чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 17:22

Праграмы / Барды Свабоды

Барды Свабоды. Тацяна Беланогая

Мой корань паляшуцкі. Тата — спадар Аляксей — з-пад Старадубу Бранскай вобласьці, а маці — спадарыня Зоя — з-пад Жыткавіч Гомельскай вобласьці.

Тацяна Беланогая
x
Тацяна Беланогая
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Бацькі пазнаёміліся ў Менску, калі былі студэнтамі. Нарадзілася я 24 чэрвеня 1984 году ў Менску.

Тату па разьмеркаваньні накіравалі ў Маладзечна. Тут я скончыла школу № 6, любіла вандраваць і таму вырашыла паступаць на географа.

У 2002 годзе стала студэнткай прыродазнаўчага факультэту Пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельскай мовы. Падчас вучобы удзельнічала ў бардаўскіх конкурсах.

У 2004 годзе стала пераможцай конкурсу “Бардаўская восень” у Бельску Падляскім, у 2007 — пераможцай конкурсу “ОРРА-2006” у Варшаве. Перамога была б немагчымая без падтрымкі маіх сяброў, а дакладней Люды Асіпенкі і Пётрака Дудановіча.

Як сказана ў Яўгеніі Янішчыц “Дарога сьцелецца людзьмі — ня помню іншых”. Канечне, у Беларусі я маю шчырых сяброў і ўдзячна за іх Богу.

Дыскаграфія:

  • Там, дзе мы (дэма) (2004)
  • Пабачыць сьвет (2006)
  • Дзьвюхкроп’е (2008)


Перадача 1-я (4,6 Мб, 5:04)




Перадача 2-я (5,8 Мб, 6:25)




Перадача 3-я (4,7 Мб, 5:12)




Перадача 4-я (5,3 Мб, 5:47)




Перадача 5-я (5,4 Мб, 5:56)
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.