чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 17:45

Праграмы / Грамадзкі рэдактар

“Мы зь сябрам саромеліся, што не забілі міліцыянта…”

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – мастак Алесь Пушкін. Яму 43 гады. Праходзіў службу ў Аўганістане. Працаваў у Віцебску і Магілёве. Пасьля 1994 году паехаў жыць у мястэчка Бобр, што ў Крупскім раёне. Расьпісаў царкву, дзе й павянчаўся, мае дваіх дзяцей. Піша і рэстаўруе абразы, карціны, робіць росьпісы, вітражы, займаецца мастацтвам пэрформансу. Неаднаразова Пушкіна затрымлівалі і судзілі за арганізацыю “няправільных” акцыяў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На мінулым тыдні мастака жорстка зьбілі падпітыя мясцовыя хлопцы. Паводле Пушкіна, за тое, што ён размаўляў па-беларуску. Міліцыянты хацелі завесьці з факту зьбіцьця крымінальную справу, аднак пацярпелы мастак вырашыў лёс хлопцаў іначай: падахвоціў пакаяцца ў царкве.

На працягу гэтага тыдня Алесь Пушкін расказвае аб рэальных жыцьцёвых сытуацыях, якія выводзяць на асэнсаваньне праблемы таемства пакаяньня. Ён просіць дыскутаваць, дзяліцца сваімі думкамі праз аўтаадказьнік (менскі нумар 266-39-52) і сайт.

Некаму маналёгі Пушкіна могуць падацца абсалютна эксцэнтрычнымі, іншым – надзвычай сумленнымі. Пры канцы тыдня прагучыць перадача, дзе будуць падсумаваныя гэтыя водгукі і развагі – перадача на тэму “Дараваньне: калі, каму і ці заўсёды?”.

Сёньня Алесь Пушкін расказвае чарговую драму свайго жыцьця…

– 1985 год. Кабул. Лета. Я ў складзе акупацыйных савецкіх войскаў у Аўганістане.

Ня буду хаваць праўды: мы былі там сярод іншага і марадэрамі.

Праяжджаючы каля дуканаў – невялічкіх такіх крамак, звычайна заходзілі туды, настаўлялі аўтаматы, забіралі, як правіла, бутэльку гарэлкі і драбязу – гадзіньнічкі там розныя, усякія жуйкі, зрывалі павешаныя хусткі...

І вось з масквічом Андрэем Зудковым прарабляем гэтую застрашальную апэрацыю, забіраем свае “ваенныя трафэі”, выходзім, заскокваем у машыну, вадзіцель пачынае памаленьку ад'яжджаць.

Тут раптам выбягае старая жанчына, плюе ў наш бок і крычыць: “Шураві кусмудар!” – самы жахлівы мусульманскі праклён.

Адначасова зьяўляецца мясцовы міліцыянт – царандой. Ён настаўляе на нас аўтамат, мы ў адказ ускідваем свае, з устойлівымі кулямі, далёкай дасягальнасьцю...

Я чакаю, пакуль Андрэй пачне страляць, ён – пакуль я! Царандоевец таксама не адважваецца націснуць курок. І марудна так ад'яжджаем...

Калі вярнуліся ў сваю частку, нікому пра тое не расказалі: проста выпілі з хлопцамі гарэлку, падзялілі аднятыя падаруначкі... Той эпізод з аўтаматамі, што не “запрацавалі”, здаваўся нам маладушшам. Мы не глядзелі адзін аднаму ў вочы. З-за чаго? Думалі, трэба было ўсё ж страляць, не цырымоніцца, бо фактычна ж была пагроза жыцьцю...

Гэта мы тады так меркавалі і саромеліся за сваю палахлівасьць... За сваю салдацкую слабасьць...

А вось праз 23 гады я, наадварот, дзякую Богу, што тая трагедыя не адбылася – Бог тады засьцярог мяне ад сьмертазабойства.

Вось як мяняюцца погляды.

І гэтаксама тыя хлопцы, якім я дараваў сваё зьбіцьцё, магчыма, праз 23 гады зразумеюць, чаму яны стаялі на споведзі, чаму яны каяліся і чаму іх поп прычасьціў сьветлымі Хрыстовымі тайнамі.

Ну а сёньня, як некалі і я, яны, мабыць, лічаць гэтае пакаяньне маладушшам...
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
26.11.2008 08:21
Вельмі шмат пра цябе даведаліся новага за апошни тыдзень - зусім не анёл на самой справе ))

Імя:: Зміцер
26.11.2008 10:26
Не ствары сабе куміра, брат!

Імя:: нехта
26.11.2008 11:29
Дзякуй Пушкіну, што не баіцца аб тым гаварыць. Усе людзі аднолькавыя, але ня ўсё так адкрыта гавораць аб сваіх памылках.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
26.11.2008 11:43
Лясны Брат, а хто з нас анёл, хто каго можа папракаць у "неанёльскасьці"? Лічу, што расповяды пра свае не анёльскія выпадкі, даюць магчымасьць і нам з табой зазірнуць у сябе. І зь іншага боку паглядзець на свае ўчынкі, свае паводзіны, сваю слабасьць, адносіны да іншых і асэнсаваць іх. Думаю, гэта споведзь Алеся. А споведзь не для кпінаў. Хаця, кожны вырашае сам - кпіць з гэтаг ці - не. Але ж, тады зноў прыйдзецца зазірнуць у сябе і пераасэнсаваць, калі здольны, свае кпіны.

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
26.11.2008 14:36
Это что ж получается? Воевал в Афгане и ни одного моджахеда не завалил? Вояка, однако!:)) А на войне как на войне- убивают, в том числе и при мародерствах.:)) В общем, Пушкин, странный весьма Вы. Весьма.:))

Імя:: Serg
26.11.2008 16:04
Імя:: Дмитрий Горад:: Минск 26.11.2008 15:36 - валяць толькі ў фільмах штабялямі. У гульені кампутарныя перагуляў? Не правакуй на забойства, бо гэта таксама грэх!

Імя:: Алесь
26.11.2008 16:55
Добра зрабіў і добра разважаеш, але слухай далей.
Хадзіць у царкву і размаўляць пра каханак маючы жонку і г.д. . Ці не атрымліваецца "служыць двум спадарам"?

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
26.11.2008 19:05
Serg 26.11.2008 17:04 Імя:: Дмитрий Горад:: Минск 26.11.2008 15:36 - валяць толькі ў фільмах штабялямі. У гульені кампутарныя перагуляў? Не правакуй на забойства, бо гэта таксама грэх!

На войне как на войне: либо ты убиваешь, либо убивают тебя. А вообще-то меня во время службы в ВДВ 3 раза отправляли на ту войну, весь наш призыв. И ни разу не попали. Судьба. И перед какждым отправлением перед строем предупреждали: либо Вы убиваете, либо убивают Вас. Ну, а за не выполнение приказа командира в боевых условиях расстрел на месте. Так что мне немного смешны рассуждения Пушкина на военную тематику. Я слышал рассказы тех, кто участвовал в боевых действиях и даже рассказы одного, кто 3 года был в плену в Пакистане.

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
27.11.2008 05:14
"На войне как на войне - либо ты убиваешь, либо убивают тебя..."
Цікава, што тады вы думаеце пра карныя аперацыі немцаў ў другую сусьветную на Беларусі. Ці яны былі поўнасьцю правыя, палячы вёскі з цывільным насельніцтвам? І з чаго вынікае, што Пушкін "был на войне , но не убіл ні одного моджахеда", гаворка ж здаецца, ішла пра выпадак рабаваньня крамы і міліцыянта, і каго тут трэба было забіваць? А калі Пушкін і не забіў нікога ў Афганістане - тым лепей. Ня ўзяў грэх на душу. Акупантам быў, але крыві не праліў.

Імя:: lynglimt Горад:: Miensk
01.12.2009 23:33
Некаму: па сабе мерыце?
Какою мерою меряете, такою и отмерено будет вам.Можна сцвярджаць сябе як хочаш , у жыцці ж таксама, як на вайне: захацеў - зрабіў каму-небудзь подласць.Толькі зброя іншая. А калі можна ўсё, то навошта тады царква?