Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Праграмы / Грамадзкі рэдактар

“І сказаў цяжарнай: “Не вазьму замуж, бо расіянка”

24.11.2008 08:03

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – мастак Алесь Пушкін. Яму 43 гады. Праходзіў службу ў Аўганістане. Працаваў у Віцебску і Магілёве. А пасьля 1994 году паехаў жыць у мястэчка Бобр. Расьпісаў царкву, дзе й павянчаўся, мае дваіх дзяцей. Піша і рэстаўруе абразы, карціны, робіць росьпісы, вітражы, займаецца мастацтвам пэрформансу. Неаднаразова Пушкіна затрымлівалі і судзілі за арганізацыю “няправільных” акцыяў.

На мінулым тыдні мастака жорстка зьбілі падпітыя мясцовыя хлопцы. Паводле Пушкіна, за тое, што ён размаўляў па-беларуску. Міліцыянты хацелі завесьці з факту зьбіцьця крымінальную справу, аднак пацярпелы мастак вырашыў лёс хлопцаў іначай: падахвоціў пакаяцца ў царкве.

На працягу гэтага тыдня Алесь Пушкін будзе разважаць аб рэальных жыцьцёвых сытуацыях, якія выводзяць на асэнсаваньне праблемы таемства пакаяньня. Ён просіць дыскутаваць, дзяліцца сваімі думкамі праз аўтаадказьнік (менскі нумар 266-39-52) і сайт.

Некаму маналёгі Пушкіна могуць падацца абсалютна эксцэнтрычнымі, іншым – надзвычай сумленнымі. Пры канцы тыдня прагучыць перадача, дзе будуць падсумаваныя гэтыя водгукі і развагі – перадача на тэму “Дараваньне: калі, каму і ці заўсёды?”.

Сёньня Алесь Пушкін гаворыць пра драмы і навуку каханьня.

Гісторыя першая, якая адбылася ў мяне на вачох.

Гераіня – жанчына, якая ўжо дасягнула пэўнага заробку. Грамадзкага камфорту. Яна ня хоча мяняць звыклы лад жыцьця. Яна ня хоча на тры гады губляць працу. Яна ня хоча піць горшую каву. Апранацца ў горшых крамах.

Яна ледзь-ледзь толькі зацяжарала.

Але ў яе ўжо ёсьць дзеці. У яе ўжо ёсьць муж.

І яна прымае рашэньне пазбавіцца хлопчыка.

Застаюцца звычнае жыцьцё, праца. Зьяўляюцца новыя падарункі, новая калекцыя “Дыёр”. Яшчэ лепшая кава раніцай...

Ці даруе муж такое сваёй каханцы? Ці даруе каханка безадказнасьць новага мужчыны, які сказаў: “Нараджай, але я ня буду табе дапамагаць – ты цалкам самастойная, дасягнула нейкай ступені ў нашым жыцьці...” Дык ці даруе яна яму?

І гісторыя другая. Асабістая. Перажытая...

Я скончыў Акадэмію мастацтваў і прыехаў атрымліваць білет сябра Саюзу мастакоў. І вось у саюзе знаёмлюся з прыгожай жанчынай, якая значна старэйшая за мяне, але вельмі абаяльная, толькі прыехала з поўдня...

Завязваецца раман.

Гэта – Маргарыта. Каханьне – было.

Праз год нараджаецца дзіця. Аня... Цяпер ёй сямнаццаты год.

Я адназначна тады казаў каханцы: “Не вазьму цябе замуж, бо ты – расіянка. Але ў сорак гадоў нарадзіць васьмімесячную дзяўчынку – гэта Бог паслаў. Гэта тваё выратаваньне”.

Мінулі гады. Зьняўся фільм выдатнага польскага рэжысэра Анджэя Фідыка “Беларускі вальс”. Там ёсьць гэты сюжэт...

Ці даруе дачка свайму тату, што расла безь яго?

Ці даруе жанчына, каторая кахала ўсур’ёз? А гэта аказалася найбанальнейшая мадэль: “Я тебя любила, а ты такой подлец...”
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
24.11.2008 11:11
Я адназначна тады казаў каханцы: “Не вазьму цябе замуж, бо ты – расіянка. Але ў сорак гадоў нарадзіць васьмімесячную дзяўчынку – гэта Бог паслаў. Гэта тваё выратаваньне”.

Да Вы, батенька, расист. Как любовь крутить- так это пжлста, а как жениться - ее национальность не та. Ну, у меня нет слов. Одни матерные.

Імя:: Аляксандр
24.11.2008 12:05
“Не вазьму цябе замуж, бо ты – расіянка. Але ў сорак гадоў нарадзіць васьмімесячную дзяўчынку – гэта Бог паслаў. Гэта тваё выратаваньне”.
Не ну гэта клініка, спадары!!!

Імя:: verasen
24.11.2008 13:12
Я адназначна тады казаў каханцы: “Не вазьму цябе замуж, бо ты – расіянка. Але ў сорак гадоў нарадзіць васьмімесячную дзяўчынку – гэта Бог паслаў. Гэта тваё выратаваньне”.

Сука!

Імя:: svae Горад:: minsk
24.11.2008 13:52
разделяю вышенаписанные мнения коментаторов но.... у каждого свои тараканы в голове. у каждого свой крест. %)

Імя:: Язафат
24.11.2008 14:32
“Я тебя любила, а ты такой подлец...”

Сапраўды, самая што ні ёсьць подласьць. Ніколі не мог падумаць, што спадар Пушкін можа быць так глыбока ў яе занураным, што не разумець дзе чорнае, а дзе белае. Нічога супольнага ані з патрыятызмам, ані з хрысьціянствам, ані з элементарнай шляхетнасьцю. Ганьба.

Імя:: Siardzyk
24.11.2008 15:17
Ny usie ludzy tvorchyja trohy var'jaty :), heta jasche treba dadumacca takoe skazac', to z samae kali b ja svaej dziauchine skazau, ja ciabe ne kahaju bo ty ne belaruska. Velmi smeshna, nasamrech.

Імя:: Dana
24.11.2008 15:19
Мм, кожнаму сваё - насамрэч. У прынцыпе, яна была дарослай жанчынай, так што... Чаму б не нарадзіць дачку ад каханага чалавека?! Гэта ж здорава:) З іншага боку, спадар Алесь не скарыстаў шанец навучыць каханую роднай мове. Майстар страціў Маргарыту?

Імя:: Юрый
24.11.2008 15:55
Клінічны выпадак ідэйнага маразму. Хаця хутчэй за ўсё проста спроба апраўдаць уласную непарадачнасьць.

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
24.11.2008 15:58
Імя:: Dana 24.11.2008 16:19 Мм, кожнаму сваё - насамрэч. У прынцыпе, яна была дарослай жанчынай, так што... Чаму б не нарадзіць дачку ад каханага чалавека?! Гэта ж здорава:) З іншага боку, спадар Алесь не скарыстаў шанец навучыць каханую роднай мове. Майстар страціў Маргарыту?

Ды не, майстар на самой справе аказауся не вельми разумным и у дадатак расыстам. Жах! И як ен з такой галавою, думками и у царкву ходзиць?

Імя:: Maga
24.11.2008 16:25
“Не вазьму цябе замуж, бо ты – расіянка. Але ў сорак гадоў нарадзіць васьмімесячную дзяўчынку – гэта Бог паслаў. Гэта тваё выратаваньне”.
Не магу зразумець толькі чаго тут больш: дурасьці, ці подласьці? Ва ўсялякім выпадку вы самі сябе пакаралі, спадар аматар чыстай крыві. Хоць упэўнена, што калі б вы сапраўды кахалі гэтую жанчыну, дык такі брэд у галаву вам ніколі не прыйшоў бы. Упэўнена, што іх жыццё без вас склалася значна лепш, чым з вамі.

Імя:: Рэдактар Горад:: Прага
24.11.2008 16:51
На гэты сюжэт прыходзіць шмат водгукаў, многія ў абразьлівай форме. Калі ласка, паважаныя наведнікі сайту, калі вы хочаце, каб вашыя меркаваньні былі выстаўленыя, знаходзьце карэктныя фармулёўкі

Імя:: Сяржук
24.11.2008 17:52
Я тое самае б не ажанiўся. Дзiўныя яны нейкiя гэтыя рускiя кабеты. Беларусы павiнны жанiцца на сваiх дзяўчатах i дзетак сваiх расьцiць.

Імя:: Язафат
24.11.2008 18:11
Сяржуку: Расейскія кабеты такія ж самыя як і ўсе іншыя ў сьвеце, дзіўныя не больш і не менш за беларускіх. Калі нехта лічыць немагчымым жаніцца з расейкамі, то не павінен і ў ложак да іх скакаць... Што да гадаваньня "сваіх дзетак", то здэцца дзіця, якое зрабіў беларус яму не чужое... Брыдка мужчыне так выказвацца, а тым больш так чыніць. Існуе шмат самаапраўданьняў у непрыстойных людзей, але непрыстойнасьць прыкрываная патрыятызмам - падвойная ганьба. Спадзяюся, што сп. Пушкін распавядае пра свой подлы ўчынак у пакаянным стане і з жаданьнем папярэдзіць, каб іншыя не рабілі такога паскудства. Кожны можа ўчыніць грэх, галоўнае яго ўсьвядоміць і паспрабаваць выправіць, а не прапагандаваць як норму жыцьця патрыёта.

Імя:: Саша Горад:: Менск
24.11.2008 18:15
З пункту гледжання хрысціянская маралі Алесем у гісторыі з Маргарытай і Аняй здзейснены грэх. Цікава, ці накіроўваў ён сябе ў звязку з гэтым на пакаянне? Ці лічыць ён, што яго віна патрабуе збавення, і рабіў ці робіць ён што-небудзь дзеля гэтага?

Імя:: Тодар
24.11.2008 19:01
Расейскія кабеты - гэта расейцы жаночага полу, аспрэчыць гэта нікому ня ўдасца. І гэта ніякі не расізм абяраць сабе каханка ці спадарожніка(цу) жыцьця паводле колеру валасоў, вачэй, скуры, расы ці нацыянальнасьці. Але у дадзеным выпадку такі выбар ужо быў зроблены, калі "завязаўся раман" і асабліва калі было зачатае дзіця. Вось пазьнейшая зьмена гэтага выбару, ды з такой "фармулёўкай" - у гэтым цяжкі маральны праступак. Упэўнены, што сп. Пушкін распавёў усяму сьвету гэткую непрыгожую гісторую пра сябе ў відавочна пакаянным ключы, прызнаючы сябе віноўным і жадаючы дараваньня калі магчыма, дзеля гэтага абразы тут не да месца.

Імя:: Kalysanka Горад:: Viciebsk
24.11.2008 19:05
Ці лічыць ён, што яго віна патрабуе збавення, і рабіў ці робіць ён што-небудзь дзеля гэтага?
O tak! Pa-mojmu sp.Puszkin hetym adzinaje szto nie hanarycca!(spaczatku film, zaraz artykul).
Ja kaniesznie razumieju, szto kożny nie biez hracha, ale takija pavodziny- chamstva i tolki! Skazac' ciażarnaj żanczynie, jakaja ciabie kachaje szto tabie i tak paszczas'cila, szto ja ciabie zaplodniu! Jana jamu jaszcze dziakavac' pavinna byla?!
I hety czalaviek pasla takoha nakirouvaje kahos'ci u carkvu...
Soramna pavinna byc', a Puszkin z hetaha honar sabie robic'.

Імя:: Danik
24.11.2008 19:50
Праваслаўнаму чалавеку можна...

Імя:: Пятрусь
24.11.2008 20:24
Гэта клясычны беларускі этнічны нацыяналізм... спадарства, а можа вы бы спачатку фільм паглядзелі?

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
24.11.2008 20:28
Да маёй прабці заляцаўся расейскі ахвіцэр і хацеў яе ўзяць у жонкі. Але яе тата, паставіў таму ахвіцэру ўмову, калі той пяройдзе у каталіцтва, дык потым ён дасьць дазвол на шлюб. Зараз я вельмі задаволены што мая прабабця паслухалася свайго тату, а расеец застаўся ў сваёй царкве.

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
24.11.2008 20:46
"Хай першы кіне ў яго камень той, хто сам без граху..."
Мяне болей, чым ўчынак Пушкіна ўражвае ваша рэакцыя, спадарове. Такія ўсе белыя, пушыстыя, з крылцамі за плячыма... Зрэшты, не - тыя, што з крылцамі не сталі б выкарыстоўваць такую лексіку, адназначна...
І яшчэ адно, проста зацемка на палях - было тое, што выклікае "буру праведнага гневу высокамаральных хрысьціян" многія гады таму. А людзі маюць ўласьцівасьць мяняцца. І чалавеку можа быць пякельна сорамна за тое, што ён ўтварыў дваццаць год таму...
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 3
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile