пятніца, 18 красавіка 2014, Менск 00:34

Форум

Віталь Рымашэўскі

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Нарадзіўся ў 1975 годзе.

Жанаты, выхоўвае дачку.

Беларус. Праваслаўны.

1997 г. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт, інжынэр-будаўнік.

1999 г. Вучыўся ў Нямеччыне на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіраваньня ў інстытуце "Саюз грамадзкага кіраваньня", вывучаў эканамічнае і палітычнае становішча ФРГ.

1996 г. Сябра Каардынацыйнай рады "Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў".

2002–2004 гг. Сябра прэзыдыюму Беларускага нацыянальнага савету маладзёжных і дзіцячых грамадзкіх арганізацый "Рада".

Адзін з кіраўнікоў кампаніі "Ў абарону свабоды сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі". Кіраўнік менскай арганізацыі стваранай партыі БХД. Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі БХД.

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году. Рымашэўскі быў затрыманы 19 сьнежня пасьля падзеяў на Плошчы Незалежнасьці. Уначы з 31 сьнежня на 1 студзеня Рымашэўскі быў выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Афіцыйнай падставай для вызваленьня стала "напісаньне тлумачальнай запіскі на імя Лукашэнкі".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: Выбаршчык
31.01.2012 15:12
Віталь Анатольевіч, я Вас асабіста вельмі паважаю, і Паўла Севярынца таксама. Трымайцеся. Тыя хто паліваюць Вас брудам, самі з бруду не вылазяць, і хочуць каб іншыя сталі такія ж як і яны.
Трымайцеся!
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
02.02.2012 17:19
«Напачатку – пра апошнія падзеі у кааліцыі «шасьці».

Цягам апошніх некалькіх тыдняў вялася праца над выпрацоўкай супольнай стратэгіі апазыцыі да так званай «выбарчай» кампаніі 2012 году. Дэклярацыя, якую выклалі журналістам учора, была прапанаваная да падпісаньня некалькі тыдняў таму сп. Мілінкевічам. Для БХД проста немагчымае яе падпісаньне ў такім выглядзе, бо у тэксьце кажацца пра вылучэньне кандыдатаў на выбарах пры наяўнасьці палітвязьняў, цалкам ігнаруюцца ўсе іншыя пункты пагадненьня аб умовах правядзеньня свабодных выбараў, што былі падпісаныя прадстаўнікамі шасьці палітычных суб’ектаў улетку 2012 году.

Па-сутнасьці, у прапанаваным варыянце апазыцыі прапануецца разам з выканкамамі рэжыму правесьці мабілізацыю беларусаў на выбары, і даюцца абяцанкі зьняцца. Калі апазыцыйныя кандыдаты ўдзельнічаюць у кампаніі і здымаюцца за некалькі дзён – выбаркаму не спатрэбіцца нават фальсыфікаваць вынікі. Яўка будзе забясьпечаная, патрэбныя кандыдаты застануцца ў сьпісе для галасаваньня. Можна сьмела адкрыта падлічваць галасы. Вось такі падарунак Лукашэнку.

Удзельнічаць у такім брутальным адбельваньні рэжыму, зразумела, немагчыма. Дэклярацыя патрабавала дапрацоўкі.

Гэта было агучана адразу і, цягам двух тыдняў была выпрацаваная супольная пазыцыя, яе сутнасьць – у непрызнаньні выбараў, нават пры ўмове прызначэньня кандыдатаў ад апазыцыі, у правядзеньні супольных сустрэч з дэмакратычнымі актывістамі ва ўсіх рэгіёнах краіны і выпрацоўкі агульнага фармату правядзеньня кампаніі 2012 году.

Адначасова было дамоўлена аб правядзеньні супольнай інфармацыйнай кампаніі аб сытуацыі з палітвязьнямі і аб супольных патрабаваньнях да ўладаў.

Тэкст быў прыняты на сустрэчах аднагалосна, без усялякіх заўваг з боку руху ці ГП. Гэты тэкст і было дамоўлена агучыць на супольнай прэсавай канфэрэнцыі.

Аднак перад самым пачаткам прэсавай канфэрэнцыі была раздадзеная журналістам ранейшая прапанова Руху.

Цалкам верагодна, што кіраўнікі некаторых арганізацый проста спужаліся таго, што рэгіянальныя актывісты выкажуцца за байкот.

Абсалютна незразумела, навошта было тады прэзэнтаваць журналістам прэсавую канфэрэнцыю як супольную ад «кааліцыі шасьці».

Гэта права кожнай арганізацыі – падпісваць якія заўгодна пагадненьні і прымаць супольныя заявы.

Таксама права кожнага даваць ацэнкі гэтым пагадненьням.

Уся ж сытуацыя выглядае досыць сьмешна:

Няўдалая спроба справакаваць бойку і абмеркаваньне толькі гэтага факту ў жоўтай прэсе магчыма і адцягне ўвагу ад сутнасьці пытаньня – легалізацыя рэжыму беларускай апазыцыяй, але толькі часова.

Скандалы ж і развал кааліцыі выгадныя некаторым апазыцыянэрам толькі тактычна, стратэгічна выйграе толькі рэжым».

Імя:: Ягор Ступка
31.01.2012 15:16
Хопіць ужо ваяваць адзін з адным. Ці падтрымліваеце Вы мае меркаванне?
Дзякуй.
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 15:33
Я падтрымліваю гэтае меркаваньне, таму што сёньня ад сварак у дэмакратычнай кааліцыі можа тактычна выйграць хтосьці з палітыкаў, каб паказаць сябе лепшым, але стратэгічна выйграе толькі ўлада. Тое, што было зроблена за апошні год, падпісаньне пагадненьня кааліцыі шасьці дэмакратычных сілаў, у якім сказана аб немагчымасьці фінансавай падтрымкі рэжыму, калі будуць палітвязьні, пагадненьне аб свабодных выбарах, супольныя пазыцыі на Захадзе вельмі замінаюць сёньня Лукашэнку. Аніякіх саступак рэжыму не павінна быць, пакуль не спыняцца рэпрэсіі. Наяўнасьць супольнай пазыцыі робіць адкрытай пазыцыю ўсіх палітыкаў, немагчыма схаваць нешта ў кулюарах. Важна захаваць гэтую еднасьць. Але немагчыма прымусіць чалавека быць адкрытым, нават калі на кану жыцьцё ці сьмерць палітвязьняў.

Імя:: Ананім
31.01.2012 15:25
Малайчына Вiталь, сарваў гэбiсту Макею план удзела ў выбарах падстаўной апазiцыi пад розным соўсам ды праз розныя прыёмчыкi, прыдуматыя куратарамi.
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 15:50
Тое, што адбылося 31 студзеня, было падрыхтавана пэўнымі людзьмі. Той варыянт супольнай заявы, які быў раздадзены журналістам, я пабачы за 5 хвілінаў да прэс-канфэрэнцыі. Я адмовіўся падпісваць гэтую заяву яшчэ месяц таму, бо яна кажа пра адно, што ўсе апазыцыйныя кандыдаты будуць удзельнічаць у выбарах пад абяцанкі-цацанкі зьняцца, нават пры наяўнасьці палітвязьняў. Навошта праводзіць мабілізацыю выбаршчыкаў на так званыя выбары? Працаваць на беларускія ўлады? Навошта Лукашэнку вызваляць палітвязьняў, калі дэмакратычныя кандыдаты створаць ілюзію дэмакратычных выбараў. Таму гэтая заява была дапрацаваная. Усе арганізацыі выказаліся ў падтрымку гэтай заявы: мы да 25 сакавіка праводзім супольнае абмеркаваньне ў рэгіёнах нашай стратэгіі, фармату ўдзелу ў выбарах, паралельна інфармацыйная кампанія пра палітвязьняў. Гэтая падтрыманая ўсімі папера не апынулася на прэсавай канфэрэнцыі, хаця выглядае ўсё сьмешна. Калі “Рух за Свабоду” разам з “Гавары праўду” хоча падпісаць гэтае пагадненьне, гэта іх права, а нашая справа даць ацэнку гэтаму пагадненьню, якое робіць апазыцыю прыслугай беларускай улады. Я гэта выказаў, на што была няўдалая спроба справакаваць бойку, але асоба правакатара была выбраная памылкова, спадар Фядута проста на гэта ня здольны. Я не разумею падставы для скандалу. У жоўтай прэсы ёсьць задача на пэўны час адцягнуць увагу ад сутнаснага пытаньня, але беларусы ня дурні, яны самі разьбяруцца.

Імя:: Васіль
31.01.2012 15:34
Віталь, не баліт нічога?

Імя:: Юрий Горад:: Брест
31.01.2012 15:38
Приветствую Виталь! Вы представитель новых сил в беларуской политике! Восхищаюсь Вами! Как же вы справляетесь с этими всякими коммуняками, забияками и борадяками в оппазиции?

Імя:: Ігнат Горад:: Бабруйск
31.01.2012 15:57
У свой час вы развалілі БНБ, не даўшы прыняць супольную пазіцыю па вылучэнні кандыдата, якую прапанавала Партыя БНФ. Зараз заблакавалі дэкларацыю "шасцёркі".
Скажыце, вас гэтаму нехта навучыў, ці такія паводзіны ўласцівыя вашай асобе?
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 15:51
Можна шукаць вінаватых, але ёсьць факты па вылучэньню адзінага кандыдата. Яны былі заблякаваны вядома кім, а пацьверджаньне гэтаму дыпляматычная перапіска амбасадара ЗША, якая трапіла цяпер у сеціва. Ацэнка адназначная і ролі кожнага ў развале кааліцыі “Шасьцёркі+”. Там ёсьць і нашы памылкі, але адзінага кандыдата не ўдалося вылучыць не па віне БХД, але частковую віну мы прызнаем.

Імя:: Бенедзікт
31.01.2012 16:08
Чым вам асабліва запомнілася апошняя нарада шасьцёркі, апрача абутку Фядуты?

Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 15:53
Бязглуздасьцю паводзінаў некаторых прысутных, з аднаго боку гэта сьмешна, а з другога, некаторыя карыстаюцца тым, што знаходзяцца на свабодзе, і змагаюцца за тое, хто бузе больш ляяльны да ўлады. Я хацеў бы зьвярнуцца да ўсіх палітычных лідэраў і нагадаць ім, што ўнутраная лёгіка дыктатарскага рэжыму ў тым, што заўтра яны рэпрэсуюць тых, хто сёньня кагосьці рэпрэсаваў. Беспэрспэктыўна ставіць на гэтую карту.

Імя:: Одиссей.
31.01.2012 16:10


Вот Вы позиционируете себя как человека верующего по Библии живущего, а чего же Вы сами отступаете от Библейских Заветов? Врать Вас кто научил? Вы на выборы собрались стыдливо прикрываясь разными рода декларациями и коалициями. Решили союз с преступным режимом подписать. Причём действуете так стыдливо-мелкотравчато как будто Вы всех остальных беларусов за неразумных дебилов держите. Люди по тюрьмам да колониям, а у Вас выборы. Да какие выборы могут быть в беззаконный парламент с беззаконной властью. Это такие как Вы лукашенке легитимность создаёте. На Вас лежит ответственность за теперешнюю ситуацию в стране. Ответ может быть только один в сложившейся ситуации - ни в какие игры с незаконным режимом не играем! Это будет и по Божьему закону и по людскому, а будете хоть как-то участие принимать, а значит признавать хунту властью - сами на одну доску с лукашенкой встанете!
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 15:53
Я згодны з вамі, немагчыма ісьці на пагадненьне са злачынным рэжымам, гэтай пазыцыі і прытрымліваецца БХД. Таму я і ня стаў падпісваць гэтае пагадненьне. Пытаньне ў тым, што супрацьлеглая пазыцыя спрабуе прыкрыцца мірнымі прапановамі, хаця насамрэч прапанова адна – легалізацыя дзейснага рэжыму, мы на гэта ніколі ня пойдзем.

Імя:: Ліс Горад:: Віцебск
31.01.2012 16:11
Што Віталь адчулі пасля сёняшняй арыгінальнай дзеі Фядуты? Паскарэнне? сорам? Радасць? Ці нешта іншае?

Імя:: Inhvar
31.01.2012 16:27
Фядута..ён сабе,не цiкава пра гэта. А вось менавiта што было не па Вашаму,мяркую што канешне падпiсаць было значна прасьцей ,чым наадварот.

