пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:07

Праграмы / Бліц-аналіз

“Апазыцыі трэба арганізаваць мазгавы штурм”

Лідэры аб’яднаных дэмсілаў вырашылі найбліжэйшым часам выпрацаваць мэмарандум аб узаемадачыненьнях апазыцыі з уладамі. Такая ініцыятыва выклікана выказваньнямі ў інтэрвію газэце “Советская Белоруссия” лідэра БСДП(Грамада) Анатоля Ляўковіча. Гэты дакумэнт для падпісаньня будзе прапанаваны ўсім суб’ектам дэмсілаў. Ці здолеюць яны прыйсьці ў гэтым пытаньні да агульнай пазыцыі перад новымі прэзыдэнцкімі выбарамі? Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Аляксандрам Класкоўскім.

Аляксандар Класкоўскі
x
Аляксандар Класкоўскі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Дашчынскі: Ідэя дыялёгу з уладай ня новая, але чаму гэтае пытаньне зноў набывае актуальнасьць? Ці насамрэч гэта асноўнае, што цяпер павінны вырашаць аб’яднаныя дэмсілы?

Класкоўскі: “Відавочна, што зараз беларуская апазыцыя апынулася ў няпростай сытуацыі, калі мае месца момант дэзарганізацыі і дэзарыентацыі. Бо ўмовы і ўнутры краіны, і вонкавыя значна зьмяніліся. Унутры краіны гэта найперш крызіс. А што тычыцца замежнага кантэксту – гэта зьмена стаўленьня Эўропы да беларускага пытаньня. Гэта пацяпленьне ў стасунках. І што пасьля гадоў ізаляцыі зараз, фактычна, беларускую ўладу вітаюць у Эўропе, расчынілі ёй дзьверы і гэтак далей. І яшчэ, важны момант: зьменшылася падтрымка апазыцыі, як матэрыяльная, так і маральная.

Гэты комплекс умоваў выклікаў пэўную разгубленасьць і раздрай у апазыцыі ў тым сэнсе, што зьявіліся людзі, якія пачалі спрабаваць намацваць новыя варыянты стасункаў з уладай, нейкія новыя альгарытмы дзеяньняў у сёньняшняй сытуацыі. Аднак яны зарабілі ярлык здраднікаў. І вось такія вельмі суровыя разборы палётаў пачаліся. Іншая рэч, што апазыцыя, мусіць, трошкі хварэе на фармалізм. Рэч ў тым, што галоўнае, не напісаць нейкую паперку і змусіць, каб усе падпісаліся, а для сябе зразумець, як трэба дзейнічаць. А часам такое ўражаньне, што гэтыя дэклярацыі становяцца самамэтай”.

Дашчынскі:
Перамены ў сытуацыі будуць і далей матываваныя ўдзелам Беларусі ў праграме “Ўсходняга партнэрства”. Адны палітыкі выказваюцца за супрацоўніцтва ў тых праектах, якія набліжаюць Беларусь да Эўропы. Іншыя папярэджваюць пра “калябарацыю” альбо заклікаюць вызначыць, хто ёсьць хто. Ці змогуць жа яны знайсьці агульную плятформу перад новымі прэзыдэнцкімі выбарамі?

Класкоўскі: “Такое ўражаньне, што беларуская тытульная апазыцыя апынулася ў такім зачараваным коле. З аднаго боку, зразумела, што ва ўмовах жорсткага аўтарытарнага рэжыму трэба неяк аб’ядноўвацца. Вось узьнікла такая структура як АДС. Але, калі патрэбна гнуткае рэагаваньне на новы нейкі кантэкст, то тады гэтая структура можа стаць нейкім бюракратычным дамоклавым мячом. І яна можа перашкаджаць пошуку новых варыянтаў. Бо ёсьць гэтая традыцыя пошуку здраднікаў. Ёсьць такая небясьпека, што ўсё зьвядзецца зноў да навешваньня ярлыкоў. А ў выніку зь месца ня зрушыцца сама ідэя, якую выношвае і стараецца ўвасобіць апазыцыя ўжо шмат гадоў. То бок, ня будзе нейкага зразумелага мэханізму, як зьмяніць сытуацыю ў гэтай краіне.”

Дашчынскі: Пытаньне ня новае: што рабіць? Што Вы падкажаце дэмакратычным сілам?

Класкоўскі: “Не зацыклівацца на ідэі нейкай прысягі, клятвы. А арганізаваць такі мазгавы штурм (brain storm) дзеля таго, каб выпрацаваць новую стратэгію і тактыку. І другі момант – усё ж такі пры тым, што ідзе жорсткая барацьба, палярызавана нашае грамадзтва –талерантнасьці і гнуткасьці мысьленьня. Бо мы звыкла кажам, што ўлада ня гнуткая. А яна іншым разам дэманструе, што хутчэй можа перабудоўвацца і прыстасоўвацца да новых абставінаў. Калі пачынаеш казаць пра нейкае абнаўленьне (upgrade) апазыцыйнай ідэі, то гэта часта выклікае раздражненьне, бо некаму проста ўжо зручна знаходзіцца ў нейкай звыклай, закансэрваванай нішы. Таму – болей драйву, як кажа моладзь”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: антон Горад:: менск
15.05.2009 09:17
пра становішча ў апазыцыі сьведчаць і апошнія вулічныя акцыі, якія становяцца ўсё менш масаввымі. І асабліва правальная ўчорашняя- "Марш за неалежнасць".Дык дзе ж тыя, хто больш за ўсіх крычыць, што нельга дапускаць калабарацыянізму?Чаму іх не было на плошчы?Дзе тая тытульная апазыцыя?Дзе прадпрымальнікі?Відавочна, што цяпер пакуль не ў акцыях справа. Трэба насамрэч мазгавы штурм і даволі апэратыўны. А пакуль што тытульная апазыцыя буксуе!!!

Імя:: мінак Горад:: ву
15.05.2009 09:49
вынік:пакуль улада абыгрывае апазыцыю

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
15.05.2009 10:35
Долго искали и , наконец-то, хорошего советчика нашли.
Вот стоит себе в сторонке. Такой весь умный и образованный. И даёт советы.
Власть у него гибкая.
Перестраивается , приспосабливается к новым обстоятельствам.
Набор банальных слов.
Ну, хотя бы один пример гибкости власти привёл.
Посадит Лукашенко в тюрьму десяток недовольных диким режимом , а затем выторговывает у Запада поблажки за их освобождение. И это гениальный политолог называет гибкостью власти.
Сейчас идёт торговля за новых посаженных.
Как только получат от Запада очередную поблажку выпустят и этих.
И посадят других.
Власть играет в дураков и умных, а специалист по мозговым цунами, господин Класковский, с представительной миной на лице распыляется о её гибкости.
Вместо того чтобы нести чепуху по поводу а brain hurricane лучше бы дал хотя бы один дельный совет.
А то политологов много , а думать некому.
Какая-то гонка началась. Каждый старается подарить власти комплимент. И, как у Володи Высоцкого, каждый хочет быть первым. Уже и Якубович отстаёт бедняга.
Неужели и правда деньги кончились. И все, во главе с Милинкевичем и his closest boy-friend Левковичем рванули за подачкой к Лукашенко.В том числе и -ологи.



Імя:: Стары
15.05.2009 11:33
Gleb Горад:: Orsha +100%!
Толькі Класкоўскі гэта не Сіліцкі, Марцаў, Оргіш, Грыцанаў і ўсялякія калякарытныя шаўцовы. Аляксандр справу ведае. Але звыкла выводзіць сваім пяром труізмы. Як, прыкладам, сабраў бы Хэнлан сваю каманду і кажа, што ведае як выйграць Алімпіяду. Як, як закрычалі б усе, а першы Навумаў. Хэнлан гаворыць - дык трэба гуляць моцна! І што, тыя ж Грабоўскі ды Салей зь Мезіным гэтага ня ведаюць?

Усе ўсё даўно ведаюць і бачаць. Чаго крычаць пажар, пажар!, калі гарыць газаправод у цэнтры Масквы і полымя шугае на 200 метраў увышыню.
Што рабіць? Як быць ва ўмовах эўракідалава, калі Беніта ды Хавіер раптам сталі лавіць кайф ад відовішча новага орднунгу на нашых абшарах. Усе чакаюць адказу. Ды німа і, мабыць, не будзе ніякага адказу. Рояль продан, господа...

Імя:: минак Горад:: минак
15.05.2009 13:16
для Gleb: Ну кольки можна - некаторым Милинкевич як костка у горле. А гэта ж дзякуючы яму Беларусь уступила ва "Усходняе партнерства".

Імя:: сяргей Горад:: хойники
15.05.2009 14:07
Глеб из Орши хорошо обрисовал ситуацию, но ничего не предложил , что делать. Не знает.Никто не знает.Потому что верхушка оппозиции никак не ожидала, что европа сдаст.Им казалось, что кормить будут вечно.США 12 лет (1917-1929) не признавали СССР, Запад тоже ждал (1996-2008).Всё конец! Отсутствие Л. в Праге, это последний шанс оппозиции перед признанием режима осенью 2010.Поэтому и кинулись на коврик к Л. Милик и Лявик. Милик рассуждает примерно так: признает запад Л. осенью 2010 - сохраним незалежность, пока Л. жив в руки Москвы не пойдёт, там его съедят за 1 день. Не признать диктатуру-экономический и политический хаос-нестабильность для знергетической безопасности Европы.А может Милик прав, приглашаю к дискуссии.

Імя:: ВІТАЎТ Горад:: Менск
15.05.2009 14:15
"важны момант: зьменшылася падтрымка апазыцыі, як матэрыяльная, так і маральная". Так і есьць. Я асабіста размаўляў ,напрыклад, з кіраўніком місcіi АБСЭ спадаром Гансам.Ён вельміn нізка ацэніў апазыцыю.
Але галоўнае трэба зразумець: мы, дэмакраты. чаго хочам?
1.Падтрымаць гніеньне Беларусі і падоўжыць існаваньне дыктатуры ?
альбо
2) Змагацца з дыктатурай усімі магчымымі сродкамі ( нават сыйці ў схаваную дзейнасьць) і тлумачыць насельніцтву сутнаць дыктатуры і абавязковую катастрофу эканамічную? Застацца з маральнымі прынцыпамі.
Калабрацыянізм з дыктатурай НІЧЫМ не апраўданы!
Казкі, мілінкевішчызна, пра абарону Незалежнасьці - гэта казкі"
Лукашенко ніколі не аддасьць Беларусь Расеі.
А экэнамічны уплыў уся адно будзе - мы ня зможам гэта спыніць
Сённьня ужо расійскі капітал гатовы 10 млрд. дол укласьці Беларусь.
Ну. а фармальным лідэрам апазыцыі, аніякі шторм ужо не дапаможа. Яны трывала на дне.


Імя:: дед
15.05.2009 16:10
Вот Лебедька сейчас заявляет, мол, «Желающих поработать швейцарами на парадном входе Красного дома будет не так уж и мало».Это кто бы говорил. Кто швейцарил в свое время, а теперь видишь умным стал


Імя:: ВІТАЎТ Горад:: Менск
15.05.2009 19:59
Што за піяр мілінкевіческого хлопцa? Гэта ж трэба такую дурaсьць: "А гэта ж дзякуючы яму Беларусь уступила ва "Усходняе партнерства". Ну, слaва товарищу Сталину!
"Партнерства " - гэта чарговая спроба палякаў стаць рэгіянальным лідэрам.Такія пляны у палякаў былі даўно, але не было падтрымкі ў ЭЗ, а тут шведы падтрымалi.
Да "савецкіх" па ментальнасьці.
НЕ ТРЭБА гаварыць за ўсіх !
Што рабіць даўно вядома.
Найперш, заахвоціць грамадзян РБ ДУМАЦЬ, а потым растлумачыць, што дарога за "вождём" Л - гэта шлях у багну, раней , ці пазней.
Нават у савецкія часы крытакаваліся "афріканскія , азіатскія саціалізмы".
Матад адзін і ён вядомы: як на ўласнай "даче"- працуй на сябе, але не забывай , што ты ў дзяржаве Беларусь, якая, мінімум, не павінна цябе перашкаджаць чэсна зарабляць грошы.
Усё вядома- толькі гэта ТРЭБА РАБІЦЬ!
а не ў WEB плакацца

Імя:: Plaschinsky Горад:: Менск-Масква
15.05.2009 20:52
to Глеб:
"Посадит Лукашенко в тюрьму десяток недовольных диким режимом , а затем выторговывает у Запада поблажки за их освобождение"

Можете назвать по именам десяток недовольных, которых посадил в тюрьму Лукашенко?

Імя:: ВІТАЎТ Горад:: Менск
15.05.2009 20:57
Што за піяр мілінкевіческого хлопцa? Гэта ж трэба такую дурaсьць: "А гэта ж дзякуючы яму Беларусь уступила ва "Усходняе партнерства". Ну, слaва товарищу Сталину!
"Партнерства " - гэта чарговая спроба палякаў стаць рэгіянальным лідэрам.Такія пляны у палякаў былі даўно, але не было падтрымкі ў ЭЗ, а тут шведы падтрымалi.
Да "савецкіх" па ментальнасьці.
НЕ ТРЭБА гаварыць за ўсіх !
Што рабіць даўно вядома.
Найперш, заахвоціць грамадзян РБ ДУМАЦЬ, а потым растлумачыць, што дарога за "вождём" Л - гэта шлях у багну, раней , ці пазней.
Нават у савецкія часы крытакаваліся "афріканскія , азіатскія саціалізмы".
Матад адзін і ён вядомы: як на ўласнай "даче"- працуй на сябе, але не забывай , што ты ў дзяржаве Беларусь, якая, мінімум, не павінна цябе перашкаджаць чэсна зарабляць грошы.
Усё вядома- толькі гэта ТРЭБА РАБІЦЬ!
а не ў WEB плакацца

Імя:: serg Горад:: by
15.05.2009 23:48
витауту--Найперш, заахвоціць грамадзян РБ ДУМАЦЬ, а потым растлумачыць, што дарога за "вождём" Л - гэта шлях у багну, раней , ці пазней.---Дык вось и спра у тым як рстлумачыць?Тлумачаць ужо цягам 15-ци гадоу.Не хочацца скатвацца да той рыторыки,якую паказау Ляукович у "СБ". Але мяне здзиуляе адсутнасць мабильнасци у апазыцыи,адсутнасць свежых идэяу.Добра, дамаглися, што Л не пусцили у Прагу. Далей што?Справа у тым што час губляецца.Няужо не ясна. Трэба працаваць на апярэджаньне а не чакаць кали апярэдзиць Л. Што цяжка без падтрымки з Эуропы. Так, цяжка. Шукайце яе тут.А не ныце и не заклинайце.Не шаманьце а працуйце. Тольки у новай сытацыи трэба шукаць норваыя мэтады. Я ж не закликаю швайцарыць у Л. Але ж сытуацыя памянялася и трэба спрыяць каб яна мянялася далей,пакуль у краине крызис. Скарыстаць гэта.

Імя:: А. Горад:: менск
15.05.2009 23:49
проста апазыцыя за 15 гадоу навучылася як працаваць, кали дыктатура мацнее. А вось кали яна слабее- то ня ведаюць што рабиць.Адно тольки пачынаць разборки миж сабой.

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
16.05.2009 10:23
Мазгі апазыцыі гэта галава З.С.Пазьняка, а ўсе астатнія саўковыя мутанты...

Імя:: Виктор Ив. Горад:: Минск,пр.Пушкина
16.05.2009 11:13
ясно - Позьняк не заинтересован,чтобы ситуация менялась. Иначе ему придется вернуться из-за границы в Беларусь.

Імя:: Виктор Горад:: минск
16.05.2009 11:21
может нужна смена поколений?Но вырастила ли оппозиция смену?Какая то она невнятная.

Імя:: serg Горад:: by
17.05.2009 10:48
усё што яны могуць гэта ездзиць за мяжу. Турысты ё маё

Імя:: Пятро
18.05.2009 13:44
Трэба каб: 1) была апазіцыя, 2) а ў апазіцыі - мазгі:)))