Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Панядзелкавыя карціны, якія давялося тлумачыць: у Менску выстава Кацярыны Марціновіч


Паглядзець на тэматычныя "двухвобразныя" малюнкі мастачкі можна ў Палацы Рэспублікі да 15 траўня.

Увечары 2 траўня ў менскай галерэі «Ўнівэрсытэт Культуры», што пад Палацам Рэспублікі, пад жывую клясычную музыку адкрылася выстава «#A4» мастацкай рэдактаркі «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Кацярыны Марціновіч.

Аўтарка распавядае, што для яе было прынцыпова адкрыць выставу ў панядзелак — свае работы, выстаўленыя ў Палацы Рэспублікі, яна выкладвала на Facebook па адной па панядзелках, каб «падняць настрой сабе і тым людзям, якім яна трапіць на вочы, зрабіць ім тыдзень».

«У Беларусі жанчына з пачуцьцём гумару — гэта як жанчына-сантэхнік», — мастачка Кацярына Марціновіч пра сваю новую выставу

«Я назірала за гэтымі карцінамі на Facebook кожны панядзелак. Але фотакартка на Facebook гэта адно, а было цікава паглядзець на ўсё гэта разам, — выказвае Свабодзе радасьць сяброўка Кацярыны, дырэктарка „Офісу эўрапейскай экспэртызы і камунікацыяў“ Сьвятлана Зінкевіч. — Гэта Кацін настрой — і адлюстраваньне настрою многіх людзей, карціны пра ўсё».

Адны на выставе адзначалі, што недзе мастачка проста забаўлялася, а недзе была сур’ёзнай да дрыжыкаў, іншыя — што часам здавалася, што ў адной карцінцы мастачкі сэнсу болей, чым у цэлай газэце.

Часьцей за ўсё выстаўленыя карціны, а выстаўлена іх шэсьць дзясяткаў, спалучаюць два неспалучальныя вобразы. Некаторым наведнікам аўтарцы давялося тлумачыць іх сэнс. Так, дырэктарка радыястанцыі «Менская хваля» Тамара Вяцкая прызналася, што не зразумела палову малюнкаў і вернецца на наступны дзень, каб паглядзець яшчэ раз:

«Наконт адной карціны апыталі ўсіх — і ва ўсіх розныя сэнсы, — кажа яна. — Спадарства, гэта крута, калі ў Беларусі ёсьць людзі, у якіх мільён сэнсаў у адной рэчы, у адным малюначку. Вы даеце надзею на тое, што ў нас усё будзе добра».

Марціновіч жа прызналася, што пачула назву свайго напрамку, «сэнс-арт», ад аднога дызайнэра, і надалей усім казала, што гэта «сэнс-арт». Ды напярэдадні выставы пашукала такі жанр па інтэрнэце і зразумела, што гэтага панятку не існуе. Альбо не існавала раней.

1

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG