Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэкс як помста. Суд паставіў кропку ў гучнай справе ВІЧ-інфікаванай прастытуткі


У Рэчыцы суд пакараў двума гадамі калёніі агульнага рэжыму ВІЧ-інфікаваную мясцовую жыхарку, якая наўмысна заражала мужчын інфэкцыяй.

Паводле раённай пракуратуры, вырак суду набыў юрыдычную моц.

25-гадовая жанчына неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасьці за прастытуцыю, была на ўліку ў нарколяга і ў кабінэце інфэкцыйных захворваньняў. Яе папярэджвалі пра захаваньне падвышаных мераў асьцярожнасьці. Таму жанчыну судзілі па факце наўмыснага пастаўленьня іншай асобы ў небясьпеку заражэньня ВІЧ.

Пацярпелымі па справе праходзілі 4 чалавекі, старэйшаму зь іх — 70 гадоў.

Падрабязнасьці з залі суду не агалошваюцца, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Раней адзін з пацярпелых апавядаў журналістам пра сустрэчу з маладой асобай: «Пазнаёміўся проста на вуліцы і запрасіў у свой гараж».

У хуткім часе мужчыну давялося расказаць пра ўсё жонцы, бо трэба было праходзіць дасьледаваньне на ВІЧ. Тая апынулася на мяжы нэрвовага зрыву.

Інфікаваная прастытутка апавядала апэратыўнікам, што помсьціла мужчынам — і назвала больш як два дзясяткі імёнаў. Мясцовыя лекары ў зьвязку з выяўленымі эпізодамі «помсты» раілі прайсьці дасьледаваньне на ВІЧ усім жыхарам гораду, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG