пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:39

Праграмы / Грамадзкі рэдактар

У.Папруга: “Цяперашні гатэль “Эўропа” – гэта проста самазванец”

Цягам тыдня журналіст Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Уладзімерам Папругам пра тое, як і што губляе беларуская сталіца.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Наш чарговы грамадзкі рэдактар Уладзімер Папруга – архітэктар. З 1983 па 1996 год працаваў у “Белдзяржпраекце”. Навучаўся ў Рымскім міжнародным цэнтры па дасьледаваньні праблемаў аховы гісторыка-культурных аб'ектаў. Пазьней стажыраваўся ў Вэнэцыі. Выступаў запрошаны лектарам на тэму гісторыка-культурнай спадчыны Менску на міжнародным кангрэсе ICOMOS (Канада). Чатыры гады займаўся рэстаўрацыяй шэрагу аб’ектаў Польшчы. 

Уліцёнак: “Шмат хто зь менчукоў не разумеюць вашай крытыкі на аб’ект, які прэзэнтаваўся рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй былога гатэлю “Эўропа”. Што вы скажаце, спадар Папруга, тым, хто наадварот захапляецца гэтым навабудам, цьвердзіць, што ён арганічна пасуе гарадзкому цэнтру?”

Папруга:
“Рэч у тым, што гістарычна гатэль “Эўропа” стаяў на абсалютна іншай тэрыторыі – на тэрыторыі суседняга пляцу, які прымыкаў да дадзенага будынку, калі глядзець цяпер ад галоўнага фасаду справа.

А цяперашні будынак Эўропы знаходзіцца на месцы абсалютна іншага аб’екта – прычым безумоўна больш цікавага й гістарычна важнага, чымсьці гатэль: гэта першы гарадзкі тэатар. У мурах якога было пастаўлена клясыкамі беларускай і польскай культуры Вінцэнтам Дуніным-Марцынкевічам і Станіславам Манюшкам першай беларускай опэры.

Што цікава, яшчэ раней на месцы гарадзкога тэатра (ёсьць такія згадкі) быў гарадзкі палац рэзыдэнцыі Радзівілаў”.

І раптам безь ніякага абгрунтаваньня – гатэль “Эўропа” перасаджваецца на абсалютна іншую пляцоўку”.

Уліцёнак: “Факты наконт геаграфіі і гісторыі ўражваюць. Ну а наколькі колішні гатэль “Эўропа” адпавядае сёньняшняму сваёй формай?”

Папруга: “Гістарычныя прапорцыю гатэлю неверагодна скажаюцца. Па галоўным фасадзе ён раздуваецца прыкладна на 30 працэнтаў. А па доўгім фасадзе ўздоўж сучаснай вуліцы Леніна і былой Францішканскай удвая скарачаецца…”

Уліцёнак: “Вы шмат працавалі на рэстаўрацыі за мяжой: пры аднаўленьні Ўроцлава, скажам, Кракава там ці Варшавы, Вэнэцыі, самога Рыму такое магчыма?”

Папруга: “Гэтая інтэрвэнцыя ўнікальная ў тым сэнсе, што ніводная краіна сьвету ня мае падобнага спосабу “асваеньня” гісторыка-культурнага аб’екту ці пераасэнсаваньня. А ўсё разам уваходзіць у неверагодны канфлікт і з мэтадалягічнай базай, і з заканадаўствам Беларусі”.

Уліцёнак: “Дарэчы, у вашым пляне рэканструкцыі гораду аднаўленьне “Эўропы” выключалася?”

Папруга: “У межах нашага праекту рэканструкцыі і далейшага разьвіцьця гістарычнага цэнтру Менску мажлівасьць мэтадалягічна апраўданага вяртаньня даўніны да жыцьця застаецца”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: xczk
29.02.2008 13:49
куль. Чалавек, які разам з Фэляй Я. зьнішчаў помнікі ў Мугулёве і Мсьціславе змагаецца за гістарычнае аблічча Менску.

Імя:: papruha Горад:: miensk
29.02.2008 15:14
Імя:: xczk

???