Восем актыўных аўтараў Жывога Журнала і іншых плятформаў у сваіх пастах для сайту Свабоды ставяць пытаньні і шукаюць на іх адказаў:
Чытаем, спрачаемся, пашыраем свабоду разам!У першы Дзень блогера, які прайшоў на нашым сайце 13-14 лютага, удзельнічалі “абсалютнае зло беларускага інтэрнэту”
maryjka_, кібэрзмагар за правы спажыўцоў
lipkovich,“оголтелый либерал”
pessimist2006, зямлячка М.К.Агінскага
dasha_lis, валадар Невялікага Княства Альгердзія
bacharevic, тапограф менскай душы
vadim_i_z, часова запалярны пушкінавед і булгарыназнаўца
feduta i паўнамоцны прадстаўнік Яе Вялікасьці ў Менску
zubritanets.
У другім Дні блогера 13-14 сакавіка ўзялі ўдзел “антыжурналіст” беларускай блогасфэры
malishevsky, змагар за сьвядомасьць беларускіх палякаў
poczobut, аўтар, які стала піша аб беларусах па-расейску
radzimich, стары менскі лекар, цяпер жыхар Ізраіля
vladbunim, паэт і эсэіст на замову
khadanovich, змагарка за права жанчын на аборты
olga-karatch, захавальнік беларускай прасторы
chareuski, летапісец Менску – рэальнага і віртуальнага –
bacian.
Цягам трэцяй віртуальнай акцыі 10—11 красавіка для нашых чытачоў пісалі народжаны ў Усурыйску дасьледчык беларускай ідэнтычнасьці
head-of-babulka, онталягічны партызан
budimir, фотамастак і філёзаф
eugenebuzuk, былы нелегальны імігрант, чыноўнік, кандыдат у дэпутаты і прадпрымальнік
agafon-bel, фінансавы журналіст з Масквы
czalex, мастак, паэт, празаік, кінасцэнарыст
ul-sciapan, стваральніца Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў
pigbig, менскі палітычны журналіст
paulyuk.