пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:41

Праграмы / Грамадзкі рэдактар

“Пакіньце пасаду – і я дам вам хрысьціянскае цалаваньне!”

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – мастак Алесь Пушкін. Яму 43 гады. Праходзіў службу ў Аўганістане. Працаваў у Віцебску і Магілёве. Пасьля 1994 году паехаў жыць у мястэчка Бобр, што ў Крупскім раёне. Расьпісаў царкву, дзе й павянчаўся, мае дваіх дзяцей. Піша і рэстаўруе абразы, карціны, робіць росьпісы, вітражы, займаецца мастацтвам пэрформансу. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца зь кінастужкі “Беларускі Вальс”. Неаднаразова Пушкіна затрымлівалі і судзілі за арганізацыю “няправільных” акцыяў.

На мінулым тыдні мастака жорстка зьбілі падпітыя мясцовыя хлопцы. Паводле Пушкіна, за тое, што ён размаўляў па-беларуску. Міліцыянты хацелі завесьці з факту зьбіцьця крымінальную справу, аднак пацярпелы мастак вырашыў лёс хлопцаў іначай: падахвоціў пакаяцца ў царкве.

На працягу гэтага тыдня Алесь Пушкін расказвае аб рэальных жыцьцёвых сытуацыях, якія выводзяць на асэнсаваньне праблемы таемства пакаяньня. Ён просіць дыскутаваць, дзяліцца сваімі думкамі праз аўтаадказьнік (менскі нумар 266-39-52) і сайт.

Пры канцы тыдня прагучыць перадача, дзе будуць падсумаваныя гэтыя водгукі і развагі – перадача на тэму “Дараваньне: калі, каму і ці заўсёды?”.

Сёньня Алесь Пушкін расказвае, каго і за што ён лічыць сваімі ворагамі, чаго ня можа ім дараваць.

– Калі ў цябе няма ворагаў – гэта ненармальна. І вораг наш, як пісаў Караткевіч, павінен быць моцным.

На сёньня мой вораг – расейскі падпалкоўнік Міхаіл Шэкун і ягоная жонка, былая дырэктрыса нашай Бобраўскай школы Шэкун Яўгенія Аляксееўна. Яны прыехалі ў Беларусь, калі тут стаялі ракеты СС-20. А як Шушкевіч вывеў тыя боегалоўкі, мясцовыя ўлады прытулілі мужа – ён распачаў свой бізнэс, а яе паставілі дырэктрысай, каб праводзіць русіфікацыю тутэйшых.

Я сказаў: “Яўгенія Аляксееўна, вы не павінны ўзначальваць нашу школу, бо ненавідзіце беларускую мову і культуру – вы прыехалі з Усурыйску... Пакіньце гэтую пасаду, застаньцеся проста настаўніцай біялёгіі – і я дам вам хрысьціянскае цалаваньне!”

Аднак яна падгаварыла мужа, разам прыехалі да майго дому з пагрозамі і лаянкай. Думалі прыпужаць баязьлівага (як звычайна) беларуса...

Я прыбіраў сад, быў з граблямі і сказаў: “Заходзь, падпалкоўнік, толькі ведай – вось гэтыя граблі паламлю аб тваю галаву! Я – абараняю сваю зямлю. І ты зрабіў вялікую, недаравальную памылку: ты прыехаў як гаспадар да таго, хто тут аўтахтон – у мяне пяць пакаленьняў на гэтай зямлі пражылі!”

І я па сёньня не дарую гэтаму чалавеку і не супакоюся, пакуль ён са сваёй жонкай ня зьедуць да свайго сына-эфэсбэшніка ў Маскоўскую вобласьць. Вось мае ворагі.

Каб падпалкоўнік з жонкай прыехалі ды сказалі: “Ты нас оскорбил, давай 200 тысяч” ці колькі там, – я б даў ім грошы...

Аднак калі яны, ворагі, прыяжджаюць дзеля зьнішчэньня нашай душы, то кіруюся сьвятым хрысьціянскім запаветам: “Ідзі – і пераможаш!” Так сказаў Сергій Раданескі Дзьмітрыю Данскому, калі той ішоў на татараў.

...Нядаўна ў дзіцячым бобраўскім садку было сьвята восені. Мой сынок адзін з дваццаці дзяцей расказаў вершык на беларускай мове...

Вось ФСБ і пацірае рукі! Вось імпэрыя і радуецца! А што яшчэ рабіць, калі беларускія настаўнікі, беларускія выхавацелькі “выхоўваюць” нашых дзетак больш рускімі за саміх рускіх?

Бо спачатку вось такія шэкуны робяцца дырэктарамі нашых школ, а затым вырастаюць розныя шынкевічы і бірулі, якія гавораць: “Мы не любим ни классиков, ни современных белорусских писателей, мы не любим белорусский язык...”

Вось чаго я не дарую сваім ворагам, бо такія рэчы – недаравальныя.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Кандрат
27.11.2008 07:47
Пушкін - малайчына!

Імя:: Бел.нацыяналiст
27.11.2008 09:44
Ды вас, сп.Пушкiн, Навiнкi зачакалiся. Лекуйцiся i чым хутчэй. Запушчаная форма шызафренii - гэта сурезна!

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
27.11.2008 10:02
А ведь большинство белорусов не говорят ныне в Беларуси по-белоруски. Пушкин, будешь и им по голове грабельками стучать? А если мы возьмем в свою очередь гребальки что получиться? Минимум гражданская война. Максимум белорусских пушкиных не станет в принципе на этой земле. Я за то чтобы был и свой белорусский Пушкин, и за то, чтобы Пушкины не учили меня кого и что я должен любить здесь на своей земле, потому я что ярусскоязычный белорус и это также и МОЯ земля. А Пушкин не апостол и не имеет права заставлять меня что мне любить, что не любить, на каком языке говорить и прочее. Ну, а начнутся эксцессы по Вашей инициативе- погоним мы Вас, пушкины, ох как далеко. Думаю аж до Варшавы.:))

Імя:: Ales' Praha
27.11.2008 10:36
Nu shto, Pushkin pravilna kazha.choc' i troshki pa junacku.

na pasady kshaltu dyrektarki shkoly treba byla b zdavac' ispyty minimalna pa dzvjuch movach-belaruskaj i ruskaj.

Імя:: [#]
27.11.2008 12:23
Моцна цісну руку, сп.Алесь!!!

Імя:: Стары
27.11.2008 13:01
Дмитрий 2
Супакойся, дурыло, каму ты патрэбны. Такіх як ты нават добрым яловым паленам не навучыш, ня то што граблямі. То й жыві сабе, а то аж сьліною давішся. Такім як ты ўсюды свая зямля - ці Украіна, ці Грузія, ці Літва. Але нават тут такім як ты таксама ня ў кайф. Таму й лемантуеш, як некуды ззаду паранены гуманоід.

Імя:: Усьцешаны
27.11.2008 13:11
Думаў, што да гэтага часу былі толькі пушкіністы ў Беларусі. Бачу - не. Фядута хай адпачне, бо такі Пушкін яму ня сьніўся. Спадара Алеся хочам чуць штотыднева на хвалях Свабоды

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
27.11.2008 14:02
Імя:: Стары 27.11.2008 14:01 Дмитрий 2
Супакойся, дурыло, каму ты патрэбны. Такіх як ты нават добрым яловым паленам не навучыш, ня то што граблямі. То й жыві сабе, а то аж сьліною давішся. Такім як ты ўсюды свая зямля - ці Украіна, ці Грузія, ці Літва.

А Вам все евросоюз подавай? Нет проблем: чемодан-вокзал-Брюссель. Вам тут ЕС не будет, зря надеетесь.:))

Імя:: Alies' Praha
27.11.2008 14:06
Na praudu nie kryudzjacca spadar Dzitry)
Pershaj spravaj akupacyji byla adkryccje ruskich shkol. Vos i tut baczym-rasejka dyrektarka shkoly.

Takija reczy jak mova u dzjarzhaunych ustanovach treba reguliavac' zakanatvorcza.

Na atrymannie gramadzjanstva uviesci abaviazkovy ispyt na belaruskuju movu i uzhyvannie u dziarzhaunych ustanovach planova peravodzic' na belaruskuju.tady takich pytanniau nia budzie

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
27.11.2008 14:19
Імя:: Alies' Praha 27.11.2008 15:06 Na praudu nie kryudzjacca spadar Dzitry)
Pershaj spravaj akupacyji byla adkryccje ruskich shkol. Vos i tut baczym-rasejka dyrektarka shkoly.

Takija reczy jak mova u dzjarzhaunych ustanovach treba reguliavac' zakanatvorcza.

Na atrymannie gramadzjanstva uviesci abaviazkovy ispyt na belaruskuju movu i uzhyvannie u dziarzhaunych ustanovach planova peravodzic' na belaruskuju.tady takich pytanniau nia budzie

Я виноват что была оккупация? Мои дети? Мои родственники? Большинство русскоязычных белорусов? А большинство белорусов, которые не перейдут на мову значит на выселки, в Россию? А сами не боитесь, что в таком случае может быть ВАМ придется на выселки в Варшаву? Я лично никуда со своей земли уезжать не собираюсь. Мне проще взять в руки автомат против некоторых дубоголовых.

Імя:: Вiцязь
27.11.2008 14:31
Дзмiтрый, слухай сюды. мы на сваёй зямлi гаспадары, гэта наша мова, як бы яе не вынiшчалi маскоўцы, наша зямля, колькi б па ёй не таўклося ўсялякай навалачы, i нiколi яна ня будзе расейскай. Зарубi гэта на сваiм маскоўскiм носе i не цяўкай.

Імя:: Сяржук
27.11.2008 14:42
Дзiмончык, глядзi каб тыя вiлы табе ў адное месца не ўставiлi..


Імя:: Vojusz Горад:: Ivianiec
27.11.2008 15:00
Anichto nie zhonic nas anikudy, pakul jo kamu zastupicca: za ziamlu, za dzietak, za noravy prakaviecznyja. My - na svajoj ziamli. I hetym skazana. I my zastaniemsia u piesniach ja kazkach nastupnikam. A lichim aku[antam - i Dyrektarami-ministrami - akupantami zvacca.

Імя:: АРТ Горад:: Х
27.11.2008 15:03
Спадар Дзмітры,гэта не ваша зямля, бо вы яе не навідзіце , як і нашу родную мову.І вам калісь усё роўна грабелькамі настукаюць.Хопіць здзекавацца з беларусаў.Не падабаецца мова- крокам руш у сваю Расею.Спадар Алесь Пушкін!Калі б усе былі такімі ж сумленнымі беларусамі, як вы,то тут мы не дачакаліся б пагроз ад рускамоўнай набрыдзі.

Імя:: Пятрусь
27.11.2008 16:30
"На сёньня мой вораг – расейскі падпалкоўнік Міхаіл Шэкун і ягоная жонка, былая дырэктрыса нашай Бобраўскай школы Шэкун Яўгенія Аляксееўна. Яны прыехалі ў Беларусь, калі тут стаялі ракеты СС-20. А як Шушкевіч вывеў тыя боегалоўкі, мясцовыя ўлады прытулілі мужа – ён распачаў свой бізнэс, а яе паставілі дырэктрысай, каб праводзіць русіфікацыю тутэйшых.

Я сказаў: “Яўгенія Аляксееўна, вы не павінны ўзначальваць нашу школу, бо ненавідзіце беларускую мову і культуру – вы прыехалі з Усурыйску... Пакіньце гэтую пасаду, застаньцеся проста настаўніцай біялёгіі – і я дам вам хрысьціянскае цалаваньне!”"

Малойца, Алесь... толькі ім не хрысьціянскае цалаваньне даваць трэба - а білет у адзін канец пры беларускай уладзе - ЧВР

Імя:: Алесь
27.11.2008 16:50
Хопіць лаяцца. Людзі не вінаваты, што іх сюды імпэрыя пасяліла. Выраслі яны Ў Расеі і маюць права не ведаць нашу мову. Не можна іх вініць за гэта. Хутчэй вінаватыя тыя, што выраслі сярод нас і саромеюцца матчынай мовы. Але так выхоўвала сістэма. А чалавек супраць сістэмы заслабы.

Імя:: Севярын-Глеб
27.11.2008 17:24
А ў гэтай гісторыі , Алесь, праўда стоадсаткова на вашым баку, і што б там не дзяўгалі беларусаненавісьнікі (кім бы сябе яны не называлі ...), мы тут былі, і будзем.

Імя:: Alies' Praha
27.11.2008 17:33
Nichto nie zbirajecca ruskich adsul vyganiac' ci getak dalej a treba plauna i pakrokava pravodzic' belarusizacyji i paczynajuczy z dzjarzhaunych vorganau,telebaczannia, ulady i potym adrazu pakrokava shkoly i inshyja sfery.

Імя:: ein Krieger
27.11.2008 19:52
А мне падабаецца і руская і беларуская мовы. Я рускі па нацыі, але патрыёт нашай Бацькаўшчыны. У мяне ёсць знаёмыя рускія, якія размаўляюць на мове часцей ды лепш за многіх беларусаў.
І што, нас ўсіх выгнаць адсюль?
русафобія - гэта дыягназ.
Жыве Беларусь! Слава Расіі!

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
27.11.2008 20:44
Імя:: Вiцязь 27.11.2008 15:31 Дзмiтрый, слухай сюды. мы на сваёй зямлi гаспадары, гэта наша мова, як бы яе не вынiшчалi маскоўцы,


Слухай сюды таксама. Я белорус, и вся моя семья белорусы, русскоязычные. Нас в этой стране большинство. Начнете раскачивать лодку со своей мовой, ЕС, НАТО получите гражданскую войну как минимум. Так что прежде шибко подумай следует ли Вам наводить здесь свои порядки, не посоветовавшись с нами. Гнать будем до Варшавы. Ну а до Брюсселя уж сами добирайтесь на перекладных.:))
Камэнтары. Старонка з 2