серада, 23 траўня 2012, Менск 03:03

Форум

Ірына Халіп

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ірына Халіп нарадзілася 12 лістапада 1967 году ў Менску. Уласны карэспандэнт расейскай "Новой газеты" па Беларусі.

Працавала намесьніцай галоўнага рэдактара "Белорусской деловой газеты" і галоўным рэдактарам штотыднёвіка "Имя". Неаднаразова зазнавала крымінальны перасьлед за прафэсійную дзейнасьць, атрымлівала папярэджаньні ад пракуратуры.

У красавіку 1997 году яе разам з бацькам, драматургам і кінадакумэнталістам Уладзімерам Халіпам, жорстка зьбілі ў часе вулічнага мітынгу 2 красавіка. У канцы 2009 году невядомыя пагражалі ёй забойствам. Ляўрэатка прэміі Дзьмітрыя Завадзкага (2003), прэміі Генры Нанэна (2005), прэміі "Герой Эўропы" ў намінацыі "Мужнае сэрца" (2005), прэміі "За мужнасьць у журналістыцы" (2009).

19 сьнежня 2010 году, у дзень прэзыдэнцкіх выбараў, яе затрымалі па дарозе з плошчы Незалежнасьці і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. У канцы сьнежня ёй было прад’яўлена абвінавачаньне паводле чч. 1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Калі яна знаходзілася ў СІЗА КДБ, улады спрабавалі забраць зь сям'і трохгадовага сына – Даніка Саньнікава. 29 сьнежня меру стрыманьня зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе з хатнім арыштам. 16 траўня 2011 году Ірыну Халіп прыгаварылі да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на два гады.

У лютым 2011 году, знаходзячыся пад арыштам, атрымала журналісцкую прэмію "Залатое пяро Расеі". Жонка палітыка, кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, якога 14 траўня 2011 году пакаралі пяцьцю гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Skeptik from NY Горад:: NYC
26.01.2012 16:26
Ирина,

Я считаю самой главной целью - это спасение жизни вашего мужа и выход его на свободу.
Вопрос:Готовы ли вы отказаться от политики ради этой цели или нет? Мое мнение что выходна свободу и продолжение политической карьеры не возможен в Беларуси - как показывает опыт других узников и в совбенности Козулина.
Можно участвовать в демократических процессах и ьыть борцом за права человека, консультантом - но быть политиком нельзя. Прокомментируйте пожалуйста вашу позицию по этому поводу. Спасибо.
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 14:50
Па-першае, я гатовая падтрымаць абсалютна любы выбар майго мужа. Калі б ён сказаў, што больш ня хоча займацца палітыкай, я б падтрымала. Калі б ён выйшаў і сказаў: я палітыкам быў, палітыкам застаўся, палітыкам буду ўсё жыцьцё, я і гэта падтрымаю, нягледзячы на тое, што нам усім давялося перанесьці. Асабіста я лічу, што прычынаў для спыненьня палітычнай кар’еры можа быць толькі дзьве: 1) сьмерць, 2) здрада. Ну і яшчэ выбар чалавека. Тут прыводзіцца прыклад Казуліна, але Аляксандар Казулін якім пайшоў у турму, такім і выйшаў. Вядома, ён зьмяніўся, бо кожны чалавек зьмяняецца, і гэта нават не залежыць ад тэрмінаў. Турма зьмяняе чалавека.

Імя:: женщина Горад:: минск
26.01.2012 17:34
Молодец Андрей, что написал прошение.Сам не позаботишься о себе - никто не позаботится о вас.
Ира, а вам не кажется, что вы стараетесь вызвать к своей персоне слишком много внимания?
Но мне кажется, что чем скромнее бы вы себя вели, тем спокойнее бы сиделось Андрею, а может быть он бы уже давно был бы дома. Тюрьма подавляет всех и Андрей не исключение. Не дай Бог там оказаться никому. А в 60 лет =это точно пытка, да еще с букетом болезней.
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 14:56
Гэта значыць, што не Лукашэнка, а я вінаватая, што мой муж сядзіць у турме, ды іншыя палітвязьні таксама. Калі гэта мая віна, чаму сядзіць Мікола Статкевіч? Чаму сядзіць Дзіма Бандарэнка? Пытаньне ня мае пад сабой аніякіх падставаў. А тое, што я імкнуся прыцягнуць увагу да праблемы палітвязьняў, гэта праўда. Калі мы ня будзем пра гэта крычаць, заўтра пра іх усе забудуць. Мы ведаем наш мэнталітэт -- "калі гэта мяне не датычыцца пэрсанальна, чаму я буду гэта памятаць?"

Імя:: Ігар Горад:: Гомель
26.01.2012 18:44
Ірына, па першае віншую Вас, што пабачыліся з Андрэем, ведаеце, што жывы. Спадзяюся, неўзабаве будзеце побач на свабодзе. Скажыце -- ці думалі вы, што такі можа быць вынік (ці нават горшы - як у Ганчара, Захаранкі) , калі прымалі рашэньне ўдзельнічаць у выбарах?
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 14:58
Мы думалі, што вынік можа быць абсалютна нечаканым, нават жорсткім, але, вядома ж, мы не маглі нават у страшных снах уявіць, што ўлада будзе змагацца з цэлай сям’ёй, нават з трохгадовым на той момант хлопчыкам.

Імя:: Ірына Лаўроўская
26.01.2012 19:10
Шаноўная Ірына!

Хачу выказаць Вам сваю глыбокую павагу і падзіў Вашай цвёрдасці, мужнасьці і прыгажосьці. Зычу Вам і Вашай сям'і хутчэйшага вызвалення .
Пытанне:
Што, ці хто на Вашу думку, найбольш шкодзіць нармалізацыі сітуацыі у Беларусі?
Дзякуй!
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:00
Адразу напрошваецца адно слова: Лукашэнка. Але да гэтага датычныя ўсе мы, усе тыя, хто недастаткова актыўны, хто свой пратэст выказвае выключна на інтэрнэт-форумах, хто любіць абмяркоўваць палітычных дзеячоў і лічыць, што ягоны ўдзел у жыцьці грамадзтва гэтым можна і абмежаваць. Мне здаецца, і Лукашэнка, які прыгнятае нашу краіну, і мы, якія не дазваляем сабе быць больш актыўнымі, і атачэньне з Захаду і Ўсходу, для якога мы як афрыканскія дзеці: яны галадаюць, шкада, але што ж мы можам зрабіць?

Імя:: andy Горад:: rotterdam
26.01.2012 19:33
Вас реально слишком много и слишком навязчиво и истерично вы себя ведете.Не считаете ли вы что андрей находится в тюрьме исключительно из-за вашего поведения?
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 16:16
Ужо адказала вышэй.

Імя:: МРусов Горад:: Минск
26.01.2012 19:42
Уважаемая Ирина! Держитесь! Вся интеллигенция Беларуси верит в Андрея Олеговича! Когда я думаю о его судьбе, сразу вспоминается Нельсон Мандела.Выйдя из тюрьмы, он стал президентом ЮАР.
Предполагали Вы ( даже в самом страшном сне), что события будут развиваться таким образом? Доходят ли до Андрея Олеговича письма не родственнков?
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:07
Я ведаю, што лісты іншых людзей да яго даходзяць. Калі я была на спатканьні на пачатку тыдня, Андрэй папрасіў мяне адвезьці дадому вельмі вялізны пакунак зь лістамі, якія ён атрымаў толькі напярэдадні Новага года. Гэта мне дазволілі вынесьці, бо ўсе гэтыя лісты прайшлі цэнзуру, каб не займалі месца ў камэры. Гэта неверагодная колькасьць лістоў з розных краінаў.

Імя:: Hanna Горад:: Gomel
26.01.2012 19:57
Лукашэнка вельмi б хацеў знiшчыць ўсiх сваiх канкурэнтаў, асаблiва Саннiкава, як палiтыка. Але, як бы ён ужо не стараўся, яму гэта ня ўдасца. Як бы яны на палтвязняў нi цiснулi, якiм брудам бы яны па тэлебачаннi i ў дзярж.-смi не палiвалi, НIХТО iм ужо асаблiва не верыць.

Народ застанецца вам (апазiцыi) верны, толькi перастаньце сварыцца мiж сабой. Перастаньце паддавацца правакацыям, будзьце дабрэй i мiласэрней адзiн к аднаму.
Вайну вядзе рэжым супраць нас усiх, хто iм не служыць, не хапала яшчэ каб мы ў гэтым яму дапамагалi?!

Мужнасцi Bам, чакайце хутка Bашага мужа на волi!
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:09
Я абсалютна згаджаюся з гэтым заклікам, я таксама лічу, што ў гэтай сытуацыі толькі салідарнасьць, толькі яднаньне нам дапамогуць. Тым больш, што цяпер ёсьць агульная плятформа, на якой могуць аб’яднацца ўсе – вызваленьне палітвязьняў.

Імя:: Бенедзікт
26.01.2012 20:06

Паважаная спадарыня Ірына,
як Вы лічыце, што было правільным, а што памылковым - пачынаючы з таго моманту, калі Ваш муж прыняў рашэньне ўдзельнічаць у "выбарах"?

Жадаю, каб як мага хутчэй, Ваша сям'я ўз'ядналася. Здароўя Вам і посьпехаў.



Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:17
Шчыра кажучы, мне хацелася б, каб на гэтае пытаньне адказаў мой муж, бо мне цяжка ацэньваць. Хтосьці мяне ўспрымае як жонку Саньнікава, а хтосьці як журналіста, які можа даваць нейкія аб’ектыўныя камэнтары. У гэтым выпадку я суб’ектыўная. Я падтрымліваю мужа ва ўсім.

Імя:: Цербер Горад:: Минск
26.01.2012 20:22
Ирина! Держитесь! Желаю вам твердости духа. То через что прошла и проходит ваша семья это просто ужас. Для многих белорусов вы уже стали символом борьбы за свабоду! Удачи вам!

Імя:: Вольга Горад:: Менск
26.01.2012 20:31
Не бяру на сябе адказнасць за ўсю інтэлігенцыю Беларусі, але ж некаторая яе частка, мне непасрэдна знаёмая, крытычна ставіцца да падзей 19ага, да так званай "Плошчы". У паводзінах экскандыдатаў адзначаецца адсутнасць адказнасці да людзей, апынуўшыхся па закліку, ў тым ліку і спадара Саннікава, на Плошчы. Там (на Плошчы) на пытанне "чаго чакаем?", Вы адказалі "к нам должны выйті". (ёсць на відыа) Хто павінен быў выйсці і дзеля чаго, засталося не зразумелым. Таму ўзнікае думка, што ініцыятары плошчы, свядома ці не, 19ага завялі людзей у пастку. Бо, як мінімум, бачыцца адсутнасць яснага пляна, які нават на плошчы ніхто з вас не агучыў. Дык ці ня лепш было трымацца стратэгіі байкоту, і тым самым ня толькі збярагчы вашага мужа, а так сама і пакутаваных за плошчу беларусаў й, галоўнае, не даць шанец фальсіфікаваць выбары, бо пустыя выбарчыя вучасткі лепей любога слова гавораць аб нелігітымнасьці выбараў?

Між іншым, жадаю хутчэйшага вызваленьня сп. Саннікава на свабоду і аб'яднання вашай сям'і.
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:19
Я лічу, што гэтая Плошча павінна была адбыцца. Яна адкрыла вочы многім, яна прадэманстравала, хто чаго годны зь беларускіх лідэраў, яна зьняла ўсе маскі. Але наконт агульнага пляну, тут я згаджаюся. Недапрацавалі. Не пасьпелі.

Імя:: Георг Горад:: 3-й регион
26.01.2012 20:51
Прывитанне, Ирына. Адкажыце, вядома ли Вам, чаму маучыць былы пракурор Бажелка?
У адрозненне ад "такога праваахаронцы" Вы змагаецесь з рэжымам, яки знишчвае Вашу сямью. Ци будзеце Вы змагацца за адрадженне Беларуси разам с мужам, яки ужо скора будьзе разам з ВАМИ. Здароуя Вашай сямье. Жыве Беларусь
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:23
А чаму маўчаць астатнія, тыя, хто ведае значна больш, што адбылося ў траўні 1999 з Захаранкам, у верасьні 1999 з Ганчаром і Красоўскім, у ліпені 2000 з Завадзкім – усе яны маўчаць. І былы старшыня КДБ Мацкевіч, і міліцэйскі генэрал Лапацік, які, дарэчы, напісаў нейкі рапарт. І кола людзей значна шырэйшае, але яны маўчаць, што мяне вельмі абурае, бо большасьці зь іх няма чаго губляць: ані пасады, ані грошай, ані жыцьця. Можа, яны дэманізуюць уладу Лукашэнкі, а можа, сваё маўчаньне расцэньваюць як саўдзел у злачынстве.

Імя:: галина Горад:: минск
26.01.2012 20:54
Ирина! Вы очень сильная женщина! Вы сильны и своей женской слабостью и великой твердостью политических убеждений!
Поддерживаю все усилия по освобождению Вашего мужа - Андрея Санникова!
Но , при этом, не могу не задать Вам вопрос:
-А не пора ли лично Вам становится во главе оппазиции , самостоятельно возглавлять партию и вести ее до победного конца? Я вижу в Вас огромнейший потенциал - лидера !
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:25
Я не палітык, я журналіст, магчыма, грамадзкі дзеяч. У сям’і павінен быць максімум адзін палітык, гэта вам не шоў-бізнэс.

Імя:: Михаил
26.01.2012 20:59
Ирина, как вам с мужем удалось обменяться записками при присутствии конвоиров? Ведь по логике, при первой же записке свидание должны были прекратить. А здесь, Вы мужу написали, а потом он Вам. Даже если записки были заранее заготовлены, во что мало верится, ДВА раза их показать.. что-то не сходится.
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:28
Мы не абменьваліся цыдулкамі, мы проста прыціскалі іх да шкла. Там вельмі маленькае памяшканьне. Калі я вельмі гучна пачынала распавядаць пра сына, побыт, канваір выходзіў папаліць, а калі ўсталёўвалася цішыня, ён вельмі хутка заходзіў. Але мы пасьпелі. Гэта нармальная практыка.

Імя:: Olga Горад:: Minsk
26.01.2012 22:12
Ira ja voshishena vashim muzestvom.Vash muz byvshij diplomat,chelovek horosho razbirajushijsia v politike.Neuzeli on ne znal s kem imeet delo i pochemu zaranee ne pozabotilsia o bezopasnosti maloletnego syna i zemy?A tak,v ogon ,v ledenuju vodu broshena Ira,pozilye roditeli i maloletnij rebenok.Ira v odnom lice-imigzmejker,spasatel,politik,zurnalist, menedzer,mama,doch,zena....ne slishkom -li bolshuju noshu vozlozil na svoju zenu A.Sannikov.Tak kto-ze beloruskij Pavel Gavel-Sannikov ili Irina Halip?
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:30
Ніхто ня мог уявіць сабе, што ўлада пачне ваяваць зь дзецьмі і старымі. Дык нас трэба было выслаць напярэдадні 19 сьнежня зь Беларусі? Уявіце сабе, што журналіст у гэты дзень зьязджае са сваёй краіны! Гэта немагчыма. Былі службовыя абавязкі, было грамадзянскае жаданьне быць на гэтай плошчы, падтрымаць мужа. У нас нармальная эўрапейская сям’я, дзе адзін другому не загадвае, што рабіць.

Імя:: космо Горад:: зеро
27.01.2012 00:15
Ирина,игнорируйте вопросы ОАЦиков (Імя:: andy Горад:: rotterdam 26.01.2012 19:33 ) вертухаев (Імя:: Михаил
26.01.2012 20:59 ) и др.

Вопросы:

1.Наверняка на э-мейл + домашний почтовый ящик andy, Михаилы и иже пишут разные мерзости, какова Ваша реакция ?

2.Как Вы думаете для чего это делается(см. вопр.!)?

3.Что, кроме писем, можно прислать Вашему мужу с учетом неких колониальных правил?

Добра и крепкого здоровья Вам и Вашим близким!Держитесь.

!

Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:31
Усе гадасьці, якія мне спрабуюць дасылаць, я даўно ігнарую, гэта сьмеху варта. Андрэю, акрамя лістоў, можна дасылаць часопісы, газэты, нават нейкія кніжкі, проста лістамі ў вялікіх капэртах.

Імя:: Дар'я Горад:: Менск
27.01.2012 04:47
Ірына,
па-першае, хочацца выказаць Вам і Вашай сям'і падтрымку ў сувязі з неверагодна цяжкімі абставінамі, якія здарыліся ў Вашым жыцьці.
па-другое, два пытаньні:
1. скажыце, што дапамагае Вам у самыя цяжкія хвіліны, калі здаецца няма далей сіл жыць, рухацца і больш трываць гэта немагчыма. У чым Вы знаходзіце супакаеньне і сілы ісьці далей нязломна.
2. парайце, што, на Ваш погляд, могуць зрабіць звычайныя людзі сеньня каб не адчуваць фрустрацыі і бяздзеяньня, бо вельмі часта людзі кажуць - мы гатовы нешта рабіць, але не ведаем што.
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:37
1. Супакаеньня я не знаходжу цяпер ні ў чым, мой муж знаходзіцца ў нечалавечых умовах. Сілы мне дае мой сын, які вельмі чакае тату, мае бацькі, якія змаглі ўзяць на сябе ўсё, калі мы сядзелі абое з Андрэем, мая сьвякроў, якая цягала 5 месяцаў перадачкі нам з мужам, сястра Андрэя Ірына Багданава, доктар, якая адмовілася ад некаторых сваіх пацыентаў, каб займацца вызваленьнем беларускіх палітвязьняў.
2. Я памятаю, калі 2 месяцы не атрымлівала лістоў ад Андрэя, і потым, калі атрымала некалькі радкоў, каб я даслала яму трохі грошай, у мяне была эйфарыя: я магу нешта зрабіць! Я вас разумею. На сёньня галоўнае, гэта распаўсюд інфармацыі пра палітвязьняў, цяпер адключаюць апазыцыйныя сайты. Таму проста раздрукуйце нейкую інфармацыю і раскідайце ў пад’езьдзе. Патэлефануйце сябрам і ўсім распавядзіце пра тое, што адбываецца. Прачытаў Народную волю і кінь у скрынку суседу.. Ёсьць шмат спосабаў негвалтоўнага супраціву. Вось такія дзеяньні дадуць упэўненасьць чалавеку, што ён нешта робіць.

