Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ абяцае затрымаць і дапытаць Пятра Сіманенку


Пятро Сіманенка і Генадзь Зюганаў, архіўнае фота
Пятро Сіманенка і Генадзь Зюганаў, архіўнае фота

У Службе бясьпекі Ўкраіны абяцаюць затрымаць і дапытаць лідэра Кампартыі Ўкраіны Пятра Сіманенку, паведаміла прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская.

«Калі ён прыедзе ва Ўкраіну, ён будзе затрыманы і дапытаны», — сказала яна.

Яна адзначыла, што на сёньняшні дзень ёсьць усе падставы для адкрыцьця крымінальнай вытворчасьці адносна Сіманенкі, і гаворка ідзе пра антыўкраінскую дзейнасьць.

Раней міністар юстыцыі Павал Пятрэнка зьвярнуўся ў Службу бясьпекі Ўкраіны з просьбай праверыць інфармацыю пра абраньне лідэра Кампартыі Ўкраіны Пятра Сіманенкі ў прэзыдыюм пленуму Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі.

Міністар таксама прасіў правесьці дадатковае расьсьледаваньне датычнасьці Сіманенкі да крымінальных правапарушэньняў, зьвязаных зь фінансаваньнем тэрарызму, падтрымкай груповак «ДНР» і «ЛНР», прызнаньня анэксіі Крыму.

У Камуністычнай партыі Ўкраіны абверглі інфармацыю пра ўключэньне Сіманенкі ў прэзыдыюм пленуму Камуністычнай партыі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG