Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сеціве зьявілася інструкцыя, як процістаяць расейскім тролям ВІДЭА


Беларускі мікраблогер belamova прэзэнтуе на старонцы Радыё Свабода ў Youtube вірусны відэаролік, прысьвечаны працы пракрамлёўскіх троляў у інтэрнэце.

У відэа распавядаецца пра «фабрыку троляў» у Расейскай Фэдэрацыі і прапануюцца спосабы барацьбы з крамлёўскімі ботамі і тролямі. «Фабрыку троляў» у відэа называюць «міністэрствам любові», а Ўкраіну — галоўным аб'ектам любові расейскіх прапагандыстаў.

«Нават беларуская мова ў Беларусі названа пагрозай „русскому миру“» — гаворыцца ў відэа.

Відэа спалучае ў сабе фота-, відэашэраг і анімацыю, распавядае пра найбольш вядомыя фальшыўкі расейскай прапаганды і дае некалькі парадаў, як супрацьстаяць тролям:

1) Ні ў якім разе не адказвайце на рэплікі троляў. Яны правакуюць вас, каб забраць ваш час і атрымаць за гэта грошы.

2) Блякуйце троляў. Не давайце ім магчымасьці паўплываць на ваш акаўнт

3) Не выкарыстоўвайце словаў, якія могуць быць прычынай для блякаваньня.

Завяршаецца відэа словамі: «Усе хочуць, каб іх любілі, асабліва, калі любіць няма за што».

Відэа апублікавалі сёньня ноччу, даступнае з субтытрамі на ангельскай, расейскай і беларускай мовах. За паўдня яго паглядзелі больш за 20 тысяч разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG