серада, 23 траўня 2012, Менск 03:03

Форум

Вольга Стужынская

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Вольга Стужынская зьяўляецца дырэктарам «Офісу за дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі, няўрадавай арганізацыі, якая функцыянуе з 2006 году. Сябра кіроўнага камітэту Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства і каардынатар рабочай групы форуму.

Раней яна была старшынёй падгрупы лібэралізацыі візавага рэжыму той жа рабочай групы. Да стварэньня «Офісу за дэмакратычную Беларусь» працавала навуковым супрацоўнікам у Парлямэнцкай Асамблеі НАТА. Закончыла Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт і Ўнівэрсытэт штату Мэрыленд, а таксама завяршыла праграму з Цэнтрам разьвіцьця дэмакратыі і вяршэнства закону (CDDRL) у Стэнфардскім Унівэрсытэце. Валодае ангельскай, нямецкай, францускай, расейскай і беларускай мовамі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Zmicier
09.02.2012 13:51
Паважаная сп. Стужынская,
Адкажыце, калі ласка, які лёс праграмы па культурніцкаму менеджмэнту, якую ачольваў Ваш офіс.
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:20
Добры дзень, Зьміцер, прыемна, што сочыце за нашай дзейнасьцю.
Праграма культурнага мэнэджмэнту увайшла ў агульны рабочы плян дзейнасьці офісу. У гэтым годзе, напрыклад, мы плянуем выданьне і прэзэнтацыю перакладу на ангельскую мову кнігі Уладзімера Арлова «Краіна Беларусь», таксама ў плянах стварэньне дзьвюх вэрсій (электроннай і папяровай) «Кішэннага гіда па беларускай культуры» на ангельскай мове, куды увойдуць артыкулы беларускага журналіста Алеся Кудрыцкага. У нашым англамоўным бюлетэні, што выдаецца з пэрыядычнасьцю раз на месяц, ёсьць рубрыка «Невядомая Беларусь», дзе мы зьмяшчаем нататкі пра розныя гарады і мясьціны Беларусі, а таксама некаторыя гістарычныя факты. Увесну маем у плянах правесьці выставу аднаго таленавітага беларускага фатографа, а таксама зладзіць кінавечарыну.

Імя:: Hanna Горад:: Gomel
09.02.2012 14:18
Чула ад вашых знаёмых, што Вы хацелi стаць знакамiтай i зрабiць кар'еру, а гэта атрымоўваецца лягчэй за мяжой. Для дасягненя гэтай мэты ўсе сродкi "харашы"???

Чым, акрамя прафесiйнай дзейнасцi зaймаецца ў Беларусi Ваша мацi?
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:21
Мая маці гісторык па прафэсіі, у свой час была звольненая па палітычных матывах з Інстытута гісторыі НАНБ пасьля чарговага удзелу ў выбарах. З 1998 году яна ачольвае Беларускую Жаночую Лігу, арганізацыю, што займаецца ў асноўным праектамі ў сфэры адукацыі, а таксама праблемамі здароўя жанчыны і гендэрнай роўнасьці.

Імя:: беларуска Горад:: минск
09.02.2012 14:22
Оля, вы учились, жили , работали за рубежом, поэтому вам легко будет ответить на мой вопрос.
Мы, беларусы красивые, умные, трудолюбивые, честные, отзывчивые...
Чего нам, беларусам не хватает чтобы жить достойно и счастливо? Почему мы всем недовольны и ждем того дядю, кто нам поможет. Разве такое бывает в жизни?
Спасибо за ответ
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:23
Адказаць на ваша пытаньне, вядома, не магчыма адназначна. Можа быць, адной з прычын зьяўляецца тое, што мы ўжо вельмі адзін аднаго не любім і не умеем дамаўляцца? Жывучы доўгі час у Бэльгіі, я заўважыла, што беларусы ў асноўным не шукаюць зносін з выхадцамі з сваёй краіны, так як, напрыклад, робяць гэта грузіны ці нават украінцы. Мы, сапраўды, разумныя, прыгожыя, працавітыя, але, можа нам варта лепш ставіцца адзін да аднаго, паважаць думкі і заслугі суайчыньнікаў, ганарыцца адзін адным, а не шукаць, у першую чаргу, падставы затаптаць?

Імя:: liashkou_a Горад:: г. Добруш
09.02.2012 14:26
Дзень добры, спадарыня Стужынская
Калі ласка, адкажыце на некалькі пытаньняў:
1) У якім годзе Вы скончылі БДУ і па якой спецыяльнасьці?
2) Якім чынам апынуліся на Захадзе? Што прымусіла Вас пакінуць Беларусь?
3) Ці ўдзельнічалі Вы (калі жылі ў Беларусі) у дзейнасьці дэмакратычнага руху? Калі ўдзельнічалі, тады, калі ласка ўзгадайце арганізацыі сябрай якіх Вы былі? А таксама палітычныя акцыі ў якіх Вы ўдзельнічалі?
4) Якія захады Вы рабілі для вызваленьня беларускіх палітзьняволеных, для спыненьня палітычных рэпрэсій у краіне пасьля выбараў 2010 г.
5) Ці падтрымліваецце Вы фінансава якія-небудзь беларускія арганізацыі альбо ці рабілі гэтае раней? Напрыклад Таварыства беларускай мовы?
6) Ці падтрымліваеце Вы вылучэньне Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію?
7) Ці наведваеце Вы Беларусь? Якія ў Вас уражаньні?
8) Як Вы лічыце, байкот парляманцкіх выбараў - гэта слушная стратэгія? Чаму?
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:26
Добры дзень, спадар Ляшкоў. Дзякуй за Вашя пытаньні.

1)Я ня скончыла адукацыю ў Беларусі бо зьехала ў Бэльгію у 2001 годзе, і працягвала вучыцца ужо тут.

2) Я зьехала па праграме au-pair глядзець дзяцей сям'і дыпламата, што раней працаваў у Беларусі і плянавала застацца ў Бруселі на паўгады. Лёс склаўся так, што атрымалася нашмат даўжэй.

3) Яшчэ падчас вучобы ў ліцэі імя Я.Коласа я займалася праграмамі для чарнобыльскіх дзетак, ездзіла з імі ў Нямеччыну ў якасьці перакладчыка. Гэта, а таксама дзейнасьць маёй маці, якая тады была сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада), прывяло мяне да актыўнага удзелу ў дэмакратычных руху. Я сама была сябрам партыі, якую ачольваў Мікола Статкевіч і удзельнічала, бадай, ва ўсіх вулічных акцыях, што мелі месца з 1996 году -- шмат у якіх нават пасьля таго, як зьехала з краіны. Апошняй была дэманстрацыя 19 сьнежня 2010.

4) Першым захадам зрабіць хоць што-небудзь было тое, што я і калега з Офісу павезьлі пасьля бойкі на плошчы параненага хлопца ў бальніцу хуткай дапамогі. Нажаль, да гэтага не ведаю, хто ён. Пачынаючы з той ночы, мы актыўна распаўсюджвалі інфармацыю сярод прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці, расказвалі пра падзеі заходнім журналістам. Па вяртаньні ў Брусель, арганізоўвалі сустрэчы з прадстаўнікамі інстытутаў ЕЗ для беларускіх палітыкаў, родных палітзьняволеных, праваабаронцаў і беларускіх незалежных журналістаў. ОДБ разам з Прадстаўніцтвам Швецыі пры ЕС і БАЖам ладзіў таксама фотавыству ў Бруселі пад назвай "19 сьнежня вачыма журналістаў". На працягу усяго часу, працягваем інфармаваць міжнародную супольнасьць, і структуры ЕЗ у першую чаргу, пра сытуацыю вакол палітзьняволеных.

5) Не, у нас няма праектаў, што дазвалялі б фінансавую падтрымку арганізацый у Беларусі.

6) Канечне!

7) Так, наведваю даволі часта. Што кідаецца ў вочы ў апошнія паўгады, дык гэта тое, як Беларусь імкліва аддаляецца ад Еўропы.

8) ...

Імя:: liashkou_a Горад:: г. Добруш
09.02.2012 14:58
Яшчэ раз, Вам добрага дня...
і некалькі дадатковых пытаньняў:
9) Каго Вы лічыце найлепшым беларускім пісьменьнікам?
10) Хто Вам падабаецца з беларускіх рок-гуртоў альбо выканаўцаў?
11) Якія найбольш наведваемыя Вамі айчынныя інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы?
12) Хто на вашу думку ўваходзіць у Top5 гістарычных асоб, якімі трэба ганарыцца кожнаму беларусу?
13) Ці патрымліваеце Вы патрэбу наданьня беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай мовы? А таксама вяртаньня нацыянальнай сімволікі (Пагоні і бела-чырвона-белага) сьцяга у якасьці дзяржаўных сімвалаў краіны?
Загадзя дзякуй за Вашыя адказы.
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:27
9) Караткевіча і Быкава

10) Лявон Вольскі

11) naviny.by, nn.by, tut.by, svaboda.org

12) Еўфрасіньня Полацкая, князь Вітаўт, Францыск Скарына, Леў Сапега, Кастусь Каліноўскі

13) Абавязкова

І Вам дзякуй.

Імя:: Шэры
09.02.2012 15:17
Чаму вы, тыя, хто ніколі не падвяргаліся рэпрэсіям, за адмену санкцый. А былыя палітвязні, бежанцы і сваякі палітвязняў - за іх? Можа быць хопіць крывадушнічаць і спрабаваць выратаваць сваю рэпутацыю і пайсці працаваць у беларускі МЗС?
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:28
Пры адсутнасьці больш дзейных мэханізмаў уплыву на сытуцыю ў Беларусі, пашырэньне візавых абмежаваньняў вядзе да далейшай ізаляцыі Беларусі ад ЕС і набліжэньня яе да Расіі. Ідэя перагляду, а не проста пашырэньня на гэтым этапе магла б быць адным з падштурхнуць беларускія улады да вызваленьня палітвязьняў.

Імя:: Наталля Горад:: Беласток
09.02.2012 15:39
Сп. Вольга, чаму вы згадзіліся на гэтую канфэрэнцыю?
Патлумачу. Сэнсу ў ёй няма, гэта чарговае адцягванне увагі ад рэальнага гульца на вашую асобу, пра што аналітыкі і проста людзі ужо ня раз сказалі: справа не ў В.Стужынскай, а ў палітыках Эўразвязу, якія, маючы сапраўдныя мэханізмы уплыву на Лукашэнку (нафтапрадукты), не робяць нічога дзейнага, гуляюць у "санкцыі", якія нічога не значаць - хто жадае з гэтага спісу г.зв. "неўязных", той спакойна ездзіць у любыя краіны Эўропы. Заявы пра нейкі мільён даляраў проста смешныя.
Так, вяртаючыся да рэальнасці: які сэнс адцягваць увагу на В. Стужынскую ад сапраўдных махляроў, палітыкаў Эўрапарламенту? Цяпер абрушылі ўсю крыўду за бездзеянне і цынізм заходніх палітыкаў на В. Стужынскую. І аб'ект нападу зручны - бачыш, якая прыгожая і паспяховая знайшлася :) , "здрадніца" :) Ату яе! Эх, беларусы...
Сп.Вольга нічога не скажа новага, хаця пра яе саму, канешне, цікава пагаварыць - маладая, паспяховая, энэргічная, адукаваная, З ЦУДОЎНАЙ беларускай мовай (беларусам у Беларусі варта павучыцца так размаўляць) — словам, зразумела, чаму многія накінуліся з усёй хутарской нянавісцю на такога чалавека.
Так што, сп. Вольга, трымайцеся, не думайце, што ніхто нічога не разумее, не зважайце на траўлю, і калі маеце што адказаць - так, калі ласка, адкажыце, чаму вы згадзіліся на гэтую канфэрэнцыю, калі усё ужо сказана? Дзякуй, поспеху вам і сілаў, трымайцеся, не зважайце на нянавісць!
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:29
Дзякуй вялікі за добрыя словы, Натальля. Ведаеце, насамрэч не толькі бруд ліўся ў мой адрас і адрас нашай арганізацыі. Я атрымала даволі шмат лістоў падтрымкі. Для мяне важна, каб такія пытаньні, як палітыка Эўразьвязу дачынна Беларусі, яе эфэктыўнасьць або контрапрадуктыўнасьць, выходзілі на абмеркаваньне шырэйшага кола грамадзтва. Таму, калі гэтая он-лайн канфэрэнцыя прыцягне больш увагі да праблемы, чаму не скарыстацца нагодай.

Імя:: Алексей
09.02.2012 15:50
Добрый день, Ольга. У меня три тяжелых вопроса к вам:

1. Насколько известно, деятельность Офиса финансируется США через организацию PACT и Еврокомиссией. Позиция ЕС однозначна - расширение списка невъездных. Позиция США - не просто расширение визовых санкций, а призыв к ЕС ввести еще более жесткие санкции и полный отказ от торговли "политзаключенными".
Мне интересно, знают ли в США, что они финансируют лоббирование позиции абсолютно противоположной им и понимают ли в ЕС, что их просят пустить в Европу прямых врагов ЕС. Зимовского, организатора показа порнографии с европейским дипломатом по белорусскому телевидению и последовательного пропогандиста проработавшего долгие годы по теме отказа от европейских ценностей и Пефтиева, продававшего оружие в Ливию, где воевали европейские солдаты.
Я предпологаю, что вы ввели в заблуждение своих спонсоров. Или же это личный заказ менеджеров, конроллирующих ваше финансирование?

2. Вы заявляли, что не пошли на открытое обсуждение своей инициативы, так как опасались нападок со стороны "радикальной оппозиции"(прямо как БТ). Милинкевич, Мацкевич и другие общественные деятели высказавшиеся против того, что вы делаете - это по вашему радикальная оппозиция? Кто тогда не радикальная? Гайдукевич?

3. Вы заявляли, что не знаете те белорусские организации в ЕС, которые подписали заявление против вашей деятельности и никогда не работали с ними. Как вы объясните ваши слова на телеканале БелСат 24.11.2011, где вы находитесь среди представителей этих организаций и говорите о сотрудничестве с ними? Пересмотрите это видео(http://www.youtube.com/watch?v=N1OFM37ywpw) и скажите, почему вы откровенно врете. Кстати такой же вопрос и к организациям - почему никто их них не указал на это до сих пор. Впрочем можно задать много вопросов о недостоверности распространяемой вами информации.
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:31
Добры дзень, Аляксей.

1.Падтрымка заходніх донараў ня мае нічога агульнага ні з нашай дзейнасьцю, ні з дадзенай ініцыятывай па магчымым перагляду сьпісаў. Мы ўдзячныя ім за падтрымку, яны ніякім чынам не дыктуюць нам прыярытэты нашай працы: як гэта і павінна быць і ёсьць у дэмакратычнай супольнасьці.

2.Я цаню меркаваньне абодвух, спадара Мілінкевіча і спадара Мацкевіча .ОДБ заўсёды адкрыты для зьмястоўных дыскусій на прадмет уласных або чыіх-небудзь яшчэ ініцыятыў. Я паўтаруся, што наша ініцыятыва нарадзілася ў кантэксьце намаганьняў па больш хуткаму вызваленьню палітвязьняў і ў сьвятле таго, што поўнамаштабныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі немагчымыя з боку ЕЗ. Ведаеце, у дэмакратычнай супольнасьці ёсьць тэрмін «меркаваньне меншасьці», і было б выдатна, каб апазыцыя, якая называе сябе дэмакратычнай, таксама разумела і прымала гэты тэрмін. Асабліва ў Беларусі, дзе меркаваньне большасьці застаецца на кухні.

3.Я заяўляла, што ня ведаю, каго прадстаўляюць гэтыя арганізацыі. А відэа як раз было зьнята падчас адзінай сустрэчы, пра якую я згадвала і на якой і плянавалася пагаварыць аб пэўнай каардынацыі дзеяньняў у будучыні, не гледзячы на тое, што ўсе прысутныя там арганізацыі розныя і вядуць розную дзейнасьць.

Імя:: Яўген Мурашка.
09.02.2012 16:21
Сп. Стужынская, я трохі больш дасьведчана пра Вашу дзейнасьць "на карасьць" дэмакратыі.
Пасьля таго, што здарылася, да Вас няма даверу, як грамадскага дзеяча.
Таму у мяне няма пытаньняў да Вас. Есьць парада.
Відавочна, што у палітыцы Вам няма чаго рабіць.
Дык захавайце сябе як годнага чалавека, сыйдзіце і жывіце сабе у баку ад палітыкі
Бо рэпутацыю не купіш ні за якія грошы.
Для мяне у чалавеке, заўседы першасна - сумленьне і прыстойнасьць, потым усё астатняе - адукацыя, пасады

Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:38
Спадар Яўген, прабачце, але я ня бачу пытаньня.

Імя:: Святлана Горад:: Менск
09.02.2012 16:52
Вольга,
адкажыце, калі ласка,
1) колькі чалавек працуе ў Вашым Офісе ў Брусэлі? што гэта за людзі, дзе вучыліся, як звязаныя з дэмакратычным рухам Беларусі былі да таго часу, як далучыліся да Вашага офісу? А таксама - як яны трапілі на працу ў Офіс? быў спецыяльны конкурс, адбор, ці гэта проста Вашыя ці нечыя знакомыя?
Мяне цікавіць канкрэтная лічба рэальных людзей, якія штодня прыходзяць у Офіс працаваць.
2) чаму на афіцыйным сайце Офіса http://www.democraticbelarus.eu/няма ніякай інфармацыі аб супрацоўніках? і аб Вас таксама няма інфармацыі? Ці сапраўды Вы з'яўляецеся дырэктарам гэтага Офіса? а можа, у Офіса на самой справе іншы сайт, дзе ўся падрабязная інфармацыя ёсць? Які?
Дзякуй вялікі за падрабязны адказ на ўсе маі пытанні!
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:37
Добры дзень, Сьвятлана. Дзякуй за пытаньні.

1. У ОДБ стала працуе 4 чалавекі, якія штодня прыходзяць на працу ў офіс: тры з каторых беларусы і адзін бэльгіец. У залежнасьці ад праектаў і калі на тое ёсьць патрэба, у нас бываюць супрацоўнікі на кантрактнай аснове. Усе тры беларускія прадстаўнікі вучыліся і ў Мінску, і за мяжой, валодаюць беларускай мовай. Я была сярод заснавальнікаў арганізацыі, астатнія набраныя на конкурснай аснове. Я і адна з калегаў зьвязаныя з дэмакратычным рухам з падлеткавага узросту.

2. Інфармацыі дагэтуль няма, таму што падчас заснаваньня Офісу выстаўляць такія дадзеныя на сайт было небясьпечна. Напрыканцы мінулага году мы пачалі перарабляць сайт, але праца над ім зацягнулася і новая версія будзе гатовая толькі цягам наступнага месяца. Пасля абнаўлення, Вы абавязкова зможаце знайсці там інфармацыю пра супрацоўнікаў.

Імя:: Сафія Горад:: Менск
09.02.2012 17:51
Спадарыня Вольга,
Вы чалавек разумны і хіба ўсьведамляеце, што пасьля такога карупцыйнага скандала кар'ернай будучыні ў беларускай палітыцы і NGO не прадбачыцца. Чым вы зьбіраецеся заняцца па жыцьці ў далейшым? Якія, так бы мовіць, "творчыя пляны"?
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:39
Добры дзень, Сафія.
Ёсць толькі беспадстаўныя абвінавачванні і лухта, што надрукавала Хартыя97 і прадоўжыў Алесь Міхалевіч, у той час як карупцыйны скандал прадугледжвае доказы, каторых нават блізка няма.

Імя:: Святлана Горад:: Менск
09.02.2012 18:08
Вольга,
я пісала вышэй пытанне аб супрацоўніках. Хачу задаць яшчэ адно ўдакладняючае пытанне - аб Вас як супрацоўніцы, дырэктарцы Офіса ў Брусэлі:
Хто надаў асабіста Вам паўнамоцтвы прадстаўляць беларускае дэмакратычнае грамадзтва за мяжой? Я не вельмі дасвечаная ў такіх тэхнічных справах, як прызначэнне якой-небудзь асобы на пасаду дырэктара НДА за мяжой. Але патлумачце мне, грамадзянцы Беларусі, чые дэмакратычныя інтарэсы Вы быццам бы прадстаўляеце ў Еўропе: хто вылучыў Вас быць такім прадстаўніком і за якія заслугі?

Я пішу сваё пытанне так падрабязна не таму, што быццам бы хачу Вас абразіць. Проста вельмі хочацца, каб Вы зразумелі маё пытанне і адказалі на яго.
Дзякуй.
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:42
Сьвятлана, дзякуй за пытаньне. ОДБ не прадстаўляе "усё дэмакратычнае грамадзтва Беларусі", ніколі не прэтэндаваў на такую ролю, ды і гэта увогуле не магчыма. Напачатку, калі офіс ствараўся, задумка была прадстаўляць інтарэсы аб'яднанай дэмакратычнай апазыцыі, але такой не сталася. ОДБ зьяўляецца на сёньня незалежнай арганізацыяй, што працуе з шырокім колам грамадзкіх ініцыятываў у Беларусі.

Імя:: Лявон Горад:: Менск
09.02.2012 18:18
Добры дзень.
Учора спецназ у масках разбіў шкло ў вокнах і ўварваўся ў прыватны дом, дзе праходзіла паседжанне "Ліцьвінскага клюба", які ніколі не ўлазіў у палітыку, а проста абмяркоўваў гістарычныя падзеі, рабіў тэатральныя пастаноўкі, абмяркоўваў паўсядзённая жыццё Беларусі, у тым ліку і спорт.

Ці не лічыце Вы, што калі чэмпіянат Свету па хакею 2014 года будзе праводзіцца ў Мінску, то такім самым чынам Спецназ можа ўварвацца ў кватэры, дзе будуць расселены заўзятары хакейных зборных розных краін, пры разбіцці шкла яно можа параніць замежных жыхароў і іх дзяцей, як гэта магло атрымацца ўчора?

І ці не збіраецеся Вы альбо Ваш офіс данесці інфармацыю пра выпадак з "Ліцьвінскім клюбам" да Міжнароднай федэрацыі хакея, якая лічыць што хакей па-за палітыкай, але не здагадваецца, што ў Беларусі могуць у любы час схапіць і адвесці неведама куды не толькі палітыка, але і простага апалітычнага грамадзяніна краіны альбо замежніка (як гэта было з украінкам з Femen)?
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:43
Добры дзень, спадар Лявон.
Інфармацыю пра напад на «Ліцьвінскі клуб» мы распаўсюдзілі праз наш сайт. http://democraticbelarus.eu/node/14364

Імя:: Одиссей.
09.02.2012 18:20


Сейчас, за спиной большинства оппозиционных организаций, проходят закулисные консультации между самозваным режимом и представителями Евросоюза. Это можно сравнить по существу с попытками поиска сепаратного мира гитлеровской Германией в конце Второй Мировой Войны. Мне интересна Ваша роль в этом дурно пахнущем спектакле. Кто дал Вам указания озвучить постулат о необходимости "модернизации" европейских санкций в отношении минского диктатора. Все Ваши попытки выдать это за некую личную инициативу заранее обречены на провал, потому как у Вас изначально подобных инициатив быть не могло по определению. И так, кто? Облегчите душу, все равно ведь всё тайное рано ли поздно становится явным.
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:44
Пры адсутнасьці больш дзейных мэханізмаў уплыву на сітуцыю ў Беларусі, пашырэньне візавых абмежаваньняў вядзе да далейшай ізаляцыі Беларусі ад ЕС і яшчэ большай залежнасьці яе ад Расіі. Ідэя перагляду, а не проста пашырэньня на гэтым этапе магла б быць адным з чыньнікаў, якія падштурхнуць беларускія улады да вызваленьня палітвязьняў.

Імя:: Георг Горад:: Самы лепшы
09.02.2012 19:26
1. Ци ёсць у Беларуси палитвязни, и если так, назавице их?
2. За каго вы галасавали на выбарах 19.12.2010?
3. Чаму вы личыце "Хартыю" "жоутай", и что лепей, "Хартыя" ци БТ (Беларускае тэлебачанне"?
4.Законна ли знаходицца на пасадзе Лукашэнка А.Г.?
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 18:42
1. Так, у Беларусі ёсьць вязьні, якіх міжнародная супольнасьць і правааборонцы ў Беларусі прызналі палітычнымі. Поўная інфармацыя па сытуацыі з палітзьняволенымі выкладзеная на сайтах праваабарончых арганізацый, такіх як БХК, "Вясна" ды іншых.

2. За Міколу Статкевіча.

3. Лічу "жоўтай", таму што на сайце Хартыі97 часта наўмысна друкуецца недакладная альбо неадпаведная рэчаіснасьці інфармацыя, а таксама ужываюцца абразьлівыя фармулёўкі. БТ не гляджу.

4. Лічу вынікі рэфэрэндуму 2004 года несапраўднымі.

Імя:: Зміцер
09.02.2012 19:27
Шаноўная Вольга, адкажыце к.л. на падставе чаго Вы прадстаўляеце Беларускае грамадства ў Брюселі, хто Вам надаваў такія паўнамоцтвы?
І ці існуе хоць адна беларуская арганізацыя якая, за час існаваньня вашага "Офісу", надавала Вам афіцыйныя паўнамоцтвы прадстаўляць яе у Брюселі? Калі існуе, агучце гэтыя арганізацыі (арганізацыю).
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:44
Зьміцер, прадстаўляць усе грамадзтва не магчыма, і наша арганізацыя ніколі на сябе не брала такую ролю. Гладзіце, калі ласка, вышэй мой адказ Сьвятлане. Дзякуй.

Імя:: Бенедзікт
09.02.2012 20:23

Вы лічыце нармальным, што "РС" не арганізавала перадачу, з удзелам Халезіна і Стужынскай?
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:46
Гэта пытанне, хутчэй да РС, а не да мяне. Была перадача з Вольгай Карач, у каторай адрозная ад маёй пазіцыя і кожная з нас мела магчымасць выказаць свае аргументы.

Імя:: Крывіч
09.02.2012 20:45
Вольга, ты ўзор сучаснай дыпламатыі!
Толькі за тое, што ты не "здала" ініцыятараў гэтай скандальнай ініцыятывы па адмене санкцыяў супраць пасобнікаў бандыта, ты выклікаеш павагу!
Нажаль, сярод мужчынаў-палітыкаў такіх мала і таму я пагадзіўся б с табой пайсьці ў "разведку" бо не збаяўся б даверыць табе спіну.
Трымайся, бо тыя, хто цябе судзіць, самі не лепшыя!
Вольга, паведамі людзям колькі ты выплаціла грошай прадстаўнікам беларускай дыяспары, якой з тваіх слоў не існуе ў Бельгіі.
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:54
Зміцер, прывітанне. Я не кажу, што беларускай дыяспары не існуе, але яна слабая, і занадта разрозненая... Я ізноў жа вярнуся да праблемы беларусаў талерантна ставіцца да рознасьці поглядаў, права выказацца і быць выслуханым апанентамі.

Імя:: минчанка
09.02.2012 21:02
Оленька, прочитав все нападки на вас так и хочется вас защитить. Не обращайте внимания на слова всех "змагаров диктатуры, они кроме своего болотца нигде не были, они просто представить не могут как сложно жить вдали от дома. Скажите им, что лучше нашей страны в мире нет, что лучше наших людей в мире нет и что мы должны защищать себя, а не жаловаться чужим странам на самих себя. Будьте добрее, люди!!!
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:55
Дзякуй

Імя:: Дмитрий Горад:: Нью-Йорк
09.02.2012 21:26
Вопросы к Ольге Стужинской.
Ольга, я не буду перебирать кто, кому, что, когда и где сказал, куда отправил. Все вопросы по Вашему офису за демократическую Беларусь и последнему заявления, текст по сайту офиса :
1.Вопросы по организациям подобным Вашей снимаются выкладыванием в свободный доступ в интернете бюджета за прошлый год, плана на текущий. Это кстати совершенно нормальная практика, где можно ознакомится с бюджетом? Это не должна быть одна цифра, это должна быть информация от кого, когда и сколько Ваша организация получила и на что конкретно потратила. Это делают уже даже в России, гляньте отчётность Навального, я не говорю про Европу и Америку.
2. «Поскольку очевидно, что Европейский Союз не станет прибегать к реальным экономическим санкциям для оказания давления на белорусские власти, ...» начало Вашего последнего заявления. Почему Америка может прибегать и прибегает а Европа нет ? Я понимаю позицию чёткую, ясную, последовательную Америки по Беларусскому вопросу. Понятна и позиция России, «Лукашенко сукин сын, но нашей суки сын.», поэтому мы ему помогаем, поддерживаем. У России есть экономические и политические интересы в Беларуси, она их отстаивает. - Мне эта позиция не нравится, но она чёткая, честная и последовательная. Позицию Европы я понять не могу, на словах одно, на деле совершенно другое. Я привык верить делам. Вы посредник, попробуйте объяснить.
3. «Пересмотр «черного списка» станет сигналом того, что ЕС не стремится к полной изоляции Беларуси.» - ну тогда дайте Лукашенко медаль или премию, например: « Диктатору который не пересажал ВСЕХ оппозиционных политиков, а только принципиальных» .
4. «Список имен был подготовлен в консультациях с белорусскими и международными организациями гражданского общества, однако их имена не могут быть обнародованы без предварительного согласия.» - международные организации боятся что их в Брюсселе арестует Лукашенковский ОМОН ? Если Вы консультировались с нашими оппозиционными лидерами, то огласите весь список, они лидеры только до тех пор пока пользуются поддержкой сторонников, в том числе и таких как я. Кроме того лидер предполагает ещё и способность отвечать за свои слова, а не прятаться за формулировкой : « ...имена не могут быть обнародованы без предварительного согласия.» Если это были организации режима, то им то точно нечего бояться, такого рода решения в Беларуси принимает только Лукашенко, больше субъектов политики там нет.
Адказаць

Імя:: Вольга Стужынская
10.02.2012 14:57
Добры дзень, Зьміцер.

1.Інфармацыя такога кшталту не даступная на нашым сайце ў сілу таго, што улічваючы асаблівасьці працы з Беларусьсю, ня ўсе нашы партнэры гатовыя публічна прадставіць такія зьвесткі. Тым не менш, як арганізацыя зарэгістраваная ў Бэльгіі і працуе ў адпаведнасьці з заканадаўствам гэтай краіны, ОДБ праходзіць незалежны аўдыт праектаў і уяўляе дадзеныя аб усёй сваёй дзейнасьці не толькі донарскім арганізацыям, але і бэльгійскаму ўраду.

2. Для ўвядзеньня поўнамаштабных эканамічных санкцый няма падстаў. Многія прыводзяць Іран як прыклад, але ж Беларусь не уяўляе такой пагрозы для міжнароднай супольнасьці. І ў цэлым, ёсьць шэраг крытэрыяў, па якіх эканамічныя санкцыі могуць быць уведзеныя, але ў дадзеным выпадку яны непрыдатныя.

3. Мы сапраўды лічым, што перагляд, а не толькі пашырэньне "чорнага сьпісу" паслужыць сыгналам тым, што ЕЗ не імкнецца ізаляваць беларускае грамадзтва. Увядзеньне больш выразных і зразумелых крытэраў уключэньня ў дадзены сьпіс, а таксама магчымага выключэньня з гэтага сьпісу падало б больш дакладны сыгнал аб намерах ЕЗ у дачыненьні да беларускага грамадзтва да цэлым. Акрамя таго, менавіта перагляд, а не проста пашырэньне сьпісаў, зЬЯВІЛАСЯ б імпульсам для хутчэйшага вызваленьня палітвязьняў.

4. Я неаднаразова адказала раней прадстаўнікам мэдиа на прадмет праведзеных кансультацый. І яшчэ раз паўтару, што меркаванне выказанае ОДБ з'яўляецца меркаваннем, якое мае права быць.
Камэнтары. Старонка з 2