Імя:: Aлесь Горад:: Мінск
31.01.2012 16:37
Прашу звярнуць увагу на тое, што Віталь Рымашэўскі як раз не падпісаў заяву, бо лічыць немагчымым вылучэнне кандыдатаў пры наяўнасці палітвязняў. У заяве руха за свабоду гаворыцца, што кандыдаты будуць вылучацца і,Ю МАГЧЫМА - здымуцца. БХД выступае за байкот выбараў.
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 15:54
Сапраўды, гэтае пагадненьне мы не падпісалі, таму што яно мае пад сабой удзел у выбарах пры наяўнасьці палітвязьняў, а таксама ігнаруе ўсе раней падпісаныя паперы, адмятаюцца ўсе крытэры свабодных выбараў, замоўчваецца пра магчымасьць назіраньня і удзелу ў выбарчых камісіях. У прынцыпе, гэтае пагадненьне можна правіць, што і было зроблена. Але скандал адбыўся на пустым месцы.

Імя:: Рамонак Горад:: Мiнск
31.01.2012 16:39
Лукашэнка прыйшоў y вашым узросце да ўлады, але вееельмi доўга заседзiўся. Беларусi патрэбны малады, сучасны, адукаваны палiтык з богам у сэрцы! Гэта ўсё ў Вас ёсць. Вы выбралi правiльны шлях, не адступайце i змагайцеся за iдэю. Не ўпадабляйцеся гэтым палiтыкам, для якiх галоўнае -- зарабiць на палiтыцы.
Учынак Фядуты - гэта паводзiны „хлопчыка на дыскатэцы“, а не палiтыка i не заслугоўвае ўвагi.

А цяпер пытанне: як Вы прапануеце сябе паводзiць апазiцыi ў выпадку байкота выбаpаў у палату? Што карыснага могуць зрабiць шэраговыя грамадзяне (прыхiльнiкi байкоту)?
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 15:57
Тлумачыць людзям сытуацыю. На жаль, беларусы трапілі ў вельмі складанае становішча, а рэжым навучыўся выкарыстоўваць і дэмакратычнае асяродзьдзе. Мала хто ведае, што цягам апошняга месяца офіс “За дэмакратычную Беларусь” выступаюць за скарачэньне сьпісу неўзных у Эўразьвяз. Гэта робіцца за сьпінай ад нашага імя. Самае кепскае – гэта пачаць неабгрунтаваныя спрэчкі за байкот ці ўдзел у выбарах. Гэтай уладзе патрэбна легалізацыя, у выніку дзеяньняў апазыцыі яна хоча легітымізацыі ў вачах суседзяў. Мы не павінны падтрымліваць гэтую ўладу. Мы павінны падчас байкоту актыўна агітаваць, стаць альтэрнатывай усім вылучэнцам на гэтыя выбары.

Імя:: Нежавік Яўген Горад:: Бабруйск
31.01.2012 16:40
Чаму ў вашай біяграфіі на сайце няма ні слова пра факт працы ў маскоўскай фірме ў 2008 годзе? Ці гэта была не праца? А што ж тады гэта было?
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 16:05
Шмат нязначных момантаў з маёй біяграфіі часта апускаюцца. Быў факт працы перад выбарамі, фірма пагадзілася падаць зьвесткі пра тое, што я працую ў гэтай фірме. Пасьля ў яе былі праблемы. Таму не заўсёды месцы працы можна падаваць у нашых умовах. Таму, калі палітык займаецца бізнэсам, ён вымушаны рабіць гэта напаўлегальна.

Імя:: Гарадзенец Горад:: Горадня
31.01.2012 16:48
Вы ўсе мужныя людзі, але ж якім чынам вы краінай можаце кіраваць, калі не здольныя дамовіцца паміж сабою? Трэба ж нейкім чынам вырашаць гэтае пытаньне і вырашаць кампрамісам! Гэта папрок не толькі Вам, Віталь, але ж і ўсім апазіцыйным лідэрам. Выпрацуйце рэглямэнт і працэдуру прыняцьця агульнага рашэньня! І пасля гэтага, калі падпішаце, ўсе павінны яго выканаць. Пастаўце крайнія тэрміны. І трэба памятаць, палітыка - гэта мастацтва кампрамісаў! посьпехаў Вам, Віталь, БХД і ўсім дэмакратычным сілам!

Імя:: Ананім
31.01.2012 16:53
А чаму вы не заявіце, што пасьля таго што ў 1994 годзе зрабіў таварыш Фядута, яму лепей бы ўвогуле не паяўляцца ў прыстойнай кампаніі?
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 16:09
Я думаю, што ў кожнага чалавека ёсьць магчымасьць зьмяніцца і крытычна ацэньваць свае ўчынкі, рабіць высновы. Многія з сучасных лідэраў апазыцыі дапамагалі прыйсьці Лукашэнку да ўлады. Але многія зь іх ад яго пакутавалі, у тым ліку ў вязьніцы. Я ведаю пра спадара Фядуту, агучваньне падобных фактаў працуе выключна на карысьць улады. Ва ўлады ёсьць 2 задачы: легалізацыя і развал дэмакратычнай кааліцыі. Выкідваньне на паверхню смажаных фактаў толькі паспрыяе рэжыму, таму я ўстрымаюся ад камэнтароў.

Імя:: Kandratowic Горад:: Miensk
31.01.2012 17:04
што цяпер адбываецца ў БХД? колькі сябраў арганізацыі? якія планы?
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 16:20
БХД пасьля гэтых выбараў адчула моцны ціск з боку ўлады, мы правялі зьезд у сьнежні 2011 года. Пасьля гэтага рэпрэсіі яшчэ больш узмацніліся. Паўсюль ідзе шантаж, прымус, каб людзі адклікалі свой подпіс. Мы вельмі ўдзячныя за мужнасьць тым людзям, якія далучаюцца да БХД, нягледзячы на рэпрэсіі. Сяброў БХД за 2011 год стала болей.

Імя:: Serg
31.01.2012 17:07
Раскажы пліз пра план узурпатара па легітымізацыі парламента.

Імя:: Сяржук
31.01.2012 17:25
Хопіць жаўцізну пісаць.
Таварышы хацелі прапіхнуць стратэгію Лукі, каб усе удзельнічалі кандыдатамі ў "выбарах", замест таго, каб байкот нармальны рабіць. Рымашэўскі сарваў ім планы, малайчына!
Толькі байкот!

Імя:: Язэп Горад:: Менск
31.01.2012 17:44
Напісана:"Афіцыйнай падставай для вызваленьня стала "напісаньне тлумачальнай запіскі на імя Лукашэнкі".
------------------------------------
Не маглі б Вы прадаставіць наведвальнікам сайту "Свабоды" поўны тэкст "тлумачальнай запіскі"?
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 16:25
Прыкладны тэкст я ўжо пераказваў, арыгіналу ў мяне, на жаль, няма. Гэта быў кампрамісны крок, і гэта быў вымушаны крок, я паўтару, нагода для прадумваньня сваіх памылак, але па-іншаму дзейнічаць было немагчыма. Пад пагрозай фізычнага зьнішчэньня людзей блізкіх мне і дарагіх, гэта быў мінімальны кампраміс, на які можна было пайсьці.

Імя:: Aleg
31.01.2012 17:46
БХД выступiў АДЗIНЫ з гэтaй "каалiцыi-6" За байкот псэўдавыбараў?
Астатнiя хочуць ладзiць шоу???
Адказаць

Імя:: Віталь Рымашэўскі
01.02.2012 16:27
На сёньня гэта так, БХД – гэта адзіная структура, якая выступіла за байкот гэтых выбараў. Мне цяжка казаць за іншыя палітычныя сілы, іх матывацыю, усё пакажа час. Яшчэ захоўваюцца нейкія палітычныя сфэры, якія могуць ісьці разам: гэта назіраньне за выбарамі, вызваленьне палітвязьняў, хаця я разумею, што сёньня падзел паміж палітычнымі арганізацыямі праходзіць па адной мяжы: або яны незалежныя ад уладаў, або яны робяць тое, што ім дыктуюць. Тут ужо нічога ня зробіш, тут вольны выбар кожнага.
Камэнтары. Старонка з 3
Відэа