006 - Позняк участвует и даже 100 тыс. подписей не собирает. Да и как эмигрант может участвовать в принципе?

Так что "чья бы корова мычала..":))

Імя:: NNNN Горад:: Miensk
27.05.2009 10:38
karaciej, usich pryhozha nabyli, alie nabyc' asobnych nia znaczyc' nabyc' arhanizacyi. czas pakazha, ci byu sens...

Імя:: Альгерд
27.05.2009 11:37
З Мiлiнкевiчам нажаль не будзе нiякай перамогi. Будзе ганебная параза i гэтым разам ужо апошняя.
Патрэбны ж дзеяньнi. Самазванца трэба прымусiць сыйсьцi, бо далей трываць немагчыма.
Калi для некаторых апазiцыйнасьць - гэта праца як набiць грантамi кiшэню, то для нас - гэта жыцьцё бо яно праходзiць, а жыць хочацца ўжо цяпер у вольнай краiне.

Імя:: Viciebcuk
27.05.2009 15:49
Годзе цкаваць Мілінкевіча! Так, не герой на белым кані, рэвалюцыі напэўна ня зробіць,але пакуль вы лаеце "здрадніцкую" Эўропу, якая нарэшце вырашыла уцгнуць Беларусь у сваю арбіту, ды бароніце старых партыйных балбатуноў, якія за 15 год са сваімі партыямі нічога не зрабілі, Масква з патрахамі Лукашэнку і ўсю Беларусь перакупіць. Ужо лепш Луку пацярплю, пакуль не памрэ, ды праз 20 гадоў у ЭЗ патраплю чым заўтра пад ботам Крамля апынуся - хутка і назаўсёды.

Імя:: Сяржук
27.05.2009 17:09
Ужо лепш Луку пацярплю, пакуль не памрэ, ды праз 20 гадоў у ЭЗ патраплю чым заўтра пад ботам Крамля апынуся - хутка і назаўсёды.
---
I ў Эўропу вы не патрапiце, i пад ботам апынецеся i луке яшчэ 20 гадоў дасьце пакiраваць пры такiм падыходзе. Пакуль не памрэце..

Імя:: Бенедзікт
27.05.2009 21:56

Імя:: Димыч
27.05.2009 10:36
А сколько раз финты с выборами проделывал Ваш Позняк? Напомнить? 1999год- псевдовыборы под руководством Гончара. Позняк сперва участвует, затем убегает и клеймит. 2001-й, 2006 - Позняк участвует и даже 100 тыс. подписей не собирает. Да и как эмигрант может участвовать в принципе?
----------------------
Хм. Бач яе гэб'ё закруцілася з-за Мілінкевіча...
Дзеяньні З.С. Пазьняка, заўсёды абгрунтаваныя палітычнай сітуацыяй і ськіраваныя на карысьць Беларусі, і народа, а не пэўных уладных асобаў і атрыманьня грантаў.

Імя:: цётка
27.05.2009 23:10
Моладзь, якая падпісала нібыта мемарындум а мо зварот да старэйшага пакалення адназначана падтрымала Мілінкевіча-выяўляе іхнія( сапраўдныя інтэнцыі. Яны не шчырыя. Бо каліб рупіліся пра стан у дэмакратычным руху, то не выдзелялі б Мілінкевіча.. Аднак пра шалі, спадар Чавусаў трапна сказаў: схіліліся на бок М., мо таму, што да вагі яшчэ пару мехаў срэбрнікаў даклаліся?

Імя:: Антон Горад:: Менск
28.05.2009 07:52
Хватит гнать на Милинкевича, шовинисты позняковские, он единственный из всей вашей шушары- делает реальные дела.Хватит, наслушались крикунов, конструктива хочется.
Камэнтары. Старонка з 2