Імя:: БР
27.01.2012 09:53
Как вы думаете, почему даже оппозиционеры смеются над Хартией, называя её БТ-2?
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:39
Я ня ведаю апазыцыянэраў, якія сьмяюцца з Хартыі. А тое, што на Хартыі існуе прэмадэрацыія, дык гэта цудоўна. Чаму наведвальнікі Хартыі павінны чытаць гэбэшных троляў, якія атрымліваюць свой заробак толькі за тое, што сядзяць і гадзяць на сайтах. Мы ня будзем спрыяць павышэньню іх заробкаў і кар’ернаму росту.

Імя:: Рыгор
27.01.2012 09:58
Што ЗРАБІЎ Саннікаў (а не сказаў). Спачатку служыў Лукашенку замміністра, потым зладзіў Хартыю, і за гады падзяліў беларускае грамадства на хартыстаў і не хартыстаў. І апошняе - дапамог Лукашенку атрымаць „элегантную пабеду" на выбарах. ЧАМУ ён гэта зрабіў?
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:47
Прабачце, на якіх выбарах Саньнікаў дапамог Лукашэнку? А што тычыць Хартыі, гэта ж колькі гадоў ужо прайшло, а яно ж так і жыве, аднайменны сайт на Акавіце па рэйтынгах наведвальнасьці займае другое месца ва ўсім байнэце. На першым сацыяльная сетка, на другім Хартыя. Прафэсыйная работа, гэтым можна толькі ганарыцца.

Імя:: Лявон Горад:: Менск
27.01.2012 10:23
Ирина . Добры дзень . С павагай да Вас Лявон. Я личу што уси хто супрать Лукашенко ияго рэжиму не павинны хадзить на выбарчые участки . Яны павинны байкатаваць галасаванне . Выбарау не будзе - адназначна. Таму усе дэмакратычные кандыдаты павинны удзельничаць упрэдвыбарчай кампании и перад галасаваннем зняцьсвае кандидатуры . Як Вы мяркуеце на гэты конт.Дзякую.
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:53
Я не зусім пагаджуся. Калі байкот, то гэта павінна быць актыўная кампанія байкоту, а ня проста няўдзел -- я ня ўстану з канапы і не пайду на ўчастак. Байкот патрабуе значна больш рэсурсаў і намаганьняў, чым проста ўдзел у выбарах. На мой погляд, гэта павінен быць крэатыўны і татальны байкот, ну як рэклямная кампанія проста!

Імя:: Таня Горад:: Минск
27.01.2012 11:02
Уважаемая, Ирина Владимировна, хочу выразить Вам и Вашей семье огромную благодарность и сочувствие! Хочу спросить также - можно ли где-нибудь прочесть хотя бы одну сказку из тех, которые написал Андрей Олегович своему Данику?
Мне вообще сейчас кажется, что мы находимся в сказке, как раз в той части, когда злые силы (Кощей, всякие разные злыдни) мучают любящих и честных героев. Когда я Вас вижу и читаю Ваши статьи, вижу в вас любящую жену богатыря, которая всеми возможными силами старается его вызволить из заточения в темнице. Всей душой поддерживаю Вас. Нет дня, когда бы я не плакала и не молила Высшие Добрые Силы помочь Вам, Андрею Олеговичу и всем нам. СПАСИБО!
Адказаць

Імя:: Ірына Халіп
27.01.2012 15:59
Адна з Андрэевых казак была надрукаваная ў адным з апошніх нумароў Народнай Волі за мінулы год, здаецца, 30 сьнежня. Рыхтуецца выданьне кнігі, ён даслаў казак ужо на тры кнігі. Казкі – гэта адлюстраваньне жыцьця. Андрэй хацеў, каб Даніку было што пачытаць, ад таты прыходзяць казкі, але там усё адно маленькія і добрыя мышаняты ваююць зь мярзотным пацуком.
Камэнтары. Старонка з 2