Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Мікалая Аўтуховіча: «Ня ведаюць, як яго ўгробіць, гэта дзяця»


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Маці Мікалая Аўтуховіча ня верыць у тое, што сын парушыў турэмны парадак перад тым, як ускрыў сабе жывот. Праваабаронца Алесь Бяляцкі сустрэне ў зьняволеньні 51 год нараджэньня. Павал Севярынец рыхтуецца да вызваленьня, якой мусіць адбыцца менш як празь месяц.

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч на знак пратэсту ўскрыў сабе лязом жывот. Паводле зьвестак праваабаронцаў ўстановы «Плятформа», якія спасылаюцца на крыніцу ў гарадзенскай турме, гэта адбылося пасьля таго, як 4 верасьня на Мікалая Аўтуховіча наклалі спагнаньне нібыта за парушэньне парадку знаходжаньня ў камэры — што не паклаўся ў ложак пасьля адбою. Праваабаронцы ведаюць, што Аўтуховіча не вывозілі з турмы ў гарадзкі шпіталь і таму мяркуюць, што абышлося безь цяжкіх наступстваў для здароўя.
Ня ведаюць, як яго ўгробіць, гэта дзіця. І без таго сядзіць, ні ў чым не вінаваты. Самі ходзяць-забаўляюцца, езьдзяць па замежжы, а ён, гаротны, сядзіць ні за што. І зараз яшчэ падстаўляюць.

А як пачуваецца цяпер палітвязень? З гэтым пытаньнем я зьвярнуўся да маці Мікалая Аўтуховіча, Лідзіі Юльянаўны. Аднак аказалася, што жанчына ня ведае пра цяперашняе здароўе сына, бо пасьля інцыдэнту не атрымлівала ад яго лістоў, таксама сын не званіў па тэлефоне. Лідзія Юльянаўна ведае пра учынак сына, але ня верыць, што Мікалай Аўтуховіч сапраўды парушыў у нечым парадак знаходжаньня ў камэры.

«Якія ў яго могуць быць парушэньні, калі ён сядзіць, з камэры нікуды не вылазіць? Ён ўсё робіць, каб не парушаць і хутчэй пайсьці дамоў. Гэта проста яму прыпісваюць тое, чаго не было. Ня ведаюць, як яго ўгробіць, гэта дзіця. І без таго сядзіць, ні ў чым не вінаваты. Самі ходзяць-забаўляюцца, езьдзяць па замежжы, а ён, гаротны, сядзіць ні за што. І зараз яшчэ падстаўляюць.»

У жніўні Мікалаю Аўтуховічу, паводле зьвестак Лідзіі Аўтуховіч з апошняга ліста сына, зрабілі здымак зубоў. Палітвязень пакутуе ад захворваньня зубоў, яму тэрмінова патрэбнае пратэзаваньне, але зрабіць гэта ва ўмовах турмы вельмі цяжка.

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы за захоўваньне некалькі паляўнічых патронаў. Праваабаронцы ў Беларусі і сьвеце лічаць, што прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча пакаралі за змаганьне з мясцовымі карупцыянэрамі і дамагаюцца вызваленьня палітвязьня.

Алесю Бяляцкаму ў вязьніцы спаўняецца 51 год

Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі


25 верасьня старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», палітвязьню Алесю Бяляцкаму спаўняецца 51 год. Гэта будзе трэці дзень народзінаў, які Алесь Бяляцкі сустрэне ў вязьніцы. Жонка праваабаронцы Натальля Пінчук згадала.

«Збольшага ў нас не было асаблівай традыцыі адзначаць дні нараджэньня. Заўсёды гэта праходзіла даволі ціха. А зараз тым больш ня той выпадак, каб нешта з гэтага ладзіць. Але я ўжо адправіла Алесю віншаваньне і спадзяюся, што як раз да дня нараджэньня яно дойдзе. А што ад яго? Ад яго ідуць раўнамерна лісты, але асаблівых навінаў няма. У нашых умовах гэта і лепш, бо ў нас калі што і мяняецца, дык, на жаль, у горшы бок.»

Як пачуваецца Алесь Бяляцкі, які адбыў у зьняволеньні ўжо болей за 2 гады? Натальля Пінчук кажа, што ў лістах Алесь імкнецца не акцэнтаваць увагу на гэтым пытаньні.

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня нібыта за ўтойваньне вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Сваёй віны спадар Бяляцкі не прызнаў і заявіў суду, што перадаваў усе атрыманыя грошы на дапамогу палітвязьням. Трымаюць праваабаронцу ў Бабруйскай калёніі.



«Хімік» Павал Севярынец: «Ужо пакую рэчы, каб выйсьці на волю»



Празь менш як месяц, 19 кастрычніка заканчваюцца 3 гады «хіміі», якія атрымаў за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец. Палітвязень ужо пачаў зьбіраць рэчы, сярод якіх большасьць — гэта кнігі і лісты.

«Празь месяц — вызваленьне. Дакладней, канец тэрміну, бо дакладна што будзе — невядома. Але заканчваю справы, дапісваю артыкулы, лісты, патроху зьбіраю і пакую рэчы. Рэчаў шмат. Кнігі, некалькі скрыняў лістоў. Усё гэта трэба перабраць, рассартаваць, упакаваць. Уласных рэчаў, кшталту адзеньня ці посуду, дык небагата, а вось кніг і лістоў шмат. Таксама трэба паперапісваць новыя кантакты».
Празь месяц — вызваленьне. Дакладней, канец тэрміну, бо дакладна што будзе — невядома.
Павал Севярынец

Павал Севярынец адбывае пакараньне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, працуе на складзе запчастак сельскагаспадарчай тэхнікі. Кажа, што жніво закончылася, сабралі ўжо і бульбу, і людзей на склад зараз прыяжджае усё меней. Пра сёлетні ўражай на Пружаншчыне Павал сказаў, спасылаючыся на знаёмых сялян, што збожжавых сабралі значна меней, чым летась. «Некаторыя кажуць, што і ўдвая меней», — паведаміў Павал Севярынец.

Павал Севярынец мяркуе вызваліцца ў суботу 19 кастрычніка у першай палове дня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG