серада, 23 траўня 2012, Менск 03:02

Форум

Мікалай Казлоў

Мікалай Казлоў
x
Мікалай Казлоў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Мікалай Казлоў, 45 гадоў. Нарадзіўся ў Валожыне Менскай вобласьці, потым сям'я пераехала ў Нясьвіж. Пасьля школы закончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, Новасібірскую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню. Служыў у войску, пасьля распаду СССР вярнуўся ў Беларусь і ў 1992 годзе паступіў на службу ў МУС.

Служыў у крымінальным вышуку ў Менску, закончыў службу старшым упаўнаважаным па асабліва важных справах крымінальнага пошуку.

Звольніўся ў лютым 2009 году з МУС "па стане здароўя" з-за ціску, які аказваўся на яго пасьля таго, як на парлямэнцкіх выбарах 2008 году Казлоў славіў выбарчую камісію на фальсыфікацыях.

Падпалкоўнік у запасе. Нежанаты.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Цікаўны
19.01.2012 16:17
Скажыце, ці кантактуеце вы з сваімі былымі калегамі? Як яны ацэньваюць ваш учнак падчас выбараў? Ці кажуць -- дурань, у што ты палез? ці неяк падрымліваюць?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 14:53
Вядома, кантактую. Праца ў міліцыі заняла ў мяне даволі вялікі пэрыяд у жыцьці, у мяне засталіся там сябры, але ня так шмат, як раней. Ацэньваюць па-рознаму. Некаторыя думаюць, што я дарма туды палез, але большасьць тых, каго я паважаю, ставяцца з разуменьнем. На Новы год прыходзілі віншаваньні ад маіх былых калегаў, адно з пажаданьняў было “трываласьці духу”, таму цэлым нармальна ставяцца.

Імя:: Hellicopter
19.01.2012 16:58
Ці ведаеце пра акцыю ўкраінскага руху Femen ля будынку КДБ у Менску? Што скажаце пра тыя падзеі? Ці верыце ў тое, што ўкраінак пасьля вывезьлі ў лес і зьдзекваліся?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:07
Я ведаю пра гэтую сытуацыю, пра мужнасьць дзяўчат, я схільны верыць. Уся мая праца заўжды была заснавана на прынцыпе: усё падлягае сумневу. Некаторыя факты мяне вымушаюць верыць. Дзяўчаты заявілі, што іх скралі ў цэнтры Менску, пасадзілі ў аўтобус пры мностве людзей, пад пагрозай гвалту адабралі іх рэчы, мабільныя тэлефоны, дакумэнты, адвезьлі, пазьдзекваліся і адпусьцілі. Яны заявілі пра цяжкія злачынствы, якія былі здзейсьнены ў дачыненьні да іх: выкраданьне, разбойны напад. Якая рэакцыя? Сытуацыя мела грамадзкі рэзананс, а што нашы сілавыя структуры? Ды ніякай! Усё дасьледаваньне аддалі на водкуп Ельскага пазаштатнага РУУС, я ўпэўнены, што там супрацоўнікі ў вольны ад службы час займаюцца сельскай гаспадаркай. Ім даручылі такія сур’ёзныя рэчы, якія ўплываюць на імідж дзяржавы. Я думаю, што такія дзеяньні могуць быць толькі ў адным выпадку: калі яны спрабуюць схаваць і ня даць магчымасьці прафэсійна гэтым займацца. На мой погляд, тут ня трэба было заявы саміх пацярпелых. Дастаткова было аднаго факта, пра які яны заявілі праз СМІ. Павінна была быць узбуджана ўгалоўная справа і ўзята пад кантроль сур’ёзнымі дзяржаўнымі чыноўнікамі: міністрам унутраных спраў ці генэральным пракурорам. У выніку павінны былі грамадзкасьці давесьці: было гэта зроблена ці не. Нічога гэтага не было, таму я веру дзяўчатам.

