Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне вясковец павесіў над домам расейскі сьцяг ФОТАФАКТ


Расейскі сьцяг у вёсцы Сава
Расейскі сьцяг у вёсцы Сава

У вёсцы Сава, што на Магілёўшчыне ў Горацкім раёне, на адным з дамоў вывесілі расейскі сьцяг напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.

Фотаздымак даслаў слухач беларускай Свабоды. Ён не паведамляе пра сябе, толькі адзначае, што сфатаграфаваў хату з расейскім сьцягам у вёсцы Сава.

На ягоную думку, вывешваць сьцягі іншай дзяржавы недапушчальна на тэрыторыі Беларусі. У лісьце пры фатаздымку ён абурана пытаецца: куды глядзяць мясцовая ўлада, сельсавет — чаму не вывешваецца беларуская сымболіка?

Дазваніцца ў сельсавет не ўдалося. На званкі ніхто не адказвае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG