пятніца, 10 лютага 2012, Менск 18:59

Праграмы / Чытаем Быкава

Вальжына Морт пра гімн безвыходнасьці і загнанасьці

Чытаем Быкава. Паэтка Вальжына Морт выбрала ўрывак з аповесьці Васіля Быкава “Знак бяды”.

Вальжына Морт, фота annahonda.livejournal.com
x
Вальжына Морт, фота annahonda.livejournal.com
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Гэта вельмі эмацыйна напружаны кавалак, і гэтая напружанасьць дасягаецца менавіта моўнымі сродкамі - таму мне здаецца цікавым і неабходным яго агучыць.

Сьцепаніда хаваецца ў цеснай стопцы і пасьля, зразумеўшы, што яе загналі літаральна ў кут, вырашае падпаліць сябе і хату. Гэта для мяне ня проста страгічны канец ваеннай гісторыі, але і гімн безвыходнасьці і загнанасьці, гімн чалавеку-малечы, яго нядужасьці і бясьсільлю.




Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.