пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:14

Праграмы / Госьць на Свабодзе

І.Нікітчанка: Паводле ўладаў Чарнобыль скончыўся ў 2000 годзе

Госьць “Свабоды” -- адзін з заснавальнікаў Цэнтру чарнобыльскіх ініцыятываў член-карэспандэнт АН Беларусі прафэсар Іван Нікітчанка.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Ганна Соўсь: Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала Цэнтар чарнобыльскіх ініцыятыў. Устаноўчая канфэрэнцыя Цэнтру чарнобыльскіх ініцыятываў адбылося амаль год таму, аі яшчэ тыдзень таму Вярхоўны суд Беларусі на просьбу Міністэрства юстыцыі вырашыў правесьці графічную экспэртызу подпісаў некалькіх удзельнікаў устаноўчай канфэрэнцыі. Але раптам міністэрства адмовілася ад гэтага свайго патрабаваньня і зарэгістравала арганізацыю. З чым вы гэта зьвязваеце?

Іван Нікітчанка:
Адназначнага адказу на гэтае пытаньне няма. Я думаю, што нас так доўга не рэгістравалі, таму што ўлады баяліся, што новая арганізацыя -- гэта апазыцыя. У дадзеным выпадку гэта не апазыцыя. Гэта як раз тая праблема, якія павінна аб'яднаць увесь наш народ, таму што радыяцыя -- вораг нябачны, ён ня мае ня мае ні смаку і паху. І дзейнічае на ўсіх – і тых хто ва ўладзе, і тых, хто не. Думаю, што гэта зьвязана таксама з тым дыялёгам паміж беларускімі ўладамі і Эўразьвязам, які цяпер адбываецца.

Соўсь: Вы – праціўнік будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі. Скажыце, вось цяпер, маючы афіцыйна зарэгістраваную арганізацыю, ці зьяўляюцца новыя магчымасьці для барацьбы супраць пабудовы атамнай станцыі?

Нікітчанка: Справа ў тым, што ў нашым статуце гэтага пункту няма, мы толькі накіраваныя на абарону насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Соўсь: Неяк у інтэрвію Свабодзе вы сказалі, што радыяцыя забівае мацней, чым снайпэр.

Нікітчанка: Так, абсалютна так.

Соўсь
: Сёлета споўніцца 23 гады ад часу аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Некалькі гадоў таму выйшла, можна сказаць, скандальная справаздача Сусьветнай арганізацыі здароўя, у якой гаварылася, што непасрэдна ад радыяцыі пасьля аварыі загінулі ў Беларусі, Расеі і Украіны толькі 4 тысячы чалавек, а хваробы ў пацярпелых ад аварыі раёнах зьвязаныя са стрэсам і нездаровым ладам жыцьця. Вы праводзілі шэраг дасьледаваньняў, як паводле іх вось цяпер на 23 год пасьля аварыі якія наступствы радыяцыі для жыхароў Беларусі?

па прагнозу экспэртаў ААН страты Беларусі да 2020 году могуць дасягнуць мільёну чалавек
Нікітчанка:
Наступствы такія. Радыяцыя ў любой колькасьці небясьпечная для жывога арганізму. І ад яе трэба хутчэй пазбаўляцца. Я не буду пералічваць хваробаў, якія ўзьнікаюць у выніку ўзьдзеяньня радыяцыі, мэдыкі, якія займаюцца гэтай праблемай дакладна зьвязваюць -- гэта наступствы чарнобыльскай катастрофы, гэта дзеяньне радыяцыі. Гэта хваробы сэрца і шэраг іншых. Калі агульна казаць, то Беларусь ад 1993 году страціла амаль 700 тысячаў чалавек насельніцтва. Гэта выніковая лічба. І па прагнозу экспэртаў ААН страты Беларусі да 2020 году могуць дасягнуць мільёну чалавек.

Соўсь: Скажыце, а дзе можна праверыцца на наяўнасьць радыяцыі? І ня толькі сябе, але і харчы, і рэчы? Дзе гэта можна зрабіць у Менску, у іншых гарадах Беларусі?

Нікітчанка:
У Менску ёсьць няўрадавы інстытут “Белрад”. Ён знаходзіцца ў Навінках у Маруфінскім завулку. Згодна з палітыкай беларускіх уладаў у нас Чарнобыль скончыўся ў 2000 годзе. І ніхто нічога ня робіць. Яны засакрэцілі гэтую зьяву больш чым была яна засакрэчана ў першыя гады пасьля Чарнобыля. Тады КДБ намі кіравала. А зараз самі, кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя заняло такую пазыцыю -- у нас усё добра. Гаворыцца, што ў нас нарматыўна чыстая прадукцыя. А што такое нарматыўна чыстая прадукцыя? Напрыклад паводле нарматыву літар малака лічыцца чыстым, калі ён утрымлівае 100 бэкерэлей. Калі 99, то дзіцёнак выпье гэтае малако, як яны называюць, нарматыўна чыстае, дык ён атрымлівае дозу радыяцыі вялікую, і яна хранічная. Радыяцыя ўвесь час б’е арганізм чалавека.

Прайшлі па вуліцам, пакрычалі. пабіліся з міліцыяй, а толку ніякага няма. Усё як было так і ёсьць. Неяк трэба памяняць сам прынцып правядзеньня гэтага мерапрыемства
Соўсь:
Штогод беларускія дэмакратычныя сілы праводзяць “Чарнобыльскі шлях”. Вы неаднаразова былі старшынём аргкамітэту гэтай акцыі. Як яна пройдзе сёлета?

Нікітчанка: Сёлета яшчэ не абмяркоўвалі гэтае пытаньне. Я ня ведаю, хто будзе арганізоўваць яго. Але я думаю, што нешта трэба мяняць. Прайшлі па вуліцам, пакрычалі. пабіліся з міліцыяй, а толку ніякага няма. Усё як было так і ёсьць. Неяк трэба памяняць сам прынцып правядзеньня гэтага мерапрыемства. Яно павінна быць масавым, але такім, каб людзям даводзілі веды, якія дапамогуць ім неяк выратавацца з гэтай сытуацыі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: polkovnik Горад:: Толочин
05.03.2009 07:59
Побольше ответственности за свои слова, господа учёные!
Ну кто поверит в то, что если бы гне было аварии на ЧАЭС Ю то в Беларуси ныне было бы почти 11 миллионов человек. Опять же как Вы хотите избавитьс яот радиации вообще - она, есть, была и будет, ьтак природой устроено. При всей ненависти к нынешщней власти ( она этого заслуживает) хочу пригласить любого в ТОлочинский район тут как и в других районах действует около 10 лабораторий прооверяй пищу - не хорчу. Я проверял. Большинство вместо того чтобы прверить стонут. Вот и дозиметров - было завались - растеряли бнезграмотные... В школе надо учиться хорошо и детей учить нормально

Імя:: Фэрмэр Горад:: Менеапалис
05.03.2009 20:36
2polkovnik
"Вот и дозиметров - было завались - растеряли бнезграмотные..."
Дзякуй за гумар па-талочынску. Тады такое пытанне да вас :
Не падкажыце, у якой краме можна набыць дазыметр на Беларусі?

Імя:: АНДРЕЙ.
06.03.2009 02:08
Вначале 90-х годов в продаже начали появляться дозиметры для населения.Но Лукашенко,придя к власти, правду о радиации стал скрывать.В этой связи следует найти возможность наладить выпуск таких приборов для населения снова. Может быть в России или в других странах найдутся заинтересованные в этом и с их помощью удасться дать возможность людям самим узнавать правду о радиации,наладив выпуск столь необходимых каждому белорусу приборов. Раскажите.пожалуйста,о тех 149 населенных пунктах, которые несколько лет назад Совет Министров в один миг сделал"чистыми" от радиации, перечислите их все.