Імя:: Александр Колядко Горад:: Гомель
19.01.2012 17:07
Паважаны спадар Мікалай!
Позвольте задать Вам вопрос, который уже традиционно задаю гостям «Свободы».
Готовы ли Вы поддержать коллективное требование белорусских блогеров о созыве Всебелорусского народного собрания НА ПОДЛИННО ДЕМОКРАТИЧЕСКОЙ ОСНОВЕ?
Речь идет не о номенклатурном собрании, коих мы видели уже четыре, а о собрании, делегаты которого ВПЕРВЫЕ должны быть избраны на основе всеобщего, равного и прямого избирательного права путем тайного голосования (причем под строжайшим общественным и международным контролем), а само собрание – наделено полномочиями ставить и обсуждать вопросы исключительно по усмотрению самих делегатов и принимать по ним решения, равнозначные решениям республиканских референдумов.
Соответствующие материалы Вы можете найти по ссылке:
http://kolyadko.livejournal.com/66554.html
ЖЫВЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ БЕЛАРУСЬ!
СЛОВО – НАРОДУ!
С искренним уважением,
Александр Колядко и другие подписанты (на данный момент – 87 человек).
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:15
Гатовы, я ўчора прачытаў гэтае пытаньне і ўжо падпісаў.

Імя:: irina
19.01.2012 19:16
Як вы думаеце чым недагадзіў Полудзень Лукашенку і за што яго насамрэч пасадзілі?
На ваш погляд, што будзе з Канавалавым і Кавалевым? Дзе цяпер знаходзяцца бацькі Канавалава, чаму пра іх не чуваць?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:16
Цяжка зразумець, чым Полудзень не даспадобы рэжыму. Я думаю, што тут не абышлося без карупцыйнага складніку. Гэта стандартная нагода. Я лічу, што ён вычарпаў сябе, усё што мог зрабіць 19 сьнежня і пасьля, гэтая частка людзей стала кампрамэтаваць дзяржаву.

Я схільны думаць, улічваючы, што ўсё цяпер аддадзена на водкуп кіраўніку дзяржавы, я лічу, што Канавалава расстраляюць, а Кавалёва памілуюць. У мяне такое адчуваньне, таму што актыўна маці Кавалёва змагаецца за сына. Таму прэзыдэнт паспрабуе быць добрым як для прыхільнікаў сьмяротнага пакараньня, так і для супраціўнікаў.

Я думаю, што бацькі Канавалава або пагадзіліся з выракам, або ў іх апусьціліся рукі.

Імя:: Vox populi Горад:: зеро
20.01.2012 02:05
Паважаны Мікалай, як Вы можаце растлумачыць феномен, што міліцыя не "з народам"? Дзякуй.
Поспехау ВАМ, здароўя і мужнасці!
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:21
У мяне тут дваякія адчуваньні. З аднаго боку, я сам зь міліцыі, сам памятаю сваё стаўленьне. Я думаю, тут гаворка пра масавыя мерапрыемствы і пра тое, як паводзіць сябе міліцыя. Я вам скажу, што большая частка калі і ўдзельнічае ў гэтым, то з агідай. А што тычыць той часткі, якую мы бачым на ўсіх мерапрыемствах, гэта асобны атрад міліцыі, які займаецца канкрэтнымі рэчамі, гэтых людзей мэтанакіравана абіралі для такіх рэчаў. Бязладзьдзе і ўсёдазволенасьць замяняюць прафэсіяналізм. На мой погляд, большасьць не разумею, што робіць злачынства. Мне хочацца спадзявацца, што большая частка міліцыі з народам, і яны чакаюць масавага выступленьня, якое б дазволіла ім гэта даказаць.

Імя:: Гусін
20.01.2012 08:36
Ну што, арыштуюць Куляшова ў Францыі? :)
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:22
Цяжка сказаць, хочацца верыць у лепшае, але ў мяне сумневы на гэты конт.

Імя:: Алена
20.01.2012 11:31
Уважаемый Николай! Какой, на Ваш взгляд, профессиональный уровень нашей милиции? Вам успехов и всего самого наилучшего.
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:29
Прафэсійны ўзровень нашай міліцыі на мой погляд, ніжэйшы, чым хацелася б. І імкліва падае. Цяпер зь міліцыі сыходзяць маладыя, з выслугай ад пяці да дзесяці гадоў. Сыходзяць самыя таленавітыя і падрыхтаваныя. Вымыты сярэдні слой, няма каму перадаваць прафэсійныя сакрэт, навыкі. Той моладзі, якая прыходзіць сёньня, няма ў каго вучыцца, бо засталіся адзінкі прафэсіяналаў. Цяпер усё раскрыцьцё заснавана на нейкіх тэхнічных сродках, мяркую, што 80% - гэта кража мабільны тэлефонаў, бо гэта самае простае з боку раскрыцьця злачынства.

Імя:: АБС
20.01.2012 12:28
Як праходзіць ідэалягічная праца ў міліцыі? Пра што расказваюць на палітінфармаыях? Як вас інструктавалі перад парлямэнцкімі выбарамі, ц інамякаў хто-небудзь на тое, што ёсць рэчы, якія можна "не заўважыць"?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:44
Сьмешнае пытаньне. Я магу казаць толькі пра свой досьвед, дык вось палітінфармацыі ніхто не праводзіць, бо ўсе дарослыя людзі, за савецкую ўладу няма сэнсу агітаваць. Таму ўсё зводзіцца да фармальнасьці, ёсьць нейкі абавязковы парадак, усталяваны кадравым апаратам, нейкія канспэкты, дэкрэты, выступленьні, гэта неяк перапісваецца, хто жонцы носіць, каб перапісвала, часам гэта правяраюць. А што да парлямэнцкіх выбараў, то інструктаж такі ёсьць, але ўвага не надзяляецца таму, каб не было фальсыфікацыяў. Яна надзяляецца толькі таму, каб абараніць выбарчы ўчастак ад магчымых правакацыяў з боку апазыцыі. Вось так ставіцца пытаньне. Астатняе на старшыні выбарчай камісіі, які там бог і цар. Супрацоўнік міліцыі павінен выконваць усе патрабаваньні старшыні выбарчай камісіі.

Імя:: Росцік
20.01.2012 12:40
Як вы лічаце, ці нармальна, што РБ займае адно з лідзіруючых месцаў у свеце па колькасці супрацоўнікаў сілавых структур (акрамя арміі) на душу насельніцтва?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:47
Я лічу, што гэта поўнае бязладзьдзе. Рэч у тым, што на сёньня ў такіх аддзелах, як крымінальная міліцыя, сьледчыя, участковыя не хапае людзей. Нагрузка вельмі вялікая. Але пры ўсім пры гэтым у нас найвялікшая міліцыя. Дык трэба паглядзець яе склад. У нас палкі, брыгады, атрады – большую частку міліцыі складаюць тыя людзі, чые абавязкі мала зьвязаны з той міліцыяй, якую мы прывыклі бачыць. Таму я ўпэўнены, што мы спакойна можам скараціць міліцыю на палову, і яна будзе сябе апраўдваць.

Імя:: закон і парадак
20.01.2012 12:47
Як можа нармальна працаваць праваахоўная сістэма, калі яе супрацоўнікі могуць лжэсведчыць у судах? Прычым гэта добра вядома як грамадскасьці (суды за Плошчу, акцыі апазіцыі і г.д.), так і вышэйшаму начальству гэтых слжэсведкаў.
І дзе тая мяжа дазволеннага беззаконня, ці існуюць гарантыі, што ў выпадках і з неапзіцыянерамі могуць ужывацца фальшаванне ўлік?
І што, па-вашаму, трэба зрабіць, каб спыніць гэтую практыку і вярнуць безумоўны давер да праваахоўных органаў?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:54
Я сам сутыкнуўся з сытуацыяй, кал мяне абвінавацілі, што я на вуліцы гучна мацюкаўся ў раёне Чырвонага касьцёла, прычым на адрас тых людзей, якія маліліся за палітвязьняў, хаця мяне затрымалі ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Прыйшлі два міліцыянты, якія ўпершыню мяне пабачылі ў судзе, і расказалі, што я зьдзейсьніў правапарушэньне ў зусім іншым месцы. Таму цяпер ідзе працэс барацьбы за сваё добрае імя. Я напісаў адпаведную заяву ў пракуратуру, абскардзіў рашэньне суда, пакуль мне прыйшла адпіска, што мая заява з просьбай прыцягнуць да ўгалоўнай адказнасьці супрацоўнікаў, якія сфальсыфікавалі рапарт, які паслужыў падставай для складаньня пратакола і пазбаўленьня мяне волі. На мой погляд, людзі пры выкананьні сваіх абавязкаў проста гэта сфальсыфікавалі, і мяне незаконна пазбавілі волі. Маю заяву адправілі цяпер у ГУВД, я так разумею, што яго будуць разглядаць менавіта тыя людзі, які давалі каманду мяне затрымаць. Абсурд? Паглядзім. У любым разе я не зьбіраюся складаць рукі, бо маю ўсе доказы, што рапарт быў сфальсыфікаваны.

Каб спыніць гэтую практыку і вярнуць безумоўны давер да праваахоўных органаў, першы крок, на мой погляд, міліцыя павінна пазбавіцца ад людзей, якія сябе скампрамэтавалі такім чынам. Уласна кажучы, яны і так ня маюць нічога агульнага зь міліцыяй, апрача формы і пасьведчаньня, бо яны выконваюць не ўласьцівыя ім функцыі. Міліцыя павінна абараняць грамадзянаў, а не адвольна хапаць іх і адпраўляць у турму.

Імя:: цікаўны
20.01.2012 14:07
Ці магчымы ў Беларусі румынскі сцэнар адхіленьня Лукашэнкі ад улады?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 15:54
Цяжка сказаць, гэта павінен рашыць народ. Калі вырашыць, то чаму не? Але калі сур’ёзна, то мы не гатовы да гэтага.

Імя:: Юля
20.01.2012 14:10
Добры дзень. Як ставяцца супарцоўнікі міліцыі да ўнутраных чыстак? Апасаюцца за сябе ці думаюць, што зь імі такога не адбудзецца? Ці ёсьць салідарнасьць сярод беларускай міліцыі?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 16:06
Я б назваў гэта хутчэй не салідарнасьцю, а карпаратыўнасьцю. Яна, можа, не такая, як у супрацоўнікаў КДБ, але нейкая ёсьць. Усякія чысткі, уся кампанейшчына – гэта кепска. А што да апошніх адставак, то гэта добра.

Імя:: Зінаіда
20.01.2012 14:10
Ці паріце вы зараз хлопцу пасьля войска ісці ў міліцыю? А калі пайшоў -- што рабіць?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 16:06
Не, не параіў бы. Незразумела, куды ён патрапіць, але я разумею, што раз пасьля войска, значыць гэта АМАП або патрульна-паставая служба. А калі пайшоў, то трэба сабатаваць незаконныя загады. Трэба разумець, што такое добра, а што такое дрэнна. Калі ты адчуваеш, што загад злачынны, тады максымальна трэба сыходзіць ад выкананьня такога загаду.

Імя:: Мікалай
20.01.2012 14:14
Сп Казлоў. пеш за ўсё - дзякуй Вам за асбістую мужнасьць і прыстойнасьць, што для любой афіцыйнай асобы ў Беларусі - рэдкасьць. Што Вашы калегі думаюць пра знікненьне генерала Захаранкі? Ці можна будзе ўвогуле доказна расследваць гэтыя справы пасьля змены рэжыму, ці сляды так замецены, што гэта немагчыма?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 16:09
Большая частка калег лічаць, што Захаранку забілі. Тут ужо няма нават спрэчак. Думаю, што можна будзе дасьледаваць, падазраваныя ці сядзяць у турме жывыя і здаровыя, ці на пасадах. Як толькі зьменіцца сытуацыя, то бузе магчымасьць гэта расьсьледаваць. Ёсьць прыклад суседзяў-украінцаў, калі яны расьсьледавалі зьнікненьне журналіста Гангадзэ, знайшлі вінаватых. Я думаю, што мы ня горшыя. Знойдуцца людзі, здольныя ў гэтым разабрацца.

