Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Вера Кандраль
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Праграмы / Грамадзкі рэдактар

У.Папруга: “Прыкра, што царква спрычыняецца да разбурэньня Менску”

27.02.2008 11:10

Наш чарговы грамадзкі рэдактар Уладзімер Папруга – архітэктар. З 1983 па 1996 год працаваў у “Белдзяржпраекце”. Навучаўся ў Рымскім міжнародным цэнтры па дасьледаваньні праблемаў аховы гісторыка-культурных аб'ектаў. Пазьней стажыраваўся ў Вэнэцыі. Выступаў запрошаны лектарам на тэму гісторыка-культурнай спадчыны Менску на міжнародным кангрэсе ICOMOS (Канада). Чатыры гады займаўся рэстаўрацыяй шэрагу аб’ектаў Польшчы. Цягам тыдня журналіст Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Уладзімерам Папругам пра тое, як і што губляе беларуская сталіца.


Уліцёнак: “Апошнім часам шмат кажуць пра парушэньні заканадаўства ў зьвязку з будаўніцтвам праваслаўнага адукацыйнага цэнтру на рагу вуліц Гандлёвай і Кірылы й Мятода…”

Папруга: “Такім самым чынам, як і комплексы на Нямізе, гэты аб’ект ігнаруе гістарычную пляніровачную структуру свайго кварталу й неверагодна скажае аўтэнтыку тых гістарычных двароў, якія яшчэ можна было аднавіць. Тое будаўніцтва больш нагадвае сядзібны комплекс якога-небудзь калгаса-мільянэра пачатку 70-х сярэдзіны 80-х гадоў”.

Уліцёнак: “А можна эскізна абазначыць, як удаецца абыходзіць закон, раней зацьверджаныя пляны?”

Папруга: “Будынак па вуліцы Гандлёвая, 27 у свой час перадаваўся Беларускаму фонду культуры. Але, праўдападобна, па ініцыятыве праваслаўнай царквы быў адабраны і 10 гадоў папросту прастаяў закансэрваваны. Пасьля быў зьнішчаны. А на яго месцы будуецца тое, пра што мы ўжо казалі.

Такі падыход, калі гісторыка-культурныя аб’екты Менску выводзяцца з-пад мажлівасьці рэстаўрацыі ці рэканструкцыі да іншых інвэстараў, мы можам назіраць і на вуліцы Віцебскай. Там па абсалютна аналягічнай схеме некалькі будынкаў ужо практычна даведзеныя да бядотнага стану і зусім верагодна – вельмі хутка будуць зьнішчаныя.

І зноў жа – яны таксама знаходзяцца на балянсе праваслаўнай царквы.

Вельмі прыкра, што рэлігійная арганізацыя спрычыняецца да прамога зьнішчэньня аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і неверагодна ўскладняе працэс навукова-мэтадалягічнай рэстаўрацыі і рэгенэрацыі помнікаў”.

Уліцёнак: “А ці ёсьць нейкая суцяшальная інфармацыя адносна комплексу каля плошчы Свабоды – Бэрнардынскага кляштару? Ён жа амаль хіба ці не адзіны цэльназахаваны манастырскі комплекс у Менску?”

Папруга: “Інстытутам Мінскпраект” сёньня вядуцца работы па разьмяшчэньні на тэрыторыі гэтага кляштарнага комплексу практычна новай гасьцініцы. Пры гэтым плянуецца зьнішчыць сапраўдныя захаваныя будынкі і збудаваньні кляштару, ператварыўшы гэта ўсё ў шматузроўневы жалезабэтонны катлаван, які запоўніцца паркінгам, басэйнамі, рэстаранамі, спартовымі залямі, боўлінгам, казыно й іншым”.

Уліцёнак: “Камэрцыйныя інтарэсы тут зразумелыя, спадар Уладзімер. Але – рытарычнае пытаньне: куды глядзіць міністэрства культуры?”

Папруга: “Падобныя дзеяньні груба пярэчаць нацыянальнаму заканадаўству і сьведчаць пра поўнае неразуменьне работнікамі як “Мінскпраекту”, так і сучасным супрацоўнікамі міністэрства культуры сапраўдных задач рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Не валяй ваньку,архітэктар
27.02.2008 15:04
Сп.Папруга, ці не занадта вы дыламатычны? Ці не ад страху гэта перад рэжымам? Вы падаеце шклоўска-магілёўскую адміністрацыю ў Мінску гэткімі наіўнымі функцыянэрамі, якія ня ведаюць, што робяць: "поўнае неразуменьне работнікамі як “Мінскпраекту”, так і сучасным супрацоўнікамі міністэрства культуры сапраўдных задач рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры”.
Не хвалюйцеся . Усё не так банальна. Як вам не прыходзіць у галаву, што маецца план, паводле якога вынішчаецца спадчына каталіцкага касьцёлу і наагул усе сьляды гістарычнай памяці нашага Краю? І тут вядзе рэй РПЦ , ідэя поўнай русіфікацыі. Ужо больш за 200 гадоў яны намагаюцца нас вынішчыць татальна.

Імя:: Якуб
27.02.2008 22:25
Якія канкрэтна будынкі з бернардынскага комплексу маюць быць знішчанымі: Кірылы і Мяфодзія, 6 ці Кірылы і Мяфодзія, 8? Што да практычна новай гасцініцы, то хіба намеснік міністра культуры Польшчы Томаш Мэрта робіць няслушна, калі ўзнагароджвае адзін з каталіцкіх ордэнаў за ўдалае прыстасаванне кляштарных будынкаў пад гатэль (пашукайце інфармацыю на сайце Wirtualna Polska)? Ці мы разумнейшыя за ўвесь свет?

Імя:: papruha: adkazy Горад:: miensk
28.02.2008 14:11
1. udzielniki zlaczynstva nie naiunyja funkcyjaniery, alie jany spadziajucca, szto za zdiejsnienaije adkazvac', jak i za savieckim czasam nia pryjdziecca. Pamyliajucca.

2. dastatkova paznajomicca z minskprajiektauskimi prapanovami, kab nie kajazhyc' ich z polskim prykladam.
ja aznajiomiusia.


Імя:: papruha Горад:: miensk
28.02.2008 14:13
spadaru "Не валяй ваньку,архітэктар ":
http://www.svaboda.org/content/Article/1013363.html
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile