пятніца, 18 красавіка 2014, Менск 11:01

Форум

Ганс-Георг Вік

Ганс Георк ВікГанс Георк Вік
x
Ганс Георк Вік
Ганс Георк Вік
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Біяграфія Ганса-Георга Віка

Нарадзіўся 28 сакавіка 1928 году ў Гамбургу.

1947–1952 – навучаньне ў Гамбурскім унівэрсытэце: гісторыя, філязофія, публічнае права. Атрымаў доктарскую ступень (Phd) у 1953 г. Дысэртацыю пісаў на тэму "Стварэньне Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і аднаўленьне партыі Цэнтру ў 1945–1947 гг.".

1954–1993: на дыпляматычнай службе.

1966–1974: Фэдэральнае міністэрства абароны (у 1970–1974 гг. – начальнік штабу плянаваньня).

1974–1977: амбасадар Нямеччыны ў Іране.

1977–1980: амбасадар Нямеччыны ў СССР.

1980–1985: сталы прадстаўнік Фэдэратыўнай Рэспублікі ў Паўночнаатлянтычнай Радзе (НАТО) у Брусэлі.

1985–1990: кіраўнік нямецкай выведкі (BND).

1990–1993: амбасадар аб'яднанай Нямеччыны ў Н'ю-Дэлі (Індыя).

1993–1995: дарадца прэзыдэнта Грузіі Шэварднадзэ.

1997–2001: кіраўнік Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску.

З 2004 году – кіраўнік нямецкага таварыства "Правы чалавека ў Беларусі".

Біяграфія ўзятая з афіцыйнага сайту спадара Віка.
www.hans-georg-wieck.com
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Георг Горад:: Беларусь
01.03.2012 14:16
Паважаны Вик, ужо болей года ваш калега Санникау утрымливаецца рэжымам за кратами за участие у выбарах.
Чаму Вы да гэтага часу падтрымливаеце дыктатара, яки знишчвае усе беларускае?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:07
Эўразьвяз, урады ды палітычная грамадзкасьць краін-чальцоў, да якой належу і я, асуджаюць рэжым Лукашэнкі як антыдэмакратычны і патрабуюць пры кожным зручным выпадку, каб у гэтай постсавецкай краіне выконваліся дэмакратычныя рэформы і захоўваліся правы чалавека. Рэакцыя на гвалтоўнае падаўленьне мірных пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 і супраць перасьледу апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, у тым ліку Андрэя Саньнікава ды і іншых членаў апазыцыі, а таксама заява пра санкцыі супраць паслугачоў дыктатара – усё гэта апошнім разам было агучана 27 лютага 2012 года. ЭЗ заклікае Менск да аднаўленьня дэмакратычных рэформаў і захаваньня індывідуальных правоў чалавека. "Беларуская дыктатура" не падтрымліваецца Эўразьвязам Сьцьвярджэньне адносна таго, што Захад дагэтуль падтрымлівае дыктатара – нявернае. Дзяржавы-чальцы ЭЗ адклікалі зь Менску сваіх амбасадараў

Пасьля беларускага палітыка ў выгнаньні Пазьняка, вы, Георг, другі чалавек у Беларусі, які прыпісвае мне падтрымку дыктатара да гэтага часу. Я некалькі зьдзіўлены такім ня чым не падмацаваным і бяздоказным сьцьвярджэньнем.

Я падтрымліваў дэмакратычныя працэсы пераўтварэньня падчас чатырохгадовай працы ў якасьці кіраўніка місіі АБСЭ ў Беларусі, а таксама праводзіў перамовы паміж урадам і апазыцыяй, і я буду працягваць садзейнічаць гэтаму працэсу. Я ніколі не кваліфікаваў Лукашэнку як дэмакратычна абранага кіраўніка дзяржавы. Ад 1996 усе выбары ў Беларусі былі зманіпуляваныя, і гэта было адзначана міжнароднымі і айчыннымі назіральнікамі, якія, у асноўным ішлі ад АБСЭ.



Імя:: Міхась
01.03.2012 17:29
Шаноўны спадар Вік!

Права чалавека - гэта, канешне, добра.
Але ж чаму Еўропа зачыняе вочы на тое, што Лукашэнка фактычна праводзіць палітыку Масквы па ўключэньні Беларусі ў склад РФ?
Рэжым Лукашэнкі ня проста парушае правы людзей, ён знішчае беларускую мову, беларускую гісторыю, беларускую культуру.
Напрыклад, Сяргей Каваленка атрымаў 2 гады турмы толькі за тое, што вывесіў сапраўдны гістарычны беларускі сьцяг.
Фактычна, беларуская гісторыя знаходзіцца пад афіцыйнай забаронай, праводзіцца палітыка русіфікацыі і этнацыду беларускага Народу.
Чаму Еўропа адмаўляецца гэта заўважаць?

Дзякуй за адказ!
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:08
У задачу Эўропы не ўваходзіць вызначаць лёс Беларусі ці любой іншай краіны. Але мы гатовыя дапамагаць эўрапейскім краінам на іх шляху да эканамічнай і палітычнай інтэграцыі ў ЭЗ. Гэта прапанова “Усходняга партнэрства”, якая тры гады таму ў Празе была ўзгодненая кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў Зьвязу і шасьці краін Усходняй Эўропы ды Каўказу ў Празе. Афіцыйная Беларусь ня ўбачыла ў гэтым глыбокай патрэбы. Аднак беларуская грамадзянская супольнасьць павінна, калі яна ўсё яшчэ мае свабоду перамяшчэньня, актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе.

Шматлікія парушэньні правоў чалавека ў Беларусі сустракаюць крытыку як ў Эўропе,так і з боку шырокіх слаёў беларускага насельніцтва. Мы бачым небясьпеку для незалежнасьці Беларусі. Такім чынам, мы падтрымліваем як мага большую колькасьць кантактаў зь Беларусьсю. Насельніцтва Беларусі выступае апанэнтам рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі.

Імя:: Спадар
01.03.2012 17:31
Ці мелі Вы калі-небудзь кантакты з беларускім КДБ?
P.S. Падказка - узгадайце 1999 г.
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:12
Не. Пазьней, кіраўнік беларускага КДБ пагражаў мне арыштам! Фэдэральны ўрад і АБСЭ былі вельмі занепакоеныя.

Імя:: Якуб Горад:: Менск
01.03.2012 17:40
У канцы 1990-х--пачатку 2000-х нямецкая дыпляматыя актыўна працавала каб далучыць Беларусь да Расеі. Як вядома, у гэтым накірунку актыўна працавалі і Вы д-р Вік. Скажыце, калі ласка, ці зьмянілася стратэгія Нямеччыны ў дачыненьні Беларусі з тае пары?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:15
Падобна беларускаму палітыку ў выгнаньні, Вы сьцьвярджаеце пра нямецка-расейскую змову адносна інтэграцыі Беларусі ў Саюз з Расеяй. Я ведаю, што ёсьць людзі, якія агучваюць такія фантастычныя ўяўленьні. Ваш тэзіс ня чым не абгрунтаваны. Я думаю, што гэта ваша “ўлюбёная ідэя” ня дасьць тлумачэньняў што да ўсясьветнага разьвіцьця і разьвіцьця ў вашай краіне. Гэта фатальна, пагібельна, калі віну і адказнасьць за нездавальняльную сытуацыю пачынаеш шукаць у іншых краінах.


Імя:: Аляксей Горад:: Гомель
01.03.2012 17:43
Паважаны спадар Вік! Ці ня лічыце Вы, што беларуская апазыцыя вызнае прынцып "чым горш - тым лепш" і спадзяцца выключна на тое, што Захад за яе скіне Лукашэнку і прывядзе яе да ўлады? Ці ня ў гэтым - крыніцы злобы адносна Вас з боку пэўных апазыцыйных груповак?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:19
Апазыцыя ня можа чакаць, што ЭЗ ськіне рэжым у Беларусі. Гэта павінна быць вынікам унутраных працэсаў у краіне. Мы выступаем за ўжываньне некаторых прынцыпаў стварэньня дзяржавы, яе інстытутаў, эканомікі і сацыяльнага ладу і крытыкуем рэжым за парушэньні гэтых прынцыпаў. Мы называем гэта эўрапейскімі каштоўнасьцямі. Гэта тое, што мы заўсёды падкрэсьліваем на пасяджэньнях АБСЭ і Ўсходняга партнэрства ЭЗ, сумесных парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ і Рады Эўропы. Людзі ў Беларусі павінны быць знаёмыя з гісторыяй 50-гадовага мірнага працэсу аб'яднаньня Эўропы. Пасьля распаду Югаславіі адбыліся жорсткія сутыкненьні паміж былымі яе рэспублікамі, якія давялося рэгуляваць з дапамогай ААН. Цяпер жа ўсе гэтыя краіны на шляху ў ЭЗ. Некаторыя зь іх ужо сталі сябрамі Зьвязу.

Імя:: Hanna Горад:: Gomel
01.03.2012 18:17
Сумленных i справядлiвых выбараў пры Лукашэнку не было i ня будзе. Ёсць толькi прызначэннi, а замест сапраўднага падлiку галасоў - ладзiцца шоу для Захаду i для ўласнага народа.

Чаму вы супраць байкота "выбараў "?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:26
Праз удзел грамадзянаў у выбарах магчымы выклік рэжыму і фальшаваньню галасаваньня. Няўдзел грамадзянаў у выбарах дае магчымасьць рэжыму вельмі лёгка схаваць розныя парушэньні. А скаргі на парушэньні ў фармаваньні і працы тых жа выбарчых камісіяў павінны быць адлюстраваныя як айчыннымі, так і замежнымі журналістамі. Усё гэта магчымае пры актыўным удзеле грамадзянаў.

Імя:: Яўген Мурашка Горад:: Нямеччына
01.03.2012 18:23
Сп. Вік.
Чаму ЭЗ вядзе палітыку падвоенных стандартаў?
З аднаго боку ухваляе санкцыі з другога, павялічвае гандаль з рэжымам.
Так, у студзені 2012г, экспарт таварў з Беларусі у краіны ЭЗ, павялічыўся у чатыры разы (на 221%)
Глядзіце тут:
http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=124585&newsPage=0
Дзякуй за адказ.
З павагай.
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:27
Што да беларускіх паставак у ЭЗ, то гэта найперш – нафта, газ і калійныя солі. Яны павялічыліся пасьля эканамічнага спаду ў 2008 годзе ў сувязі з падзеньнем коштаў на расейскія пастаўкі нафты і газу ў Беларусь і ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля летась. Гэта, так бы мовіць, аднаразовае дзеяньне. Санкцыі павінны біць не па эканоміцы, а па рэжыму і яго паслугачам. Ва ўмовах міру амаль заўсёды імкнуцца пазьбегнуць эканамічных санкцыяў. Беларусь была і застаецца ў крызысу, паколькі залежыць ад таннага імпарту паліва з Расеі і паколькі ня ў стане мадэрнізаваць сваю вытворчую базу, каб яе прадукцыя стала канкурэнтаздольнай на эўрапейскім рынку. Мытны саюз з Расеяй і Казахстанам гэтай мадэрнізацыі не прынясе.

Імя:: Бенедзікт
01.03.2012 20:32

Спадар Вік,
чым Вы можаце патлумачыць свае дзеяньні па абмяжаваньню доступу З.Пазьняка да незалежных СМІ?

Як Вы ставіцеся да таго, што ўсе кіруючыя, адказныя пасады на Беларусі ў галінах - абароны, бясьпекі, дыпляматыі, кадравай палітыкі і г.д. належаць не беларусам, а расейцам?

На Беларусі ўлада належыць антыбеларускай групоўцы, якая кантралюецца Масквой - як Вы ставіцеся да гэтага (як дыплямат і выведнік)?

Чаму Нямеччына, як дэмакратычная дзяржава, не зьвяртае ўвагу на тое, што антыбеларускай уладай на Беларусі ажыцяўляецца гвалтоўная русіфікацыя беларусаў - праз зьнішчэньне беларускай мовы, культуры, гісторыі?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:29
Мы бачым тую небясьпеку для незалежнасьці краіны і яе сучаснага дэмакратычнага разьвіцьця, якая ідзе ад рэжыму і ўсё больш моцнага мэтанакіраванага набліжэньня да Масквы. Нямеччына падтрымлівае напрамкі па палітычным і эканамічным набліжэньні ў рамках Усходняга партнэрства паміж шасьцю постсавецкімі рэспублікамі і ЭЗ. Гэта падтрымліваецца і шырокімі слаямі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, але рэжым бачыць у гэтым найбольшую пагрозу для свайго становішча і кантролю ўладай у краіне.

Імя:: Светлана Горад:: Орша
01.03.2012 21:15
Г-н Вик!

Пожалуйста, не думайте, что та свистопляска, которую устроили тут сторонники КХП-БНФ, отражает мнение и отношение к Вам и Германии белорусского народа. Это малюсенькая, никого не представляющая секта. Очень жаль, что такой человек, как Вы, столько сделавший для белорусской демократии, подвергается таким нападкам со стороны политических пигмеев.
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:31
Дзякуй за ваш абнадзейлівы камэнтар.

Людзей з недастатковымі ведамі, але ўстойлівымі аргумэнтамі можна “абяззброіць”, праяўляючы як мага больш цярпеньня.

Яшчэ раз дзякуй.

Імя:: Жак Горад:: вільня
01.03.2012 21:23
Сп Вік, два пытаньні: чаму эканамічныя санкцыі не закранаюць гандаль нафтапрадуктамі? Гэта ж самы вялікі канал грошай для рэжыму Лукашэнкі з Эўразьвяза. Дыялог усёроўна немагчымы, вы згодны?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:34
Санкцыі тычацца дзейнасьці пэўных фірмаў і асобаў з атачэньня Лукашэнкі і неабавязкова маюць наступствы для абароту гандлю, аднак вымушаюць да пераразьмеркаваньня.

Цяпер мы адчуваем значнае пагаршэньне ў стасунках і, такім чынам, ня здольныя весьці дыялёг. Падобна на тое, што галоўным клопатам рэжыму ёсьць “цішыня” у краіне і ўдушэньне мінімальных праяваў пратэсту. Дыялёг можа пачацца ізноў толькі пасьля спыненьня перасьледу і арыштаў апазыцыі.


Імя:: Анатоль Горад:: Менск
01.03.2012 21:31
Калі Расея ўвядзе ў Беларусь сваё "міратворчае" войска, якую рэакцыю трэба чакаць ад ЕС?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:36
Масква і Менск маюць цеснае ваеннае супрацоўніцтва. "Паглыбленьне" супрацоўніцтва не зьяўляецца "уварваньнем". Сярод грамадзянаў існуе заклапочанасьць быць уцягнутымі ў расейскія ваенныя канфлікты.

Рэакцыя Захаду залежыць ад абставінаў і палажэньня міжнароднага права.


Імя:: Обыватель Горад:: Минск
01.03.2012 21:32
Уважаемый господин Вик ! Судя по вашей биографии вы добрую половину жизни потратили отнюдь не на установление взаимопонимания между народами Не оставила ли свой след служба в западногерманской разведке и в структурах НАТО ? Тяжело было перестроится при работе в ОБСЕ ? Как вы считаете , могут ли быть разведчики бывшими ?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:41
Я мушу зьвярнуць вашу ўвагу на тое, што спэцслужбы выведкі ў Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына ня маюць права арыштаваць каго-небудзь або праводзіць катаваньні. Задача супрацоўнікаў у тым, каб здабыць важную інфармацыю для прыняцьця урадам пэўных рашэньняў..

Паўночнаатлянтычны альянс абараняў эўрапейскія краіны ад савецкага ваеннага нападу і меў у якасьці дэвізу: “стрымліваньне, абарона і разуменьне."

Савецкі Саюз арганізоўваў ваенную інтэрвэнцыю ва Ўсходні Бэрлін(1953), Вугоршчыну (1968) , Чэхаславакію (1968), Аўганістан (1979) з мэтай стабілізацыі камуністычнага рэжыму. У часы “халоднай вайны” сапраўдная палітыка паразуменьня прадугледжвала наяўнасьць абароназдольнасьці. Курс на перамены, які абвясьціла Масква ў 1985, зрабіў магчымым пагадненьні з Захадам у галіне раззбраеньня, кантролю над узбраеньнямі і самавызначэньня нацый у Эўропе.

Дыпляматыя, абарона і выведка разам зь зьнешнім гандлем ствараюць міжнародную палітыку краіны. На шчасьце, у Эўропе акцэнты зьмясьціліся з ваенна-палітычнай канфрантацыі ў бок да супрацоўніцтва. У многіх краінах, уключна зь Нямеччынай прафэсійныя задачы дыпляматаў, у тым ліку і мае, зьмяніліся. Гэта вітаецца. Трансфармацыйныя працэсы ва Усходняй Эўропе зьяўляюцца часткай адкрытай зьнешняй палітыкі. Дзякуй Богу, ваенная пагроза адпала.

Імя:: Крывіч
01.03.2012 21:40
Ці кажуць выведчыкі калі небудзь праўду?
Ці былі вы сябрам маладзёвага саюза ў 39-45 годзе?
Ці лічыце вы лукашэнку за прэзідэнта?
Калі так, то чаму? Вы ж дакладна ведаеце, хто яго паставіў на гэта месца службы.
Маю надзею на больш-менш праўдзівыя адказы.
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:43
1. Як кіраўнік сакрэтнай зьнешняй выведкі, я мусіў гаварыць ураду праўду пра міжнароднае становішча, найперш у рэгіёнах крызысу і для гэтага ў мяне мелася надзейная сакрэтная інфармацыя па гэтых рэгіёнах. Таксама я мусіў выкарыстоўваць дыпляматычную місію і шляхам перамоваў і дыскусій вызначаюць фактычнае становішча і дакладаць гэта майму ўраду.Абавязацельствы праўды і дакладнасьці зьяўляюцца дамінуючымі.

2. У Нямеччыне і Савецкім Саюзе былі дыктатуры і пры такіх сыстэмах у дзіцячыя і моладзевыя арганізацыі ўступалі ўсе дзеці ад 10 гадоў. Я таксама ўступіў у моладзевы саюз ў 10-гадовым узросьце. Гэта было ў 1938 годзе ў Гамбургу.

3. Урады ва ўсім сьвеце, уключна з Эўропай, у адпаведнасьці з міжнародным правам прызнаюць Лукашэнку як чалавека, які практычна знаходзіцца пры ўладзе ў Беларусі. Яны ня бачаць у ім дэмакратычна абранага прэзыдэнта, а таму ў адпаведнасьці з эўрапейскай сыстэмай каштоўнасьцяў, як гэта вызначана ў дакумэнтах АБСЭ, патрабуюць свабодных і сумленных выбараў, адкрытай прэсы, незалежных судоў і павагі да правоў асобы на яго на свабоду слова, свабоду сходаў і свабоду палітычных поглядаў

Імя:: Ян
01.03.2012 22:09
Спадар Вік, Вы прыклалі шмат намаганьняў для стварэньня расейскамоўнай апазіцыі на Беларусі, якая шукала падтрымку ў Маскве.
Ці задаволеныя Вы яе дзейнасьцю?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:53
Наколькі я бачу, большасьць палітычных сілаў апазыцыі сёньня арыентуюцца на Эўразьвяз пры захаваньні добрых адносін з Расеяй. Дзесяць гадоў таму ЭЗ не з’яўляўся для беларусаў наогул чымсьці прыцягальным. У краіне – нават сярод апазыцыі -- ёсьць сілы, якія нават пры абсалютным захаваньні незалежнасьці Беларусі надаюць вялікае значэньне супрацоўніцтву з Расеяй. Грамадзяне павінны адкрыта абмяркоўваць і свабодна вырашаць будучыню краіны праз свабодную прэсу, гарантыі прававой надзейнасьці. Гэта аснова нашай пазыцыі.

Імя:: Василий
01.03.2012 22:45
Согласен со Светланой из Орши. Как вы, господин Вик, оцениваете белорусскую демократию, для которой вы столько хорошего сделали?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:54
На жаль, разьвіцьцё дэмакратычных рамкавых умоваў для Беларусі спынілася ў выніку перамогі Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах ў 1994. Для разьвіцьця дэмакратычных палітычных сілаў неабходнае таксама разьвіцьцё сацыяльна захаванай рынкавай эканомікі. У Беларусі аднак была нададзеная перавага дзяржаўнай эканоміцы. Яна не мадэрнізавалася, а таму не змагла быць канкурэтназдольнай на эўрапейскім рынку - за выключэньнем найперш нафтапрадуктаў і прыроднага газу з Расеі. Такім чынам, дэмакратыя больш не змагла разьвівацца. Апазыцыйныя сілы былі фактычна разьбітыя, таму кожным разам ствараліся занава, калі падрасталі новыя пакаленьні.

Супрацоўніцтва беларускай грамадзянскай супольнасьці з фондамі Нямеччыны, Эўропы, ЗША зьяўляецца важным фактарам. Канешне, гэта нэрвуе Лукашэнку і паслабляе яго рэжым.

Імя:: Алесь Горад:: Минск
01.03.2012 23:28
Уважаемый господин Вик обращается к Вам председатель правления организации Союз Чернобыль-Беларусь участник ликвидации аварии на ЧАЭС Волчанин Александр. Может настало время не подковерных политических игр вокруг Беларуси? Предлагаю созвать конференцию по Беларуси с участием представилей общественных а особенно незарегистрированных организаций -представителей (парламента)-гос.органов власти и впервые выработать план действий. Если Вы захотите выслушать мою точку зрения я готов с Вами встретиться.С уважением Александр.
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 14:58
Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, у якім бяруць удзел грамадзяне і арганізацыі зь Беларусі, зьяўляецца ідэальным партнэрам для вашых намаганьняў.

Найлепш зьвязацца з вашымі мясцовымі грамадзкімі актывістамі, якія выступаюць за вольную Беларусь. На штогадовых сустрэчах Форуму зьбіраюцца прадстаўнікі з усіх краін ЭЗ і шасьці краін-партнэраў з Усходняй Эўропы.

Імя:: Алег
01.03.2012 23:31
Спадар Вік, давзвольце выказаць Вам словы падзякі за тую працу на карысьць Беларусі, якую вы рабілі і робіце цяпер. Вашая дапамога нашайй краіне, таксама як і дапамога іншых сябраў Беларусі. вельмі вашная для нашай Бацкькаўшчыны. Маё пытаньне такое: наколькі вы лічыце рэальнай на сённяшні дзень расейскую пагрозу для Беларусі? Ці лічыце вы магчымым юрыдычны аншлюс РБ з боку РФ? Як вы ацэньваеце ролю эканамічнай экспансіі Расеі ў Беларусь?
дзякуй
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 15:03
Эканамічныя адносіны паміж Менскам і Масквой разьвіваюцца з улікам існуючых эканамічных і палітычных структураў у Расеі, дзе неабходны працэс мадэрнізацыі рухаецца з хуткасьцю чарапахі. Адначасна для Беларусі адкрыта супрацоўніцтва з прамыслова разьвітымі краінамі ЭЗ, што магло б пазытыўна адбіцца на мадэрнізацыі Беларусі. Гэтаму супрацьстаяць палітычныя структуры рэжыму Лукашэнкі. Воля ж да дэмакратычнага і эканамічнага адраджэньня Беларусі павінна сыходзіць ад грамадзянаў краіны.

Імя:: Абаронім Беларусь
02.03.2012 00:28
Спадар Вік, прачытаўшы вашу афіцыйную біяграфію, хочацца задаць вам мноства пытаньняў, бо чалавек з такім паслужным сьпісам ведае, “што было і што адбываецца ў сапраўднасьці”. Ня маючы асаблівай надзеі на шчырыя адказы ад дыплямата такога ўзроўню, усё ж паспрабую запытацца:

1. У 1984 перабежчык Анатоль Галіцын выдаў кнігу “New Lies for Old”, у якой даволі дакладна прадказаў увядзеньне “перастройкі” і хуткі крах сацыялістычнай сыстэмы, у тым ліку падзеньне Бэрлінскага муру. З адкрытых крыніц вядома, што Маргарэт Тэтчэр ведала аб працы Галіцына. Ці ведала нямецкае кіраўніцтва і разьведка аб дасьледаваньні Галіцына?

2. У сваіх мэмуарах экс-прэм'ер Беларусі Вячаслаў Кебіч узгадвае пра існаваньне “золата КПСС”, памер якога ён ацэньвае ў 400-500 мільярдаў даляраў. Ці валодаеце вы якой-небудзь інфармацыяй наконт лёсу гэтых сродкаў?

3. 30 верасьня 2011 у эфіры ўкраінскага Першага нацыянальнага канала экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук заявіў, што Расеяй кіруе не Пуцін ці Мядзьведзеў, а неназваная група людзей накшталт Палітбюро. Хто на ваш погляд кіруе Расеяй?

4. Вашы прагнозы наконт вынікаў выбараў у Расеі і будучыні тамтэйшай палітычнай сыстэмы. Пуцін застанецца? “Пераможа” іншы кандыдат? Адбудзецца “аранжавая рэвалюцыя”?

5. Чаму ў 2008 Германія заблякіравала далучэньне Грузіі і Ўкраіны да Пляну дзеяньняў па сяброўстве ў НАТО? З пункту гледжаньня доўгатэрміновых нямецкіх нацыянальных інтарэсаў гэта было правільнае рашэньне ці памылка?

6. Вы працавалі паслом у Іране. Чаму на ваш погляд пасьля падзеньня рэжыму шаха ўладу здолелі захапіць прыхільнікі Хамэйні? Як бы вы ахарактарызавалі сёньняшні іранскі рэжым? Ці гатова Нямеччына пагадзіцца на Іран зь ядзернай зброяй? Ці будзе сёлета вайна на Блізкім Усходзе?

7. Некаторыя расейскія і кітайскія генэралы (Леанід Івашоў, Чжан Жаажонг) заявілі, што ў выпадку нападу ЗША на Іран іх краіны павінны прыйсьці на дапамогу Ірану. Як вы думаеце: гэта блеф альбо Масква і Пэкін сапраўды здольныя распачаць ІІІ Сусьветную вайну?

8. Якім учынкам, які вы зрабілі ў час вашай кар'еры, вы ганарыцеся найбольш? За які вам найбольш сорамна?

Дзякую.
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 16:56
1) Пра дасьледаваньне Галіцына. Гэты чалавек быў вядомы ў Нямеччыне.

2) У мяне няма дакладнай інфармацыі па гэтым пытаньні.

3) Расеяй, відавочна, кіруе Пуцін і яго зьвязаныя зь дзяржаўнымі прадпрыемствамі крамлёўскімі чыноўнікі. Зразумела, важную ролю адыгрывае сувязь Пуціна з КДБ. Мяркуючы па ўсім, Мядзьведзеў цяпер ня мае аніякай палітычнай базы.

4) У сувязі з моцным ціскам на грамадзкасьць ды СМІ трэба чакаць зманіпуляваных вынікаў выбараў на карысьць Пуціна. Іншыя аб’ектыўныя вынікі прыносяць толькі свабодныя і справядлівыя выбары ў спалучэньні са свабодным СМІ.

5) Ва Украіне ў 2008 годзе не было падтрымкі палітычнай большасьці для ўступу ў НАТО. Грузія на той час была схільная да міжнародных канфліктаў. У такіх умовах краіна мусіла абвясьціць, што будзе выкарыстоўваць толькі мірныя сродкі для ўрэгуляваньня канфлікту. Гэта патрабаваньне,аднак, не было выканана.Такую заяву, напрыклад, ФРГ зрабіла ў сувязі з уступам НАТО ў 1955 годзе і паўтарала на працягу Бэрлінскага крызысу 1958-1962 гг.

6) Шах кіраваў краінай як аўтарытарны кіраўнік і таксама аказваў ціск на шыіцкага лідэра Ірану, імкнучыся маргіналізаваць і яго. Хуткае эканамічнае разьвіцьцё ў выніку павелічэньня коштаў на нафту ў 1974 годзе стварыла сур'ёзную сацыяльную напружанасьць у краіне. Міжнародныя і ўнутраныя палітычныя слабасьці былі выкарыстаныя падчас шыіцка-ісламскага народнага супраціву паплечнікамі аяталы Хамэйні і праціўнікамі шаху – лібэральнымі сіламі, якія атрымалі часовыя палітычныя кааліцыі .

7.) Я не хацеў бы займацца спэкуляцыямі адносна вайны супраць Ірану. Пытаньне адносна іранскай ядзернай праграмы павінна быць вырашанае шляхам перамоваў.

8) У мяне ёсьць невялікі ўклад у пераадоленьне Нямеччынай мэнталітэту нацысцкага рэжыму. Гэта асэнсаваньне віны і ахвяраў сярод габрэйскага народа, народаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, шмат з таго, што стварала палітыку супрацоўніцтва ў Эўропе і садзейнічала цяперашняй пазыцыі Нямеччыны ў сьвеце, зь яе з высока канкурэнтнай сацыяльнай рынкавай эканомікай для ўсіх слаёў насельніцтва, удзелам усіх слаёў у палітычным жыцьці, гарантыямі дэмакратычных правоў і свабодаў. Вядома, шмат што яшчэ трэба зрабіць.

Імя:: Ева
02.03.2012 00:32
Г-н Вик, расскажите, как выглядит Ваш обычный день? Во сколько Вы встаете, делаете ли зарядку, пишите ли книгу и т.д?
Как Вы считаете, политика может вмешиваться в спорт? Я имею ввиду эмбарго на поставки патронов белорусским биатлонистам, а также дискуссии о переносе места чемпионата мира по хоккею-2014 из Минска в другой город? Вы верите в такой вариант?
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 17:21
Я жыву ў Бэрліне – горадзе з шматлікімі палітычнымі і мультыкультурнымі традыцыямі. У Нямеччыне вялікую ролю адыгрывае асабістая пазыцыя чалавека, яго дачыненьне да грамадзянскіх ініцыятываў. Немцы часта абмяркоўваюць пытаньні ўнутранага і вонкавага палітычнага разьвіцьця, у тым ліку і ў маленькіх групах, Самы розныя пытаньні – іміграцыя і інтэграцыя ці пытаньні правоў чалавека ў аўтарытарных краінах Усходняй Эўропы ці міжземнаморскага рэгіёну, фінансавыя ды гаспадарчыя пытаньні ЭЗ. Я наведваю розныя такія групы, таксама канфэрэнцыі і яшчэ выкладаю ў Бэрлінскім вольным унівэрсытэце..

Яшчэ ў мяне вялікая сям’я, у якую уваходзяць сем’і маіх дзяцей. Іх у мяне чацьвёра, а яшчэ я маю 10 унукаў. Так што у маім доме заўсёды нешта адбываецца і гэта прыносіць мне вялікае задавальненьне.

Аўтарытарныя рэжымы часта выкарыстоўваюць Алімпійскія гульні ды і іншыя буйныя міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы ў мэтах прапаганды ўласнай сыстэмы, зразумела, дэманструючы пры гэтым “пацёмкінскую вёску”. Улічваючы напружанасьць у пытаньні правоў чалавека, за якую Беларусь крытыкуюць ЭЗ ды іншыя краіны Захаду, было б мудрым усё ж перанесьці месца правядзеньня міжнароднага першынства па хакеі або байкатаваць чэмпіянат.

Імя:: Skeptik from NY Горад:: NYC
02.03.2012 01:26
Господин Вик,
1) почему западная идеология и антисоветская методология проигрывает сейчас Лукашенко и России?
2) Верите ли в то что права человека могут быть одинаковыми в бедных и богатых странах и не является ли бедность самым главным нарушением прав человека?
3)Могут ли бедные/нищие люди бороться за свои права - такие как свобода слова и собраний если их кормят и у них есть крыша над головой? Если да то приведите примеры бедных стран(зарплата 100 долларов в месяц у большинства и бесплатное здравоохранение и обучение в школах) где боролись за свободу слова
Адказаць

Імя:: Ганс-Георг Вік
02.03.2012 18:12
1) Падчас маёй доўгай прафэсійнай дзейнасьці на міжнароднай арэне, а таксама ў юнацтве, я удзельнічаў толькі ў разбурэньні аўтарытарных сыстэмаў. Бо аўтарытарныя кіраўнікі заўсёды ізалююць сябе ад надзённых праблемаў. У адкрытых грамадзтвах, могуць быць выяўленыя і выпраўленыя памылкі. Урады могуць быць замененыя падчас свабодных і справядлівых выбараў. Адукацыя, навучаньне, кар'ера і сям'я дапамагаюць чалавеку ўзяць на сябе адказнасьць і супрацоўнічаць, каапэравацца зь іншымі. Што жа да каманднай сыстэмы, то яна заўсёды прайграе.

Камусьці можа здацца, што Расея з Лукашэнкам цяпер выйграюць. Але давайце пачакаем і паглядзім! Вялікае значэньне мае, аднак, тое, што грамадзянская супольнасьць фармуе ўяўленьні пра будучыню На падставе таго досьведу, які атрымлівае моладзь у іншых вольных краінах, паступова ствараецца іншая вольная Беларусь.

2) Чалавечая годнасьць зьяўляецца агульным здабыткам як бедных, так заможных людзей. Дэградацыю цяжэй перанесьці чым беднасьць. У аўтарытарнай сыстэме чалавек дэградуе..

3) Сацыяльна рынкавая эканоміка кшталту той, што ў Нямеччыне забясьпечвае і працай, і капіталам і дае пэўныя сацыяльныя гарантыі, а таксама гарантыі “фактару працы” паводле вынікаў сумеснай дзейнасьці.

Індыя зьяўляецца прыкладам жывой дэмакратыі зь вельмі высокай яўкай выбаршчыкаў, хоць пры гэтым 30% насельніцтва жывуць у беднасьці. Індыйская сыстэма жыцьцяздольная і пераадольвае пэўныя праблемы, якія ідуць зь гісторыі.Аўтарытарныя сыстэмы ня могуць гэтага зрабіць.

У аўтарытарнага Кітая паралельна зь яго эканамічным росквітам у прыбярэжнай зоне жывуць каля 100 мільёнаў "бедных працоўных-мігрантаў" і каля 100 000 мясцовых забурэньняў у год паводле сацыяльных прычынаў
Камэнтары. Старонка з 2
Відэа