серада, 23 красавіка 2014, Менск 10:18

Форум

Алесь Міхалевіч

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Нарадзіўся 15 траўня 1975 г. у Менску ў сям’і навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (тады Акадэміі навук БССР).

У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «палітоляг-юрыст». Падчас навучаньня ва ўнівэрсытэце ўзначальваў Аб’яднаньне беларускіх студэнтаў — грамадзкую арганізацыю, якая бароніць правы навучэнцаў беларускіх ВНУ. Стажыраваўся ў Варшаўскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах.

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту працаваў намесьнікам дырэктара, генэральным дырэктарам СП «Аркадыя», якое спэцыялізавалася на турыстычным бізнэсе. З 2006 г. — антыкрызісны кіраўнік, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ. У 2007–2008 гг. — юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Аўганістане. У 2008–2010 гг. — юрыст Беларускага незалежнага прафсаюзу.

Акрамя родных беларускай і расейскай моваў, таксама вольна валодае польскай і ангельскай, вывучае нямецкую. Жанаты, бацька дзьвюх дачок. Жонка Мілана — настаўніца ангельскай мовы. Дочкі: Леся — 2000 году нараджэньня, і Алена — 2009 году нараджэньня.

У 2004–2008 гг. — намесьнік старшыні партыі БНФ. У 2008 годзе быў вылучаны на старшыню партыі і прапанаваў праграму па яе рэфармаваньні, пасьля чаго выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва. З 2003 па 2007 гг. — дэпутат Пухавіцкага раённага савету Менскай вобласьці.

Пасьля ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч стаў абвінавачаным па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня. 19 лютага яго выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Пасьля гэтага Міхалевіч заявіў пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў, перад тым як выйсьці з ізалятара.

Ноччу 14 сакавіка ў сваім блогу Міхалевіч абвясьціў, што знаходзіцца «не ў зоне дасягальнасьці беларускага КДБ». Пазьней атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Змiтрок
16.02.2012 19:34
Алесь, рад за Вас. Как щеки? Растут?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:20
Дзякуй, Зьмітрок. З амаль 30 кіляграмаў, страчаных у “амэрыканцы”, амаль усе вярнуліся.

Імя:: Хакеіст Горад:: Менск
16.02.2012 20:03
Добры дзень, Алесь.
16 лютага Вы разам з радай за мадэрнізацыю збіраліся пікетаваць завод "Shkoda", які з'яўляецца спонсарам чэмпіянатаў Свету па хакею. Ці прайшла акцыя? Чыю ўвагу Вам ўдалося прыцягнуць? Ці працягнуцца такія акцыі?

І яшчэ пытанне:
Міжнародная федэрацыя хакея кажа, што "хакей па-за палітыкай." Але чаму вы не акцэнтуеце ўвагу міжнароднай федэрацыі хакея на тым, што ў Беларусі таксама парушаюцца правы хакеістаў (гэта ўжо не палітыка)? Напрыклад, уведзены абмежаванні для хакеістаў старэйшым за 28 гадоў: http://sport.tut.by/news/hockey/219219.html
І чаму вы не акцэнтуеце ўвагу МФХ на тое, што праводзіць чэмпіянат Свету ў Беларусі небяспечна? Што заўзятары хакейных каманд не могуць адчуваць сябе спакойна ў Мінску, бо іх могуць у цэнтры горада выкрасць і завесці ў лес, як гэта было з грамадзянкамі Украіны і Аўстраліі з Femen.
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:22
Пікет адбыўся. Больш падрабязна пра акцыю тут: http://www.svaboda.org/content/article/24486808.html

Дзякуй за дадатковыя аргумэнты. Пастараемся іх выкарыстоўваць.

Імя:: Петр Степанович Горад:: Слуцк
16.02.2012 20:46
Уважаемый А. Михалевич. Вопрос. Вы сгланы с моим предложением, или отвергаете его так же как Лукашенко.
(выписка из письма к Лукашенко)
В Республике Беларусь уже пять раз, избирали Главу государства на демократической основе. И каждый раз, кандидаты, не пришедшие к власти, устраивали акции протеста. Для того, что бы не было причин для проведения акций протеста и для того, что бы все кандидаты были в равных условиях. И главное, что бы после выборов экономика государства развивалась более эффективно чем до выборов. Внесите поправку в закон о выборах. "Народ и власть обязаны подписывать договор в день выборов".
Тогда, кандидаты на пост главы государства, за год или два до выборов, изучат какие товары, будут востребованы на мировом и внутреннем рынке в период его правления. А также, изучат цены на сырье и энергию, для производства востребованных товаров. И опубликуют свой договор, где будет записано. Я гарантирую поставку сырья по такой-то цене для производства таких-то товаров, гарантирую и продажу этих товаров по такой-то цене. Я, за свою работу, требую такой-то % прибыли для меня и моей администрации. Избиратель выберет наиболее приемлемый договор, отправит кандидату свои предложения, обсудит с ним и если доводы кандидата его убедят, то в день выборов подпишет договор. А если кандидат его не убедил, то обсудит с другим.
Подписав договор с главой государства, или руководителем производства, человек не пойдет протестовать на улицу или совершать теракт, потому, что эти действия не вернут ему ущерб. Человек, как только не получит прибыль или зарплату установленную договором, обратится в суд. Суд, выявит кто из людей, подписавших договор, допустил ошибку и с него, взыщет ущерб в пользу истца.
Лукашенко меня за это предложение, затавил пройти психобследование. А Вы?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:23
Я ня буду Вас прымушаць правярацца на псыхіку. Лічу Вашу прапанову нерэалістычнай. Да таго ж, яна не адпавядае маім поглядам на вольны рынак.

Імя:: Матрос Горад:: Менск
16.02.2012 21:31
Чаму Вы супраць катаванняў гарбатай і печывам?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:25
Дзякуй за пытаньне. Гарбата і печыва мне спадабаліся. Чаго не скажаш пра выломваньне рук і пасадкі на шпагат.

Імя:: Дзянiс
16.02.2012 22:18
Прывiтаньне, Алесь! Што вы думаеце наконт "выбараў" у парлямент, Вы прыхiльнiк байкоту цi ўдзелу апазiцыi ў выбарах?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:26
Дзякуй за пытаньне, Дзяніс. Трэба выходзіць з традыцыйнай схемы “удзел-байкрот”, і знаходзіць схемы, якія утрымліваюць пазытыў як ад удзелу, так і ад байкоту. “Выбары” -- добрая магчымасьць данесьці сваю інфармацыю да людзей і актывізаваць грамадзтва.

Імя:: Pavlinka Горад:: Geneva
16.02.2012 23:51
Privet,Ales! Po4emu nasha oppozizija takaja razruganaja? Neuzeli radi Belarusii oni ne mogut sebya v ruki vzyt` i pomiritsya? Vedut sebya kak deti:-to podzopnik dadut,to obzivayutsya!? Neuzeli oni ne ponimayut,shto takim povedeniem oni stranu iz etogo bolota ne vityanut? Ved` narod na4inaet raza4arovitsya v nih. U belarusov segodnya kak v toj skazke,gde na kamne napisano: na levo pojdesh-k Lukashenko popadesh (rabom budesh); na pravo pojdesh-k oppozizii popadesh,kotoraya drug druga ne lyubit. I kuda nashemu bednomu narodu zavara4ivat`?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:35
Дзякуй за пытаньне, Паўлінка. Здаровыя сілы апазыцыі здольныя на супрацоўніцтва, і хутка мы гэта пабачым.

Імя:: Анёлак Горад:: Беларусь
17.02.2012 01:36
Алесь, ваша біяграфія пакідае пачуццё непаслядоўнасці і таго, што ў рускай мове называецца "шараханьем". І ўцяклі вы - як у раманах Дзюма. Можа, вы не той, за каго сябе выдаеце? То значыць герой не апазіцыйнага, а іншага рамана?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:36
Дзякуй за пытаньне, Анёлак. Часам нават падзеі часоў Дзюма адпачываюць, калі бачыш, што ў нас робіцца. Упэўнены, што будзе напісана шмат раманаў пра наш час, і мая сьціплая асоба заўсёды будзе ў іх на баку дабра.

Імя:: Кансерватыўны Горад:: Менск
17.02.2012 09:52
1.Як вы ставіцеся да Зянона Пазьняка?Да яго дзейнасьці ў Беларусі і ў эміграцыі?Вы лічыце яго эмінрацыю апраўданай?
2.Як ставіцеся да КХП БНФ?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:43
1. Да Зянона Пазьняка стаўлюся з павагай. Я уступаў у 1993 годзе ў БНФ, дзе старшынём быў Зянон Пазьняк. На выбарах 1994 года быў сябрам ініцыятыўнай групы па яго вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты, зьбіраў подпісы. Што да эміграцыі, то гэта ёсьць асабістае рашэньне чалавека.

2. Стаўлюся з павагай. У мяне шмат добрых знаёмых, якія належаць да КХП-БНФ. Прыемна, што яны шануюць нацыянальныя каштоўнасьці

Імя:: Стары Горад:: Магілёў
17.02.2012 11:40
Дзень добры,Алесь. Можна вас зразумець у пытаньнях падпісаньня пагадненьня з КДБ і прашэньня аб памілаваньні да Лукашэнкі. Але што заставіла вас пагадзіцца на служэньне ХАРТЫІ зараз, калі вам нічога не пагражае?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:45
Дзякуй, Стары з Магілёва, за правакацыйнае пытаньне. На сёньня я аднолькава служу Аліневічу, Бандарэнку, Саньнікаву, Севярынцу, Статкевічу ды іншым палітычным вязьням. Як адэкватны чалавек, я прызнаю, што Андрэй Саньнікаў сёньня – апазыцыйны палітык нумар адзін. З Хартыяй у мяне часткова супадаюць погляды, а служу я ПРАЎДЗЕ і АБ’ЕКТЫЎНАСЬЦІ.

Імя:: Игорь Горад:: Минск
17.02.2012 11:45
В период предвыборной компании, выступая по
телевидению, вы отнесли к достижениям Лукашенко
создание сильной судебной и правоохранительной
системы государства.
Вы действительно считаете правохранительную и судебную систему, защищающую права и и власть одного человека, сильной?
Вы действительно считаете достижением создание
правохранительной и судебной системы при
которой никто не чувствует себя защищённым?
Кроме одного человека, его семьи и приближённых?
Вы не страдаете от того что сбежали от этого
восхитившего вас создания?
Не кажется ли вам, что сильная судебная и правохранительная система эта так при которой каждый гражданин может отстоять свои права и не подвергнуться необоснованным репрессиям?
Ну, например, как та в Чехии, которая не выдала вас в руки
этой, так восхитившей вас, сильной.
Что вы скажете тем , не таким одарённым как вы, которые задаются вопросом: если Михалевичу так понравилась эта система, то почему он не попросил у неё защиты?
Что вы скажете тем же которые полагают что ещё никому в
мире не приходило в голову хвалить судебные и правохранительные системы диктаторских режимов.
Будь -то Дювалье, северокорейских Кимов, Иров и Сенов, Бирманских горилл, людоедов Африки?.
Что вы ответите тем, не так образованным как вы, которые считают что лучше бы Михалевич отнёс к достижениям
17-летнего правления Лукашенко 150 долларовую зарплату большинства населения чем систему подавления возмущения такой зарплатой?
Заранее спасибо за полный ответ.
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:50
Я казаў пра стварэньне НЕЗАЛЕЖНАЙ ад Расіі судовай і праваахоўнай сыстэм. Для мяне яе незалежнасьць ад Расеі – гэта безумоўны пазытыў. Лукашэнка займаўся кансалідацыяй улады для сябе, але ў выніку ёсьць пазытыўныя моманты для краіны. Добра, што цэнтрам прыняцьця рашэньняў зьяўляецца Менск, а не сталіца суседняй дзяржавы. Дрэнна, што ў выніку “інтэграцыі” усё больш рычагоў Лукашэнка пачаў перадаваць у Маскву.

Імя:: liashkou_a Горад:: г. Добруш
17.02.2012 11:52
Дзень добры, сп. Міхалевіч
Прыемна сустрэць узаемнага блогера-сябра па LJ на старонцы Радыё Свабода. Дарэчы michalevic.livejournal.com - гэта ваш блог?
Пабачыў, што Вы стварылі расейкамоўную старонку свайго блогу. Зь якой мэтаю? Ці плануеце англамоўную?
Калі ласка, адкажыце на некалькі пытаньняў:
1) Чаму Вы ўдзельнічалі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г.? Якія былі мэты таго ўдзелу? Чаго зьбіраліся дасягнуць?
2) Ці працягвае дзейнасьць у Беларусі вашая арганізацыя "За мадэрнізацыю"?
3) Ці даводзілася Вам наведваць г. Добруш, у тым ліку пад час выбарчай кампаніі?
4) Як Вы лічыце, байкот парляманцкіх выбараў - гэта слушная ідэя? Чаму? Якую карысьць Вы бачыце ад байкоту і якую небясьпеку?
5) Ці падтрымліваецце Вы фінансава якія-небудзь беларускія арганізацыі альбо ці рабілі гэтае раней? Напрыклад Таварыства беларускай мовы?
6) Ці падтрымліваеце Вы вылучэньне Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію?
7) Каго Вы лічыце найлепшым беларускім пісьменьнікам?
8) Хто Вам падабаецца з беларускіх рок-гуртоў альбо выканаўцаў?
9) Якія найбольш наведваемыя Вамі айчынныя інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы?
10) Хто на вашу думку ўваходзіць у Top5 гістарычных асоб, якімі трэба ганарыцца кожнаму беларусу?
11) Ці патрымліваеце Вы патрэбу наданьня беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай мовы? А таксама вяртаньня нацыянальнай сімволікі (Пагоні і бела-чырвона-белага) сьцяга у якасьці дзяржаўных сімвалаў краіны?
Загадзя дзякуй за Вашыя адказы.
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:53
Дзякуй за пытаньні, таксама прыемна сустрэцца па-за ЖЖ. Так, michalevic.livejournal.com – гэта мой блог. Апошнім часам усё больш пішу на фэйсбуку. Расейскамоўную старонку стварыў пад час выбараў, каб дайсьці да тых выбарцаў, якія ня хочуць чытаць па-беларуску. На жаль, такіх зьяўляецца ўсё больш. У маім сайце www.michalevic.org ёсьць англамоўная вэрсія. У блогу па-ангельску пакуль не бачу патрэбы.

1) Даруй, шмат разоў адказваў на гэта пытаньне пад час папярэдніх онлайнаў.
2) «Саюз за Мадэрнізацыю» працягвае дзейнасьць, і, упэўнены, актыўнасьць будзе павялічвацца.
3) У Добрушы быў некалькі разоў, але перад выбарамі не завітваў, не хапіла часу. На жаль, Чарнобыль кепска паўплываў на ўсю Гомельшчыны, і на Добруш таксама.
4) Агульна, байкот – слушная ідэя. Але патрэбна да яго падыходзіць крэатыўна. Небясьпека ад байкоту ў тым, што актывісты ня будуць актыўна працаваць з людзьмі. Перавагі перш за ўсё ў маральным баку.
5) Так, падтрымліваў ТБМ, а таксама БНФ «Адраджэньне», у тым ліку пасьля майго выключэньня з Партыі БНФ.
6) Вылучэньне Алеся Бяляцкага падтрымліваю, і стараюся рабіць шмат у замежных парлямэнтах, каб Алесь прэмію атрымаў.
7) Уладзімір Караткевіч
8) «Уліс», «Бонда», «Крама», «Мроя», Зьміцер Бартосік, Зьміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч
9) naviny.by, nn.by, belaruspartisan.org, svaboda.org
10) Замала часу, каб фармаваць Топ-5. Падумаю над пытаньнем, і пастараюся адказаць у блогу. Сярод іх, безумоўна, мусяць быць Гаўрыла Гарэцкі і Іван Луцкевіч.
11) Падтрымліваю.

Імя:: Белькевич Горад:: Зельва
17.02.2012 11:57
Не могли бы вы сказать какие у Лукашенко претензии к вам?
Вы, вроде, как и хорошие конструктивные, честные оппозиционеры Янукевич из БНФ и Милинкевич никогда не критиковали лично Лукашенко. Наоборот старались пропихнуть его в Европу.
Почему Янукевич и Милинкевич и, Кастусёв при них, так и продолжают оставаться "честными" у Лукашенко, а вы
попали к свиньям из КГБ?
Как это могло случиться?
В чём вас обвиняли?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:55
Баюся, што большасьць пытаньняў трэба скіраваць да Лукашэнкі. Мяне абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, а падазравалі ў шпіянажы. Думаю, што само вылучэньне ў прэзыдэнты шмат для каго ў гэтай краіне ўжо злачынства.

Імя:: Святлана Горад:: Мінск
17.02.2012 12:01
Прывітанне Алесь!
Ці можаце вы пасьлядоўна выказаць свае меркаванні наконт палітыкі, якую Эуропа ажыццяўляе ў дачыненні да Беларусі?
Бо адзіная Эуропа на самой справе зузім не адзіная. Хто нашыя ў добрым сэнсе слова сябры, а хто калі і не ворагі, то сябры рэжыма Лукашэнкі? І як яны разумеюць яны адзін аднаго?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 14:58
Дзякуй, Сьвятлана, за пытаньне. Калі моцна спрашчаць, то Літва і Латвія залежаць ад беларускага транзыту, і, адпаведна, ляяльныя Лукашэнка. Як гаворыцца, проста бізнэс, нічога асабістага. Патэнцыйных сяброў у нас шмат, толькі па сапраўднаму сябраваць мы яшчэ не навучыліся. Сярод кандыдатаў: Брытанія, Скандынаўскія краіны, Нямеччына, Польшча, Чэхія. Але дакладна, што ў Эўразьвязе ў нас няма ворагаў.

Імя:: Cтары беларус Горад:: ВКЛ
17.02.2012 12:05
Спадар Алесь! Кольки, на Ваш погпяд, галасоу атрымау Лукашэнка? Павел Шэрамет казау - не больш, як 65 адсоткау..Але ж гэта - перамога! Тады - ацаниця "плошчу" як юрыст!
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 15:16
Па маёй інфармацыі, якую я атрымліваў ад назіральнікаў і сябраў камісій, Лукашэнка атрымаў паміж 40 і 45 адсоткамі галасоў.
Як юрыст з упэўненасьцю кажу, што з нашага боку на плошчы былі цалкам законныя дзеяньні, з маленькім выключэньнем. Я б трактаваў біцьцё вокнаў як “дробнае хуліганства”. Дзеяньне міліцыі і уладаў падпадаюць пад шэраг складаў злачынстваў: “арганізаваная злачынная групоўка”, “перавышэньне службовых паўнамоцтваў”, “нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў”, і г.д.

Імя:: Елена
17.02.2012 12:26
Паважаны спадар Алесь! Что думают о нас, жителях Беларуси в Чехии, Литве, Польше? Еще такой вопрос: возможно ли в ближайшем времени отмена виз для граждан Беларуси, или хотя бы уменьшение стоимости и упрощение процедуры получения виз? Вам удачи и всего хорошего.
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 15:17
Дзякуй за пытаньне, Алена. Польшча і Літва пра нас добра паінфармавана, і ставіцца з спачуваньнем. Што да Чэхіі, то тут пра нас ведаюць мала, і часта блытаюць з расейцамі.

Адмена візаў пакуль немагчымая. Спрашчэньне працэдуры – задача рэалістычная, таксама як і зьніжэньне кошту.

Імя:: Вольга Горад:: Навагрудак
17.02.2012 12:33
Спадар Міхалевіч!
У мяне напалову пытанні, напалову разважанні. Вы Алесь асабіста добра разумееце, што Беларусь за 17 год ўжо вельмі наблізілася да нацыянальна-гістарычнай катастрофы? Яшчэ некалькі гадоў за гэтым "правадыром" і становішча ўжо будзе - ані шанцаў на вяртанне. Ён аддае-прадае ў Беларусі зямлю, прадпрыемствы, нават ўжо паветра - адным словам ўсё тое, што яму ніколі не належала. Беларусы аказаліся ізноў пад прыгонным правам.
І пытанне, вы ведаеце ці не, што паводле новых дырэктыў Міністэрства адукацыі ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ выкладаецца на русскай мове, таму, што на беларускай вучні ня здольны яе разумець? У гэтым годзе масава праводзяцца гэтыя эксперыменты, але відаць пасьпяховыя, і ўжо да наступнага навучальнага году гэта стане правілам.
Як вы да гэтай праблемы ставіцеся і як яе (ці можна) вырашыць?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 15:18
Дзякуй, Вольга. Кулакі сьціскаюцца, калі уяўляю, што ў будынку Наваградзкай Беларускай Гімназіі гісторыю нашай краіны выкладаюць па-расейску.
Праблему вырашае толькі прыход да улады нацыянальна арыентаваных сілаў адразу пасьля Лукашэнкі. І вельмі хутка. Зраблю ўсё магчымае і немагчымае, каб з гэтай задачай справіцца.

Імя:: Uladzimir
17.02.2012 12:41
Спадар Алесь,
- чаго Вы хочаце дасягнуць праз удзел у разнастайных міжнародных сустрэчах? Якая з гэтага карысці і для каго?
- як падтрымліваеце сувязь з сям'ёй?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 15:19
Дзякуй, Уладзімір, за пытаньне. Хачу дасягнуць, каб у Беларусі спыніліся катаваньні, каб усе палітзьняволеныя вышлі на свабоду і былі рэабілітаваныя. Каб новая ўлада ў Беларусі была дэмакратычная і нацыянальна арыентаваная.

Сувязь падтрымліваю праз скайп і тэлефон, а таксама рэдкія сустрэчы.

Імя:: Ганна Горад:: Мінск
17.02.2012 12:54
Алесь, у сваім артыкуле "Кто хочет стать миллионером", надрукаваным на сайце naviny.by, Вы, спасылаючыся на чуткі, бяздоказна абвінавачваеце кіраўніцу "Офіса за дэмакратычную Беларусь" і аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў у лабіяванні інтарэсаў бізнесмена Пефціева, выхопліваючы асобныя смажыныя факты з кантэксту і маніпулючы, такім чынам, грамадскай думкай. Не думалі, што калі Вы не згодныя з нечай пазіцыяй, ёсць цывілізаваныя сродкі давесці сваю? Ці збіраецеся Вы выбачыцца перад Стужынскай і Мельянцовым?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 15:58
Прашу заўважыць, што абвінавачваньняў не было. Можна дыскутаваць, як Вы слушна заўважылі, пра «выхопліваньне асобных смажаных фактаў з кантэксту і маніпуляцыю, такім чынам, грамадзкай думкай”. Я паважаю Вольгу як спэцыяліста і добра яе ведаю асабіста, таму шкадую, што не патэлефанаваў ёй, каб высьветліць сытуацыю “з першых вуснаў”. Спадзяюся, Вольга таксама знойдзе сілы прызнаць, што зрабіла памылку, калі лябіравала скарачэньне сьпісу, і што рабіць падобныя дзеяньні яна ня мела маральнага права.

Імя:: Алег Горад:: Менск
17.02.2012 13:02
Якія вашы Алесь меркаванні наконт далейшых спроб некаторых асоб адмяніць візавыя санкцыі ў дачыненні чыноўнікаў зь Беларусі, унесенных у "чорны сьпіс"?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 15:58
Гэтыя людзі або памыляюцца, або дзейнічаюць у чыімсьці прыватным інтарэсе.

Імя:: Иван
17.02.2012 13:31
Алесь, а не думали ли Вы, что Вам надо занять в Брюсселе место "Офиса за Демократическую Беларусь", лоббирующего интересы Лукашенко, и лоббировать белорусские интересы?
Адказаць

Імя:: Алесь Міхалевіч
17.02.2012 15:59
Дзякуй, Іван, за прапанову. Ня думаў. Спадзяюся, Вольга Стужынская зразумее свае памылкі, і здолее далей эфэктыўна працаваць для Беларусі. На шчасьце, колькасьць беларусаў у Брусэлі павялічваецца.
Камэнтары. Старонка з 2
Відэа