Імя:: Жэня
20.01.2012 14:18
Ці спрабуюць з вамі весці выхаваўчую работу былыя калегі ці кдб? Чым увогуле паьлумачыць такое падпарадкаваньне міліцыі і сіншых сілавікоў загадам начальства -- усе перакананыя, што дзейнічаюць правільна, калі жорстка разганяюць мірныя акцыі, гарантаваныя канстытуцыяй? На ўсіх ёсьць кампрамат? Баяцца страціць працу? Проста зомбі?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 16:15
Калі я знаходзіўся ў ізалятары правапарушальнікаў, супрацоўнікі КДБ прыходзілі, выклікалі на допыт хлопца з Маладога фронту. Я чакаў, што выклічуць і мяне, але чамусь не выклікалі. Таму ніколі не пагражалі, не размаўлялі, не папярэджвалі.

Я лічу, што гэтая найменш прафэсійная частка міліцыі, і ўвесь кар’ерны рост яны забясьпечваюць сабе паводзінамі на акцыях. Яны ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці. Пакуль іх падбадзёрваюць, але ў хуткім часе іх чакае лёс Полудня з пякарскім. Я перакананы, што гэта абавязкова здарыцца. Само знаходжаньне такіх людзей у міліцыі – гэта пляма на дзярдаве.

Імя:: Серый
20.01.2012 14:20
какой ваш любимый анекдот про милицию?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 16:22
Ведаеце, я не люблю анекдотаў пра міліцыю.

Імя:: Праўда
20.01.2012 14:44
Якая ў вас пэнсія, як у падпалкоўніка ў адстаўцы? Які заробак цяпер у міліцыянтаў, як ён зьмяніўся за апошні год крызісу?
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 16:26
Мая пэнсія каля 1,4 мільёна рублёў, у мяне 24 гады выслугі, я падпалкоўнік міліцыі, старшы ўпаўнаважаны па асабліва важных справах у запасе. Вось такая пэнсія. З заробкам вельмі хітра ў міліцыі. Асноўнае – гэта аклад, пасьля званьне, а пасьля даплаты за складанасьць і напружанасьць, за дзяжурства, за яшчэ нешта, плюс прэміі, залежыць яшчэ ад выслугі. Але парадку 2-2,5 мільёнаў. Хаця для працаўніка ў сфэры сельскай гаспадаркі гэты заробак можа падацца вялікім.

Імя:: Ананім
20.01.2012 14:50
если не секрет, расскажите про свое самое важное расследование
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 16:30
Я б не вылучаў нейкае адно злачынства, я больш займаўся кватэрнымі кражамі. Запамінаецца тое, што было складаным, патрабавала нейкага творчага падыходу. А што тычыць гучных справаў, то казаць пра іх было б няправільна і нясьціпла. Калі зьдзяйсьняецца забойства ці нейкае сур’ёзнае злачынства, то над раскрыцьцём працуе ўвесь асабовы склад, гэта калектыўнае раскрыцьцё. Самае цікавае, відаць, гэта разбойны напад, калі злачынцы ўварваліся ў кватэру, катавалі прасам пацярпелых, даведаліся пра тое, што ён прадаў свой бізнэс, вымагалі грошы, але іх затрымалі, і яны аказаліся там, дзе іх месца.

Імя:: Вэб-рэдактар
20.01.2012 15:05
Прыём пытаньняў скончаны. Дзякуй усім, хто браў удзел у онлайн-канфэрэнцыі.
Адказаць

Імя:: Мікалай Казлоў
20.01.2012 16:31
Я хацеў падзякаваць усім за пытаньні, для каго цікава маё меркаваньне. Хачу пажадаць аптымізму і мужнасьці ў гэты няпросты час. Калі мы будзем разам, мы пераможам.